IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

17 страниц V  « < 11 12 13 14 15 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 3.4.2017, 7:53
Сообщение #85


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3735
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Шляхам Алеся Жука


1 красавіка – 70 гадоў з дня нараджэння Алеся Жука (1947), беларускага пісьменніка, перакладчыка.
Алесь Жук - адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў, творы якога вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю. Сучаснасць ва ўсёй яе складанасці і супярэчлівасці становіцца галоўнай тэмай яго прозы. Уся творчасць пісьменніка пазначана сапраўдным талентам, глыбокай праўдай жыцця, вастрынёй у пастаноўцы сучсных праблем. Невычарпальнай крыніцай творчага натхнення стала для Аляксандра Аляксандравіча родная Случчына, дзе ён нарадзіўся.
У літаратуру Алесь Жук прыйшоў у сярэдзіне 60-х гадоў, але пісаць пачаў яшчэ ў школьныя гады і ў час вучобы ва універсітэце. Яго апавяданні “Сок манга”, “Завулак”, “Водсветы зорак” і іншыя , напісаныя ў студэнцкія гады, увайшлі ў яго першую кнігу “Асеннія халады” (1972). Ужо ў сваіх ранніх творах пісьменнік паказаў сябе тонкім псіхолагам, майстрам у раскрыцці чалавечых характараў, у паказе узаемаадносін паміж людзьмі. Гэта кніга адразу ж вывела А. Жука ў перадавыя шэрагі беларускіх празаікаў і, як потым аазалася, не толькі беларускіх: пра яго пачала пісаць усесаюзная крытыка.
На працягу 1970 – 1980-х гадоў з’явіліся арыгінальныя празаічныя зборнікі “Палванне на старых азёрах” (1975), “Зоркі над палігонам” (1977, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978; зняты фільм “Палігон” 1983), “Паўстанак вяртання” (1981, Літаратурная прэмія імя І.Мележа 1982) адметныя роздумам над пытаннямі жыцця і лёсу, складанасцю і разнастайнасцю характараў, арганічным спалучэннем трагізму з лірызмам.
У 1982 годзе пабачыла свет кніга прозы “Паляванне на Апошняга жураўля”. Клопат пра навакольнае асяроддзе, напоўнены выразным аналітычным роздумам у спалучэнні з легендарна-казачнымі апавядальнымі элементамі-сімваламі прыдаюць твору сапраўды мастацкую значнасць. Па гэтай аповесці ў тэатры імя Янкі Купалы быў пасташлены спектакль і ў 1986 годзе знята мастацкая стужка.
Да самых значных твораў пісьменніка належыць і аповесць “Праклятая любоў”, што ўвайшла ў аднайменны зборнік (1991, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1992) – яскравае сведчанне высокай творчай сталасці вядомага празаіка, добрага знаўца народнага жыцця і побыту, чалавечых лёсаў і характараў.
Бібліяграфія
1. Гніламёдаў У. В. Алесь Жук / У.В. Гніламёдаў // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / [рэдкал.: У. В. Гніламёдаў і інш. ; навук. рэд.: У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук]. — Мінск, 2003. — Т. 4, кн. 2. — С. 542—565.
2. Бугаёў Дз. Нічога лішняга: (Алесь Жук) / Дзмітрый Бугаёў // Служэнне Беларусі: праблем. арт., літ. партр., эсэ, успаміны / Дзмітрый Бугаёў. — Мінск, 2003. — С. 364—380.
3. Шаўлякова-Барзенка І. Л. Сучасная беларуская проза: маральна-філасофская праблематыка (XI кл.) / І. Л. Шаўлякова-Барзенка // Беларуская мова і літаратура. 2005. — № 3. — С. 57—64. — Са зместу: Алесь Жук. С. 61—64.
4. Алесь Жук: матэрыялы аб жыцці і творчасці / Г. Тычка і інш. // Крыніца. —2001. — № 1. — С. 3-51.
5. Прыгодзіч З. Ад праўды побыту — да праўды быцця: слова да двухтомніка прозы А. Жука / Зіновій Прыгодзіч // Маладосць. — 1992. — № 7. — С. 214—226.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.3.2017, 8:34
Сообщение #86


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3735
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Адкрываючы таямніцы айчыннай гісторыі


