Помощь - Поиск - Пользователи - Календарь
Полная версия этой страницы: Проект "История Лиды в датах"
Форум ГУ культуры "Лидская районная библиотека имени Янки Купалы" > Функционирование библиотеки > Новости
Страницы: 1, 2
Admin
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны

Студзень


1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942).
Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі.
Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку.
12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык.
Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц.
21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982).
З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш.

Admin
Люты


530 гадоў таму назад Беліца (Лідскі раён) атрымала статус мястэчка.
У наступным годзе Беліца адзначыць 640 год. Беліца – самае старажытнае паселішча на Лідчыне. Вядома з 15 стагоддзя як вялікакняжацкае і прыватнае ўладанне. У 1431 – 1500 гадах у Беліце дзейнічаў касцёл. З 1486 года - мястэчка. Сярод дзяржаўцаў беліцкіх былі Ю.І.Іллініч і Ю.М.Радзівіл.
Беліца // Культура Беларусі: энцыклапедыя. Т.1 / рэдкал. Т.У. Бялова (гал.рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2010. – С.647 - 648

260 гадоў таму назад адкрыта ў Лідзе калегія піяраў.
Стараста лідскі і падстолій літоўскі Ігнацій Сцыпіён дэль Кампа дабіўся ў 1756 годзе ад віленскага біскупа Міхала Зеньковіча дазволу адкрыць у Лідзе новы піярскі калегіум. Можна сцвярджаць, што менавіта дзякуючы піярам Ліда звыш 75 год заставалася значным рэгіянальным цэнтрам культуры і адукацыі. На жаль, праблемы з фінансаваннем і моцная канкурэнцыя не далі тутэйшаму калегіуму як след развіцца, але нават нягледзячы на гэта, ён здолеў унесці істотны ўклад у развіццё асветніцкай справы на Грдзеншчыне – сярод яго найбольш вядомых выхаванцаў былі: прафесар батанікі Віленскага універсітэта Станіслаў Юндзіл, пісьменнік Войцах Нарбут, аўтар 10-томнага “Польскага гербоўніка” Ян Баброўскі, прэзідэнт Таварыства навук і мастацтва пры Віленскім універсітэце (1804 -1808), капелан Віленскай гімназіі Францыск Гадлеўскі і інш.
Самусік, А.Ф. Лідскі піярскі калегіум / А.Ф.Самусік // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф. (Ліда, 3 кастр. 2008г.) / рэдкал.: А.П.Худык (гал.рэд.) [і інш.]. – Ліда, 2009. – С. 40 - 43
14 – 75 год з дня нараджэння Валеха Зінаіды Васільеўны (1941г., в.Вангі, Лідскага раёна), беларускага гаспадарчага дзеяча, заслужанага работніка прамысловасці Беларусі.
З 1991 па 2002 гады Зінаіда Васільеўна працавала на швейнай фабрыцы “Камсамолка”, якая была пераўтворана ў ЗАА “Мілавіца”. Працавала на пасадзе дырэктара, генеральнага дырэктара, прэзідэнта і зноў гендырэктара аб’яднання. За дзесяцігоддзе прадпрыемства аснасцілі навейшым тэхналагічным абсталяванем, укаранілі сучасныя вытворчыя тэхналогіі, стаўка была зроблена на імпартную сыравіну і якасць, актыўна развівалася сетка фірменнага гандлю. Брэнд “Мілавіца” стаў прызнаным ва ўсім свеце, марка прадпрыемства прызнавалася лепшай у Германіі, Ізраілі, Чэхіі, Расіі.
З.В.Валеха ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, ордэнам “Знак Пашаны”, у 1994 г. яна атрамала званне “Заслужаны работнік лёгкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь”, у 2001 г. узнагароджана дыпломам “Человек дела”.
Валеха Зинаида Васильевна // Женщины Беларуси. - Минск, 2003. - C.49

20 – 90 год з дня нараджэння Лазоўскага Мікалая Фёдаравіча (1926 г., в. Лазяны Лідскага раёна – 2009, Ліда), самадзейнага мастака.
За свой век Мікалай Фёдаравіч напісаў вялізарную колькасць карцін. Яму былі аднолькава падуладныя графіка, акварэль, алей. Сваёй творчасцю ён нёс людзям дабрыню, веру, спагаду. Прымаў удзел ў рэстаўрацыі разбуранай Радзівонішскай царквы. Ім жа створана “Святое сямейства” – цэнтральны абраз касцёла па вул. Тухачэўскага ў Лідзе. Шмат карцін мастака вывезены на Украину, у Германию, Канаду, Злучаныя Штаты.
Лучко, А. Мікола Лазоўскі – мастак і паэт / Алена Лучко // Лідскі Летапісец. – 2011. - № 1. – С. 13
24 – 80 год з дня нараджэння Лабко Георгія Мікалаевіча (1936г., в Дакудава Лідскага раёна - 1997г.), беларускага вучонага-даследчыка ў галіне генетычнай папуляцыі пухлінных клетак, кандыдата медыцынскіх навук.
У 1963 – гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР. У гэтай установе і застаўся працаваць, дзе вырас д малодшага да вядучага навуковага супрацоўніка. Тут падрахтаваў і докарскую дыссертацыю, якая, на жаль, засталася неабароненай.
Сліўкін, В.В. Лабко Георгій Мікалаевіч / В.В.Сліўкін // Памяць : Ліда. Лідскі раён : Гiст.-дак. хронiкі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. В.Г. Баранаў і інш.; маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск, 2004. – C. 462
Admin
Сакавік

450 год часу ўтварэння (1566) Лідскага павета.
Папярэднікам Лідскага павета было Лідскае намесніцтва, вядомае з 1382 года. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1565 – 66 гадоў да Лідскага намесніцтва далучаны суседнія Васілішскае і Эйшышкае намесніцтвы ( са складу Трокскага ваяводства), а іх агульная тэрыторыя ўтварыла ўласна Лідскі павет з фіксаванымі межамі.
Насевіч, В.Л. Лідскі павет / В.Л. Насевіч // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. - Мінск, 1998. – Т. 9. – С. 251 – 252
505 год таму (1511) в. Малое Мажэйкава ўпершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах.
Упершыню згадваецца ў 1511 як маёнтак у Жалудоцкай воласці Трокскага ваяводства, падараваны вялікім князем ВКЛ Жыгімонтам І Старым віленскаму падканюшнаму Шымку Мацкевічу.
Дулеба, Г.І Малое Мажэйкава / Г.І.Дулеба // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. - Мінск, 1998. – Т. 10. – С. 36


