IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

17 страниц V  « < 9 10 11 12 13 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 1.6.2018, 7:02
Сообщение #71


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3735
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



З росных сцяжын


15 чэрвеня – 60 год з дня нараджэння (1948) А. І. Бутэвіча, пісьменніка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі.
Каштоўным набыткам беларускай літаратуры канца ХХ – пачатку ХХІ ст. стала творчасць пісьменніка Анатоля Іванавіча Бутэвіча.
Прырода шчодра надзяліла яго шматгранным талентам. А. І. Бутэвіч сцвердзіў сябе як публіцыст, крытык, перакладчык. Ужо больш за два дзесяцігоддзі адным з асноўных прыярытэтаў яго творчасці з’яўляюцца творы для дзяцей, а пачаў свой творчы шлях ён з казкі для маленькіх “Сонца-абаронца”, надрукаванай у 1983 г. у часопісе “Вясёлка”. Пазней адна за адной выходзілі з друку кнігі “Прыгоды лісціка-карунчыка” (1997), “Прыгоды памаўзлівай Рыскі” (1999), “Расстайны пах асоту” (2000), “Як акіян з кропелькай барукаўся” (2003) і інш. Адпаведна ўзросту чытача аўтар выбіраў тэму і форму падачы матэрыялаў: ад пачуцця любові, якое патрэбна любой жывой істоце, да першага кахання, сяброўства, сталення.
Галоўнай тэмай твораў пісьменніка на сучасным этапе з’яўляецца гістарычнае мінулае роднага краю. Сам празаік, выдатны майстар слова, перакананы ў тым, што “літаральна кожная мясціна нашай Беларусі багатая на непаўторныя і значныя асобы, захапляльныя падзеі і незвычайныя здарэнні”. Вынікам шматгадовага даследвання беларускай гісторыі стала серыя “Сем цудаў Беларусі”, заснаваная ў 1999 годзе. У гэты час убачылі свет цудоўныя, з вялікім мастацкім густам аформленыя кнігі серыі “У гасцях у вечнасці” (2001), “Званы Нямігі” (2002), “Славутыя родам сваім “ (2006) і іншыя. Гэта серыя прызначана дзецям, але і дарослыя праяўляюць зацікаўленасць, бо кнігі багата насычаны малавядомымі раней гістарычнымі звесткамі. А. Бутэвіч апісвае падзеі і факты на аснове гістарычных крыніц і дакументаў. Распавядае так, нібы сам жыў у тыя часы, і ўсе дзеянні адбываліся на ўласныя вачы. Гістарычная тэма гучыць і ў рацарскай аповесці “Каралева не здраджвала каралю…”. Аўтар апавядае пра кахання беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і польскага караля Ягайлы. А. Бутэвіч паказаў свет таямнічых інтрыг і парадкаў каралеўскага двара, палітычную барацьбу, якая кіпеела вакол трона.
Пісьменнік узнагароджаны медалём “За асваенне цалінных зямель”, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі, лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў “Залатое пяро - 2001”.

Бібліяграфія
1. Бутэвіч Анатоль Іванавіч / Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў. – Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 361.
2. Буторына, І. А. Акадэмія сапраўдных казачнікаў : урок пазакласнага чытання ў 4-м класе паводле казак А. Бутэвіча ў рамках акцыі "Чытаем разам" / І. А. Буторына, К. Я. Валасовіч // Пачатковая школа. — 2017. — № 3. — С. 61—63.
3. Кацько, В. Падарожжа па сівых мурах з Анатолем Бутэвічам / Вольга Кацько // Милицейский вестник (Гродно). — 2012. — 12 апр. — С. 15.
4. Фіцнер, Т. Спасціжэнне Радзімы / Т. Фіцнер // Роднае слова. — 2004. — № 9. — C. 13—15.
5. Хазянін, А. Руплівы зберагальнік гістарычнага і культурнага / А. Хазянін / Маладосць. — 2006. — № 4. — С. 128—144.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 2.5.2018, 7:33
Сообщение #72


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3735
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Кнігі для першапраходцаў і адкрывальнікаў


