Помощь - Поиск - Пользователи - Календарь
Полная версия этой страницы: Обзор мероприятий 2014г.
Форум ГУ культуры "Лидская районная библиотека имени Янки Купалы" > Функционирование библиотеки > Новости
Страницы: 1, 2, 3
Admin
C мероприятиями, прошедшими в 2013 году, вы можете ознакомится перейдя по данной ссылке http://libro-lida.by/forum/index.php?showtopic=26
Admin
Напярэдадні Новага года ў Далекскай сельскай бібліятэцы-клубе адкрылася выстава работ удзельнікаў гуртка, які пачаў працаваць з прыходам у бібліятэку-клуб маладога спецыяліста Ганны Некрашэвіч. Выставачны праект дазваляе пераканацца ў адначасовым падабенстве, самабытнасці і разнастайнасці вырабаў вучняў 2-9 класаў.




Admin
8 студзеня ў Ганчарскай сельскай бібліятэцы прайшло паседжанне клуба “Кругагляд”. Удзельнікі падрыхтавалі калядны калейдаскоп “Ззяе зорка Віфлеема”. У рамках мерапрыемства адбылося знаёмства з гісторыяй свята, з традыцыямі святкавання Каляд. У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Свет Віфлеемскай зоркі”.
Admin
25 снежня супрацоўнікі Далекскай сельскай бібліятэкі-клуба і маленькія артысты парадавалі жыхароў вёскі Далекія тэатралізаваным прадстаўленнем “Ідзе Каляда калядуючы…”. З асаблівай цеплынёй іх сустрэлі ў Доме самастойнага пражывання адзінокіх састарэлых, для якіх быў прадэманстраваны сучасны варыянт традыцыйнага каляднага шэсця.
Admin
27 снежня Далекская сельская бібліятэка-клуб запрасіла гасцей і жыхароў в.Далекія адзначыць Каляды ў клубным фармаце. Дабрачынны ранішнік “Свет Вифлиемской звезды” сабраў людзей, каб разам ушанаваць рух ад мінулага да будучыні. Супрацоўнікі бібліятэкі-клуба падрыхтавалі вялікую святочную праграму, зрабілі гэта аддана, якасна, шчыра.
Admin
31 снежня ў Далекскай сельскай бібліятэцы-клубе адбылася прэм`ера сапраўднага мюзікла “Волшебная ночь”. У выкананні казачных герояў прагучалі новыя, а таксама добра знаёмыя песні. Гледачы з задавальненнем прынялі ўдзел у гульневай праграме, падпявалі і танцавалі разам з артыстамі. Прадоўжылася Навагодняя ноч святочнай дыскатэкай.
Admin
9 студзеня раённая дзіцячая бібліятэка запрасіла вучняў 7-9 класаў прыняць удзел у гутарцы “Цана залежнасці – жыццё”. Падчас мерапрыемства прысутным было карысна яшчэ раз пачуць пра нормы і правілы паводзін непаўналетніх у грамадстве. Дэвізам сустрэчы стала:”Не! Цыгарэтам. Алкаголю. Наркотыкам”.
Admin
Каб захаваць памяць пра пісьменніка, папулярызаваць яго творчасць, 23 студзеня ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 4 прайшла літаратурная віктарына “Кто они, герои Гайдара?”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Да мерапрыемства была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя аб жыцці і творчасці А.П.Гайдара.
Admin
27 студзеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося пасяджэнне клуба “Кветкавод” пад назвай “Што зоркі нам прарочаць у 2014 годзе”. Удзельнікі клуба Валянціна Валабцова і Галіна Курбыка засяродзілі ўвагу слухачоў на тым, як уплывае поўня на здароўе чалавека, пазнаёмілі ўсіх з астралагічным прагнозам на 2014 год. Аб правільным выкарыстанні лекавых раслін паведала Ала Цехнерадава, былы загадчык аптэкі № 130.