11 – 105 год з дня нараджэння Мігдала Аркадзя Бенядзіктавіча (Бяйнусавіча) (1911г., Ліда – 1991г.), расійскага фізіка-тэарэтыка, гісторыка, педагога, заснавальніка новых кірункаў у ядзернай фізіцы і фізіцы металаў, член-карэспандэнта АН СССР (1953), акадэміка АН СССР (1966).
Аркадзь Мігдал развіў тэорыю дыпольнага і квадрупольнага выпраменьванняў ядраў, тэорыю іанізацыі атамаў пры ядзерных рэакцыях. Распрацаваў тэорыю шырокіх ліўняў. Разгледзеў уплыў шматкратнага рассейвання на тармазное выпраменьванне і развіў метад рашэння квантавай задачы многіх цел. Акрамя таго, бліскучы навуковец-фізік развіў колькасную тэорыю ядра на аснове квантавай тэорыі поля, ужыў тэорыю звышправоднасці ў пытаннях будвы ядраў, вылічыў момант інэрцыі для розных ядраў, даследваў палярызацыю вакууму ў моцных магнітных палях. Канструяванне савецкага акваланга – таксама заслуга нашага земляка.
Тое, што зрабіў Аркадзь Мігдал для фізікі, годна Нобелеўскай прэміі – адкрыцці ў галіне атамнай і ядзернай фізікі, квантавай тэорыі, тэорыі металаў...
Акадэмік, фізік-тэарэтык // Кніга рэкордаў Лідчыны / Лілія Лапшына [і інш.] . - Ліда, 2013. - С. 4


30 – 60 год з дня нараджэння Лялько Хрысціны Аляксееўны (1956г., в.Хадзюкі Лідскага раёна), беларускай пісьменніцы, галоўнага рэдактара часопіса “Наша вера” з 1996 г.
У 90-я гады лёс падараваў Хрысціне дзве незабыўныя сустрэчы з Папам Янам Паўлам ІІ. Святы Айцец благаславіў яе на выданне каталіцкіх часопісаў “Наша вера” і “Ave Maria”. Лялько сабрала каля квартальніка “Наша вера” лепшыя творчыя сілы – святароў, пісьменнікаў, вучоных, даследчыкаў роднай культуры, гісторыі, літаратуры. Заснавала пры часопісе “Бібліятэку “Нашай веры” і стала яе рэдактарам.
Яна аўтар кніг прозы «Дарога пад гару», «Світанак над бярозамі» і кнігі паэзіі «На далонях любові». У яе апрацоўцы выйшаў зборнік народных казак «Хітрэй свету не будзеш». Пераклала на беларускую мову нарыс Уладзіслава Сыракомлі «Мінск», кнігі Папы Яна Паўла II «Пераступіць парог надзеі», «Дар і Таямніца», «Устаньце, хадзем!», «Памяць і самасвядомасць», энцыклікі «Fides et ratio», «Ecclesia de Eucharistia», Апостальскі ліст пра Ружанец «Rosarium Virginis Mariae», творы Яна Твардоўскага і іншыя тэалагічныя творы.
Хрысціна Лялько: [буклет] / склад. Т.С. Бальцэвіч; рэд. Т.І. Зенюкевіч. - Ліда, 2007. (Славутыя землякі)
Admin
Красавік

450 год таму (1566) уведзены ў дзеянне другі статут Вялікага княства Літоўскага – збор законаў феадальнага права. Галоўная асаблівасць – раўнапраў’е ўсіх перад судом. Тады ж кароль Жыгімонт Аўгуст дазволіў праводзіць пасяджэнні земскага суда ў адной з вежаў Лідскага замка.

3 – 70 год з дня нараджэння Смольскага Рычарда Баляслававіча (1946г., г. Ліда), беларускага тэатразнаўца, доктара мастацствазнаўца, педагога.
У сааўтарстве з Ю. Сохарам напісаны п’есы – “Разбег” (1974), “Выкупленне” (1975), “Мы яшчэ пажывём...” (1980) і інш., - якія ставіліся на прафесійных і аматарскіх сцэнах, у беларускім радыётэатры. Ён – аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў “Марыя”, “Уладзіслаў Галубок”, “Жыццё кліча” і інш.
Працы вучонага тэатразнаўцы пастаянна адзначаліся прэміямі і дзяржаўнымі ўзнагародамі, у т. л. Прэміяй Міністэрства культуры і канфедэрацыі творчых саюзаў (1997) і Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999 г.) у намінацыі “Мастацтвазнаўства і крытыка”.
Рычард Смольскі (нар. у 1946 г. [Ліда]) // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. ХХ - пачатак ХХІ стагоддзя. - Мінск, 2005. - Т. 4. - C. 332

30 – 60 год з дня нараджэння Багдановіч Ірыны Эрнстаўны (1956 г., г. Ліда), беларускай паэткі, літаратуразнаўца, педагога.
Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН Беларусі (1983). 3 1983 працуе ў Інстытуце літаратуры АН Беларусі.
Друкуецца з 1973. Аўтар кніг вершаў «Чаравікі маленства» (1983), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993), «Сармацкі альбом» (2004), «Прыватныя рымляне» (2006), манаграфій «Янка Купала і рамантызм» (1989), «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» (2001). Укладальнік зборнікаў «Казімір Сваяк. Выбраныя творы» (2010) і «Вінцук Адважны. Выбраныя творы» (2011). Перакладае з польскай мовы.
У яе зборніках вершаў паэтычны роздум пра родны край, яго гісторыю і культуру, няпростыя клопаты і турботы сучаснікаў.
Багдановіч Ірына / А. Пяткевіч // Пяткевіч, А. Людзі культуры з Гродзеншчыны. – Гродна, 2000. – С. 20
Admin
Май

640 год таму (1376) тры манахі-францысканцы прынеслі ў Ліду выяву Божай Маці з Візненскага парафіяльнага касцёла.
Абраз Маці Божай Ружанцовай, які знаходзіцца ў Фарным касцёле – найстарэйшы каталіцкі абраз на Беларусі, сведка хрышчэння Літвы Ягайлам, магчыма, гэтай іконай ахрышчана Лідчына. За шэсць стагоддзяў па Лідчыне прайшло нямала войнаў і пажараў, але абраз Маці Божай застаўся некрануты. Цяпер ён у выдатным стане. З даўніх часоў лічыцца, ўто абраз мае цудадзейную сілу, таму да яго не спыняецца паток людзей з просьбамі аб збаўленні ад хвароб, фізічных і духоўных, аказанні дапамогі ў складаных жыццёвых сітуацыях.
Самы старажытны абраз // Кніга рэкордаў Лідчыны / Лілія Лапшына [і інш.] . - Ліда, 2013. - С. 9.
15 – 100 год з дня нараджэння Тарас Ніны (1916г., в. Заполле Навагрудскага раёна – 2006 г.), беларускай паэткі. У 1938 -1945 гг. жыла ў Лідзе, працавала літсупрацоўнікам у рэдакцыі лідскай раённай газеты “Уперад”, выбіралася дэпутатам гарадскога Савета.
Старэйшая беларуская паэтэса Ніна Тарас належыць да нядаўна яшчэ даволі прадстаўнічай у беларускай літаратуры кагорты заходнебеларускіх паэтаў. Упершыню атрымала сталую працу ў рэдакцыі лідскай раённай газеты “Уперад”. Паэтычных кніг у Н.Тарас не шмат – “Кветка шчасця”, (1958), “Пад белым яварам” (1966), “Праз вятры-завеі” (1986) і іншыя. Паэзія Ніны Тарас аўтабіяграфічная ў самым лепшым сэнсе гэтага слова, сапраўдны летапіс жыцця жаночай душы. Прыцягальная сваім прачулым лірызмам, шчодрая на глыбокія чалавечыя пачуцці.
Андруковіч, А. “У кожнай песні доля свая…” : лёс і паэзія Н.Тарас / А.Андруковіч // Роднае слова. – 2001. - № 5. – С. 18 – 24.

