Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
3.12.2018, 7:09
Сообщение
#43
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Геній памежжа культур. Адам Міцкевіч – імя гучнае і вядомае, велічнае і трагічнае, знаёмае з дзяцінства. Адзін з паэтычных геніяў чалавецтва – наш вялікі суайчыннік! Ён тутэйшы, ліцьвін! Так называлі сябе да канца мінулага стагоддзя нашы продкі, так ён сам сябе называў. Літва! Бацькоўскі край, ты як здароўе тое: Не цэнім маючы, а страцім залатое – Шкада, як і красы твае, мой родны краю. Тугою па табе тут вобраз твой ствараю. Уся паэтычная творчасць Міцкевіча цесна звязана з беларускай зямлёй і гістарычнымі традыцыямі. Міцкевіч выйшаў з беларускага асярддзя, і на яго творчасці назаўсёды застаўся яскравы адбітак беларускага паходжання. Нарадзіўся Адам Міцкевіч 24 снежня 1798 года на Навагрудчыне. З дзяцінства Адам захапляўся гістарычным мінулым свайго краю. Па-першае, сведкам жывой гісторыі быў бацька хлопчыка – удзельнік паўстання 1794 года пад кіраўніцтвам славутага генерала Тадэвуша Касцюшкі. Безумоўна, Мікалай Міцкевіч мог шмат цікавага расказаць свайму сыну і яго сябру Яну Чачоту. Пазней, вывучаўшы гістарычныя падзеі і факты, вялікі паэт напрыканцы свайго жыцця напісаў славутую паэму ў гонар Касцюшкі і гераічных паўстанцаў – “Пан Тадэвуш”. Другой прычынай, відаць, былі гістарычныя адметнасці роднага Навагрудка. Нямала яскравых падзей звязана з яго старажытнай Замкавай гарой, на якой прыкладна ў ХІІ стагоддзі быў узведзены замак. У 1250 годзе ў горадзе князь Міндоўг прыняў хрысціянства, і да канца і ХІІІ стагоддзя Навагрудак зрабіўся сталіцай Вялікага Княства Літоўскага. Праўда, пасля шматлікіх войнаў ад замка засталіся толькі разбураныя сцены. Яны пазней і натхнілі паэта напісаць паэму “Гражына”, якая стала сапраўдным гімнам Навагрудку. Трэцяе, што абуджала ў Адама Міцкевіча захапленне гісторыяй, - гэта чытанне старажытных летапісаў і кніг у адной з найбагацейшых бібліятэк Беларусі – шчорсаўскай бібліятэцы графа Храптовіча. Тут, у Шчорсах, у паэта ўзнікла задума паэм “Гражына” і “Конрад Валенрод”. У гады вучобы ў Віленскім унівесітэце Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Ігнат Дамейка і іншыя студэнты – нараджэнцы Навагрудчыны – уваходзілі ў тайнае Таварыства філаматаў. Першапачатковую мэту сваёй арганізацыі філаматы бачылі ў маральным выхаванні асобы і аказанні ўзаемнай дапамогі ў набыцці адукацыі. Потым – усебакова займацца краязнаўствам і весці культурна-асветніцкую працу сярод насельніцтва, агітаваць моладзь у тайныя патрыятычныя згуртаванні з мэтай будзіць у народа імкненні змагацца з расійскім царызмам. На жаль, дзейнасць членаў таварыства была выяўлена і ў 1824 годзе Адам Міцкевіч быў вымушаны назаўсёды пакінуць Бацькаўшчыну. Спачатку паэт па этапе прыехаў у Пецярбург. Тут ён пазнаёміўся і зблізіўся з паэтамі-дзекабрыстамі Кандратам Рылеевым і Аляксандрам Бястужавым. За пяць гадоў вандравання па Расіі пісьменнік наведаў яшчэ Крым, Адэсу і Маскву. Восенню 1826 года у Маскве Адам Міцкевіч пазнаёміўся з Аляксандрам Пушкіным, які толькі што вярнуўся з Міхайлаўскага, куды быў высланы пасля дзекабрысцкага паўстання. “Два паэты