Admin
29 студзеня ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 4 прайшоў паэтычны вечар “У яго вершах – яго сэрца”, які быў прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння В.Таўлая. З прывітальным словам перад прысутнымі выступіла А.Каладзяжная, супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея, якая шырока прадставіла розныя матэрыялы літаратуразнаўчага характару, адзначыла талент і неверагодную паэтычную шчырасць Валянціна Таўлая. Алесь Хітрун, кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты” заклікаў захоўваць памяць пра паэта, папулярызаваць яго творчасць дзеля таго, каб больш людзей зразумела, адчула, палюбіла яго паэзію і тым самым ганарылася гэтым чалавекам, як сынам Беларусі, сынам Лідчыны.
Admin
7лютага ў Ганчарскай сельскай бібліятэцы ладзілася літаратурна-музычная вечарына “Ёсць у паэта свой аблог цалінны…”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння А.Куляшова. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава“Паміж наступным і былым” Прысутныя адкрылі для сябе мнагаграннасць літаратурнай дзейнасці А.Куляшова, як паэта, сцэнарыста, перакладчыка. Прыгажосць і вобразнасць роднай мовы прадэманстравалі, прачытаўшы вершы паэта.У час імпрэзы гучалі музычныя творы на словы А.Куляшова.

Admin
7 лютага ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 6 імя В.Таўлая ладзілася літаратурная вечарына “…Сам ён звонкая легенда”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння таленавітага беларускага паэта Валянціна Таўлая. Вядучая імпрэзы цікава і з натхненнем расказала пра жыццёвы і творчы шлях паэта, адзначыла, што бібліятэка 50 гадоў носіць імя В.Таўлая. Лідскі паэт П.Макарэвіч дэкламаваў вершы В.Таўлая, якія былі напісаны ў Лідзе, калі Валянцін Паўлавіч працаваў у рэдакцыі Лідскай раённай газеты “Уперад”. У гонар 100-годзя з дня нараджэння В.П.Таўлая ў бібліятэцы быў размешчаны банер з партрэтам паэта.

Admin
8 лютага ў рамках юбілейных урачыстасцей “Шляхам Валянціна Таўлая” гарадскую бібліятэку-філіял №6 імя В.Таўлая наведалі Галіна Валянцінаўна, дачка Валянціна Паўлавіча Таўлая, родныя і знаёмыя Валянціна Паўлавіча, а таксама лідскія літаратары і шматлікія прыхільнікі творчасці паэта. Пад час сустрэчы адбылася зацікаўленая і сардэчная размова аб папулярызацыі творчай спадчыны В.Таўлая і ўшанаванні яго імя.
Admin
8 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы пачаліся ўрачыстасці, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Валянціна Таўлая. На свята прыехалі сваякі Валянціна Таўлая, землякі з Рудаўкі, і ў першую чаргу з Пецярбурга – дачка Галіна з мужам, акадэмікам Ігарам Маціеўскім і прарэктарам Расійскага інстытута культуры і мастацтваў Юрыем Бундзіным. Усе этапы жыцця В.Таўлая былі прадстаўлены ў кнізе “Этапы жыццёвых дарог”, з прэзентацыяй якой выступіла Анастасія Каладзяжная, супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Галіна Валянцінаўна пранікнена расказала пра свайго знакамітага бацьку, падзялілася з аўдыторыяй успамінамі са свайго дзяцінства.

Admin
“Память Афгана” – пад такой назвай 12 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы ладзіўся вечар-рэквіем, прысвечаны 25-годдзю вывада войск з Афганістана. У мерапрыемстве прынялі ўдзел В.Леўдаровіч, старшыня “Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, воіны-афганцы М.Несцер, І.Хадыка, а таксама студэнты і выкладчыкі Лідскага каледжа. Пад час мерапрыемства воіны-афганцы ўспомнілі падзеі афганскай вайны, адзначылімужнасць і гераізм сваіх таварышаў. На вечары быў прадэманстраваны відэафільм “Афганистан в моей судьбе”.

