IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 1.8.2024, 7:33
Сообщение #113


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3784
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Яму верылася ў шчасце


10 жніўня – 95 гадоў з дня нараджэння Алеся Ставера(1929-1995), паэта, празаіка, драматурга.

Ставер Алесь (Аляксандр Сяргеевіч Ставер, псеўданім Алесь Зарачанскі) нарадзіўся 10 жніўня 1929 года ў в. Маргавіца Докшыцкага раёна. Беларускі паэт, празаік, драматург. Бацька Сяргей Макаравіч і маці Хрысціна Пятроўна працавалі ў калгасе. Да Вялікай Айчыннай вайны А. Ставер скончыў 5 класаў Бягомльскай сярэдняй школы. У час вайны разам з бацькамі жыў у партызанскай зоне. Вясной 1944 года ў час блакады згубіў бацьку і братоў. Калі трапіў да немцаў, быў вывезены ў канцлагер у Германію. У верасні 1945 г. вярнуўся дадому і працягваў вучыцца ў школе. Маці Хрысціна Пятроўна да вайны была дэпутатам сельскага Савета, вельмі хацела, каб дзеці атрымалі адукацыю. Пасля заканчэння Бягомльскай сямігодкі А. Ставер вырашыў стаць шафёрам, але маці ўгаварыла яго вучыцца далей, і ён паступіў у Мінскае педвучылішча. Час быў нялёгкі. Транспарт да Бягомля не хадзіў, а з Барысава можна было з'ездзіць дадому па харчы на паштовай машыне, таму Ставер перавёўся ў Барысаўскае педвучылішча, якое скончыў у 1949 г. У 1949–1950 гг. быў старшым піянерважатым і адначасова выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Бягомльскай сярэдняй школе.
У 1950 г. паступіў на філалагічны факультэт Мінскага педінстытута. Да гэтага часу ён ужо пісаў вершы, таму быў перакананы ў неабходнасці далейшай вучобы. Пасля заканчэння інстытута працаваў інспектарам школ Лагойскага рана (1954–1955), быў літсупрацоўнікам газеты «Калгасная праўда», літаратурным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1955–1956), загадваў літаратурнай часткай Белдзяржфілармоніі (1956–1961). 3 1961 г. малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1975–1984 гг. А. Ставер – карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды Саюза беларускіх пісьменнікаў. 3 1984 г. знаходзіўся на творчай рабоце. Ён часта выступаў на прадпрыемствах і ў школах рэспублікі, а таксама за яе межамі, асабліва ў вайсковых часцях, меў шмат падзяк і грамат ад камандавання вайсковых часцей. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1962).
Алесь Ставер пачаў пісаць вершы, калі быў студэнтам Мінскага педвучылішча. Да першых яго спроб прыхільна аднесліся выкладчык літаратуры педвучылішча Я. Замерфельд, паэты А. Русецкі і П. Панчанка. Першы яго верш апублікаваны ў 1949 г. ў барысаўскай раённай газеце «Бальшавіцкая трыбуна», а ў 1959 г. выйшаў з друку першы зборнік яго вершаў «Золак над Бярозай».
Алесь Ставер – аўтар паэтычных зборнікаў «Ластаўкі перад дажджом» (1967), «Жураўлі ляцяць...» (1972), «Лірнік» (1975), «Жнівеньскі вырай» (1979), «Зоры зямныя» (1989). Пісаў таксама для дзяцей: зборнікі «Касцёр не гасне» (1961), «Пад вясёлкавай дугой» (1984).
Многія вершы паэта пакладзены на музыку і сталі вядомымі, папулярнымі песнямі: «Колас, ты мой колас» (музыка М. Чуркіна), «Вячэрні вальс» (музыка Г. Вагнера), «Дзе ты, маё шчасце?» (музыка Р. Бутвілоўскага), «Канікулы», «Яркі месяц», «Песня пра Якуба Коласа» (музыка І. Кузняцова), «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Песня пра раку Бярозу», «Дзіянка» (музыка І. Лучанка), «Нікагусенькі няма», «Косіць хлопец канюшыну» (музыка М. Пятрэнкі), «А мне ў шчасце верыцца», «Юная бярозка» (музыка Ю. Семянякі), «Беларусачка» (музыка Ю. Семянякі і А. Хлімановіча) і шмат іншых. У 1983 годзе выдадзены зборнік песень «Мой край беларускі».
Аб перажытым у гады вайны А .Ставер расказаў у рамане «Пад канвоем» (1969). Ён выдаў дзве кнігі аб партызанскай барацьбе «Да сваіх» (1974) і «Лясныя аповесці» (1986). Напісаў лірычную камедыю «Алімпіяда Салодкая» і п'есу «Слова не варабей» (абедзве пастаўлены ў 1977). Вершы А. Ставера перакладзены на многія мовы народаў былога СССР, а таксама на балгарскую і польскую.
Алесь (Аляксандр Сяргеевіч) Ставер загінуў у аўтакатастрофе 23 ліпеня 1995 года. Пахаваны ў Мінску.

