Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
3.2.2017, 7:35
Сообщение
#8
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Люты 230 гадоў з дня нараджэння Антонія Гарэцкага (польск.: Antoni Gorecki; 1787 — 18 верасня 1861, г. Парыж) — польскага паэта, сатырыка і байкапісеца. Юнацкія гады правёў у в.Біскупцы Лідскага раёна. Літаратуразнаўцы адводзяць Гарэцкаму пераходнае месца паміж класіцызмам і рамантызмам. У яго творах нават праяўляліся элементы рэалізму, што вельмі цаніў Адам Міцкевіч. Пад уплывам рамантыкаў Гарэцкі спрабаваў пісаць творы, заснаваныя на народнай паэзіі беларусаў, якую добра ведаў, жывучы ў падвіленскіх вёсках. Польскія даследчыкі знаходзяць у яго творах «налёт правінцыялізмаў», г. зн. беларускія словы і выразы. Некаторыя матывы творчасці Гарэцкага выкарыстаў Адам Міцкевіч у сваіх байках, баладзе «Лілеі», паэме «Пан Тадэвуш»: так, байку «Д’ябал і збожжа» вуснамі Жэготы (Ігната Дамейкі) пераказаў Міцкевіч у трэцяй частцы сваіх «Дзядоў». Змагаючыся за аднаўленне Рэчы Паспалітай, якая стала называцца Польшчай, Антоні Гарэцкі ніколі не забываўся, што ён сын беларускай зямлі, гістарычнай Літвы. Нездарма ж адзін з яго псеўданімаў быў Літвін. 18 – 100 гадоў з дня нараджэння Стралкоўскага Андрэя Емяльянавіча (18.02.1917- 26.08.1953). Нарадзіўся ў в. Стралковы Барысаўскага павета Менскай губерні ў сям'і селяніна- бедняка. У 1936 г. скончыў вячэрні рабфак. Працаваў на электрастанцыі (1934-35), піянерважатым Бродаўскай няпоўнай сярэдняй школы, загклуба (1936-37), служыў у Чырвонай Арміі (1938-40). Член КПСС з 1939 г. У органах дзяржбяспекі з 1940 г. Падчас вайны выконваў заданні ў тыле ворага. У Лідскім гараддзеле КДБ служыў з 1950 г. Капітан дзяржбяспекі. Узнагароджаны медалямі: "За адвагу", "За баявыя заслугі", "За абарону Каўказа", "Партызану Айчыннай вайны 1 ступені", "За перамогу над Германіяй". Вуліца Гарыстая названая яго імем (1971). У жніўні 1953 г. амерыканскай выведкай у Налібоцкую пушчу былі скінутыя на парашутах тры дыверсанты беларускага паходжання. Усе дарогі з пушчы былі перакрытыя. Капітан Стралкоўскі і трое салдатаў сядзелі на ўзбочыне дарогі паміж Бердаўкай і Кір'янаўцамі. Раніцай з боку Ліды з'явіўся невядомы, ён ішоў спакойна па дарозе, босым, з перакінутымі праз плячо ботамі, у накінутай на плечы фуфайцы (пінжаку). Гэта быў тэрарыст адзіночка І.А. Грынцэвіч з Ёдкаў. Ён у 17 гадоў быў арыштаваны, збег з лагера і хаваўся. На яго ліку былі забойствы ўпаўнаважанага Мін. нарыхтовак Майсея Цітавіча Дзягілева (жнівень 1950), участковага міліцыянера малодшага лейтэнанта Аляксея Кірсанцевіча Кірылава (8 жніўня 1951), старшыні калгаса Пятра Аляксандравіча Шота (жнівень 1953). Стралкоўскі падклікаў яго да сабе і папрасіў прад'явіць дакументы. Грынцэвіч спакойна падышоў, выхапіў пісталет, стрэліў ва ўпор у Стралкоўскага, а затым расстраляў па чарзе трох салдат. З аднаго з іх сарваў аўтамат і па бульбяным полі ўцёк у лес. Стралкоўскі і адзін салдат былі забітыя на месцы, другі салдат памёр у Бердаўскай лякарні, у трэцяга Трыфанава быў перабіты пазваночнік. |
|
|
3.2.2017, 7:35
Сообщение
#9
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Студзень 595 гадоў таму (студзень – люты 1422) Лідскі замак быў абраны месцам вясельных урачыстасцей польскага караля Уладыслава Ягайлы і князёўны Соф’і Гальшанскай. У 1422 годзе ў замкавых залах быў зладжаны банкет з нагоды шлюбу састарэлага 71-гадовага Ягайлы з 17-гадовай Сафіяй Гальшанскай, якая стала яго чацвёртай па ліку жонкай. Сам шлюб адбыўся ў Навагрудку 24 сакавіка, але адзначаць яго прыехалі менавіта сюды – у Лідскі замак. Банкет стаяў гарой! Нягледзячы на тое што нявеста гадзілася мужу ва ўнучкі, яна змагла зрабіць тое, чаго не