Admin
12 лютага ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 4 адбыўся музычна-паэтычны вечар “Когда мы любим – мы живём”, прысвечаны Дню св.Валянціна. Навучэнцы Лідскага музычнага каледжа выканалі творы вядучых кампазітараў на тэму кахання. Своеасаблівым лейтматывам сустрэчы сталіся вобразы закаханых, выявы якіх дэманстраваліся на экране. Вечарына прайшла на адным дыханні дзякуючы вялікай колькасці добрай паэзіі і музыкі.
Admin
13 лютага гарадская бібліятэка-філіял № 4 запрасіла юных чытачоў на літаратурны лабірынт “Бианки – лесной кудесник”, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння В.Біанкі. Вядучая зрабіла акцэнт на актуальнасці і значнасці выданняў В.Біанкі, пазнаёміла з кніжнай выставай. Гаворка ішла пра творчасць у цэлым, пра асноўныя прынцыпы стылю, месца ў сучасным працэсе і ролю В.Біанкі ў наш час. На мерапрыемстве яшчэ раз была агучана думка пра тое, што, безумоўна, В.Біанкі заслужыў, каб яго творы чыталі.
Admin
13 лютага дзіцячая раённая бібліятэка сумесна з мастацкай школай правялі мерапрыемства “Вторая жизнь книги”. Напярэдадні супрацоўнікі бібліятэкі і выкладчыкі мастацкай школы правялі вялікую арганізацыйную працу і разам вызначылі 3 лепшыя работы навучэнцаў мастацкай школы, якія з дапамогай яркіх малюнкаў стварылі вокладкі кнігам С.Маршака “Двенадцать месяцев”. Арганізатары сустрэчы паставілі перад сабой мэту не толькі расказаць і паказаць, як абыходзіцца з кнігай, але і дапамагчы маленькім чытачам зразумець, чым для іх з’яўляецца кніга, растлумачыць, чаму кнігі трэба берагчы. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава, якая аб’яднала маладых талентаў, якія працуюць у розных жанрах і тэхніцы выяўленчага мастацтва і якія стварылі выдатныя рознакаляровыя малюнкі, на якіх ажываюць самыя любімыя героі. Напрыканцы вядучыя пажадалі маленькім чытачам не ленавацца рамантаваць кнігі, часцей бываць у бібліятэцы, больш чытаць.
Admin
19 лютага цэнтральную раённую бібліятэку імя Я.Купалы наведаў вядомы дзіцячы пісьменнік Валерый Квілорыя, які падзяліўся з прысутнымі ўспамінамі з дзяцінства, прачытаў дзецям некалькі сваіх твораў. Маленькія, але самыя шчырыя слухачы ўспрымалі казкі В.Квілорыі з задавальненнем і патрабавалі працягу. Праз магію слова пісьменнік здолеў перадаць эмацыянальны дух сваіх герояў, ён адзначыў, што ў яго творах адлюстраваны не звышрэальны свет, а лёсы звычайных хлопчыкаў і дзяўчынак. Дарэчы, В.Квілорыя плануе ў наступным годзе зноў прыехаць у Ліду і прэзентаваць свае новыя творы.

Admin
Гарадская дзіцячая бібліятэка не пакінула без увагі 120-годдзе з дня нараджэння В.Біанкі: літаральна ў дзень яго нараджэння, запрасілі вучняў 3 класа СШ № 4 на гульню-вандроўку “Лесной сказочник”. Мерапрыемства сталася сапраўды душэўным, утульным і – з “гумарынкаю”, якую забяспечвалі некаторыя элементы антуражу. Вядучая адзначыла тонкі мастацкі густ і прыроднае пачуццё прыгажосці, падзялілася цікавымі момантамі з жыцця пісьменніка.
Admin
15 лютага ў Гудскай сельскай бібліятэцы ладзілася літаратурна-музычная кампазіцыя “Афган. Памяць”, прысвечаная 25-годдзю вывада войск з Афганістана. Вядучая адзначыла, што моцным сплавам з’яўляецца памяць пра кошт сённяшняга мірнага жыцця. Утульна-святочнай атмасферы спрыялі вершы, прысвечаныя падзеям вайны ў Афганістане ў выкананні дзяцей, а таксама прачулыя словы воінаў-афганцаў, якія падзяліліся ўласнымі ўспамінамі з тых часоў, адказалі на шматлікія пытанні. Мінутай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых з Лідчыны.
Admin
20 лютага, у рамках Міжнароднага дня роднай мовы Дзітвянская сельская бібліятэка правяла ўрок беларусазнаўства “Які гэта цуд – мова мая родная”. Шчырыя словы пра мову, яе багацце і прыгажосць гучалі на працягу мерапрыемства. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з найбольш значнымі і цікавымі кніжнымі выданнямі беларускай літаратуры. Дзеці прынялі ўдзел у разнастайных конкурсах і віктарынах.
Admin
23 лютага гарадская дзіцячая бібліятэка правяла літаратурны хіт-парад “Сказки о животных” па творах сучаснага дзіцячага пісьменніка Валерыя Кастручына. Да мерапрыемства была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя “Лес полный чудес. Новые лесные истории для детей”.
Admin
26 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы прайшоў Дзень прававой інфармацыі “Белая смерць ці наркаманія”, прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з наркотыкамі і наркабізнесам. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Анастасія Грахоўская, псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, супрацоўнікі аддзела па наркакантролю і гандлю людзьмі, студэнты тэхнічнага каледжа, бібліятэкары. А.Грахоўская расказала аб адмоўным уплыве наркотыкаў на арганізм чалавека, аб псіхалагічнай залежнасці ад наркотыкаў. Супрацоўнікі аддзела па наркакантролю і гандлю людзьмі пазнаёмілі прысутных з сумнай статыстыкай распаўсюджвання наркотыкаў сярод моладзі. Увазе прысутных быў прадэманстраваны відэафільм “Охота за разумом”.

