IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

22 страниц V  « < 10 11 12 13 14 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий 2014г., Обзор мероприятий, проведенных ЦБ и филиалами в 2014 году.
Admin
сообщение 23.5.2014, 8:30
Сообщение #78


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3809
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Дні сэнсам напаўняя

Сведчаннем нашага духоўнага адраджэння і вяртання да культурных і этнічных традыцый славянскіх народаў стала правядзенне з 21 па 24 мая ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы Дзён Праваслаўнай кнігі. Менавіта праз авалоданне чытаннем і пісьмом чалавек становіцца адукаваным, культурным і духоўна багатым. Свяшчэннік Арцемій Папко у сваёй гутарцы “Духовная книга – источник великой мудрости», адзначыў, што прайшло больш за 1150 год с таго часу, як Кірыл і Мяфодзій стварылі славянскі алфавіт і ў памяць аб гэтай гістарычнай падзеі штогод адзначаецца Дзень славянскай пісьменнасці і культуры. Увазе прысутных была прадстаўлена таксама медыа-прэзентацыя Евангелія 1841 года і выстава старадрукаванай кнігі.


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 20.5.2014, 14:21
Сообщение #79


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3809
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Каб на зямлі жыццю цяплей было”…

Рыгор Іванавіч Барадулін, вядомы таксама як Дзядзька Рыгор – беларускі паэт, эсэіст і перакладчык. Апошні чалавек, які атрымаў званне “Народны паэт Беларусі”. Пяру Рыгора Барадуліна належаць больш за 70 паэтычных зборнікаў, каля 30 зборнікаў-перакладаў, мноства крытычных артыкулаў і эсэ. Яго творы перакладзены прыкладна на 40 моў. У 2006 годзе Барадулін трапіў у спіс намінантаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Узнагароджаны прэміяй Я.Купалы, ордэнам Дружбы Народаў, ордэнам “Знак Пашаны”, медалём Францыска Скарыны.
Каб узгадаць і ўшанаваць памяць народнага паэта 16 мая ў цэнтральнай раённай бібліятэцы сабраліся неабыякавыя людзі на вечар памяці “Не дажыў да зялёнай травы…” з удзелам Зміцера Бартосіка, беларускага барда, пісьменніка.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 16.5.2014, 13:56
Сообщение #80


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3809
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Белыя галубкі… Сёстры міласэрнасці

Ёсць адно вельмі цёплае слова, яшчэ зусім нядаўна несправядліва забытае – міласэрнасць. Вобраз жанчыны ў усведамленні многіх неразрыўна звязаны з гэтым паняццем. Сёстры міласэрнасці… Белыя галубкі… Так называлі жанчын, якія прысвячалі сябе цяжкай, але вельмі добрай справе – служэнню ў тыя хвіліны, калі да чалавека прыходзіць бяда – хвароба.
Менавіта ім, сёстрам міласэрнасці 15 мая былі прысвечаны гістарычныя віражы “Першая ва ўсім яна, міласэрнасці сястра”, якія падрыхтавалі Ганчарская і Тарноўская сельскія бібліятэкі сумесна з Тарноўскай СШ.


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 15.5.2014, 15:44
Сообщение #81


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3809
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Дзень, які прымушае памятаць

СНІД – каварнае захворванне. І, каб не стаць яго ахвярай, неабходна клапаціцца пра сваё здароўе, памятаць пра рызыку інфіцыравання і навучыцца пазбягаць небяспекі.
Штогод у трэцюю нядзелю мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр СНІДу. Тэмай 31-га дня памяці, які сёлета прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы стаў слоган “Першыя на жудаснай дарозе”. Тэматыка падкрэслівае неабходнасць аб’яднання намаганняў у барацьбе з ВІЧ, магчымасць падтрымаць людзей, якія жывуць з ВІЧ/СНІДам.
З пачатку эпідэміі ў Гродзенскай вобласці зарэгістравана 657 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. У Лідскам раёне – 333 ВІЧ - інфіцыраваных, 303 з іх жывуць у Лідзе.


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 14.5.2014, 15:29
Сообщение #82


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3809
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Варта заўважыць, што нішто так не ўзвышае чалавека, як яго багаты ўнутраны свет. Таму, 4 мая ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок духоўнасці “Праз кнігу да дабра”. Прысутныя мелі магчымасць зазірнуць у свой унутраны свет, пазнаваць жыццё, вучыцца жыць, будаваць адносіны, будаваць сябе. У мерапрыемстве прыняў удзел іерэй Георгій Муха, які расказаў пра некаторыя фундаментальныя прынцыпы хрысціянскага выхавання.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 14.5.2014, 15:26
Сообщение #83


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3809
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Культурную праграму да Дня Перамогі ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы распачаў конкурс малюнкаў і віншавальных паштовак “Вайна праз сэрца юных пакаленняў”, які адбыўся 7 мая. У час мерапрыемства бібліятэка ператварылася ў своеасаблівае мастацкае палатно. Бібліятэкары адзначылі кожнага з удзельнікаў, якія ў сваіх работах паказалі творчае асэнсаванне Вялікай Перамогі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 14.5.2014, 13:11
Сообщение #84


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3809
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



7 мая ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 4 сумесна з Лідскім музычным каледжам адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя "Ведаць, помніць, думаць”, прысвечаная Дню Перамогі. У адрас шаноўных ветэранаў, якія выстаялі і перамаглі ў той бязлітаснай вайне гучалі шчырыя словы ўдзячнасці і віншаванні. На працягу мерапрыемства гучалі вершы і песні ваеннага часу ў выкананні студэнтаў музычнага каледжа.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

22 страниц V  « < 10 11 12 13 14 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 26.9.2024, 20:51