10 мая спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Маўра (1883 -1971) – пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
Ён стаў першаадкрывальнікам у асваенні новага для беларускай літаратуры прыгодніцкага жанру і павёў сваіх чытачоў у займальнае падарожжа па свеце, назаўсёды застаўшыся ўладаром дзіцячых сэрцаў.
У дзіцячую літаратуру Я.Маўр прыйшоў, калі яму было за сорак, і ён меў ужо немалы жыццёвы і больш як дваццацігадовы педагагічны вопыт. Першай кнігай пісьменніка стала аповесць “Чалавек ідзе” (1927). Потым былі кнігі аповесцей і апавяданняў: “У краіне райскай птушкі” (1927), “Сын вады” (1928), “Палескія рабінзоны” (1930), “ТВТ” (1934). У 1929 годзе выйшаў у свет раман пісьменніка “Амок”. Гэтыя кнігі ўвайшлі ў залаты фонд нашай дзіцячай літаратуры.
Творы Я. Маўра здзіўляюць сваёй багатай фантазіяй, магутным пазнавальным матэрыялам, уменнем знайсці яркае, гераічнае, неверагоднае ў жыцці. Сам пісьменнік не быў за мяжою, але на старонках яго кніг паўстаюць Ява і Цэйлон, Індыя і Кітай. Ён дакладна перадае экзатычнасць прыроды і жыццё іншаземных народаў. Багатая фантазія ў спалучэнні з глыбокімі ведамі па геаграфіі і гісторыі дазваляла аўтару так весці апавяданне, каб чытач паверыў у сапраўднасць падзей, якія ён апісваў.
Творы Я. Маўра карыстаюцца шырокім прызнаннем. Яны перакладаліся на розныя мовы свету. У 1972 годзе пісьменнік быў удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР за мастацкія творы для дзяцей і юнацтва. З 1993 года прысуджаецца Літаратурная прэмія імя Я.Маўра за лепшыя творы для дзяцей.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 30.3.2018, 8:07
Сообщение #73


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3735
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Душой прамоўленае слова


5 красавіка – 75 гадоў з дня нараджэння (1943) Мар’яна Дуксы, паэта.
Аўтар кніг “Спатканне” (1967), “Крокі” (1972), “Станцыя” (1974), “Прыгаршчы суніц” (1976), “Забытыя словы” (1979), “Зона супраціўлення” (1982), “Твая пара сяўбы” (1985), “Валуны на пагорках” (1994), “Прыйсці да алтара” (2003).
У 1990 годзе за кнігу паэзіі “Заснежаныя ягады”(1989) аўтар атрымаў Літаратурную прэмію імя А. Куляшова. Многія вершы зборніка сталі вершамі-роздумамі пра вызначальнасць мінулага ў чалавечым лёсе. У іх прасочваецца ідэя захавання вытокаў, традыцый вясковага жыцця.
У кнізе паэзіі “Горн прымірэння” (1993) разглядаюцца галоўныя праблемы, якія хвалююць аўтара : прырода і экалогія, Чарнобыль, Курапаты, нацыянальная свядомасць і інш. У 2016 годзе за кнігу паэзіі “Птушка вечнасці – душа” (2015) М. Дукса атрымаў Нацыянальную літаратурную прэмію. У зборнік увайшлі вершы самыя розныя па жанры, рыфмоўцы, паэтычных памерах. Ёсць рамантычныя замалёўкі, філасофскія разважанні, публіцыстычныя вершы, байкі, вершы-дыялогі, верша-прысвячэнні вядомым асобам, верша-малітвы і інш.
Прызнаны майстар лірычнага верша М. Дукса запрашае чытача падумаць разам над самымі надзённымі пытаннямі жыцця. Творамі ён імкнецца ясна і пераканаўча сцвярджаць сваё паэтычнае крэда.

Бібліяграфія
1. Дукса Мар’ян Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 256.
2. Бельскі, А. І. “Ахвярны агонь прымірэння” : (Мар’ян Дукса) / Алесь Бельскі / Краса і смутак : дапам. для настаўнікаў / Алесь Бельскі. – Мінск, 2000. – С. 145 –150.
3. Камейша, К. Душой прамоўленае слова: творчы партр. М. Дуксы / Казімір Камейша // Роднае слова. – 2003. – № 4. – С. 8–10.
4. Мар’ян Дукса / падрыхт. І. А. Буторына, Г. М. Казловіч // Пачатковае навучанне. – 2013. – № 5. – С. 80.
5. Сільнова, Л. “А людскія высілкі зноў квітнеюць ружамі…” / Людміла Сільнова // Наша вера. – 2016. – № 2. – С. 64–66.
6. Явіч, Я. Мар’ян Дукса: “Аўтар – галоўны герой і рэжысёр верша ці паэмы” / Яна Явіч // Лтаратура і мастацтва. – 2016. – 23 верас. (№ 38). – С. 5.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.3.2018, 9:35
Сообщение #74