Admin
5 сакавіка Першамайская сельская бібліятэка для малодшых школьнікаў арганізавала экскурсію “Будем знакомы”. Экскурсанты пазнаёміліся з асаблівасцямі мастацкага афармлення памяшкання бібліятэкі, з правіламі карыстання бібліятэкай, кніжным фондам. Бібліятэкар чытальнай залы правяла бібліяграфічны агляд часопісаў пазнавальнага і займальнага характара. Напрыканцы сустрэчы загадчык бібліятэкі выказала прысутным пажаданне, каб наведаўшы аднойчы бібліятэку, яны сталі пастаяннымі чытачамі.
Admin
Да Дня св.Валянціна Далекская сельская бібліятэка-клуб арганізавала выставу - конкурс “валянцінак”, у якой прынялі ўдзел дзеці ад 4 да 14 гадоў. Тэхніка выканання работ розная – квілінг, салёнае цеста, аплікацыя. Пераможцы конкурса атрымалі прызы.



Admin
21 лютага гарадская бібліятэка-філіял № 1 запрасіла інвалідаў сацыяльнага цэнтра на гадзіну роднай мовы “Багата, родная ты мова”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Бібліятэкар закранула пытанні, звязаныя з гісторыяй узнікнення і станаўлення нацыянальнай мовы беларусаў, падкрэсліла, што беларуская мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый. На працягу мерапрыемства гучалі вершы і песні на беларускай мове. Увазе прысутных дэманстраваліся слайд-кампазіцыі.
Admin
Для знаёмства з творчасцю і з нагоды 120-годдзя з дня нараджэння В.Біанкі, пісьменніка-натураліста, 26 лютага Далекская сельская бібліятэка-клуб запрасіла маленькіх чытачоў прыняць удзел у віктарыне “От нас природа тайн своих не прячет”. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, расказвалі цікавыя гісторыі з асабістых назіранняў за сваімі дамашнімі выхаванцамі.


Admin
5 сакавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы сабралася ўдзячная, дабразычлівая і адкрытая аўдыторыя на чарговае пасяджэнне клуба “Кветкавод”, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню. Наталля Хейфец, старшыня клуба, паведала прадстаўніцам прыгожага пола, як адтэрмінаваць старасць, як карыстацца спецыяльнымі магічнымі прыёмамі, дазваляючымі заўсёды здавацца чароўнымі, прывабнымі і жаданымі. Прыемным падарункам для ўсіх прысутных стала выступленне навучэнцаў Лідскага музычнага каледжа, у выкананне якіх прагучалі вершы, песні, інструментальныя п’есы, прысвечаныя жанчыне.
Admin
На працягу тыдня ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы дзейнічала выстава творчых работ “Жаночых рук цудоўнае тварэнне”, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню. Усім захапляючымся, будзь то: вышыўка, шыццё, вязанне, макрамэ, ткацтва, роспіс, мазаіка і зацікаўленым разнастайнай тэхнікай рукадзелля было цікава ўбачыць тварэнне мясцовых майстроў: Жанны Ліхарад, Валянціны Бічэль, Валянціны Кузаковай, Людмілы Козел, Ірыны Хадкевіч, Дар’і Марцінкевіч, Марты Шостак. Гэта сапраўднае свята, сабраўшае разам творчых людзей.