28 – 180 год з дня нараджэння Карловіча Яна Аляксандравіча (1836 – 1903), лінгвіста, этнографа, фалькларыста, музыказнаўца. У 1881 -82 гг. жыў і працаваў на Беларусі ў маёнтках Подзітва (Лідскі павет).
Аўтар тэарэтычных прац “Найноўшыя даследаванні паданняў і іх зборы”(1883), “Сістэматыка песень польскага народа” (1889 -95), якія зрабілі моцны ўплыў на дзейнасць многіх фалькларыстаў. У кнізе “Народныя паданні і казкі, сабраныя ў Літве”(т.1-2, 1887-88) змясціў у перакладзе на польскую мову больш за 80 бел. легенд, паданняў і казак, якія запісаў у Свянцянскім, Лідскім і Навагрудскім паветах.
Карловіч Ян Александр // Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2т. Т.1: Акапэла-Куцця / рэдкал. Г.П.Пашкоў [і інш.]. - Мінск, 2005. - C. 660 – 661.
Admin
Чэрвень

6 - 60 год з дня нараджэння Вінніка Леаніда Макаравіча (1956г., Ліда – 2006), вядомага на Лідчыне паэта і краязнаўца.
Аўтар зборнікаў вершаў “Под погасшими звёздами”(1996), “Мелодии печального дождя”(1997), “Ностальгия” (1999), “Откровение”(2000, у саюзніцстве з Л. Пырскім), беларускамоўнага даведніка культурнага жыцця Лідчыны напрыканцы ХХ стагоддзя “Зоркі лідскіх небасхілаў”(2001) і рускамоўнай краязнаўча-біяграфічнай кнігі”Время і судьбы”(2004, у саюзніцстве з М.Мельнікам).
Вершам Л.Вінніка ўласцівы глыбокі лірызм і меладычнасць, таму многія з іх пакладзены на музыку. Песня “Горад мой”(словы Л.Вінніка, муз. В. Пыпеця) з’яўляецца як бы неафіцыйным гімнам горада Ліды. Яна гучала на “Славянскім базары” ў Віцебску. Доўгі час ёю пачыналіся перадачы Лідскага радыё.
Мельнік, М. 50 гадоў сваіх не прычакаў / М.Мельнік // Лідскі Летаісец. – 2006. - № 2. – С. 14.
11 – 65 год з дня нараджэння Бугасава Сяргея Іванавіча (1951 г., г. Енакіеў Данецкай вобл.), педагога, беларускага кампазітара, выкладчыка Лідскага музычнага каледжа.
Аўтар харавых зборнікаў “Сонца на Купалу”, “Душе моя…” і “Христославы”. Творы майстра шырока вядомыя і выкарыстоўваюцца ў канцэртах розных харавых калектываў Беларусі. Па праву лічыцца гонарам нашага краю. Яго імя высечана на каменным знаку “Гордасць Лідчыны”, які ўсталяваны ў цэнтры нашага горада.
Калчанава, С. Музычнае мастацства / С. Калчанава // Культура Гродзеншчыны: Факты. Падзеі. Асобы / уклад. Л.В.Мальцава.- Мінск, 2014. – С. 182 – 183.

23 – 50 год з дня нараджэння Пешахонава Ігара (1966 г., г.Віцебск), фотамастака, краязнаўца.
Аўтар фотаальбомаў “Ліда”(2005), “Навагрудак”(2006, 2008), “Краявіды Лідчыны”(2007), “Слонім”(2008), “Лідскі край”(2010). Яго творчасць раскрывае і паглыбляе тэму гістарычнай памяці, той неацэннай спадчыны, што перадаецца з пакалення ў пакаленне і кожны раз нанова пераасэнсоўваецца нашчадкамі.
Майская, К. Летапіс горада праз майстэрства фотамастака // Лідская газета. – 2007. – 29 верасня. – С.1.


Admin
Ліпень

50 год таму (1966, ліпень) адбылося адкрыццё Кургана Бессмяротнасці.
Насыпаны ў гонар вялікага подзвігу савецкага народа ў вайне супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў 1941 – 1945 гг. Закладка Кургана Бессмяроцця пачалася 9 мая 1966 г. і працягвалася да 8 ліпеня 1966 года. У гэты ж дзень адбылося адкрыццё кургана. 9 мая 1967 года каля Кургана была пахавана урна з прахам Невядомага салдата, парэшткі якога былі знойдзены каля вёскі Чэхаўцы. У гэтым жа годзе вакол Кургана быў пасаджаны парк. У 1973 годзе па праекту групы мінскіх архітэктараў пад кіраўніцствам Ю.М. Трахтэнберга курган быў дапоўнены пілонамі.
Сліўкін, В. Помнікі, звязаныя з падзеямі 2-й Сусветнай вайны на тэрыторыі г.Ліды і Лідскага раёна / В. Сліўкін, А.Каладзяжная; фота Р.Жалезнага [і інш.] // Лідскі Летапісец. – 2005. - № 1 – 2. – С. 32.
3 - 140 год з дня нараджэння Цёткі (Пашкевіч Алаізы Сцяпанаўны), беларускай паэткі, грамадска-культурнай дзяячкі, асветніцы, артысткі тэатра, педагога, выдаўца. Нарадзілася ў 1876 годзе, у маёнтку Пясчына Шчучынскага раёна, былога Лідскага павету.
Цётка першая з жанчын пачала шлях беларускай інтэлігенцыі да вяршынь еўрапейскай навукі і цывілізацыі. Аднак ніколі не забывала пра бацькоўскі кут, родную мову, свой народ. Нават смерць яе сімвалічная: сястра міласэрнасці Пашкевіч-Кайрыс згасла падчас эпідэміі тыфу ў Старым Двары, калі змагалася за жыцці людскія…
“Развівайце ў сабе любоў да чалавека, - і для вас заўсёды будзе дораг родны край і народ… Развівайце любоў да народа – і сэрца ваша ў сталыя гады будзе адклікацца гарачым пратэстам на кожную крыўду. Будучыня дзержыцца на вас, моладзі, будучых грамадзянах сваёй старонкі”, - з такімі словамі звярталася Цётка да маладога пакалення на пачатку ХХ ст. А як актуальна гучаць яны сёння, у трэцім тысячагоддзі.
Махнач, К. “У Панямонскім небе Цётчынай зорцы не згаснуць” : Імя Цёткі ў памяці шчучынцаў / К. Махнач // Народная асвета. – 2007. - № 1, № 2. – С. 82 – 86; С. 85 – 88.
7 – 65 год з дня нараджэння Гушчынскага Івана Сцяпанавіча (1951 г., в. Парэчча Лідскага раёна), вядомага на Лідчыне паэта, аўтара зборніка вершаў “Ідзі і вяртайся” (2010 г.).
У сваёй творчасці Іван Гушчынскі ідзе ад жыцця да паэзіі, а да жыцця праз паэзію. Тэмы для сваіх вершаў ён не высмоктвае з пальца, а шукае іх у роднай вёсцы, на прасторах дарагіх яго сэрцу палеткаў, на дарогах Лідчыны і вуліцах горада, у асяроддзі сяброў і людзей знаёмых і незнаёмых, ва ўсмешках дзяўчат, мігценні зорак і г. д.
Васько, У. Ад жыцця да паэзіі / У.Васько // Ідзі і вяртайся : вершы / Іван Гушчынскі. – Ліда, 2010. – С. 5 – 7.