10 сакавіка – 75 гадоў з дня нараджэння Міхася Ткачова (1942 - 1992), гісторыка, доктара навук, пісьменніка, грамадскага дзеяча.
“Краінай замкаў” называлі Беларусь сучаснікі… Многім вядомая гэтая фраза з кнігі “Замкі Беларусі”, што належыць пяру доктара гістарычных навук, прафесара, грамадскага і палітычнага дзеяча Міхася Ткачова.
Міхась Ткачоў адным з першых пачаў працаваць на мяжы гісторыі і археалогіі, даследуючы абарончае дойлідства Вялікага Княства Літоўскага. Слабая вывучанасць помнікаў, значныя іх разбурэнні прымушалі М. Ткачова шырока выкарыстоўваць у сваіх навуковых працах археалагічныя матэрыялы. Але ён, як ніхто іншы, мог гарманічна спалучыць даныя археалогіі з паведамленнямі розных гістарычных крыніц і зрабіць абгрунтаваныя высновы. Без перабольшвання можна сцвярджаць, што Міхал Александравіч быў пачынальнікам новага кірунку ў гістарычных даследваннях на еўрапейскай частцы Савецкага Саюза – “гістарычнай археалогіі”. Сёння гэта агульнапрызнаная галіна археалогіі паспяхова развіваецца ў Беларусі.
Вынікам працы М. Ткачова на мяжы археалогіі і гісторыі стала абарона ў 1972 г. кандыдацкай дысертацыі па тэме “Ваеннае дойлідства Беларусі XIII – XVIII стст. (па помніках паўночна-заходняй і паўднёва-заходняй Беларусі)”. Праз 15 гадоў, у 1987 г., М. Ткачоў паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю па тэме “Арганізацыя абароны гарадоў Беларусі XIV – XVIII стст.”. На аснове матэрыялаў гэтых дысертацыйных даследванняў ён пісаў кнігі, якія станавіліся папулярнымі не толькі сярод спецыялістаў, але і звычайных чытачоў. Гэта “Замкі Беларусі (XIII – XVIII ст.)” (1977, на бел. мове; 1987, на рус. мове); “Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII – XVIII стст.” (1978); “Замкі і людзі” (1991). А яшчэ былі цікавыя працы навукова-папулярнага і публіцыстычнага характару: “Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч” (1992, у сааўтарстве з А. Бельскім), “Старажытны Мсціслаў” (1992, у сааўтарстве з А. Трусавым), “Паходня” (1994). Усяго М. Ткачовым напісана каля 200 навуковых прац, з іх 10 кніг (уключаючы раздзелы ў калектыўных манаграфіях).

Бібліяграфія.
1. Семянчук, Г.М. Прафесар Мiхаiл Аляксандравiч Ткачоў (10.03.1942 - 31.10.1992): старонкi бiяграфii i навуковай творчасцi / Г. М. Семянчук // Подготовка педагогических и научных кадров историков и развитие исторической науки в Беларуси : материалы респ. науч.-практ. конф. - Гродно, 2005. - C. 90 - 93.
2. Castrum, urbis et bellum : зборнiк навуковых прац; прысвячаецца памяцi М. Ткачова / навук. рэд.: Г. Семянчук, А. Мяцельскi. - Баранавiчы : РУПП "Баранавiцкая ўзбуйненая друкарня", 2002. – 421 с.
3. Карлюкевiч, А. Па дарозе ў храм гiсторыi // Карлюкевiч, А. I векавечны толькi край... - Мінск, 2000. - C. 95 - 101.
4. Семянчук, Г. М. Даследчык краіны замкаў (Да 70-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Аляксандравіча Ткачова) / Генадзь Семянчук, Андрэй Мяцельскі, Лявон Калядзінскі // Беларускі гістарычны часопіс. - 2012. — № 3. — С. 41—44.
5. Фатыхава, Г. З душой рамантыка / Г. Фатыхава // Беларуская думка. - 2007. - № 3. - C. 135 - 143.
6. Трусаў, А. Ён адкрыў для нас краiну замкаў / А. Трусаў // Лiтаратура і мастацтва. - 2002. - 31 мая.- C. 15.
7. Майсяёнак, А.Г. Жыццяпiс славутага вучонага [Мiхася Аляксандравiча Ткачова (1942-1992)] / А. Г. Майсяёнак // Краязн. газ. (Гродна).- 2002. - № 4. - C. 5 .
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.2.2017, 9:34
Сообщение #87


