admin Бібліятэкар філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” наведала ДУА “Дзіцячы сад №34 г.Ліды” і прыняла ўдзел у пасяджэнні кансультацыйнага пункта для аказання дапамогі бацькам (законным прадстаўнікам) дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту, якія не наведваюць установы дашкольнай адукацыі. Правяла гутарку “Чым карысна чытанне” і пазнаёміла з кнігамі і часопісамі, якія карыстаюцца попытам у маленькіх чытачоў, прысутных запрасіла наведаць бібліятэку.