Сузор’е талентаў Гомельшчыны
11 чэрвеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы адбылася сустрэча з творчай інтэлігенцыяй Гомельшчыны. Сярод прысутных:
- Дзмітрый Нілаў - паэт, перакладчык, аўтар-выканаўца, член Міжнароднага Саюза творчых сіл “Азарэнне”, Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва, кіраўнік Народнага аматарскага калектыву РБ “арт-кафэ” на Ірынінскай”;
- Алена Кастэнка – кампазітар, член Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва;
- Валянціна Каралёва – кампазітар, кіраўнік студыі “Рэтра” пры ДУ “Гарадскі цэнтр культуры” г.Гомеля;
- Святлана Міхалькова – актрыса тэатра і кіно, член Беларускай гільдыі акцёраў кіно;
- Сямён Аронаў – паэт, пераможца 8 і 9 рэспубліканскага Фестываля нацыянальных культур.
На сустрэчы панавала прыемная і цёплая атмасфера. З вялікай зацікаўленасцю прысутныя слухалі Дзмірыя Нілава, з задавальненнем успрымалі яго вершаваныя радкі, з непадкупнай вясёласцю і душэўным пад’ёмам гумарыстычныя вершы Сямёна Аронава. Адбылася таксама зацікаўленая размова паміж Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэкай і ДУ “Гарадскі цэнтр культуры” г.Гомель аб далейшым творчым супрацоўніцтве.