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3735
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Светлы воблік паэта


25 лютага – 60 гадоў з дня нараджэння Алеся Пісьмянкова (1957 - 2004), паэта, лаўрэата літаратурных прэмій.
Аўтар кніг паэзіі «Белы камень» (1983), «Чытаю зоры» (1988), «Планіда» (1994), «Вершы» (1997), «Журавель над студняй» (1998), «Я не памру, пакуль люблю» (2000), «Мы з братам» (2003), зборнік «Думаць вершы» (2005) выйшаў пасмяротна. У 2012 годзе ў «Рэдакцыі газеты «Звязда» выйшаў зборнік выбраных твораў «Не знікай» (укладальнік Алена Пісьмянкова).
Месца Алеся Пісьмянкова ў беларускай літаратуры адметнае. На яго вачах многія рэаліі адыходзілі ў нябыт, аднак паэт захаваў далучанасць да каранёў, увасобіў яе ў вершах – і пакінуў нам у спадчыну. Яго творчасць развівалася на стыку часоў, у пару перамен, прычым у пэўным анархізме да літаратурных тэндэнцый. Магчыма, гэта абумовіла ўнутраны канфлікт лірычнага героя, яго пранізлівы боль і светлы сум. У гэтым – прыгажосць і абаяльнасць паэтычнай спадчыны Алеся Пісьмянкова. Яго пазіцыя была натуральная і шчырая да апошняй кропкі. У любові да радзімы паэт прызнаваўся ціха, амаль малітоўна.
Паэтычны талент асабліва моцна праявіўся ў яго невялікіх вершах і мініяцюрах.
Люты ў валенкі абуты,
Апрануты люты ў кажух.
Люты спрабуе на лютні
Апошні акорд завірух.
Чуеце лютага лютню?
У лютага слых абсалютны.
Рытмічная карціна верша і сродкі мастацкай выразнасці родняць паэзію Алеся Пісьмянкова з фальклорнымі творамі.
Нельга пакінуць па-за ўвагай і творы Алеся Пісьмянкова, напісаныя для дзяцей: “Заўзятары” (1993), “Ласуны-веселуны” (1996). Як успамінаюць сябры паэта, ён часта паўтараў вядомае: для дзяцей трэба пісаць як для дарослых, толькі яшчэ лепш. Яго кнігі вершаў для дзяцей таксама ўзбагацілі беларускую літаратуру – дзіцячую. Сёння роля дзіцячай літаратуры недаацэньваецца, але трэба памятаць, што густ і прыхільнасці чытача выхоўваюцца з самага дзяцінства. Прыгожыя, цікавыя дзецям, з густам і веданнем мовы напісаныя вершы адыгрываюць вялікую ролю ў выхаванні, яны фарміруюць павагу і цікаўнасць да нацыянальнай мовы і літаратуры.
Алесь Пісьмянкоў член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1984 года. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1988) за кнігу лірыкі «Чытаю зоры», лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1998) за кнігу «Вершы», лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2004, пасмяротна).

Бібліяграфія
1. Письменков Алесь // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2008. – Т. 6. - С. 81.
2. Пісьмянкоў Алесь // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2001. – Т. 12. – С. 390.
3. Пісьмянкоў Алесь // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1987. – Т. 4. – С. 301.
4. Вішнеўскі, А. Шуміць лес, цвіце сад / А. Вішнеўскі // Беларуская думка.- 2007.- № 2.- C. 127 - 133.
5. Галубовіч, Л. Рыцар паэзii / Л. Галубовіч // Полымя.- 2005.- № 4.- С. 211 -216.
6. Яскевіч, А. "Трэба капаць крыніцу..." / А. Яскевіч // Роднае слова. - 2000.- № 4. - С. 13 - 17.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.2.2017, 7:37
Сообщение #88


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3735
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Мудрае ў самім жыцці