сустрэліся, быццам два браты. Паэзія і вялікая ўзаемная сімпатыя зблізілі іх. Асабліва захаплялі Пушкіна дзівосныя імправізацыі Міцкевіча. Падчас адной з такіх імправізацый у Маскве Пушкін, у гонар якога была наладжана вечарына, раптам саскочыў з месца і, кудлацячы валасы, амаль бегаючы па зямлі ўскрыкнуў: “Які геній! Які свяшчэнны агонь! Што я побач з ім!” І кінуўшыся Адаму на шыю, абняў яго і пачаў цалаваць быццам брата…” – пісаў у кнізе “Все волновало нежный ум” Арнольд Гесэн. У 1829 годзе Адам Міцкевіч пакінуў Расію і спешна скіраваўся ў Заходнюю Еўропу, дзе правёў астатнія 26 гадоў свайго жыцця. Нейкі час пісьменнік жыў у Германіі, Францыі, Швейцарыі, Італіі, Турцыі. За мяжою сродкі на існаванне для сябе і сваёй сям’і паэт здабываў пераважна выкладчыцкай дзейнасцю: чытаў курс лекцый па лацінскай літаратуры ў Лазане (1839), выкладаў славянскія літаратуры ў Калеж дэ Франс у Парыжы (1840 -1844), рэдагаваў газету “Трыбуна народаў” (1849). Бібліяграфія 1. Ростоцкий, Б. И. Адам Мицкевич и театр / Б. И. Ростоцкий. – Москва : “Наука”, 1976. – 349 с. 2. Дом-музей А. Мицкевича в Новогрудке : путеводитель по залам / сост. Л. М. Чубина. – Минск : “Полымя”, 1980. – 79 с. 3. Бэлза, И. Пушкин и Мицкевич в истории музыкальной культуры / И. Белза. – Москва : “Музыка”, 1988. – 254 с. 4. Мірачыцкі, Л. Светлым ценем Адама Міцкевіча / Л. Мірачыцкі. – Мінск : “Бацькаўшчына”, 1994. – 63 с. 5. Ткачова, В. А. То майго сэрца любая Айчына (да 200-годдзя з дня нараджэння А. Міцкевіча) / В. А. Ткачова. – Гродна, 1998. – 36 с. 6. Ліцвінка, В. Д. Край Адамаў родны… Новагародчына / В. Д. Ліцвінка // Школьны літаратурны вечар. – Мінск : “Універсітэцкае”, 1992. – С. 231 – 297. |
|
|
31.10.2018, 9:07
Сообщение
#44
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Сваёй хадой 1 лістапада спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка, пісьменніка, кінадраматурга, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа. Вячаслаў Уладзіміравіч Адамчык – адзін з самых яркіх прадстаўнікоў беларускай прозы другой паловы ХХ стагоддзя – прыйшоў у літаратуру ў 1950-я гг. Ён належыць да пакалення пісьменнікаў так званых шасцідзесятнікаў. Дэбютаваў В. Адамчык вершамі ў 1952 годзе, але пачаткам свайго творчага шляху сам пісьменнік і крытык лічаць 1957 год, калі былі надрукаваны першыя апавяданні “Свой чалавек” і “Даўняе, незабыўнае”. У хуткім часе выйшлі і першыя зборнікі прозы “Свой чалавек” (1958), “Млечны шлях” (1960), пазней – “Міг бліскавіцы”(1965), “Дзікі голуб” (1972) і іншыя. У жанры апавядання сфарміраваўся адметны і самабытны творчы стыль пісьменніка, акрэсліліся праблематыка яго твораў. У аснову многіх з іх пакладзены падзеі, факты з уласнай біяграфіі. Галоўным героем шматлікіх ранніх апавяданняў пісьменніка выступае юнак-рамантык, звычайны шукальнік нязведанага, загадкавага, таямнічага, блізкі да дасягнення шчасця, якое часта ў апошні момант аказваецца ілюзіяй. Сапраўдную вядомасць В. Адамчыку прынесла тэтралогія з раманаў “Чужая бацькаўшчына” (1977; Літаратурная прэмія імя І. Мележа, 1980), “Год нулявы” (1982), “І скажа той, хто народзіцца” (1985) – за гэтыя раманы Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа, 