Admin
Жнівень

55 год (1961, красавік) - з часу адкрыцця пры гарадскім Доме культуры народнага ансамбля песні і танца “Лідчанка” пад кіраўніцтвам Васіля Аламахі.
Змянілася не адно пакаленне ўдзельнікаў ансамбля, якія выконваюць беларускія народныя песні і танцы. Змяніліся і яго паклоннікі. Але і сёння “Лідчанка”, як і шмат гадоў таму, захоўвае вернасць беларускай песне, беларускай культуры, мае мноства сваіх прыхільнікаў.
Першае выступленне ансамбля адбылося ў жніўні 1961 года. Шмат гадоў аддалі ансамблю “Лідчанка” Яніна Карэва, Лора Васільева, Нэлі Зяньковіч, Пётр Тума, Ганна Гайдукевіч, Галіна Чэрнік, Антаніна Голубева, Марыя Цімахоўская, Марыя Гарэлік, Уладзімір Некрашэвіч.
Калектыў актыўна прымае ўдзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх фестывалях, конкурсах і іншых мерапрыемствах.

Цішко, В.В. Лідскі народны ансамбль песні і танца “Лідчанка” / В.В. Цішко //
// Культура Беларусі : энцыклапедыя : Т. 5 / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2011. - С. 88.

16 – 130 год з дня нараджэння Яманта Браніслава Казіміравіча (1886 – 1957), беларускага і польскага мастака, мастацкага педагога.
Браніслаў Ямант нарадзіўся на Гродзеншчыне непадалёку ад Ліды, у вялікім сяле Дакудава, цэнтры воласці Лідскага павета былой Віленскай губерніі (сучасны Лідскі р-н, Гродзенскай вобл.). Творчая спадчына мастака вельмі багатая: толькі ў зборах Нацыянальнага музея ў Варшаве захоўваецца 415 яго прац. Дамінуючым жанрам творчасці мастака з’яўляецца пейзаж. Шырока адлюстроўваючы ў сваёй творчасці сціплую прывабнасць мясцовых краявідаў, паказваючы архітэктурныя адметнасці, штодзённа бачаныя віленскія брукаванкі, падворкі, камяніцы, аўтар сцвярджаў іх непаўторнасць, гістарычную значнасць, эстэтычную каштоўнасць.

Загiдулiна, М. Жанр пейзажа ў творчасці Браніслава Яманта -- мастака з Лідчыны / М. Загідуліна // Лiда i Лiдчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф; Ліда, 3 кастр. 2008 г. / гал. рэд. А. Худык. - Ліда, 2009. - C.196 – 199.
Admin
Верасень

70 год таму (1946, верасень) - у Лідзе прайшоў агульнагарадскі ўрачысты сход з нагоды прысваення імя Янкі Купалы Лідскай гарадской бібліятэцы.
5 жніўня 1945 года Саўнарком БССР і ЦК КПБ прынялі Пастанову “Аб увекавечанні памяці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы”. У ліку іншых пунктаў быў і такі: “Прысвоіць імя Янкі Купалы гарадской бібліятэцы ў горадзе Ліда”.
З гэтай нагоды 18 верасня 1946 года адбыўся агульнагарадскі сход. Каб прыняць удзел ва ўрачыстасці прысваення імя Янкі Купалы гарадской бібліятэкі ў Ліду прыехалі пісьменнікі Пятро Глебка, Валянцін Таўлай, Уладзімір Агіевіч, а таксама жонка Янкі Купалы У.Ф.Луцэвіч.
Ад імя калектыву работнікаў і чытачоў бібліятэкі выступіла яе загадчыца Таццяна Жыгланава. Падзякаваўшы за прысваенне ўстанове імя вялікага беларускага паэта і асветніка, яна запэўніла, што гэты высокі гонар будзе апраўданы практычнай працай па папулярызыцыі неўміручых твораў Янкі Купалы.
Зенюкевіч, Т. Янка Купала і Лідчына: краязнаўчы бібліядайджэст / склад. Т.Зенюкевіч, Т. Чайко; рэд. Г.І. Бутучак. – Ліда, 2007. – 20 с.
Admin
кастрычнік

7 - 115 год таму (1901 г.) - адбылося адкрыццё прыватнай жаночай гімназіі Марыіі Навіцкай. Зараз ліцэй № 1 г. Ліды.
14 красавіка 1901 г. было падана хадатайніцтва Марыяй Канстанцінаўнай Навіцкай аб дазволе адчыніць прыватную жаночую школу. 7 кастрычніка 1901 г. пасля ўрачыстага набажэнства ў прысутнасці інспектара Луначэўскага, прадстаўнікоў тутэйшай грамады і карпарацыі настаўнікаў і навучэнцаў адбылося адкрыццё прыватнай жаночай навучальні, якая налічвала 73 чалавекі.
Гімназія мела сваёй мэтай даваць дзяўчатам правільную, закончаную, элементарную адукацыю, рэлігійна-маральнае выхаванне і, акрамя таго, падрыхтаваць іх да паступлення ў 5-ы клас жаночых гімназій Міністэрства Народнай Асветы і ў адпаведны клас жаночых вучылішч ведамства імператрыцы Марыі.

Admin
лістапад

11 – 65 год з дня нараджэння Судара Аляксандра Іванавіча (1951 г., в. Мяніца Віцебскай вобл.), беларускага жывапісца, члена Саюза мастакоў Беларусі (1990).
“Аляксандр Судар у творчасці не здраджвае галоўнаму прынцыпу – піша і малюе тое, у што верыць. Найперш – гэта зямля Беларусі. Шчымлівыя, настраёвыя краявіды… Яго мяккія, празрыстыя, стрыманыя па колеры акварэлі вабяць нас лірычным натроем і прафесійным выкананнем” - /А. Марачкін/
Яго карціны вядомы далёка за межамі краіны. Акварэльнымі пейзажамі Судара захапляюцца ў Германіі, Галандыі, Англіі, Іспаніі, ЗША, Канадзе, Мексіцы, Аўстраліі і іншых кутках свету.
Голуб, Ю. Пяшчотны знак акварэлі : [з мастаком Аляксандрам Сударам гутарыць Юрка Голуб] / Ю. Голуб // Гродзенская праўда. – 2000. – 1 лют. – С. 4.
14 – 95 год з дня нараджэння Малахава Мікалая Міхайлавіча (1921 – 1993), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, падпалкоўніка авіацыі. З 1959 года жыў і працаваў у Лідзе. Яго імем названа адна з вуліц нашага горада.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у бамбаваннях на Нікапальскім плацдарме, пры прарыве абароны на Сівашы, пры вызваленні Крыма і Севастопаля, пры вызваленні Беларусі, на тэрыторыі Ўсходняй Прусіі. Здзейсніў 153 баявыя вылеты. Герой Савецкага Саюза (1945), узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага (1945), трыма ордэнамі “Чырвонага Сцяга” (1944, 1945), Ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені (1944), медалямі. Ганаровы грамадзянін Ліды. Пахаваны на Лідскіх гарадскіх могілках на цэнтральнай алеі.
Малахов Николай Михайлович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биограф. справ. / ред. Ю.В.Баженов [и др.] . - Минск, 2015. - С. 282.
Admin
снежань

80 год таму (1936 - 1939) з часу выдання на польскай мове рэгіянальнага краязнаўчага часопіса “Ziemia Lidska” (“Земя Лідска”).