зрабіла ні адна з трох папярэдніх жонак: нарадзіла яму траіх сыноў – Уладзіслава, Казіміра (пражыў мала) і Казіміра Андрэя. Першанец Сафіі Уладзіслаў Ягайлавіч пасля стаў каралём Польшчы, а праз пяць гадоў атрымаў венгерскі трон. Казімір Андрэй быў вялікім князем літоўскім, а затым і польскім манархам. Унукі Сафіі Гальшанскай панавалі на чэшскім троне. Дарэчы, кроў гальшанскай князёўны цячэ ў жылах прадстаўнікоў многіх каралеўскіх сем’яў Еўропы. Рэканструкцыю легендарнага вяселля Ягайлы і Соф’і і сёння можна ўбачыць у Лідскім замку, заказаўшы адпаведную тэматычную экскурсію. 120 гадоў таму (1897, студзень) па рашэнні Лідскага павятовага камітэта апякунства і народнай цвярозасці адкрылася першая гарадская бібліятэка пры чайнай. 2 – 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Гаўрылавіча Васько (1937, в. Ліпічанка Шчучынскі р-н), беларускага журналіста, пісьменніка, паэта. З 2007 года член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Лідзе. Друкаваўся у часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, “Нёман” і інш., ў калектыўных, зборніках “Анталогія беларускай паэзіі”, “Ад лідскіх муроў”, “Краю мой, Неман” і інш. Аўтар паэтычных зборнікаў “Кругаварот жыцця”(2011), “ На схілах берагоў”(1997), “Прасветленнасць” (1981), аўтар кнігі прозы “Лясная рапсодыя” (2013). За апавяданне “Айн унд цванцыг, драй унд фірцыг” стаў лаўрэатам конкурса рэдакцыі газеты “Звязда” і Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2008 годзе ў конкурсе, аб’яўленным Лідскім раённым выканаўчым камітэтам і рэдакцыей Лідскай газеты да 685-годдзя заснавання Ліды, за свой цыкл вершаў заняў першае месца. 9 – 90 гадоў з дня нараджэння Надзеі Іванаўны Паповай (1927 – 2016 г., Ліда), ганаровай грамадзянкі г. Ліды, былога першага сакратара Лідскага гаркама КПБ (1978-1985), дэпутата гарсавета. Будучы на пасадзе трэцяга, а затым і першага сакратара гаркама партыі, Надзея Іванаўна шмат зрабіла для горада Ліды. Гэта дзякуючы яе ініцыятыве і старанням у нас з’явіліся Курган Бессмяроцця і плошча 600-годдзя горада, былі адрамантаваны вуліцы і дарогі, новы віток атрымала прамысловасць. «Я никогда не слышала, чтобы она с кем-то конфликтовала или жаловалась на кого-нибудь. Она не нажила врагов, а вот друзей у неё много. Могу предположить, что она просто умеет любить. Любое дело, над которым ей приходилось трудиться, делалось с любовью! Отношение людей – главная оценка, как ты прожила свою жизнь». Менавіта так, напісала ў сваёй кніге “Моя уважаемая мама” дачка Надзеі Іванаўны Ларыса Андрэеўна Віркоўская. |
|
|
2.12.2016, 9:01
Сообщение
#10
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
снежань 80 год таму (1936 - 1939) з часу выдання на польскай мове рэгіянальнага краязнаўчага часопіса “Ziemia Lidska” (“Земя Лідска”). З 15 красавіка 1936 года па жнівень 1939 года ў Лідзе выдаваўся рэгіянальны краязнаўчы штомесячнік “Ziemia Lidska”. Агульную рэдакцыю ажыццяўляў Уладзіславаў Абрамовіч (1909 – 1965), яму ўдалося сабраць кола дасведчаных аўтараў. У часопісе былі апублікаваныя дзесяткі арыгінальных найцікавейшых артыкулаў па геаграфіі, гісторыі, этнаграфіі Лідскай зямлі і прылеглых тэрыторый. У горадзе, у якім пражывалі 26 тысяч жыхароў, і не было буйных навуковых, вучэбных і культурных цэнтраў, выданне часопіса гэтак высокага ўзроўню – з’ява ўнікальная. “Ziemia Lidska” лічылася лепшым краязнаўчым часопісам на тэррыторыі Заходняй Беларусі і адным з лепшых у міжваеннай Польшчы. 