У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” 19 лістапада была праведзена гадзіна карыснай інфармацыі “Сакрэты здаровага сэрца”. Бібліятэкар разам з фэльдшарам Васкан Т.І. пазнаёмілі прысутных з правіламі, якія трэба выконваць, каб сэрца заставалася здаровым, каб пражыць доўга і заставацца актыўным і жыццярадасным.


