Прафесія бібліятэкара не такая сумная і манатонная, як можа падацца на першы погляд. І бібліятэкары з задавальненнем дзеляцца сваімі ўражаннямі ад працы, сваім досведам з іншымі і запрашаюць жадаючых у свет гэтай выдатнай прафесіі. 26 кастрычніка супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №1” падрыхтавалі і правялі бібліятэчны ўрок “Мая прафесія – бібліятэкар”. На мерапрыемстве вучняў 5-ых класаў пазнаёмілі з прафесіяй бібліятэкара, расказалі, дзе атрымаць адпаведную адукацыю, што для гэтага трэба і колькі часу гэта зойме. Выступленне супрацоўніка суправаджалася яркай і інфарматыўнай мультымедыйнай прэзентацыяй.