1988. У гэтых творах аўтар паказаў жыццё заходнебеларускай вёскі ў часы польскай і савецкай улады, у гады Вялікай Айчыннай вайны. Раманы звязаны адзінствам герояў, храналогіяй разгортвання падзей, якія адбываюцца ў гэтыя перыяды. Аўтар знайшоў новыя, нестандартныя падыходы да паказу складаных грамадскіх з’яў, выявіў тонкі псіхалагізм, глыбокае веданне штодзённага вясковага побыту і гутарковай народнай мовы. У час працы галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі “Беларусфільм” В. Адамчык напісаў сцэнарыі дакументальных фільмаў “Іван Мележ”, “Валянцін Таўлай”, “Дзядзька Якуб” і іншых. Паводле рамана “Чужая бацькаўшчына” быў зняты аднайменны мастацкі фільм. Ва ўсіх творах Вячаслава Адамчыка незалежна ад таго, які матэрыял у іх па-мастацку асэнсаваны, узняты агульнанацыянальныя праблемы. Пісьменніка хвалюе лёс Беларусі, яе народа, яго духоўных набыткаў і ўрону, яго заўтрашні дзень, тыя страты, якія неслі беларусы, каб родная зямля, дзе магілы прашчураў, была для кожнага не чужой Бацькаўшчынай. Бібліяграфія Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1996. – Т. 1. – С. 93. Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2005. – Т. 1. – С. 37 – 38. Кузьміч, Н. Матывы дарогі і памяці ў апавяданнях Вячаслава Адамчыка / Наталля Кузьміч // Роднае слова. – 2009. - № 9. – С. 14 – 17. Дамброўская, Н. М. Проза Вячаслава Адамчыка: пачатак станаўлення / Н. М. Дамброўская // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. – 2008. - № 3. – С. 75 – 79. Шчука, Ю. “Вочы поўныя жыцця…” : (малая проза В. Адамчыка) / Юрый Шчука // Полымя. – 2005. – № 4. – С. 199 – 205. Нячай, В. Вячаслаў Адамчык і беларускі экран / Вольга Нячай // Роднае слова. – 2003. – № 11. – С. 78 – 80. |
|
|
1.10.2018, 6:29
Сообщение
#45
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Вечны вандроўнік 13 кастрычніка спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Драздовіча (1888-1954), мастака, скульптара, этнографа, фалькларыста, археолага, пісьменніка. У гісторыі беларускай культуры першай паловы ХХ ст. дастойнае месца займае імя Язэпа Драздовіча. Яго творчасць мае адметны характар: яна ўнікальная і традыцыйная, наіўная і мудрая, рэалістычная і сімвалічная. Я. Драздовіч быў не толькі непаўторным мастаком-графікам, скулптарам і жывапісцам, але і пісьменнікам, разьбяром па дрэву, збіральнікам фальклору, археолагам, настаўнікам. Я. Драздовіч быў адным з першых мастакоў, які ўвасобіў у выяўленчым мастацтве Беларусь, яе культуру і гісторыю. Ён стварыў графічную серыю “Старажытная булоўля на Беларусі”, цыклы, прысвечаныя замкаваму дойлідству Беларусі і Літвы (“Мір”, “Крэва”, “Ліда”, “Гальшаны” і інш.); партрэты полацкіх і смаленскіх князёў (“Князь Усяслаў Чарадзей”, “Князь Брачыслаў” і інш.); партрэты славутых гістарычных асоб К.Сапегі, А.Міцкевіча, У. Сыракомлі, Я.Купалы, Ф.