Admin
7 сакавіка ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 6 адбылося святочнае пасяджэнне клуба “Надзея” , прымеркаванае да Міжнароднага жаночага дня. Да мерапрыемства была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя “Гімн жанчыне”. Прысутныя змаглі пазнаёміцца з выставай хатніх кветак і творчымі работамі ўдзельніц клуба “Прыгожае сваімі рукамі”. Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава “Усё пачынаецца з кахання”, якая змяшчала падборку літаратуры класікаў сусветнай паэзіі аб жанчыне, маці.

Admin
Для таго, каб Міжнародны жаночы дзень стаў сапраўдным святам, напоўніўся вясеннім настроем і шчырымі ўсмешкамі гарадская бібліятэка-філіял № 4 падрыхтавала святочную праграму з удзелам навучэнцаў Лідскага музычнага каледжа, якія выканалі музычныя кампазіцыі, прысвечаныя прыгожай палове чалавецтва.
Admin
Прафесійная арыентацыя моладзі заўсёды была адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я.Купалы. Вось і на гэты раз, 14 сакавіка бібліятэкары запрасілі навучэнцаў 9-х класаў СШ № 1 і СШ № 11 на вечар пытанняў і адказаў “Сёння выбар – заўтра лёс”. На мерапрыемства былі запрошаны – Кнутовіч Г.І., галоўны спецыяліст рынка працы, прадстаўнікі Лідскага палітэхнічнага прафесійнага ліцэя, ліцэя меліярацыйнага будаўніцтва. Прысутныя атрымалі інфармацыю, як за апошнія гады змяніўся рынак працы, аб прафесіях, якія патрэбны нашамугораду, пазнаёміліся з навучальнымі праграмамі прафесійных устаноў горада. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Ад мары – да выбару прафесіі” і бібліяграфічны агляд літаратуры “Выбар прафесіі – выбар будучага”.

Admin
Выхаванне павагі і любові да прыроды павінна насіць практычны характар. Менш гаварыць –больш паказваць, прычым як прыгaжосць навакольнага асяроддзя, так і адмоўны бок уплыву чалавека на прыроду. Таму, 9 сакавіка Ганчарская сельская бібліятэка праводзіла чарговае пасяджэнне клуба “Кругагляд” на прыродзе. Бібліятэкар правяла з удзельнікамі клуба размову аб правілах паводзін у лесе ў розныя поры года, прапанавала выканаць некалькі творчых заданняў.
Admin
7 сакавіка Далекская сельская бібліятэка-клуб прымала ўдзел у раённым конкурсе “Лепшы падворак”. Добры настрой усім без выключэння прысутным у зале дапамагло стварыць артыстычнае майстэрства вядучай Валянціны Некрашэвіч і ўсіх удзельнікаў святочнага канцэрта. Шчодрыя воплескі гледачы дарылі вядомым мясцовым “зоркам” і юным артыстам. Малады запал і жыццярадасную энергетыку падарыла гледачам Ганна Некрашэвіч, якая выканала некалькі інструментальных п’ес на флейце.

Admin
На працягу шмат год у гарадской бібліятэцы-філіяле № 2 стала добрай традыцыяй ладзіць цікавыя мерапрыемствы ў рамках аматарскага аб’яднання “Залаты ўзрост”. Вось і 20 сакавіка з усіх куткоў горада ўдзельнікі клуба спяшаліся на сустрэчу з маладосцю, з тымі, з кім працавалі, з кім сябруюць шмат гадоў. Бібліятэкары імкнуліся стварыць добры настрой прысутным, а галоўнымі артыстамі на сцэне сталі вучні СШ № 8, якія павіншавалі ўдзельнікаў клуба з надыходам вясны і падарылі ім сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

Admin
Каб не губляць час дарма, адарвацца ад камп’ютэраў і тэлевізараў 21 сакавіка раённая дзіцячая бібліятэка запрасіла вучняў малодшых класаў СШ № 1, СШ № 11, выхаванцаў старэйшай групы дзіцячага сада № 17 на адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Под парусом книги к новым открытиям”. Юных чытачоў чакалі: займальнае падарожжа па кніжным марам, касмічны палёт да сузор’я любімых пісьменнікаў, конкурсы, віктарыны. Прысутныя пазнаёміліся з выставай кніг “К нам книга новая пришла”, даведаліся, чым цікавая кожная кніга. Сюрпрызам для ўсіх стала наведванне пазнавальна-гульнёвага цэнтра “Смайлик”, майстар-клас “Для таланта нет преград”. На працягу мерапрыемства дапамагалі ствараць добры настрой навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў, якія выканалі для маленькіх чытачоў некалькі песен.