ЛІТАРАТУРА
1. Алесь Ставер // В атмосфере художественного поиска и стилевого многообразия: творчество витебских литераторов во второй половине 1960-х – начале 1990-х годов : монография : в 2 ч. / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2012. – Ч. 2. – С. 243–251.
2. Алесь Ставер // От земли Поозерской... Творчество витебских литераторов в послевоенный период (1946–1965 гг.) : монография / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2010. – С. 77–78.
3. Пятрова, Т. Жураўлі ляцяць... у Маргавіцу / Т. Пятрова // Лепельскі край. – 2016. – 2 жн. – С. 6.
4. Смыкоўская, В. Вывучэнне лірычных твораў у школе. Патрыятычная лірыка : верш Алеся Ставера «Жураўлі на Палессе ляцяць» / В. Смыкоўская // Роднае слова. – 2008. – № 6. – С. 41.
5. Сукора, Л. Жыццё і творчасць Алеся Ставера: віктарына для старшых класаў / Л. Сукора // Роднае слова. – 2014. – № 9. – С. 61–62.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.7.2024, 8:29
Сообщение #114


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3784
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Уцёкі з карцеру душы”

22 ліпеня – 30 гадоў з дня нараджэння Максіма Валер’евіча Бацкалевіча, беларускага пісьменніка.
Малады і падаючы надзеі літаратар Максім Бацкалевіч нарадзіўся 22 ліпеня 1994 года ў горадзе Баранавічы. З дзяцінства хварэе цяжкай формай ДЦП, прыкаваны да інваліднай калясцы, і ўсё яго наваколле – гэта яго родныя і кватэра, якой ён абмежаваны.
У 2003 годзе яго сям’я пераязджае ў Ліду. У гэтым жа годзе Максім ідзе ў першы клас. Вучыўся Максім па агульнаадукацыйнай праграме на хаце. У 2013
з залатым медалём скончыў школу, добра ведае англійскую мову і мае зносіны на ёй у Інтэрнэце са шматлікімі сябрамі.
Прыкладна ў гэты час хлопец пачынае пісаць аповеды. За тры гады ў юнака назапасіліся гатовыя творы, і ён пачынае шукаць у інтэрнэце магчымасці для публікацыі. Але нічога прыдатнага не знаходзіць, пакуль не трапляе на сайт Аляксандра Логінава “Бізнес-лекар” і на інфармацыйным рэсурсе знаёміцца з прапановамі выдавецкага сэрвісу Ridero. Максім напісаў ліст Аляксандру Мікалаевічу Логінаву і не чакаў такога хуткага адказу. Было адразу бачна, што выдавец уважліва паставіўся да няпростага лёсу хлопца – прапанаваў дапамогу і стаў рэдактарам, настаўнікам і проста добрым сябрам Максіма Бацкалевіча. У 2018 годзе ў выдавецтве Ridero убачылі свет зборнікі аўтабіяграфічных аповедаў М.Бацкалевіча “Четки”, “Утро Максима”. Пазней два гэтых зборніка былі аб’яднаны ў адзін “Из родника моей памяти”. Менавіта гэту кнігу маладога пісьменніка выдавецтва Ridero адправіла на конкурс “Ліцэй”, які праводзіўся ў Маскве ў гонар Дня народзінаў вялікага рускага паэта Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Як прызнаецца сам Максім, удзел у гэтым конкурсе дапамог яму паверыць у сябе. У 2019 годзе ў выдавецтве Ridero вышлі яшчэ дзве кнігі Максіма Бацкалевіча “30 размышлений по поводу” і “Карцер души”. Гэтыя выданні адрозніваюцца ад папярэдніх прац філасофскім поглядам на жыццё. У маі 2020 года ўбачыла свет шостая кніга пісьменніка пад назвай “Пятьдесят оттенков жизни”. Яго зацятая праца была высока адзначана ў пісьменніцкім асяроддзі. У 2020 годзе Максіма прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Бібліяграфія
Василевская, Н. Что пишут лидские авторы и где их почитать / Наталья Василевская ; фото // Принеманские вести (Лида). — 2022. — 3 марта. — С. 4.
Мацулевич, А. Высокая оценка упорного труда / Александр Мацулевич // Лідская газета. – 2020. – 2 снеж. – С. 8.
Мацулевич, А. Знакомьтесь: Максим Бацкалевич / Александр Мацулевич // Лідская газета. – 2019. – 4 снеж. – С. 17.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 5.1.2015, 9:47
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3784
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Беларусь! Твая дачка я

1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945),
беларускай пісьменніцы


Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй...
Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш.
Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе.

Бібліяграфія:

1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796
2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300
3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593
4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста)

5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с.
6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с.
7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c.
8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103.
9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28.
10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48
11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16
12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79
13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11
14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21
15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7
16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236
17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44
18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42
19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
17 страниц V  « < 15 16 17  
Начать новую тему
Ответов (112 - 113)

17 страниц V  « < 15 16 17
Ответить в данную темуНачать новую тему
9 чел. читают эту тему (гостей: 9, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 4.8.2024, 6:55