admin 3 верасня (у рамках святкавання тыдня беларускага пісьменства) для навучэнцаў 5 класа ДУА “СШ №4 г.Ліды” супрацоўнікамі ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” была арганізавана пазнавальная гутарка, прысвечаная гісторыі ўзнікнення і развіцця кнігі. Дзеці даведаліся пра першыя пісьмовыя помнікі, пра тое, як мяняліся матэрыялы і спосабы напісання тэксту са старажытных гліняных таблічак да друкаваных старонак. Асаблівая ўвага была нададзена асветнікам беларускай зямлі — дзеячам, якія адукоўвалі і захоўвалі культурную спадчыну нашай краіны. Падчас мерапрыемства школьнікі прынялі актыўны ўдзел у майстар-класе “Ад глінянай таблічкі да друкаванай старонкі”, дзе паспрабавалі сябе ў ролі старажытных майстроў і стварылі ўласныя “помнікі пісьменства”. Мерапрыемства дапамагло пашырыць веды дзяцей пра беларускую кніжную культуру і развіць цікавасць да чытання і вывучэння гісторыі.