1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Георгія Марчука (1947, Давыд-Гарадок), пісьменніка, драматурга, кінасцэнарыста.
Творы вядомага пісьменніка Беларусі Георгія Марчука заслужана карыстаюцца поспехам у чытачоў. За сорак гадоў літаратурнай творсчасці ён стварыў восем раманаў, пяцьдзесят п’ес, напісаў кнігу навэл “Хаос”, якая была прызнана лепшай кнігай страны ў 1997 годзе, кнігу казак для дзяцей, кнігу афарызмаў, стаўшы, такім чынам, роданачальнікам гэтага жанра ў беларускай літаратуры.
Нарадзіўся Георгій Марчук на Беларускім Палессі з самабытным укладам жыцця, сваімі традыцыямі і звычаямі, якія таленавіта апісаў ў сваіх эпічных раманах “Крык на хутары” і “Кветкі правінцыі”.
У 1973 годзе ён скончыў Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут (па спецыяльнасці “тэатразнаўства”), а ў 1975 годзе Вышэйшыя курсы рэжысёраў і сцэнарыстаў у Маскве (па спецыяльнасці “кінарэжысёр”). Дэбютаваў у літаратуры аднаактнай п’есай (1971). Дзесяцікратны лаурэат рэспубліканскіх конкурсаў па драматургіі.
Усе творы пісьменніка адрозніваюцца глубокім псіхалагізмам, вострымі сюжэтамі, праўдай жыцця, філасафічнасцю. У сваіх драмах, камедыях і трагедыях ён разглядае вечны канфлікт духоўнага і матэрыяльнага, высмейвае крайнасці чалавечай натуры, падымае пытанні адказнасці за жыццё кожнага перад Богам і людзьмі. Стылю Марчука, як драматурга, уласцівы арыгінальныя сюжэты, бліскучыя дыялогі, гумар і высокі напал трагедыйных пачуццяў. Застаючыся рэалістам ён вельмі тонка ўводзіць у свой рэалізм элементы сімвалізма, рамантызма, інаказання. Сярод герояў яго камедый сустракаюцца і такія як – Грэх, Раб Божы, Чорт, Анёл, Дабрачыннасць.
У сваіх творах яму ўдалося паказаць гісторыю Палесся, Беларусі, яе народа праз прызму ўспрымання гісторыі чалавецства, убачыць сакраментальную аснову, якая аб’ядноўвае народы планеты.

Бібліяграфія:
1. Радзівончык, Н. Сучаснае і адвечнае ў творчасці Георгія Марчука / Ніна Радзівончык // Роднае слова. - 2016. — № 2. — С. 16—17.
2. Іконнікава, Л. У. Творчасць Георгія Марчука: жанравыя асаблівасці, канцэптасфера, мастацкія дамінанты : аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук / Іконнікава Людміла Уладзіміраўна ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і лытаратуры. - Мінск, 2015. - 25 с.
3. Марціновіч, А. Казку прачытай — жыццё спазнай : казкі Георгія Марчука / Алесь Марціновіч // Роднае слова. - 2012. — № 1. — С. 23—26.
4. Марчук, Г. "Бяры тэму, якую да цябе ніхто не браў!" // Лiтаратура i мастацтва.- 2010.- 15 кастрычніка (№ 41).- C. 5.
Гутарка з драматургам, празаікам, прэтэндэнтам на Нобелеўскую прэмію па літаратуры Г. Марчуком.
5. Хацкевіч, В.Б. Падарожжа ў чалавечае жыццё... // Маладосць.- 2008.- № 9.- С. 113-117.
Жыццё і творчасць пісьменніка Г.В.Марчука.
6. Качаткова, І. Прыгажосць, якая ратуе // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 12 студзеня (№ 12). – С. 13.
Пра жыццёвы і творчы шлях беларускага пісьменніка, драматурга Георгія Марчука.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 2.12.2016, 9:02
Сообщение #89


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3735
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Нязгасная зорка на беларускім небасхіле


