admin У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” 8 кастрычніка ладзілася экалагічнае слайд-падарожжа “Запаветная прырода – свет прыгажосці і велічы” для хлопчыкаў і дзяўчынак ДУА “Дзіцячы сад №7 г.Ліды”. Мерапрыемства пачалося з займальнай гутаркі “Нашы малодшыя сябры”. Вядучая расказала дзецям, як важна беражліва адносіцца да прыроды, клапаціцца аб хатніх гадаванцах і дапамагаць тым, у каго няма дома. А каб крышку падбадзёрыцца дзеці адправіліся на вясёлую фізкультхвілінку. Малюкі ператварыліся ў грацыёзных козачак, зайчыкаў і мішак. Затым дзяцей чакала цікавая выстава кніг пра жывёл. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікаўнасцю разглядвалі маляўнічыя ілюстрацыі, пазнавалі знаёмых жывёлаў і адкрывалі для сябе новых, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў розных гульнях “Чыя мама”, “Дзікія і хатнія жывёлы”, “Знайдзі любімую ежу” і інш.