З 15 красавіка 1936 года па жнівень 1939 года ў Лідзе выдаваўся рэгіянальны краязнаўчы штомесячнік “Ziemia Lidska”. Агульную рэдакцыю ажыццяўляў Уладзіславаў Абрамовіч (1909 – 1965), яму ўдалося сабраць кола дасведчаных аўтараў. У часопісе былі апублікаваныя дзесяткі арыгінальных найцікавейшых артыкулаў па геаграфіі, гісторыі, этнаграфіі Лідскай зямлі і прылеглых тэрыторый.
У горадзе, у якім пражывалі 26 тысяч жыхароў, і не было буйных навуковых, вучэбных і культурных цэнтраў, выданне часопіса гэтак высокага ўзроўню – з’ява ўнікальная. “Ziemia Lidska” лічылася лепшым краязнаўчым часопісам на тэррыторыі Заходняй Беларусі і адным з лепшых у міжваеннай Польшчы.


5 – 85 год з дня нараджэння Мурахвера Уладзіміра Сямёнавіча (1931г., г. Ананьеў Адэская вобл.), беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацства (мастацкае шкло), заслужанага дзеяча мастацстваў БССР. Член Саюза мастакоў БССР (1964). У 1966 – 1973 гг . – галоўны мастак на шклозаводзе “Нёман” у г. Бярозаўка Лідскага раёна.
Уладзімір Мурахвер сваёй плённай працай унёс значны ўклад у развіццё дэкаратыўна-прыкладнога мастацства. Прадаўжаючы традыцыі тых, хто яшчэ ў другой палове ХІХ стагоддзя ствараў нёманскую школу шкловарэння, ён паказаў сябе выдатным творцам у тэхніцы шкла. Сёння нёманскае шкло – адзін з самых вядомых беларускіх у свеце.


16 – 85 год з дня нараджэння Сліўко Смарагда (1931 – 2006, г. Ліда), педагога, вядомага на Лідчыне паэта, рэжысёра народнага тэатра гарадскога Палаца культуры.
У Лідзе захапленне мастацкай самадзейнасцю перарасло ў нешта большае – разам з Пятром Дакукам Смарагд Сліўко стварае народны тэатр пры ГДК. На працягу ўсяго жыцця Смарагд Фёдаравіч удзельнічае ў мастацкай самадзейнасці, спявае, танцуе, складае і выконвае прыпеўкі, выступае ў ролі канферансье.
Не пакідала яго і муза паэзіі. Дзякуючы Ірыне Мікадзімаўне, не проста жонцы, а самайадданай прыхільніцы таленту паэта ўбачылі свет зборнікі “От сердца к сердцу”, «Продлись мгновенье…», «Радужное сияние».
Паэт Міхась Мельнік з нагоды выхаду зборніка «Прощай, двадцатый век» адзначыў “… Вачыма кранальных вершаў глядзіць паэт на свет, радуецца розным праявам жыцця, любуецца прыгажосцю блізкіх сэрцу мясцінаў. Лірычны герой твораў С. Сліўко – асоба гарманічная, рамантычная, узвышанная, якая ўмее з жарцю любіць усё і ўсіх.
Admin
Студзень

595 гадоў таму (студзень – люты 1422) Лідскі замак быў абраны месцам вясельных урачыстасцей польскага караля Уладыслава Ягайлы і князёўны Соф’і Гальшанскай.
У 1422 годзе ў замкавых залах быў зладжаны банкет з нагоды шлюбу састарэлага 71-гадовага Ягайлы з 17-гадовай Сафіяй Гальшанскай, якая стала яго чацвёртай па ліку жонкай. Сам шлюб адбыўся ў Навагрудку 24 сакавіка, але адзначаць яго прыехалі менавіта сюды – у Лідскі замак. Банкет стаяў гарой!
Нягледзячы на тое што нявеста гадзілася мужу ва ўнучкі, яна змагла зрабіць тое, чаго не зрабіла ні адна з трох папярэдніх жонак: нарадзіла яму траіх сыноў – Уладзіслава, Казіміра (пражыў мала) і Казіміра Андрэя. Першанец Сафіі Уладзіслаў Ягайлавіч пасля стаў каралём Польшчы, а праз пяць гадоў атрымаў венгерскі трон. Казімір Андрэй быў вялікім князем літоўскім, а затым і польскім манархам. Унукі Сафіі Гальшанскай панавалі на чэшскім троне. Дарэчы, кроў гальшанскай князёўны цячэ ў жылах прадстаўнікоў многіх каралеўскіх сем’яў Еўропы.
Рэканструкцыю легендарнага вяселля Ягайлы і Соф’і і сёння можна ўбачыць у Лідскім замку, заказаўшы адпаведную тэматычную экскурсію.
120 гадоў таму (1897, студзень) па рашэнні Лідскага павятовага камітэта апякунства і народнай цвярозасці адкрылася першая гарадская бібліятэка пры чайнай.
2 – 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Гаўрылавіча Васько (1937, в. Ліпічанка Шчучынскі р-н), беларускага журналіста, пісьменніка, паэта. З 2007 года член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Лідзе.
Друкаваўся у часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, “Нёман” і інш., ў калектыўных, зборніках “Анталогія беларускай паэзіі”, “Ад лідскіх муроў”, “Краю мой, Неман” і інш. Аўтар паэтычных зборнікаў “Кругаварот жыцця”(2011), “ На схілах берагоў”(1997), “Прасветленнасць” (1981), аўтар кнігі прозы “Лясная рапсодыя” (2013).
За апавяданне “Айн унд цванцыг, драй унд фірцыг” стаў лаўрэатам конкурса рэдакцыі газеты “Звязда” і Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2008 годзе ў конкурсе, аб’яўленным Лідскім раённым выканаўчым камітэтам і рэдакцыей Лідскай газеты да 685-годдзя заснавання Ліды, за свой цыкл вершаў заняў першае месца.
9 – 90 гадоў з дня нараджэння Надзеі Іванаўны Паповай (1927 – 2016 г., Ліда), ганаровай грамадзянкі г. Ліды, былога першага сакратара Лідскага гаркама КПБ (1978-1985), дэпутата гарсавета.
Будучы на пасадзе трэцяга, а затым і першага сакратара гаркама партыі, Надзея Іванаўна шмат зрабіла для горада Ліды. Гэта дзякуючы яе ініцыятыве і старанням у нас з’явіліся Курган Бессмяроцця і плошча 600-годдзя горада, былі адрамантаваны вуліцы і дарогі, новы віток атрымала прамысловасць.
«Я никогда не слышала, чтобы она с кем-то конфликтовала или жаловалась на кого-нибудь. Она не нажила врагов, а вот друзей у неё много. Могу предположить, что она просто умеет любить. Любое дело, над которым ей приходилось трудиться, делалось с любовью! Отношение людей – главная оценка, как ты прожила свою жизнь». Менавіта так, напісала ў сваёй кніге “Моя уважаемая мама” дачка Надзеі Іванаўны Ларыса Андрэеўна Віркоўская.
Admin
Люты

