IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

22 страниц V  « < 7 8 9 10 11 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий 2014г., Обзор мероприятий, проведенных ЦБ и филиалами в 2014 году.
Admin
сообщение 30.6.2014, 13:17
Сообщение #57


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3784
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Формула здароўя

Дэвізам урока здароўя, які прайшоў у чэрвені ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы сталі словы: “Я здароўе зберагу – сам сабе дапамагу”. Прысутныя даведаліся, што ўваходзіць у паняцце “здаровы лад жыцця” і чаму так важна, пачыная з самага ранняга ўзросту, асцярожна ставіцца да свайго здароўя. Каб пашырыць і ўмацаваць гэтыя веды быў праведзены бібліяграфічны агляд літаратуры “Шукаем формулу здароўя” і арганізавана гульня.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 30.6.2014, 13:13
Сообщение #58


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3784
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Васілёк у жыце Беларусі”

Сёлета спаўняецца 90-гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, Героя Сацыялістычнай Працы, франтавіка, народнага дэпутата СССР, Народнага пісьменніка Беларусі, прызнанага майстра сусветнага ўзроўню Васіля Быкава. З гэтай нагоды 20 чэрвеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы адбылася імпрэза, прысвечаная жыццю, творчасці народнага пісьменніка, ушанаванню яго памяці. На працягу мерапрыемства дзейнічала выстава кніг В.Быкава, міні-выстава асабістых рэчаў пісьменніка.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 30.6.2014, 13:11
Сообщение #59


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3784
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Кветкавая мелодыя лета

Каб прыдаць інтэр’еру бібліятэкі мастацкі выгляд, узмацніць эстэтычную аўру, супрацоўнікі Дварышчанскай сельскай бібліятэкі праявілі фантазію і падрыхтавалі выставу “Красою кветак сэрца ўзята ў палон”, на якой можна ўбачыць жывыя і засушаныя кветкі, аформленыя ў кампазіцыі; кнігі і артыкулы па кветкаводству, вершы, урыўкі з мастацкіх твораў, прысвечаныя кветкам. Усё гэта дапоўнена рэпрадукцыямі нацюрмортаў і карцінамі.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 26.6.2014, 11:18
Сообщение #60


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3784
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Усё ў шакаладзе”

У Дварышчанскай сельскай бібліятэцы стартавала акцыя “Калі кнігу прачытаеш, то цукерку атрымаеш”. Прыгожыя кнігі-цукеркі прадстаўлены на выставе побач з любімымі творамі. Шакаладныя прызы – не самы галоўны вынік акцыі. Галоўнае - падарыць наведвальнікам усмешку , добры настрой і прадэманстраваць, што ў тых, хто любіць чытаць і жыве “кнігамі” – усё добра, як гаворыцца “усё ў шакаладзе”
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 26.6.2014, 11:16
Сообщение #61


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3784
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Казак чароўны свет

Казкі – гэта чароўны свет, у якім можна падарожнічаць, свет у якім дзіцяці можна стаць веліканам і, нават, навучыць дарослых чаму-небудзь новаму. Гарадская бібліятэка – філіял № 3 з задавальненнем запрасіла 5 чэрвеня на гульнёвую праграму “Ёсць на свеце добры Бай”, каб перадаць дзецям самыя прыгожыя і самабытныя казкі, разам пачытаць і паслухаць. Мерапрыемства стала яшчэ адным мастком узаемапаразумення паміж такімі рознымі і цудоўнымі сусветамі – дзіцячым і дарослым.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 23.6.2014, 11:19
Сообщение #62


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3784
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Нам кніга – вечнае святло. Крыніца ведаў, цуд бясконцы!..

Што можна зрабіць, каб захацелася прачытаць кнігу? Як заахвоціць?
16 чэрвеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы прайшоў Дзень чытання, галоўная задача якога прыцягнуць увагу да праблемы чытання, зберагчы айчынныя традыцыі адносін да друкаванага слова, аднаўляць чытацкую актыўнасць. У рамках Дня чытання арганізатары прапанавалі шэраг мерапрыемстваў:
- “Гучальны мікрафон”;
- мультымедыйныя віктарыны;
- забаўляльна-пазнавальныя гульні;
- экскурсіі па бібліятэцы
З мэтай актывізацыі насельніцтва выехалі ў гарадскі парк адпачынку, на пляцоўку раённага Палаца культуры, арганізавалі мерапрыемствы для жыхароў горада на пляцоўцы бібліятэкі.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 23.6.2014, 11:16
Сообщение #63


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3784
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Сузор’е талентаў Гомельшчыны

11 чэрвеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы адбылася сустрэча з творчай інтэлігенцыяй Гомельшчыны. Сярод прысутных:
- Дзмітрый Нілаў - паэт, перакладчык, аўтар-выканаўца, член Міжнароднага Саюза творчых сіл “Азарэнне”, Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва, кіраўнік Народнага аматарскага калектыву РБ “арт-кафэ” на Ірынінскай”;
- Алена Кастэнка – кампазітар, член Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва;
- Валянціна Каралёва – кампазітар, кіраўнік студыі “Рэтра” пры ДУ “Гарадскі цэнтр культуры” г.Гомеля;
- Святлана Міхалькова – актрыса тэатра і кіно, член Беларускай гільдыі акцёраў кіно;
- Сямён Аронаў – паэт, пераможца 8 і 9 рэспубліканскага Фестываля нацыянальных культур.
На сустрэчы панавала прыемная і цёплая атмасфера. З вялікай зацікаўленасцю прысутныя слухалі Дзмірыя Нілава, з задавальненнем успрымалі яго вершаваныя радкі, з непадкупнай вясёласцю і душэўным пад’ёмам гумарыстычныя вершы Сямёна Аронава. Адбылася таксама зацікаўленая размова паміж Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэкай і ДУ “Гарадскі цэнтр культуры” г.Гомель аб далейшым творчым супрацоўніцтве.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

22 страниц V  « < 7 8 9 10 11 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
2 чел. читают эту тему (гостей: 2, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 7.8.2024, 13:50