Скарыны. Асобную групу складаюць творы з сімволіка-алегарычнымі вобразамі (“Мужык з панам цгаецца”, “Дух цемры” і інш.). Творы вызначаюцца мастацкай завершанасцю, пранікнёнасцю. У кожнай рабоце – пяшчота і любоў да родных мясцін, да сваёй радзімы, гонар за яе сыноў, за гераічнае мінулае. Найбольш ярка мастацкі талент Я. Драздовіча быў рэалізаваны ў жывапісных і графічных творах на фантастычныя касмічныя тэмы. Ім створаны серыі “Жыццё на Марсе”, “Жыццё на Сатурне”, “Жыццё на Месяцы”, “Космас” і інш. Арыгінальнае ўяўленне мастака дазволіла яму зазірнуць у далёкі і невядомы, загадкавы, таямнічы свет, стварыць сваю структуру і форму незямнога жыцця. На працягу ўсяго свайго жыцця мастак часта вандраваў па Піншчыне і Дзісеншчыне. Ён запісваў фальклор і апрацоўваў народную лексіку для слоўнікаў., прымаў удзел у выданні беларускіх казак, народных песень, складаў альбомы з узорамі беларускіх тканін. Мастацкая, фальклорная, археалагічная дзейнасць творца перамяжоўвалася з літаратурнай працай. Яго вершы і допісы, змяшчаліся на старонках друку, а ў 1923 годзе у Вільні выйшла кніга “Вар’ят без вар’яцтва, або Вялікая шышка” пад псеўданімам Я. арцызаў. Я. Драздовіч з’яўляецца аўтарам навукова-папулярнай брашуры “Нябесныя бегі” (1931). Найбольш значны яго твор – паэма “Трызна мінуўшчыны”, прысвечаная старажытнай Полаччыне. У Цэнтральнай бібліятэцы Акадэміі навук Літвы захоўваюцца рукапісы яго фантастычных твораў “Алвазія”, “Андрыянопаліс”, “У Мурах Трывежу” і інш. Бібліяграфія Драздовіч Язэп Нарцызавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 6. – С. 194 – 195. Драздовіч Язэп Нарцызавіч // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 3 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2008. – Т. 1. – С. 435–436. Ліс, А.С. Вечны вандроўнік : нарыс пра маст. Я.Драздовіча / А.С.Ліс. – Мінск : Юнацтва, 1984. – 253 с.[8] л. іл., 1 л. партр. Язэп Драздовіч = Язеп Драздович = Yazep Drazdovich / склад. Н.М.Усава, В.А.Архіпава ; аўт. тэксту Н.М.Усава. – Мінск : Беларусь, 2013. – 95с. – (Славутыя мастакi з Беларусi). Драздовiч, Я. З альбома "Лідскі замак" (150-153) : агульны выгляд руінаў Лідскага замка.1929. Выгляд заходняга мура Лідскага замка.1929. Паўночна-заходні мур замка.1929. Выгляд замчышча з паўднёва-ўсходняга боку.1929 / Я.Драздовіч // Язэп Драздовіч: Альбом-манаграфія / Уклад. Мікола Купава. – Мінск: Беллітфонд, 2002. – C. 82–83. Аскера, В. Народны філосаф : творы і астральныя падарожжы Язэпа Драздовіча / Вікторыя Аскера // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 29 чэрвеня (№ 25). – С. 12. Горава, Г. Генезіс снабачанных вобразаў космасу Язэпа Драздовіча / Галіна Горава // Родная слова. – 2016. – № 4; 5. – С. 86 – 90; С. 84 – 87. Кавалёў, В. "Люблю тое, у што веру...., а веру ў тое, што люблю" : старонкі творчай біяграфіі мастака, скульптара, этнографа, фалькларыста, археолага, пісьменніка Язэпа Нарцызавіча Драздовіча / В. Кавалёў // Лiтаратура i мастацтва. – 2008. – 24 кастрычніка. – C. 2. Драздовіч, Я. Н. Жыцьцё на плянэце Сатурне : Самнамбулістычна-тэлевізійныя эскізы / Я. Драздовіч // Дзеяслоў. – 2018. – № 4. – С. 180–193. |
|
|
3.9.2018, 8:20
Сообщение
#46
