admin На экскурсію “З кнігай прызначана сустрэча” у філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” завіталі дзеці, якія наведваюць ДзУА “Дзіцячы сад №34 г. Ліда” . Бібліятэкар пазнаёміла з дзіцячым фондам, расказала дзецям правілы, якія павінен выконваць кожны наведвальнік бібліятэкі. Дзеці з цікавасцю адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, гарталі кнігі і часопісы, малявалі. На свежым паветры бібліятэкары правялі гульні.