230 гадоў з дня нараджэння Антонія Гарэцкага (польск.: Antoni Gorecki; 1787 — 18 верасня 1861, г. Парыж) — польскага паэта, сатырыка і байкапісеца. Юнацкія гады правёў у в.Біскупцы Лідскага раёна.
Літаратуразнаўцы адводзяць Гарэцкаму пераходнае месца паміж класіцызмам і рамантызмам. У яго творах нават праяўляліся элементы рэалізму, што вельмі цаніў Адам Міцкевіч. Пад уплывам рамантыкаў Гарэцкі спрабаваў пісаць творы, заснаваныя на народнай паэзіі беларусаў, якую добра ведаў, жывучы ў падвіленскіх вёсках. Польскія даследчыкі знаходзяць у яго творах «налёт правінцыялізмаў», г. зн. беларускія словы і выразы. Некаторыя матывы творчасці Гарэцкага выкарыстаў Адам Міцкевіч у сваіх байках, баладзе «Лілеі», паэме «Пан Тадэвуш»: так, байку «Д’ябал і збожжа» вуснамі Жэготы (Ігната Дамейкі) пераказаў Міцкевіч у трэцяй частцы сваіх «Дзядоў». Змагаючыся за аднаўленне Рэчы Паспалітай, якая стала называцца Польшчай, Антоні Гарэцкі ніколі не забываўся, што ён сын беларускай зямлі, гістарычнай Літвы. Нездарма ж адзін з яго псеўданімаў быў Літвін.
18 – 100 гадоў з дня нараджэння Стралкоўскага Андрэя Емяльянавіча (18.02.1917- 26.08.1953). Нарадзіўся ў в. Стралковы Барысаўскага павета Менскай губерні ў сям'і селяніна- бедняка. У 1936 г. скончыў вячэрні рабфак. Працаваў на электрастанцыі (1934-35), піянерважатым Бродаўскай няпоўнай сярэдняй школы, загклуба (1936-37), служыў у Чырвонай Арміі (1938-40). Член КПСС з 1939 г. У органах дзяржбяспекі з 1940 г. Падчас вайны выконваў заданні ў тыле ворага. У Лідскім гараддзеле КДБ служыў з 1950 г. Капітан дзяржбяспекі. Узнагароджаны медалямі: "За адвагу", "За баявыя заслугі", "За абарону Каўказа", "Партызану Айчыннай вайны 1 ступені", "За перамогу над Германіяй". Вуліца Гарыстая названая яго імем (1971).
У жніўні 1953 г. амерыканскай выведкай у Налібоцкую пушчу былі скінутыя на парашутах тры дыверсанты беларускага паходжання. Усе дарогі з пушчы былі перакрытыя. Капітан Стралкоўскі і трое салдатаў сядзелі на ўзбочыне дарогі паміж Бердаўкай і Кір'янаўцамі. Раніцай з боку Ліды з'явіўся невядомы, ён ішоў спакойна па дарозе, босым, з перакінутымі праз плячо ботамі, у накінутай на плечы фуфайцы (пінжаку). Гэта быў тэрарыст адзіночка І.А. Грынцэвіч з Ёдкаў. Ён у 17 гадоў быў арыштаваны, збег з лагера і хаваўся. На яго ліку былі забойствы ўпаўнаважанага Мін. нарыхтовак Майсея Цітавіча Дзягілева (жнівень 1950), участковага міліцыянера малодшага лейтэнанта Аляксея Кірсанцевіча Кірылава (8 жніўня 1951), старшыні калгаса Пятра Аляксандравіча Шота (жнівень 1953). Стралкоўскі падклікаў яго да сабе і папрасіў прад'явіць дакументы. Грынцэвіч спакойна падышоў, выхапіў пісталет, стрэліў ва ўпор у Стралкоўскага, а затым расстраляў па чарзе трох салдат. З аднаго з іх сарваў аўтамат і па бульбяным полі ўцёк у лес. Стралкоўскі і адзін салдат былі забітыя на месцы, другі салдат памёр у Бердаўскай лякарні, у трэцяга Трыфанава быў перабіты пазваночнік.
Admin
Сакавік

3 - 80 гадоў з дня нараджэння Бобера Мірона Антонавіча (1937, в. Далекія Лідскага раёна) , беларускага вучонага, выкладчыка філасофіі і паліталогіі.
Навуковая дзейнасць М.А. Бобера канцэнтравалася на праблемах нацыянальнага і маладзёжнага руху ў Заходняй Беларусі падчас яе знаходжання ў складзе даваеннай Польшчы, на методыцы выкладання гісторыі ў негуманітарных ВНУ. Многа працаваў над пытаннямі ўзброеннай барацьбы ў другой сусветнай вайне, асабліва ў пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

26 – 75 гадоў з дня нараджэння Івана Арабейкі , беларускага паэта.
Нарадзіўся ў в. Хмелева Жабінскаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Аўтар зборнікаў вершаў “Услед за сонцам” (1972), “Асенні ранак” (1978), паэмы “Сцяна” (1975). Пасля заканчэння Беларускага палітэхнічнага інстытута працаваў на шклозаводзе “Нёман” у г.п. Бярозаўка (1964 – 1967).

Admin
Красавік

4 – 100 гадоў з дня нараджэння Зусмана Арона Міхайлавіча (1907 – 1986), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, былога дэпутата Лідскага савета народных дэпутатаў.
Нарадзіўся ў мястэчку Сярэдзіна-Буда Ноўгарад-Северскага павету Чарнігаўскай губерніі ў сям’і рамесніка. Працоўную дзейнасць пачаў у 1921 годзе на мылаварных прадпрыемствах. З 1923 года працаваў на бутэлькавым, хімічным, металургічным заводах у Канстанцінаўцы Сталінскай вобласці. Скончыў вячэрні рабфак і ў кастрычніку 1930 года прызваны ў Чырвоную Армію на 26 гадоў. Усю вайну з 22 чэрвеня 1941 года па 9 мая 1945 года ваяваў у складзе 169 стралковай дывізіі намеснікам па тэхнічнай частцы 100-га аўтамабільнага батальёна (1941) і намеснікам
камандзіра 307 артылерыйскага палка (1942-45). Адбіваў атакі румын, у маі 1942 года наступаў на Харкаў, удзельнічаў у Сталінградскай бітве, Курскай бітве, фарсіраваў Сож, вызваляў Рагачоў, Ваўкавыск, Беласток, Польшчу. У 1944 г. пад Наравам быў кантужаны, 2,5 месяцы правёў у шпіталі, пасля чаго ўдзельнічаў у бітвах за Кёнігсберг і Берлін, фарсіраваў Одэр, ля Брандэнбурга сустрэўся з амерыканцамі. У кастрычніку 1945 г. Рагачоўская Чырванасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава, стралковая 169 дывізія сваім ходам прыйшла з Нямеччыны, і ў ліпені 1946 года была расфармаваная.
Скончыў гадавую вышэйшую афіцэрскую школу (1951). У лістападзе 1955 г. дэмабілізаваны з войска ў званні падпалкоўніка. Працаваў дырэктарам Лідскай аўтабазы (1956-59), начальнікам транспартнага аддзела на камбінаце харчовых канцэнтратаў (1960), начальнікам аддзялення УТЭК (1960-61), інжынерам па цэнтралізаваных перавозках аўтабазы № 4 (1961-62), затым на заводзе электравырабаў прыёмшчыкам АТК (1962-63), майстрам і старшым майстрам зборачнага цэха (1963-70), слесарам па рамонце (1970-76).
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966), Чырвонага Сцяга (1950), Чырвонай Зоркі (1943,1944,1944), Айчыннай вайны 1 і 2 ступені (1943), 12 медалямі. За мірную працу ўзнагароджаны медалём “За працоўную адзнаку” і Ганаровай граматай Прэзідыюма Вярхоўнага Савета БССР (1980). 14 гадоў быў дэпутатам Лідскага Савета народных дэпутатаў (1957 - 71), старшынём камісіі жыллёвай гаспадаркі. Да 1980 года быў старшынём Савета ветэранаў завода электравырабаў.
Admin
Май