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Вечны змагар за праўду Сяргей Грахоўскі, нарадзіўся 24.09.1913 у сяле Нобель Пінскага павета Менскай губерні (цяпер Зарэчненскі раён Ровенскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям’і. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў мястэчку Глуск Магілеўскай вобласці. Працаваць пачаў у 1930 г. рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1935 г. скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, працаваў рэдактарам на Беларускім радыё. У 1936 г. быў рэпрэсіраваны, 10 гадоў знаходзіўся ў лагеры ў Горкаўскай вобласці. Пасля вызвалення выкладаў рускую мову і літаратуру ва Ўрэцкай сярэдняй школе Слуцкага раёна (1946-1949). Быў паўторна арыштаваны і па ранейшым абвінавачванні высланы на вечнае пасяленне ў Новасібірскую вобласць, дзе працаваў настаўнікам. Пасля рэабілітацыі (19.10.1955) працаваў на Беларускім радыё (1956-1957 гг.), загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса «Бярозка» (1957-1959). Быў літаратурным кансультантам СП БССР (1959-1960), літаратурным рэдактарам часопіса «Вясёлка» (1960-1973), у 1973-1974 гг. — адказны сакратар Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Сябра СП СССР з 1956 г. Першы верш надрукаваў у 1926 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзень нараджэння» (1958), «Чаканне» (1960), «Табе зайздросціць сонца» (1963), «Памяць» (1965), «Тры вымярэнні» (1967), «Вершы» (1968), «Паэма дарог» (1970), «Зазімак» (1976), «Лірыка» (1978), «3ачараванасць» (1978), «Асеннія гнёзды» (1982), «Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987), «І радасць і боль» (1988). Выдаў нарыс «Горад маладосці» (1960), зборнік апавяданняў «Які вялікі дзень» (1966), дакументальныя аповесці «Рудабельская рэспубліка» (1968, паводле аповесці пастаўлены спектакль у 1968, твор экранізаваны ў 1972), «Суровая дабрата» (1977), аповесці «Ранні снег» (1975), «Гарачае лета» (1974), «Сустрэча з самім сабою» (1988), «Споведзь» (вершы, аўтабіяграфічныя аповесці, 1990), кнігу ўспамінаў «Так і было» (1986). Выдаў кнігі для дзяцей «Ад вясны да вясны» (1959), «Сёння і заўтра» (1961), «Гарыць касцёр» (1966), «Сонечная сцежка» (1980), «Знаходка» (1985), апавяданняў «Агеньчык у акне» (1972). У 1973 і ў 1983 гг. выдаваліся «Выбраныя творы» ў 2 тамах. Выступаў і як публіцыст. Выдаў кнігу «Мінск» (1971) і нарыс на маральна-этычную тэму «Бацькі і дзеці» (1972). На беларускую мову пераклаў «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж.Верна (1937, з Ю.Лявонным), аповесць «Ваенная тайна» А.Гайдара (1936), раман «Крушэнне» Р.Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А.Блока (1980), кнігу лірыкі М.Дудзіна «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А.Пушкіна, Т.Шаўчэнкі, У.Маякоўскага, Я.Райніса, С.Ясеніна, Лесі Ўкраінкі, П.Варанько, М.Забалоцкага, А.Твардоўскага, М.Ціханава, М.Ісакоўскага, Р.Гамзатава, А.Венцловы, Т.Масэнкі, М.Нагнібеды, У.Сасюры, Я.Судрабкална і іншых паэтаў. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1983) за зборнік «Асеннія гнёзды». Бібліяграфія Грахоўскi, С. I. // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1996. – Т. 5. – С. 416. Грахоўскi, С. I. // Культура Беларусі: энцыклапедыя : у 6 т. / галоўны рэдактар Т. У. Бялова. – Мінск, 2010. – Т. 3. – С. 200-201. Грахоўскi, С. I. // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн.: у 6 т. / [рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш.]