Admin
«Любовь сильней всего» - так называлась конкурсно-игровая программа, проведенная 25 марта городской детской библиотекой для учащихся 1-4 классов пришкольных лагерей СШ № 8 и № 10, приуроченная к Неделе детской книги.
Ребята приняли участие в игре «Я люблю свою природу, я ей помогаю!», почитали стихотворения о маме под видео-ряд, ответили на вопросы викторины «Моя Родина – Республика Беларусь», литературной викторины «По дорогам сказок». К мероприятию была оформлена книжная выставка «Идем дорогою добра».


Admin
25 марта для пришкольного лагеря СШ № 8 городская детская библиотека провела школу безопасности «Твой безопасный мир» в рамках библиотечной акции «Учись жить безопасно», приуроченную к Неделе детской книги. Речь шла о том, как выжить ребенку в экстремальной ситуации дома, на улице, как быстро и правильно принимать решения, куда обратиться за помощью. Дети приняли участие в тренинге «Час экстремальных ситуаций», ответили на «Хитрые вопросы», стали активными участниками конкурса «Пешеходы» и конкурса загадок «Дорожные знаки».
Admin
25 сакавіка Дзітвянская сельская бібліятэка запрасіла вучняў малодшых класаў мясцовай школы на адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Веселые приключения в стране Чтения”. Юныя чытачы мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй узнікнення “кніжных імянінаў”, адправіцца ў віртуальнае падарожжа, дзе пазнаёміліся з героямі дзіцячых кніг, прынялі ўдзел у конкурсах і віктарынах. Бібліятэкар адзначыла, што на працягу Тыдня дзіцячай кнігі школьнікаў чакае шмат цікавых мерапрыемстваў.
Admin
25 сакавіка ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 5 з поспехам прайшло адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Хочу читать! С чего начать! Трапіць у неверагодныя гісторыі, глянуць на рэальны свет новымі вачыма і, канешне ж, перамяніцца самім, маленькія чытачы маглі не адыходзячыся ад кніжнай выставы “Книги из страны детства”. Разам з героямі казак Р.Баравіковай, А.Масла, Л.Ціняковай зрабілі падарожжа па Беларусі і ўвогуле па свеце, акрамя гэтага прасачылі і за гісторыяй з’яўлення кнігі. З задавальненнем прысутныя прынялі ўдзел у алфавіт-віктарыне “Занимательный калейдоскоп”.
Admin
26 сакавіка гарадская бібліятэка-філіял № 4 для вучняў 2-4 класаў СШ № 1 арганізавала гульню-віктарыну “Вандраванне ў кніжную краіну”. Бібліятэкары напомнілі хлопчыкам і дзяўчынкам пра беражлівыя адносіны да кнігі, аб правілах паводзін у бібліятэцы. Прысутныя з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны. Лепшыя знаўцы дзіцячых кніг атрымалі салодкія прызы.
Admin
27 сакавіка гарадская бібліятэка-філіял № 4 запрасіла вучняў 4-х класаў СШ № 1 на мультымедыйную прэзентацыю “Ты журналы полистай – миллион чудес узнай». Прысутныя пазнаёміліся з перыядычнымі выданнямі, якія атрымлівае бібліятэка, прынялі ўдзел у анкетаванні.
Admin
25 сакавіка ў гарадской бібліятэцы - філіяле № 4 прайшоў бібліяграфічны ўрок "О котах ученых и не очень, и ... каталогах" на якім прысутнічалі вучні 5-6 класаў CШ № 1, 11. У ходзе мерапрыемства прысутныя пазнаеміліся з даведачна-бібліяграфічным апаратам бібліятэкі, перыядычнымі выданнямі, якія атрымлівае бібліятэка, павучыліся самастойнаму пошуку кнігі ў алфавітным каталозе, даведаліся аб структуры кнігі.
Admin
З 24 па 28 сакавіка гарадская бібліятэка- філіял № 3 у рамках Тыдня дзіцячай кнігі запрасіла школьнікаў на шэраг цікавых мерапрыемстваў, якія дазволілі ўдзельнікам не толькі адкрыць новыя кнігі беларускіх і замежных аўтараў, але і пазіцыяніраваць сябе, як зацікаўленых і актыўных чытачоў.
Гадзіна паведамленне “Гучы, звонкае, шчырае, роднае слова” звярнула ўвагу прысутных да твораў беларускіх , у тым ліку мясцовых паэтаў і пісьменнікаў. Турнір “Запаведны край прыроды” дазволіў прадэманстраваць веды, атрыманыя падчас чытання навукова- пазнавальнай літаратуры, перыядычных выданняў. З захапленнем і добрым настроем юныя чытачы прынялі ўдзел у гульневай праграме “За горы, за леса, за шырокие моря”, конкурсе “Дзяцей чакае смех”, віктарыне “У казцы часта так бывае”. Зрабіць гэтыя мерапрыемствы цікавымі і запамінальнымі дазволілі разнастайныя гульні і конкурсы, віктарыны, а таксама магчымасць кожнаму ўдзельніку пераўвасобіцца ў казачнага героя і круціць чароўнае кола. Пераможцы атрымалі дыпломы і ганаровыя граматы.

