admin 9 кастрычніка ў рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” у філіяле “Інтэграваная бібліятэка аг.Бердаўка” прайшоў гістарычны час “О, родная зямля! Ты – кніга вечнага жыцця”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю слухалі гісторыю заснавання аг.Бердаўка, расказвалі гісторыі возера, якое знаходзіцца на рацэ Ведраўка, разгадвалі красворды, адказвалі на пытанні вядучага. Мерапрыемства атрымалася вельмі насычаным і цікавым. Для дзяцей было важна не толькі добра правесці вольны час, але і ўсвядоміць кошт роднай зямлі і яе значэнне. #ДзеньРоднагаСвайго