9 снежня – 125 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча (1891 - 1917) паэта, класіка беларускай літаратуры, перакладчыка, літаратуразнаўцы, празаіка, крытыка і гісторыка літаратуры.
Максім Багдановіч – гонар і боль нашай літаратуры. Жыццё яго было кароткім, як лістападаўскі дзень, і хмурным, быццам позняя восень. Толькі 25 вёсен сустрэў М. Багдановіч і назаўсёды застаўся для нас маладым. Але ж ён так многа зрабіў…І яшчэ больш не паспеў зрабіць. Яго імя ўпісана залатымі літарамі ў гісторыю беларускай культуры. Кожнае пакаленне адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайны свет яго паэзіі. Ужо ў самім прозвішчы паэта – Багдановіч – прачытваецца Богам дадзены.
М. Багдановіч – адзін са стваральнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы. Асноўнай яго заслугай з’яўляецца ўзбагачэнне беларускай літаратуры здабыткамі сусветнай культуры. Ён адзін з першых пачаў распрацоўку складаных вершаваных формаў (санет, актава, тэрціна, трыялет, рандо, скерца і інш.), імкнучыся сцвердзіць вялікія вобразна-выяўленчыя магчымасці беларускай мовы. З той жа мэтай М. Багдановіч заняўся мастацкім перакладам, узнаўляючы на роднай мове творы антычных, заходнееўрапейскіх і расійскіх аўтараў, а таксама ўзоры песень розных народаў свету. Нароўні з Янкам Купалам ён стаў заснавальнікам пейзажнай і інтымнай лірыкі ў нацыянальнай паэзіі; яго апавяданні знаходзяцца ля вытокаў нацыянальнай прозы; яго крытычныя даследванні шмат у чым прадвызначылі далейшы шлях развіцця беларускага літаратуразнаўства.

Бібліяграфія.
1. Максім Багдановіч : энцыклапедыя / склад. І.У. Саламевіч, М.В. Трус. - Мінск : Беларус. Энцыкл. iмя П.Броўкi, 2011. - 608 с.
2. Максім Багдановіч. Пясняр чыстае красы : успаміны, артыкулы, прысвячэнні / уклад. Т.Э. Шэляговіч. - Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2011. - 350 с. - ( Жыццё знакамiтых людзей Беларусi).
3. Алейчанца, Ю. Наш Максім Багдановіч / Ю. Алейчанца // Звязда. – 2016. – 3 мая. – С. 12.
4. Тычко, Г. Мастацкая рэцэпцыя сусветнай класікі ў творчасці Максіма Багдановіча / Галіна Тычко // Роднае слова. – 2015. - № 11. – С. 5 – 8.
5. Трус, М. М. Багдановіч і рэвалюцыя 1905 – 1907 гг.: штрыхі да біяграфіі паэта / Мікола Трус // Роднае слова. – 2015. - № 12. – С. 4 - 8.
6. Кулікоўская, Т. Максім Багдановіч – чалавек, паэт, патрыёт / Т. Кулікоўская // Беларуская мова і літаратура. – 2012. - № 3. – С. 30 – 36.
7. Мацук, Ю. Знітаванне крэўнасцю, знітаванне Радзімай…” // Літаратура і мастацства. – 2012. - № 50. – 14 снежня. – С. 12.
8. Мышкавец, І. “Праглядзіце гэты томік…” / І. Мышкавец // Літаратура і мастацства. – 2013. - № 10. – 7 сакавіка. – С. 10.
9. Петрушкевіч А. Песняры чыстае красы: Максім Багдановіч і Алесь Салавей / А. Петрушкевіч // Роднае слова. – 2012. - № 7. – С. 3.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.11.2016, 7:49
Сообщение #90


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3735
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Свет паэзіі Анатоля Вярцінскага