5 – 85 год з дня нараджэння Мурахвера Уладзіміра Сямёнавіча (1931г., г. Ананьеў Адэская вобл.), беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацства (мастацкае шкло), заслужанага дзеяча мастацстваў БССР. Член Саюза мастакоў БССР (1964). У 1966 – 1973 гг . – галоўны мастак на шклозаводзе “Нёман” у г. Бярозаўка Лідскага раёна. Уладзімір Мурахвер сваёй плённай працай унёс значны ўклад у развіццё дэкаратыўна-прыкладнога мастацства. Прадаўжаючы традыцыі тых, хто яшчэ ў другой палове ХІХ стагоддзя ствараў нёманскую школу шкловарэння, ён паказаў сябе выдатным творцам у тэхніцы шкла. Сёння нёманскае шкло – адзін з самых вядомых беларускіх у свеце. 16 – 85 год з дня нараджэння Сліўко Смарагда (1931 – 2006, г. Ліда), педагога, вядомага на Лідчыне паэта, рэжысёра народнага тэатра гарадскога Палаца культуры. У Лідзе захапленне мастацкай самадзейнасцю перарасло ў нешта большае – разам з Пятром Дакукам Смарагд Сліўко стварае народны тэатр пры ГДК. На працягу ўсяго жыцця Смарагд Фёдаравіч удзельнічае ў мастацкай самадзейнасці, спявае, танцуе, складае і выконвае прыпеўкі, выступае ў ролі канферансье. Не пакідала яго і муза паэзіі. Дзякуючы Ірыне Мікадзімаўне, не проста жонцы, а самайадданай прыхільніцы таленту паэта ўбачылі свет зборнікі “От сердца к сердцу”, «Продлись мгновенье…», «Радужное сияние». Паэт Міхась Мельнік з нагоды выхаду зборніка «Прощай, двадцатый век» адзначыў “… Вачыма кранальных вершаў глядзіць паэт на свет, радуецца розным праявам жыцця, любуецца прыгажосцю блізкіх сэрцу мясцінаў. Лірычны герой твораў С. Сліўко – асоба гарманічная, рамантычная, узвышанная, якая ўмее з жарцю любіць усё і ўсіх. |
|
|
3.11.2016, 7:44
Сообщение
#11
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
лістапад 11 – 65 год з дня нараджэння Судара Аляксандра Іванавіча (1951 г., в. Мяніца Віцебскай вобл.), беларускага жывапісца, члена Саюза мастакоў Беларусі (1990). “Аляксандр Судар у творчасці не здраджвае галоўнаму прынцыпу – піша і малюе тое, у што верыць. Найперш – гэта зямля Беларусі. Шчымлівыя, настраёвыя краявіды… Яго мяккія, празрыстыя, стрыманыя па колеры акварэлі вабяць нас лірычным натроем і прафесійным выкананнем” - /А. Марачкін/ Яго карціны вядомы далёка за межамі краіны. Акварэльнымі пейзажамі Судара захапляюцца ў Германіі, Галандыі, Англіі, Іспаніі, ЗША, Канадзе, Мексіцы, Аўстраліі і іншых кутках свету. Голуб, Ю. Пяшчотны знак акварэлі : [з мастаком Аляксандрам Сударам гутарыць Юрка Голуб] / Ю. Голуб // Гродзенская праўда. – 2000. – 1 лют. – С. 4. 14 – 95 год з дня нараджэння Малахава Мікалая Міхайлавіча (1921 – 1993), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, падпалкоўніка авіацыі. З 1959 года жыў і працаваў у Лідзе. Яго імем названа адна з вуліц нашага горада. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у бамбаваннях на Нікапальскім плацдарме, пры прарыве абароны на Сівашы, пры вызваленні Крыма і Севастопаля, пры вызваленні Беларусі, на тэрыторыі Ўсходняй Прусіі. Здзейсніў 153 баявыя вылеты. Герой Савецкага Саюза (1945), узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага (1945), трыма ордэнамі “Чырвонага Сцяга” (1944, 1945), Ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені (1944), медалямі. Ганаровы грамадзянін Ліды. Пахаваны на Лідскіх гарадскіх могілках на цэнтральнай алеі. Малахов Николай Михайлович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биограф. справ. / ред. Ю.В.Баженов [и др.] . - Минск, 2015. - С. 282. |
|
|
4.10.2016, 9:34
Сообщение
#12
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
кастрычнік 7 - 115 год таму (1901 г.) - адбылося адкрыццё прыватнай жаночай гімназіі Марыіі Навіцкай. Зараз ліцэй № 1 г. Ліды. 14 красавіка 1901 г. было падана хадатайніцтва Марыяй Канстанцінаўнай Навіцкай аб дазволе адчыніць прыватную жаночую школу. 7 кастрычніка 1901 г. пасля ўрачыстага набажэнства ў прысутнасці інспектара Луначэўскага, прадстаўнікоў тутэйшай грамады і карпарацыі настаўнікаў і навучэнцаў адбылося адкрыццё прыватнай жаночай навучальні, якая налічвала 73 чалавекі. Гімназія мела сваёй мэтай даваць дзяўчатам правільную, закончаную, элементарную адукацыю, рэлігійна-маральнае выхаванне і, акрамя таго, падрыхтаваць іх да паступлення ў 5-ы клас жаночых гімназій Міністэрства Народнай Асветы і ў адпаведны клас жаночых вучылішч ведамства імператрыцы Марыі. |