. – Мінск, 1992. – Т. 2. – С. 245-257. Грахоўскi, С. I. // Беларускі фальклор: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2005. – Т. 1.: Акапэла-Куцця. – С. 361-362. Бельскі, А. І. Гуманістычны пафас паэзіі Сяргея Грахоўскага / Алесь Бельскі // Галасы і вобразы: літ.-крыт. артыкулы / А. І. Бельскі. – Мінск, 2008. – С. 119–126. Гніламёдаў, У. В. Літаратура. Гісторыя. Свядомасць: гісторыка-літаратурны нарыс / Уладзімір Гніламёдаў, Мікола Мікуліч ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2017. – С. 385. Мiшчанчук, М. I. Беларуская літаратура ХХ ст. [Тэкст]: вучэб. дапам.// М. І. Мішчанчук, І. С. Шпакоўскі. – Мінск: Вышэйшая школа, 2001. – С. 46–57. Алейнiк, Л. Сяргей Грахоўскі: старонкі біяграфіі: жыццё і творчасць С.Грахоўскага / Лада Алейнік // Полымя. – 2005. – №12. – C.164-166, 170-179. Баравікова, Р. “На грудку ў галавах пасадзіце шыпшыну” / Раіса Баравікова // Маладосць. – 2008. – № 9. – С. 18–25. Грахоўская, Т. Сяргей Грахоўскі і Алесь Розна: сябры – равеснікі–паэты / Таццяна Грахоўская // Маладосць. – 2013. – №7. – С. 97. |
|
|
31.7.2018, 8:09
Сообщение
#47
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Сёння з вамі 25 жніўня – 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Арлова (1953, г. Полацк) беларускага гісторыка, празаіка, эсэіста, паэта. На агульным фоне беларускай гістарычнай прозы вылучаецца навізной, арыгінальнай будовай сюжэта, стылем творчасць Уладзіміра Арлова. Характэрызуючы гістарычную прозу, Алесь Пашкевіч звязвае адметнасць аповесцяў і раманаў В. Іпатавай з “засяроданнем увагі найперш на гісторыі пачуцця”, Л. Дайнекі – “ з цікавасцю найперш да гісторыі падзеі”, У. Арлова – “з раскрыццём найперш гісторыі духу”. Пачуццё ж адметнага беларускага духу ў Арлова вельмі моцнае. Нарадзіўся Уладзімір Аляксеевіч 25 жніўня 1953 года у Полацку. Славуты горад са шматлікімі храмамі і старажытнімі збудаваннямі спрыяў зацікаўленню гісторыяй ужо з маленства, а вучоба на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівесітэта яго толькі паглыбіла. Вядомасць пісьменніку прынесла проза, творы на гістарычную тэматыку. Ён аўтар 20 кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, у т.л. “Добры дзень, мая Шыпшына” (1986), “Дзень, калі ўпала страла” (1988), “Асветніца з роду Усяслава” (1989), “Рандэву на манеўрах” (1992), “Міласць князя Гераніма” (1993), “Таямніцы полацкай гісторыі” (1994), “Пяць мужчын у леснічоўцы” (1994), “Фаўна сноў” (1995), “Божая кароўка з Пятай авеню” (1998), “Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны” (1998), “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (1999; у суаўтарстве з Г. Сагановічам), “Адкуль наш род” (1996; 2000), “Сны імператара” (2001), “Краіна Беларусь” (2003; у суаўтарстве з З. Герасімовічам), “Адкусі галаву вароне” (2003), “Ордэн Белай мышы” (2003), “Каханак яе вялікасці” (2004), “Час чумы” (2005), “Сланы Ганібала” (2005), “Паром праз Ла-Манш” (2006) і інш. Творы У. Арлова перакладзеныя на 25 моваў, у т.л. нямецкую, польскую, чэшскую, французскую, эстонскую, літоўскую, славацкую, грузінскую і інш. Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў “Ефрасіння Полацкая”, “Полацкія лабірынты”, "Сімяон Полацкі" і інш. |
