admin Экскурсію ў бібліятэку “Улыбнулись книжки – к нам пришли детишки” для выхаванцаў старэйшай групы дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці аг.Дзітва правяла бібліятэкар Дзітвянскай сельскай бібліятэкі. Дзецям расказалі аб кніжным фондзе – яго колькасці і відавой разнастайнасці, як у бібліятэку паступаюць кнігі і які шлях яны праходзяць ад выдавецтва да кніжнай паліцы. Больш падрабязна бібліятэкар спынілася на кніжным фондзе для дзяцей, пазнаёміла з выставамі, незвычайным і дзіцячымі выданнямі, а затым распавяла аб правілах запісу ў бібліятэку і правілах карыстання. Дзеці даведаліся аб асцярожным абыходжанні з кнігамі, а ў завяршэнне паглядзелі мультфільм “Три кота. Библиотека”.