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3735
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Слязой не спачувайце вы…


18 сакавіка – 100 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Пранузы (1918 - 2007), паэта, перакладчыка.
Паэт-франтавік, які праз усю вайну пранёс сваю любоў да роднага краю, да радзімы, да непаўторнай вёскі Вылева на крутым беразе маляўнічай Іпуці, дзе ён нарадзіўся і дзе прашумелі неспакойнымі хвалямі яго дзіцячыя і юнацкія гады, да незабыўнага мястэчка Добруш, у якім ён скончыў дзесяцігодку, да горада свайго юнацтва Гомеля, дзе ён вучыўся на літаратурным факультэце педінстытута імя В.Чкалава і здаваў дзяржаўныя экзамены пад грукат нечаканай вайны, якая вогненнай навалай, несучы смерць і разбурэнні імчала на ўсход.
Гвардзеец Паўлюк Прануза ў 1942 годзе напісаў верш “Калі мяне падкосяць кулі…” Аб чым ён просіць баявога сябра? Хоча, каб той паведаміў матулі, што ён не прйдзе на пабыўку. І просіць, каб адаслалі на радзіму лісты з яго паходнага блакнота, на якіх напісаны вершы. Паэт жадае, каб слязой не спачувалі яму:
Уважліва чытайце вершы –
І я паўстану, як жывы.
Тысячу вёрст прайшоў Паўлюк Прануза пад свінцом, у бясснонні. Шлях круты, але і пройдзены прама, сумленна і смела. Сведчанне таму – ордэн Славы, ордэн Айчыннай вайны, медалі. А яшчэ – франтавыя сшыткі з вершамі, якія выліліся ў першыя паэтычныя кнігі.
Асноўныя зборнікі паэта: «Разгневаная зямля» (1946), «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне» (1954), «Мае землякі» (1957), «Калі верыш» (1963), «Непаўторнасць» (1974). Склаў зборнік вершаў і ўспамінаў пра свайго сябра паэта-франтавіка Міколу Сурначова «Акопны спеў» (1986). Перакладаў з рускай, украінскай і польскай моў. Як пажыццёвы педагог, як улюбёнец у прыроду і свет Божы, паэт не мог не ўвайсці ў храм Дзяцей. З любоўю напісаны ім кнігі для дзяцей : «Добры дожджык» (1960), «Я вясну малюю» (1962), «Ручаёк» (1969) і інш. (усяго каля дваццаці). Да 85-годдзя паэта ў 2003 годзе выйшаў зборнік выбраных вершаў для дзяцей «Акуніся ты ў крыніцу», які ўпрыгожаны дзіцячымі малюнкамі.

Бібліяграфія:
1. Паўлюк Прануза // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 2001. — С. 13.
2. Лiпскi, У. "Слязой не спачувайце вы..." / Уладзімір Ліпскі // Лiтаратура i мастацтва. — 2007. — № 19. — C.15.
3. Маляўка, М. Вайна забірае салдат : светлай памяці Паўлюка Пранузы : [верш] / Мікола Маляўка // Лiтаратура i мастацтва. — 2007. — № 19. — C.15.
4. Міклашэўскі, Я. Паэт і настаўнік / Яўген Міклашэўскі // Лiтаратура i мастацтва. — 2007. — № 19. — C.15.
5. Напрамак: Беларусь - рэйхстаг : паэты Паўлюк Прануза і Пятро Прыходзька вызвалялі нашу Рэспубліку і распісаліся на рэйстагу // Лiтаратура i мастацтва. — 2004. — 2 ліпеня. — C. 4.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.2.2018, 7:28
Сообщение #75


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3735
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Паклон удзячных нашчадкаў


