Як зрабіць так, каб дзеці хацелі гаварыць, расказваць, разважаць? На дапамогу прыходзіць казка, якая заўсёды выклікае ў іх непадроблены інтарэс дзякуючы даступнай мове, зразумеламу сюжэту, цікавым персанажам. Каб прыцягнуць увагу дзяцей да казак 14 жніўня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” для навучэнцаў ДУА “СШ №17 г.Ліда” ладзілася казачная адгадайка “Жылі-былі казкі”. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў казачных конкурсах, адгадвалі загадкі, а каб навучыць іх выказвацца, расказаць пра ўбачанае яны атрымалі заданне – па казачных малюнках, якія атрымаў кожны з удзельнікаў сачыніць невялічкае апавяданне аб убачаным. З заданнем усе справіліся, а лепшыя з іх атрымалі у падарунак кнігі.