Admin
28 сакавіка гарадская дзіцячая бібліятэка запрасіла вучняў прышкольных лагераў СШ № 9 і СШ № 10 на карагод “Веселые книги веселых писателей”, прысвечаны Міжнароднаму дню дзіцячай кнігі. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з вясёлымі гісторыямі аб сучасных хлопчыках і дзяўчынках, у героях якіх яны пазнаюць сябе і сваіх таварышаў.
Admin
28 сакавіка ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі гарадская дзіцячая бібліятэка запрасіла вучняў СШ № 9 прыняць удзел у гульне-вандраванні “В космос всем открыта дверь, ну-ка сам себя проверь”. Дзеці пазнаёміліся з планетамі Сонечнай сістэмы, прынялі ўдзел у конкурсе “Вселенная”, гульнях “Орбита звездных трасс” і “ Кто наблюдательный?”. Пераможцы атрымалі прызы і падарункі.
Admin
У Мажэйкаўскай сельскай бібліятэцы склалася традыцыйная форма правядзення Праваслаўных чытанняў. Пры падрыхтоўцы кожнай тэмы адбываецца пошук новых элементаў, каб мерапрыемствы не былі падобныя, не пераўтвараліся ў павучальныя лекцыі. Бібліятэкары робяць агляды літаратуры, асвятляюць тэму чытанняў, афармляюць разгорнутыя кніжныя выставы і экспазіцыі. Тэматыка чытанняў разнастайная: ад тлумачэння з’яў рэлігійнага жыцця, царкоўных традыцый, канонаў, да такога, здавалася б, свецкага пытання як “Роля жанчыны ў сучасным грамадстве”.

Admin
З мэтай стварэння спрыяльнай інфармацыйнай прасторы і фарміравання мультыкультурнай пазіцыі 25 сакавіка гарадская бібліятэка-філіял № 1 прапанавала інвалідам сацыяльнага цэнтра агляд часопісаў "Журнальный серпантин" і мультымедыйную прэзентацыю "Не секрет для всех вокруг, что
журнал наш лучший друг".
Admin
Адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі ў Ганчарскай сельскай бібліятэцы аб’яднала юных чытачоў бібліятэкі, настаўнікаў, бацькоў. Скамарошка, Каралева Кніга, Мальвіна, Нязнайка і іншыя героі сышлі са старонак казак, апавяданняў і вершаў, каб сустрэцца з маленькімі чытачамі. Песні, танцы, загадкі, прыказкі і прымаўкі, гульні, віктарыны стварылі прысутным добры настрой і дапамаглі не разгубіцца ў бясконцым кніжным акіяне.

Для просмотра полной версии этой страницы, пожалуйста, пройдите по ссылке.
Форум IP.Board © 2001-2024 IPS, Inc.