30 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка аг. Дворышча наведала вучняў 6 класа ДУА “Дварышчанская сельская школа”, каб правесці інтэрактыўную гадзіну па прафарыентацыі “Бібліятэкар — прафесія будучыні”. Прафесія бібліятэкара — гэта не пра мінулае. Гэта пра будучыню, дзе інфармацыя з'яўляецца галоўным рэсурсам. Чалавек, які валодае інфармацыяй, валодае светам. А бібліятэкар — гэта той, хто вучыць гэтым светам кіраваць.