75 гадоў таму 8 мая 1942 года былі расстраляны 6 тысяч мірных жыхароў Ліды яўрэйскай нацыянальнасці. Гэта была другая акцыя знішчжэння яўрэеў гета ў Лідзе. У 1992 годзе на месцы растрэлу адкрыты мемарыял.
3 – 140 гадоў з дня нараджэння Антона Грыневіча (1877 – 1937), беларускага культурнага дзеяча, музычнага фалькларыста, кампазітара. Запісваў народныя песні на Лідчыне, Навагрудчыне.
Антон Антонавіч Грыневіч нарадзіўся ў фальварку Іваноўшчына Лепельскага павету Віцебскай губерніі. З 1906 года быў удзельнікам беларускай выдавецкай суполкі “Загляне сонца ў наша аконца”. Выдаў “Народны спеўнік” і “Школьны спеўнік” (1920). У апошнім акрамя народных песень змясціў і свае музычныя творы на словы Я.Купалы, Я. Коласа, Г. Леўчыка. У 1923 годзе выдаў беларускі падручнік па музыцы “Навука спеву”, у 1925 – “Дзіцячы спеўнік”.
5 – 90 гадоў з дня нараджэння Анатоля Куляша (1927 в. Збляны Лідскага р-на – 2014), педагога, гісторыка, краязнаўцы.
Шмат гадоў Анатоль Фёдаравіч Кулеш прысвяціў краязнаўству. Друкаваўся ў рэспубліканскіх, абласных і мясцовых перыядычных выданнях. Склаў фізіка-геаграфічны атлас Лідскага раёна і гіпсаметрычную крывую рэльефу раёна, ахарактарызаваў рэжым рэк: Нёмана, Дзітвы, Лідзейкі. У 1994 годзе выдаў кнігу “Горад Ліда: гісторыя, легенда, факты” – папулярны гістарычна-геаграфічны нарыс. Працаваў у складзе рабочай групы па напісанні кнігі “Памяць. Ліда. Лідскі раён”.
8 – 145 гадоў з дня нараджэння Пятра Когана (1872 г. Ліда – 1932), рускага літаратуразнаўцы і крытыка, тэатразнаўцы і педагога, прафесара, прэзідэнта расійскай Акадэміі мастацтвазнаўства.
Нарадзіўся ў Лідзе ў сям’і лекара, калежскага саветніка. Друкаваўся з 1895 года ў часопісе “Книговедение”, супрацоўнічаў у выданнях “Русская мысль”, “Образование”,”Современный мир” і інш. Напісаў “Нарысы па гісторыі старажытных літаратур” у 3 тамах. Гэтая кніга П.С. Когана, гісторыка заходнееўрапейскай літаратуры і заходнееўрапейскага тэатра уяўляе вялікую каштоўнасць як першая сур’ёзная спроба сістэматызацыі розных плыняў і кірункаў развіцця еўрапейскага тэатральнага мастацтва на працягу дваццаці стагоддзяў гісторыі і культуры Захаду.

Admin
Чэрвень

65 гадоў таму – (1952, чэрвень) завершана будаўніцтва Лідскага малочна-кансервавага камбіната.
Лідскі малочнакансервавы камбінат з’яўляецца спецыялізаваным прадпрыемствам па выпрацоўцы сухога натуральнага малака і сухіх вяршкоў, сухога абястлушчанага малака. У лік асноўнай прадукцыі таксама ўваходзяць масла, натуральнамалочная прадукцыя, заменнікі натуральнага малака.
4 – 55 гадоў з дня нараджэння Вараксы Аляксандра (1962), беларускага мастака, з 1988 года жыве і працуе ў Лідзе.
Нарадзіўся ў горадзе Феадосія. У 1988 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. З гэтага ж года працуе настаўнікам выяўленчага мастацтва ў сярэдняй школе № 14 г. Ліды. У 1994 годзе прымаў удзел у Міжнародным плэнеры ў Польшчы. У снежні 2008 года быў прыняты ў Саюз мастакоў Рэспублікі Беларусь і стаў другім прадстаўніком нашага горада ў гэтым прэстыжным творчым аб’яднанні. Яго работы захоўваюцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, Швецыі, Польшчы.
9 – 95 гадоў з дня нараджэння Гарэева Мусы Гайсінавіча (1922 – 1988), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Героя Савецкага Саюза, Ганаровага грамадзяніна г. Ліды, яго імя носіць адна з вуліц нашага горада.
Нарадзіўся ў Башкірыі. У Чырвонай Арміі з 1940 года, на фронце – з 1942 года. Асоба вызначыўся ў баях за Беларусію. Пры выкананні розных баявых заданняў праявіў сябе не толькі як лётчык і камандзір, але і незвычайныя асабовыя якасці байца. Да сакавіка 1945 года здзейсніў 207 баявых вылятаў.
Admin
Ліпень

31 – 215 гадоў з дня нараджэння Ігната Дамейкі (1802 – 1889), удзельніка вызваленчага руху на Беларусі (1830 – 1831). Адбываў выселку ў маёнтку Заполле Лідскага павета ў 1824 -1831 гг, геолага, мінеролага, даследчыка і нацыянальнага героя Чылі.