|
|
31.8.2016, 15:53
Сообщение
#13
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Верасень 70 год таму (1946, верасень) - у Лідзе прайшоў агульнагарадскі ўрачысты сход з нагоды прысваення імя Янкі Купалы Лідскай гарадской бібліятэцы. 5 жніўня 1945 года Саўнарком БССР і ЦК КПБ прынялі Пастанову “Аб увекавечанні памяці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы”. У ліку іншых пунктаў быў і такі: “Прысвоіць імя Янкі Купалы гарадской бібліятэцы ў горадзе Ліда”. З гэтай нагоды 18 верасня 1946 года адбыўся агульнагарадскі сход. Каб прыняць удзел ва ўрачыстасці прысваення імя Янкі Купалы гарадской бібліятэкі ў Ліду прыехалі пісьменнікі Пятро Глебка, Валянцін Таўлай, Уладзімір Агіевіч, а таксама жонка Янкі Купалы У.Ф.Луцэвіч. Ад імя калектыву работнікаў і чытачоў бібліятэкі выступіла яе загадчыца Таццяна Жыгланава. Падзякаваўшы за прысваенне ўстанове імя вялікага беларускага паэта і асветніка, яна запэўніла, што гэты высокі гонар будзе апраўданы практычнай працай па папулярызыцыі неўміручых твораў Янкі Купалы. Зенюкевіч, Т. Янка Купала і Лідчына: краязнаўчы бібліядайджэст / склад. Т.Зенюкевіч, Т. Чайко; рэд. Г.І. Бутучак. – Ліда, 2007. – 20 с. |
|
|
1.8.2016, 8:18
Сообщение
#14
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Жнівень 55 год (1961, красавік) - з часу адкрыцця пры гарадскім Доме культуры народнага ансамбля песні і танца “Лідчанка” пад кіраўніцтвам Васіля Аламахі. Змянілася не адно пакаленне ўдзельнікаў ансамбля, якія выконваюць беларускія народныя песні і танцы. Змяніліся і яго паклоннікі. Але і сёння “Лідчанка”, як і шмат гадоў таму, захоўвае вернасць беларускай песне, беларускай культуры, мае мноства сваіх прыхільнікаў. Першае выступленне ансамбля адбылося ў жніўні 1961 года. Шмат гадоў аддалі ансамблю “Лідчанка” Яніна Карэва, Лора Васільева, Нэлі Зяньковіч, Пётр Тума, Ганна Гайдукевіч, Галіна Чэрнік, Антаніна Голубева, Марыя Цімахоўская, Марыя Гарэлік, Уладзімір Некрашэвіч. Калектыў актыўна прымае ўдзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх фестывалях, конкурсах і іншых мерапрыемствах. Цішко, В.В. Лідскі народны ансамбль песні і танца “Лідчанка” / В.В. Цішко // // Культура Беларусі : энцыклапедыя : Т. 5 / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2011. - С. 88. 16 – 130 год з дня нараджэння Яманта Браніслава Казіміравіча (1886 – 1957), беларускага і польскага мастака, мастацкага педагога. Браніслаў Ямант нарадзіўся на Гродзеншчыне непадалёку ад Ліды, у вялікім сяле Дакудава, цэнтры воласці Лідскага павета былой Віленскай губерніі (сучасны Лідскі р-н, Гродзенскай вобл.). Творчая спадчына мастака вельмі багатая: толькі ў зборах Нацыянальнага музея ў Варшаве захоўваецца 415 яго прац. Дамінуючым жанрам творчасці мастака з’яўляецца пейзаж. Шырока адлюстроўваючы ў сваёй творчасці сціплую прывабнасць мясцовых краявідаў, паказваючы архітэктурныя адметнасці, штодзённа бачаныя віленскія брукаванкі, падворкі, камяніцы, аўтар сцвярджаў іх непаўторнасць, гістарычную значнасць, эстэтычную каштоўнасць. Загiдулiна, М. Жанр пейзажа ў творчасці Браніслава Яманта -- мастака з Лідчыны / М. Загідуліна // Лiда i Лiдчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф; Ліда, 3 кастр. 2008 г. / гал. рэд. А. Худык. - Ліда, 2009. - C.196 – 199. |
|
|
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 23:36 |