|
|
4.7.2018, 7:29
Сообщение
#48
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Нябесны сланечнік 11 ліпеня – 60 гадоў з дня нараджэння (1958) Валянціны Пятроўны Паліканінай, паэтэсы, журналіста, перакладчыка. Яе вершы – прадстаўніцы рускай славеснасці ў Беларусі – сапраўднае адкрыццё для чытачоў, аб’яднаных адным асаблівым пачуццём, пачуццём высокай паэзіі. Творы В. Паліканінай друкаваліся ў розных беларускіх і расійскіх выданнях, уключаны ў міжнародныя паэтычныя зборнікі, у анталогію “Современная русская поэзія Беларуси”. Яна з’яўляецца аўтарам кніг “Найдите время для любви…” (1998), “Две музы” (2000), “Свет неизбывный”(2003), “Память” і “От первого яблока” (2005), “Не сдавайся времени душа!”(2013) і інш. У апошнюю разам з вершамі ўключаны і празаічныя творы. Паэзія В. Паліканінай – асаблівы свет пачуццяў, перажыванняў, эмоцый, свет філасофскіх разважанняў. Яе вершы – гэта творы сапраўднага майстра слова, напоўненыя святлом дабрыні, надзеяй, любоўю да жыцця. На многія з іх беларускія кампазітары (Д. Далгаеў, Л. Захлеўны, А. Балашоў і інш. напісалі музыку. Песні на словы В. Паліканінай выконваюць беларускія артысты І. Афанасьева, В. Дайнэка, А. Ярмоленка, Я. Паплаўская і іншыя. Вялікую ўвагу надае пісьменніца грамадскай дзейнасці. Яна супрацоўнічае з Пасольствам Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, з’яўляецца ганаровым членам Міжнароднага педагагічнага клуба, уваходзіць у склад журы розных фестываляў і конкурсаў. Шмат гадоў В. Паліканіна прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Беларускага саюза жанчын, з’яўляецца аўтарам слоў гімна гэтага аб’яднання. Яна член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза расійскіх пісьменнікаў і Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў. Біяграфія В. Паліканінай уключана ў першую ў гісторыі краіны кнігу “Женщины Беларуси”. У 2006 годзе ўзнагароджана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Мастацкая літаратура” за кнігу вершаў “Живое зерно”. У 2007 годзе за вялікі ўклад у распаўсюджванне, вывучэнне рускай мовы і захаванне культурнай спадчыны, збліжэнне і ўзаемаабагачэнне культур нацый і народнасцей Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ўзнагароджана медалём А.С. Пушкіна. Бібліяграфія 1. Поликанина Валентина Петровна // Республика Беларусь: энциклопедия в 7 т. / гл. ред. Г. П. Пашков. – Минск, 2008. – Т. 6. – С. 147. 2. Поликанина Валентина Петровна // Женщины Беларуси = Women of Belarus / [ред. совет: Р. А. Давидович (пред.) и др.]. – Минск, 2003. – С. 155. 3. Иванов, А. В. Русская изящная словесность в современной Беларуси / А. В. Иванов // Русские в Беларуси / [сост. А.Н. Андреев]. – Минск, 2010. – С. 150 – 162. 4. Валентина Поликанина : «Лишь время проверяет нас на вечность» / беседовала Алла Соловьёва // Нёман. – 2013. – № 7. – С. 198 – 204. 5. Поликанина, В. Мир спасёт доброта / беседовала М. Николаева // Алеся. – 2008. – № 7. – С. 54 – 55. 6. Валентина Поликанина : “Найдите время для любви..” / бесед. Елена Беркутова // Женский журнал. – 2008. – № 2. – 24 – 25. |
|
|
1.6.2018, 7:02
Сообщение
#49
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
