admin У рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” прайшоў творчы конкурс-выстава дзіцячых малюнкаў “Самы важны для мяне чалавек...”. Мэта бібліятэкара - выхаванне ў дзяцей пачуцця кахання, глыбокай павагі і падзякі да маці, беражлівых адносін да сямейных каштоўнасцей. У конкурсе прынялі ўдзел 1-3 класы ДУА “Гудская базавая школа”. Дзеці праявілі высокую актыўнасць і непадробную цікавасць. Работы выконваліся ў розных тэхніках: малюнак каляровымі алоўкамі, гуашшу, акварэллю, пастэллю і фламастэрамі. Кожны дзіцячы малюнак быў напоўнены асаблівай атмасферай цяпла, кахання і пяшчоты. Дзеці адгадвалі загадкі-падманкі “Маміны кулінарныя сакрэты”, удзельнічалі ў конкурсе пантамімы “Маміны клопаты”. Мерапрыемства садзейнічала ўмацаванню дзіцяча-бацькоўскіх адносін і стварыла святочны, радасны настрой. #ДзеньРоднагаСвайго