admin 13 лістапада для ўдзельнікаў клуба “Надзея” у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” былі праведзены пасядзелкі за кубкам гарбаты “Чай піць – здаровым быць і доўга жыць”. К рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй гарбаты на беларускай зямлі. Больш падрабязна расказала пра “залатую чацвёрку” раслін, якія традыцыйна называюць эліксірамі даўгалецця. Жанчыны падзяліліся сямейнымі сакрэтамі прыгатавання гарбаты. #ДзеньРоднагаСвайго