З росных сцяжын 15 чэрвеня – 60 год з дня нараджэння (1948) А. І. Бутэвіча, пісьменніка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі. Каштоўным набыткам беларускай літаратуры канца ХХ – пачатку ХХІ ст. стала творчасць пісьменніка Анатоля Іванавіча Бутэвіча. Прырода шчодра надзяліла яго шматгранным талентам. А. І. Бутэвіч сцвердзіў сябе як публіцыст, крытык, перакладчык. Ужо больш за два дзесяцігоддзі адным з асноўных прыярытэтаў яго творчасці з’яўляюцца творы для дзяцей, а пачаў свой творчы шлях ён з казкі для маленькіх “Сонца-абаронца”, надрукаванай у 1983 г. у часопісе “Вясёлка”. Пазней адна за адной выходзілі з друку кнігі “Прыгоды лісціка-карунчыка” (1997), “Прыгоды памаўзлівай Рыскі” (1999), “Расстайны пах асоту” (2000), “Як акіян з кропелькай барукаўся” (2003) і інш. Адпаведна ўзросту чытача аўтар выбіраў тэму і форму падачы матэрыялаў: ад пачуцця любові, якое патрэбна любой жывой істоце, да першага кахання, сяброўства, сталення. Галоўнай тэмай твораў пісьменніка на сучасным этапе з’яўляецца гістарычнае мінулае роднага краю. Сам празаік, выдатны майстар слова, перакананы ў тым, што “літаральна кожная мясціна нашай Беларусі багатая на непаўторныя і значныя асобы, захапляльныя падзеі і незвычайныя здарэнні”. Вынікам шматгадовага даследвання беларускай гісторыі стала серыя “Сем цудаў Беларусі”, заснаваная ў 1999 годзе. У гэты час убачылі свет цудоўныя, з вялікім мастацкім густам аформленыя кнігі серыі “У гасцях у вечнасці” (2001), “Званы Нямігі” (2002), “Славутыя родам сваім “ (2006) і іншыя. Гэта серыя прызначана дзецям, але і дарослыя праяўляюць зацікаўленасць, бо кнігі багата насычаны малавядомымі раней гістарычнымі звесткамі. А. Бутэвіч апісвае падзеі і факты на аснове гістарычных крыніц і дакументаў. Распавядае так, нібы сам жыў у тыя часы, і ўсе дзеянні адбываліся на ўласныя вачы. Гістарычная тэма гучыць і ў рацарскай аповесці “Каралева не здраджвала каралю…”. Аўтар апавядае пра кахання беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і польскага караля Ягайлы. А. Бутэвіч паказаў свет таямнічых інтрыг і парадкаў каралеўскага двара, палітычную барацьбу, якая кіпеела вакол трона. Пісьменнік узнагароджаны медалём “За асваенне цалінных зямель”, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі, лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў “Залатое пяро - 2001”. Бібліяграфія 1. Бутэвіч Анатоль Іванавіч / Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў. – Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 361. 2. Буторына, І. А. Акадэмія сапраўдных казачнікаў : урок пазакласнага чытання ў 4-м класе паводле казак А. Бутэвіча ў рамках акцыі "Чытаем разам" / І. А. Буторына, К. Я. Валасовіч // Пачатковая школа. — 2017. — № 3. — С. 61—63. 3. Кацько, В. Падарожжа па сівых мурах з Анатолем Бутэвічам / Вольга Кацько // Милицейский вестник (Гродно). — 2012. — 12 апр. — С. 15. 4. Фіцнер, Т. Спасціжэнне Радзімы / Т. Фіцнер // Роднае слова. — 2004. — № 9. — C. 13—15. 5. Хазянін, А. Руплівы зберагальнік гістарычнага і культурнага / А. Хазянін / Маладосць. — 2006. — № 4. — С. 128—144. |
|
|
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 3:10 |