admin Бібліятэкар філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” наведала ДУА “Дзіцячы сад №29 г.Ліды” і правяла размову аб прыродзе “Верным сябрам будзь прыродзе”. Мерапрыемства было прысвечана Сусветнаму дню аховы жывёл. Дзеці расказвалі пра сваіх хатніх гадаванцаў, адгадвалі загадкі. Бібліятэкар расказала пра парады, якія трэба выконваць, каб хатнія гадаванцы былі заўсёды здаровыя і вясёлыя.