admin 22 кастрычніка ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №5” прайшла віктарына “Прыроду беражы, прыродай даражы”. Вядучыя адзначылі значэнне лесу, вады і глебы для ўсяго жывога, звярнулі ўвагу на тое, што трэба берагчы жывёльны і раслінны свет ад знікнення, пагулялі ў экалагічныя віктарыны. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у віктарынах, адказвалі на пытанні.