4 лютага – 210 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808 - 1884), паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
Шмат яскравых старонак упісаў Дунін-Марцінкевіч у тэатральна-мастацкую спадчыну нашага народа. Самымі плённымі ў яго тэатральна-драматургічнай дзейнасці былі саракавыя – пяцідзесятыя гады. Раннія творы – лібрэта да аперэт “Чарадзейная вада”, “Спаборніцтва музыкаў”, “Рэкруцкі яўрэйскі набор” – да нас не дайшлі, засталіся толькі рэцэнзіі на пастаўленыя па іх спектаклі. Аперэта “Рэкруцкі яўрэйскі набор” была пастаўлена ў 1841 годзе ў гарадскім тэатры Мінска. В. Дунін-Марцінкевіч быў не толькі ініцыятарам пастаноўкі, але і выканаўцам адной з роляў. Музыку да аперэты напісаў С.Манюшка, які жыў тады ў Мінску. 9 лютага 1852 года адбылася прэм’ера камічнай оперы “Сялянка” (“Ідылія”), і на тэатральных падмостках адкрыта прагучала беларускае слова. У 1866 годзе В. Дунін-Марцінкевіч напісаў “Пінскую шляхту” – аднаактавую камедыю, у якой талент аўтара праявіўся яшчэ з большай і новай сілай. У жанравых адносінах яна блізкая да фарса-вадэвіля: тут многа сцэн камедыйна-бытавога плана, а дзеянне нярэдка суправаджаецца спевамі і танцамі. Камедыя “Пінская шляхта” ўвайшла ў залаты фонд айчыннай сатырычнай камедыяграфіі.
Намаганнямі Дуніна-Марцінкевіча быў створаны першы беларускі тэатральны калектыў. У гісторыю беларускай культуры ён ўвайшоў пад назвай “Драматургічны гурток Дуніна-Марцінкевіча”.
В. Дунін-Марцінкевіч напісаў вершаваныя апавяданні, аповесці, балады (“Гапон”, “Вечарніцы”, “Купала”, “Травіца брат-сястрыца” і інш.). Паэт шырока выкарыстоўваў фальклорныя вобразы і матывы, а таксама народныя песні, прыпеўкі, прыказкі, прымаўкі. Творы пісьменніка засведчылі пераход ад фальклорных і ананімных форм да сталай прафесіянальнай творчасці. В. Дунін-Марцінкевіч па праву носіць імя пачынальніка новай беларускай літаратуры, прафесіянальнай драматургіі, тэатра.
Бібліяграфія
1. Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт // Беларуская энцыклапедыя : у 18 . / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 6. – С. 260 - 261.
2. Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч : жыццё і творчаць / аўт-склад. Уладзімір Содаль; маст. Віктар Сташчанюк. – Мінск : Народная асвета, 1997. – 104 с.: іл.
3. Цвірка, К. Гладыята на арэне беларушчыны / Кастусь Цыірка // Камяні тых сядзібаў / Кастусь Цвірка. – Мінск, 2004. – С. 233 – 240.
4. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808 -1884) // Пачынальнікі : з гіст.-літ.матэрыялаў ХІХ ст. / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я.Купалы; уклад Г. В. Кісялёў. – 2-е выд. – Мінск, 2003. - С. 109 – 172.
5. Янушкевіч, Я. Патрыярх з Малой Люцінкі / Язэп Янушкевіч // За архіўным парогам : беларус. літаратура ХІХ –ХХ стст. У святле архіўных пошукаў / Язэп Янушкевіч. – Мінск, 2002. – С. 3 – 60.
6. Карпук, Н. Жыццёвы і творчы шлях В. Дуніна-Марцінкевіча. Гісторыя камедыі "Пінская шляхта" / Н. Карпук // Беларуская мова i лiтаратура. - 2013. - № 1. - C. 30-34.
7. "Жыве паміж намі дудар наш..." [электронны каталог] : да 200-годдзя з дня нараджэння Віцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884) ; Нац. б-ка Беларусі ; склад. В. А. Грынкевіч і інш. ; рэд. Л. В. Гарбачова //. - Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2008. - 1DVD-ROM.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.1.2018, 15:15
Сообщение #76


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3735
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Калі мы ўсе – адна радзіна

Калі мы ўсе – адна радзіна
І ў нашай любай старане
Шануюць маці і Радзіму,
Дык, значыць, хораша і мне.
Навум Гальпяровіч

