19 кастрычніка філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” гасцінна сустракаў навучэнцаў 5-ых класаў ДУА “СШ №6 г.Ліды імя М.Б.Куканенкі” на азнаямленчую экскурсію “Кніга – таямніца, кніга – скарб, кніга – лепшы сябар рабят”. Супрацоўнік бібліятэкі расказала дзецям аб тым, што азначае слова “бібліятэка”, як даўно з’явіліся бібліятэкі, якімі былі кнігі да таго, як людзі навучыліся рабіць паперу, на чым пісалі нашы продкі. Рабяты даведаліся, якія аддзелы ёсць у бібліятэцы і як яны называюцца, чым адрозніваюцца, што такое кніжны фонд, фармуляр чытача, а таксама пазнаёміліся з “Правіламі карыстання бібліятэкай”. Хлопчыкі і дзяўчынкі азнаёміліся з правіламі растаноўкі кніг у бібліятэцы, даведаліся, што такое каталог, якія бываюць каталогі і для чаго яны патрэбны, іх зацікавілі карткі, што складаюць алфавітны каталог. Пасля таго, як дзеці пазнаёміліся з бібліятэкай, супрацоўнік бібліятэкі правяла з імі віктарыну па бібліятэчных тэрмінах, якая паказала, што дзеці былі ўважлівымі, многае запомнілі, а затым прынялі актыўны ўдзел у віктарынах пра казкі і казачных герояў. У заканчэнне супрацоўнікі бібліятэкі пажадалі школьнікам новых цікавых сустрэч з кнігамі і запрасілі часцей наведваць бібліятэку.



