admin У рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” 23 кастрычніка прайшла гадзіна радзімазнаўства “Нябесная апякунка Беларусі”, якая прысвячалася асветніцы Беларусі прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Прысутныя на мерапрыемстве: чытачы бібліятэкі і вучні 5-га класа ДУА “Сярэдняйя школа №6 г.Ліды імя М.Б.Куканені” пазнаёміліся з кніжнай выставай аб Еўфрасінні Полацкай. Вядучая азнаёміла з літаратурай, прадстаўленай на гэтай выставе, паведала аб жыцці Еўфрасінні ў бацькоўскай хаце, аб яе творчай дзейнасці ў сценах Полацкага манастыра і аб яе апошніх гадах жыцця. Увесь аповед бібліятэкара суправаджаўся цікавай электроннай прэзентацыяй, прысвечанай Еўфрасінні Полацкай.#ДзеньРоднагаСвайго