18 лістапада – 85 гадоў з дня нараджэння Анатоля Вярцінскага (1931г.) паэта, драматурга, публіцыста, крытыка, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча. Заслужаны работнік культуры Беларусі.
Анатоль Вярцінскі – адзін з найбольш таленавітых прадстаўнікоў беларускай паэзіі другой паловы ХХ ст., творчасць якога належыць да так званай інтэлектуальнай, філасофскай паэзіі. Яго справядліва называюць паэтам думкі.
Ён – аўтар кнігі літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў “Высокае неба ідэала” (1980), зборніка выбраных вершаў і паэм “Святло зямное” (1981), кнігі дзіцячых п’ес “Дзякуй, вялікі дзякуй!” (1983), публіцыстычных нататак “Нью-Йоркская сірэна” (1987), шмат выступае з артыкуламі ў перыядычным друку. У 1994 годзе выходзіць зборнік яго артыкулаў, выступленняў, інтэрв’ю “Трывожны досвітак”, у якім уздымаюцца актуальныя праблемы грамадска-палітычнага жыцця, даецца кваліфікаваная ацэнка творчасці вядомых беларускіх майстроў слова.
Многія вершы Анатоля Вярцінскага пакладзены на музыку І. Лучанком, Я. Глебавым, Л. Захлеўным, Э. Ханком.
Бібліяграфія:
1. Губернатараў, М.А. Вярцінскі Анатоль / М.А. Губернатараў // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік / рэд. А.В. Мальдзіс. – Мінск, 1993. – Т. 2. – С. 72 – 80.
2. Есіс, Я. Верш А. Вярцінскага "Жыццё даецца, каб жыццё тварыць..." / Я.В. Есіс // Беларуская мова і літаратура. - 2015. - № 10. - С. 39 – 43.
3. Ярмашук, Л. Святло зямное Анатоля Вярцінскага : урок-партрэт літаратуры (Х клас) / Л. Ярмашук // Роднае слова. – 2015. - №7. – С. 56 – 58.
4. Шамякіна, М. Анатоль Вярцінскі / М. Шамякіна // Полымя. – 2007. - № 2. – С. 126 – 129.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.10.2016, 9:39
Сообщение #91


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3735
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Права аблюбаваць слова…


27 кастрычніка – 105 гадоў з дня нараджэння Міколы Лобана (1931 - 2016), пісьменніка, мовазнаўца. Заслужаны работнік культуры Беларусі.
Першае сваё апавяданне Мікола Лобан надрукаваў у 1930 годзе. Ён – аўтар аповесці «Іркуцянка» (1953), раманаў «На парозе будучыні» (1964), «Гарадок Устронь» (1970), «Шэметы» (1981), што склалі трылогію. У ёй пісьменнік паставіў перад сабой маштабную задачу – адлюстраваць «гісторыю нашага грамадства ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да сённяшніх дзён», расказаць «аб жыцці і лёсе людзей таго пакалення, якое прайшло праз агонь рэвалюцыі, грамадзянскай вайны і наступных выпрабаванняў палавіны нашага стагоддзя».
У 1984 годзе пабачыла свет кніга Міколы Лобана «Пяць раніц тыдня» (эсэ, асацыяцыі, артыкулы) – адно з лепшых выданняў у беларускай эсэістыцы. За гэту кнігу пісьменніку ў 1985 годзе пасмяротна была прысуджана Літаратурная прэмія імя Івана Мележа Саюза пісьменнікаў БССР. Разам з Эдзі Агняцвет Мікола Лобан пераклаў на беларускую мову аповесць Максіма Горкага «У людзях».
Няпроста ішлося па жыцці Мікалаю Паўлавічу Лобану, аднак ён быў жыццялюбам, чалавекам высокай культуры, вельмі цаніў простыя чалавечыя адносіны. У вышэйназванай кнізе «Пяць раніц тыдня» ён напісаў, што сапраўдная любоў да чалавека павінна быць «на кожным кроку, у кожным выпадку фізічнага і духоўнага датыкнення… гэта твой жыццёвы стыль, тваё асяроддзе, тваё паветра, ты іначай не ўмееш, гэта твой почырк, твая паходка – гэта тваё крэда». У памяць пра выдатнага пісьменніка і навукоўца Міколы Лобана адна з вуліц горада Слуцка названа яго імем.

Бібліяграфія:
1. Лобан Мікола // Біябібліяграфічны слоўнік у 6 т. / рэдкал. І.Э. Багдановіч [і інш.] / - Мінск, 1992. – Т. 4. – С. 57 – 59.
2. 27 кастрычніка 100 гадоў з дня нараджэння М.П. Лобана (1911-1984), пісьменніка, мовазнаўства // Новыя кнігі. - 2011. - № 6. - С. 9 - 10.
3. Бугаёў, Д. Яшчэ раз пра Міколу Лобана // Роднае слова. - 2001. - № 12. - C. 11-15
4. Четырнадцать фронтовых дней из дневника Миколы Лобана // Неман.- 2010. - № 5. - С. 118 - 133.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

17 страниц V  « < 11 12 13 14 15 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
18 чел. читают эту тему (гостей: 18, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 2.7.2024, 14:48