14 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Навума Гальпяровіча (1948, г. Полацк), паэта, публіцыста, радыёжурналіста, грамадскага дзеяча.
“Мне вось кажуць: “Не лятай у аблоках”. А я лётаю, у свае шэсцьдзесят з лішнім лётаю, лётаю і па сённяшні дзень. І на зямлі стаю нагамі даволі трывала, і адчуваю гэты свет як рэальнасць, але магу расчуліцца, расплакацца ад геніальнага радка, і шчасцю героя Караткевіча паверыць і пазайздросціціь…” так Навум Гальпяровіч надзвычай выразна акрэсліў свае адносіны да жыцця і характар свайго таленту.
Ён, даволі разважлівы і рэалістычны чалавек з лідарскімі якасцямі, дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё, выяўляе ў сваіх выступленнях шчырыя эмоцыі і перажыванні, піша глыбока лірычныя эсэ і замалёўкі, узнёслыя і рамантычныя вершы. Аднак кранае часам менавіта сваёй памежнай рэалістычнасцю, дакладнасцю яго проза, аналітыка. Кнігі вершаў і малой прозы Навума Гальпяровіча “Востраў душы”, “Струна”, “Шляхі і вяртанні”, “Святло ў акне”, “Голас і рэха”, “Гэта ўсё для цябе”, “На трапяткім агні” доказна паказалі наяўнасць цікавага сімбіёзу, а дакладней, балансу, сапраўдна-рэалістычнага і ўзнёслага ў яго творчай свядомасці. Сваеасаблівай квінтэсэнцыяй творчых набыткаў пісьменніка з’яўляецца яго кніга “Сюжэт для вечнасці”, што ўключае творы перыяду з пачатку 80-х гг. да цяперашняга часу.
У сваёй паэтычнай майстэрні Навум Гальпяровіч паўстае адмысловым мастаком, які ў межах асобнага твора здатны сказаць пра балючыя катаклізмы часу. Натуральна, што ў такой псіхалагічнай рэмінісцэнцыі вельмі цяжка звязваюцца ў вузел усе сэнсавыя лініі, але лірычны герой паэта, хоць у нечым і супярэчлівым сам сабе, мудра яднае этнічнае і грамадскае ў сутнасную выснову: прыстойным і сумленным чалавекам мае права называцца толькі той, хто за ўсё і за ўсіх адчувае сваю віну.


Бібліяграфія:
1. Навум Гальпяровіч: на шляху да сябе / [укладальнік Л. Анцух]. - Мінск : Чатыры чвэрці, 2012. — 164, [3] с. — (Асоба і час).
2. З росных сцяжын : аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі / уклад. М. Мінзер ; фота К. Л. Дробава. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. — 461с.
3. Алейчанка, Ю Сюжэт для вечнасці / Юлія Алейчанка // Полымя. — 2016. — № 4. — С. 189—191.
4. Гальпяровіч, Н. Я. Шчасце чытання : эсэ / Навум Гальпяровіч // Полымя. — 2015. — № 3. — С. 170—174.
5. Яскевіч, А. “Калі адчуе сэрца радасць…” : лірычны герой Навума Гальпяровіча / А. Яскевіч // Роднае слова. — 2000. — С. 18—21.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 29.11.2017, 13:48
Сообщение #77


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3735
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Святло хараства і дабрыні

