admin З нагоды Дня беларускага пісьменства – свята адзінага друкаванага слова, літаратуры і гісторыі народа – 3 верасня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” ладзілася пазнавальная хвілінка “Праз кнігу – да дабра і свету”. Удзельнікамі мерапрыемства былі хлопчыкі і дзяўчынкі ДУА “Дзіцячы сад №7 г.Ліды”. З аповяду бібліятэкара і з дапамогай кніжнай выставы “Ад мінулага ў сёння і ад сёння ў заўтра вядзе нас друкаванае слова” дзеці даведаліся аб першадрукару Ф.Скарыне, нагадалі імёны прадаўжальнікаў яго асветніцкіх традыцый. Напрыканцы сустрэчы дзеці прынялі ўдзел у займальных і пазнавальных конкурсах “Пісьмовыя крыніцы”, “Моўная скарбонка”, а некаторыя з іх дэкламавалі вершы на беларускай мове.