22 снежня – 95 гадоў з дня нараджэння Алены Васілевіч (1922 ), беларускай пісьменніцы. Заслужаны работнік культуры БССР (1978). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за тэтралогію “Пачакай, затрымайся…”.
Алена Сямёнаўна Васілевіч увайшла ў гісторыю беларускай літаратуры ХХ стагоддзя як пісьменнік аўтабіяграфічнай прозы.
Нарадзілася ў в. Ліпнікі Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1946).
Пісаць А. Васілевіч пачала яшчэ студэнткай. У 1947 годзе на старонках часопіса “Беларусь” была апублікована невялічкая аповесць “У прастор жыцця” (пазнейшая назва “У прасторах жыцця”). З таго часу яе творы часта з’яўляліся ў газетах і часопісах, выходзілі асобнымі выданнямі. Асноўным жанрам пісьменніцы стала апавяданне. У цэнтры ўвагі - ваеннае і пасляваеннае жыццё людзей, праблемы іх асабістых узаемаадносін, маралі, выхавання дзяцей (аповесць “Шляхі-дарогі” (1950), зборнікі апавяданняў “Блізкія знаёмыя” (1954), “Падслухала сэрца” (1960) і інш.). Высока ацэнены крытыкай апавяданні і навелы “Горкі ліпавы мёд”, “Зімовая дарога”, “Падгор’е”.
Майстэрства А. Васілевіч праявілася ў апавяданнях для дзяцей, якія пачынаючы з 1950-х гг. друкаваліся ў перыядычных выданнях, а потым увайшлі ў зборнікі “Заўтра ў школу” (1956), “Сябры” (1958), “Апавяданні” (1959). Казка “Калінкавая рукавічка” (1963) увайшла ў беларускую дзіцячую класіку. У большасці твораў шмат гульняў, забаў, прыдумак, мілых дзіцячых спрэчак. Адной з першых у беларускай дзіцячай літаратуры А. Васілевіч узняла трывожную, актуальную праблему душэўнага сіроцтва дзяцей (апавяданне “Шурка Рэмзікаў”), дзе распавядаецца пра вельмі непросты лёс падлетка, бацька якога не вярнуўся з вайны. Пісьменніца псіхалагічна тонка паказвае, што свет дзіцячай душы надзвычай складаны, а таму патрабуе асаблівай увагі, цеплыні, ласкі, дабразычлівай патрабавальнасці.
Творчая індывідуальнасць А.Васілевіч асабліва ярка выявілася ў тэтралогіі “Пачакай, затрымайся..”, што асобным выданнем выйшла ў 1972 г. У яе ўвайшлі аповесці “Расці Ганька” (1966), “Доля знойдзе цябе” (1967), “Новы свет” (1968), “Пачакай, затрамайся…” (1970). У 1976 годзе тэтралогія была адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР. Праз асабістае перадаюцца тут тыповыя рысы жыцця беларускай вёскі 1920-30-х гг. Па-мастацку ўзноўлены пейзажы, характэрныя асаблівасці побыту, працы, рытуалаў, беларускіх свят.
Алена Сямёнаўна вядома таксама як публіцыст, нарысіст, крытык, майстар літаратурных партрэтаў, эсэ, аўтар беларускай дзіцячай літаратуры. Шмат гадоў А.Васілевіч уваходзіла ў склад Усесаюзнага савета па дзіцячай і юнацкай літаратуры.

Бібліяграфія.
1. Васілевіч Алена Сямёнаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [ і інш.]. – Мінск. – 1997. – Т. 4. – С. 22.
2. Алена Васілевіч // Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапам. для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі па спец. “Пачатковая адукацыя”, “Пачатковая адукацыя. Дадатковая спецыяльнасць” / пад агул. рэд. А.М. Макарэвіча, М.Б. Яфімавай. – Мінск. – 2008. – С. 395 – 417.
3. Алена Васілевіч / Т. М. Дасаева // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. / НАН Беларусі, Аддз-не гуманіт. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я.Купалы; [рэдкал.: У.В.Гніламёдаў і інш.; навук. рэд. У.В.Гніламёдаў, С.С. Лаўшук]. – Мінск. – 2002. – Т. 4., Кн.1. – С. 270 – 294.
4. Войткус, В. А. Алена Васілевіч. "Пачакай, затрымайся..." : (урок дадатковага чытання ў 7 класе) / В. А. Войткус // Беларуская мова і літаратура. — 2017. — № 3. — С. 6—9.
5. Дамброўская, С. Вывучэнне апавядання А. Васілевіч "Сябры" / С. Дамброўская // Беларуская мова i лiтаратура. — 2012. — № 1. — C. 23 — 26.
6. Шупенька, Г. Не стамляйся быць чалавечнай! ..: да юбілею Алены Васілевіч / Генадзь Шупенька // Роднае слова. – 2002. – № 12. – С. 4 – 6.
7. Яфімава, М. З-пад Коласава крыла / Маргарыта Яфімава // Полымя. – 2002. - № 11/12. – С. 301 – 314.
8. Халопік, С. “Краіна Ідылія заўжды са мной” / С. Халопік // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 29 кастр. (43). – С. 14.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

17 страниц V  « < 9 10 11 12 13 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
19 чел. читают эту тему (гостей: 19, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 3.7.2024, 12:00