Яго жыццё і дзейнасць справядліва ўшанаваны тытуламі Грамадзяніна свету, Апостала навукі і адукацыі.
Ён нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Атрымаў выдатную па тым часе адукацыю: вучыўся ў школе піяраў у Шчучыне, а ў 1816 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, дзе пасябраваў з А. Міцкевічам, Я. Чачотам, Т. Занам, А. Адынцом і ўступіў у тайнае таварыства філаматаў. Пасля заканчэння вучобы атрымаў ступень магістра матэматыкі і філасофіі, збіраўся заняцца навукай, аднак у лістападзе 1823 г. разам з іншымі ўдзельнікамі патрыятычна-дэмакратычнага руху быў арыштаваны і высланы пад нагляд паліцыі ў в. Заполле Лідскага павета, а потым у в. Жыбуртоўшчына паблізу Дзятлава. Ігнат Іпалітавіч Дамейка з’яўляўся ўдзельнікам паўстання 1830-1831 гг. у Польшчы, Беларусі і Літве. Пасля паражэння паўстання эмігрыраваў за мяжу.
Абвешчанай у 1838 г. маладой Чылійскай рэспубліцы былі вельмі патрэбны вучоныя-выкладчыкі. I. Дамейка быў запрошаны на працу ў г. Какімба ў якасці прафесара хіміі і мінералогіі. Ён стварыў школу па падрыхтоўцы горных спецыялістаў, арганізаваў фізіка-хімічную лабараторыю. Наладжваў экспедыцыі па вывучэнні краіны, цікавіўся карыснымі выкапнямі і прыроднымі багаццямі, сабраў калекцыі мінералаў, вывучаў жыццё насельніцтва, асабліва карэнных жыхароў – індзейцаў. Па матэрыялах этнаграфічных падарожжаў па паўднёвай ускраіне Чылі напісаў і апублікаваў на іспанскай мове кнігу “Араўканія і яе жыхары” (перакладзена на польскую мову і выдадзена ў Вільні ў 1860 г.). У 1846 г. І.І. Дамейку запрасілі на працу ва ўніверсітэт, у сталіцу Чылі, дзе ён быў абраны рэктарам установы.
Заслугі Дона Ігнаціа (так з павагай называлі І.І. Дамейку ў Чылі) перад новай радзімай цяжка ацаніць. Ён працаваў у розных галінах навукі і адукацыі: рэарганізаваў сістэму навучання; падрыхтаваў нацыянальныя кадры выкладчыкаў, геолагаў, мінералогаў; увёў метрычную сістэму мер і вагі; адкрыў багатыя радовішчы золата, серабра, медзі, каменнага вугалю, славутай чылійскай салетры, арганізаваў іх здабычу; склаў геалагічную карту Чылі; прымаў удзел ва ўдасканаленні водазабеспячэння сталіцы; стварыў музей мінералагічных, петраграфічных і палеанталагічных матэрыялаў; сабраў і апісаў мноства новых мінералаў, раслін, метэарытаў; арганізаваў бібліятэку прыродазнаўства; напісаў падручнікі па хіміі, фізіцы і мінералогіі; апублікаваў звыш 130 навуковых прац, якія прынеслі вучонаму сусветную вядомасць.
Рашэннем ЮНЕСКА 2002 г. быў аб’яўлены годам І.І. Дамейкі – гэта заслужаная даніна памяці нашаму земляку, спадчына якога адначасова належыць тром розным народам – беларускаму, польскаму і чылійскаму.
Admin
Жнівень

625 гадоў таму (4 жніўня 1392 г.) – у маёнтку Востраў пад Лідай заключана пагадненне паміж польскім каралём Уладзіславам Ягайлам і князем Вітаўтам аб перадачы апошняму ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім.
Пагадненне мела велізарныя гістарычныя наступствы: яно паклала канец братазабойчай вайне, прывяло да разгрому крыжакаў на палях Грунвальда і дазволіла Вялікаму княству Літоўскаму дасягнуць неўзабаве сваёй найвялікшай магутнасці.
75 гадоў ( 6 жніўня 1942 г.) – з часу знішчэння фашысцкімі карнікамі вёскі Леснікі Лідскага раёна.
Вёску знішчылі эсэсаўцы. Такім чынам ворагі адпомсцілі за смерць нямецкага афіцэра, які загінуў недалёка ад вёскі ў выніку перастрэлкі з партызанамі.
9 – 50 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Клімовіча, беларускага пісьменніка, барда, ў вёсцы Ігнаткаўцы на Лідчыне.
Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка “Пад знакам Стральца”. Выдаў кнігу прозы “Выратаванне безданню”, аўтар кнігі “Той, хто будуе горад”.
Admin
Верасень

500-годдзе беларускага кнгадрукавання
Яркая старонка ў гісторыі беларускага кнігадрукавання – выдавецкая дзейнасць Яна Карцана, які нарадзіўся ў вёсцы Вялічкі пад Лідай. З 1576 года ён друкаваў кнігі ў Лоску (каля Крэва), а ў 1580-м заснаваў сваю дукарню ў Вільні. Адным з першых выданняў быў трактат Цыцэрона “Пра абывязкі”. Фактамі старажытнай гісторыі , мудрасцю антычных аўтараў насычаны кнігі Андрэя Рымшы, Яна Казаковіча, Сымона Буднага, якія выйшлі з друкарні Яна Карцана.

16 верасня – Дзень горада Ліда (1323)
О, Лідскі край, тобой ганаруся,
З слязой на воку Бог цябе стварыў.
Не ведаў свет ніякай Беларусі,
А пра цябе з пашанай гаварыў.
Стаяла Ліда між балот Дайноўскіх,
Сачыла царстваў заняпад,
Збірала ў песнях і чароўных казках
Хады стагоддзяў адмысловы лад.
Тодар Нарбут

7 верасня – 185 гадоў з дня нараджэння Нарбута Людвіка (1832, в. Шаўры Лідскага пав. – 1863), аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 – 1864 гг. у Беларусі і Літве.
Людвік Нарбут нарадзіўся ў сям'і архітэктара, інжынера і вядомага гісторыка Літвы Тэадора Нарбута. Вучыўся ў Лідскім павятовым вучылішчы, потым у Віленскай гімназіі. 13 лютага загадам Віленскага рэвалюцыйнага камітэта быў прызначаны ваенным начальнікам Лідскага павета. Ад паўстанцкіх улад меў званне палкоўніка. Загінуў у баі.

16 верасня – 60 гадоў з дня нараджэння Марыі Масла (1957, в. Гурыны, Лідскі р-н), беларускага педагога, паэткі.
Піша пранізаныя светам і дабрынёй вершы. Друкавалася ў “Лідскай газеце”, “Нашым слове”, “Гродзенскай праўдзе”, “Прынеманских вестях” у часопісах “Вясёлка”, “Пралеска”, “Ад лідскіх муроў”. Яе вершы гучалі на Лідскім і рэспубліканскім радыё.
Admin
Кастрычнік

150 гадоў таму (1867) завяршылася будаўніцтва Дакудаўскай царквы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы.
28 мая 1867 года дакудаўская царква асвячона ў гонар Ражства Найсвятой Багародзіцы. Гэта дало вёсках былі арганізаваны школы пісьмовасці. 20-е стагоддзе прынесла шмат выпрабаванняў тутэйшым праваслаўным вернікам. У 1915 годзе пры наступе нямецкага войска ў Заходняй Беларусі новы віток у гісторыі развіцця дакудаўскага прыходу. На працягу 1885-1901 гадоў ад яго ў суседніх была праведзена поўная эвакуацыя царкоўнай маёмасці дакудаўскага храма. Срэбная даразахавальніца і эўхарыстычны набор, панікадзілы, каштоўныя абразы, новыя набажэнскія і метрычныя кнігі – усё гэта было перавезена ў Данскі манастыр горада Масквы. Напоўніць храм абразамі і начыненнем атрымалася толькі амаль праз 10 гадоў.
У 1920 гады мясцовы бацюшка разам з мясцовымі жыхарамі самі напаўнялі храм святымі абразамі. У савецкі час бальшавікі хацелі зачыніць царкву, але мясцовыя жыхары сталі на абарону царквы. Царкоўны стараста ездзіў у Маскву прасіць, каб не зачынялі царкву, у старасты за гэта адабралі пенсію. Людзі ішлі на ўсе, каб царква працавала, каб яны тут маглі маліцца Богу. Царкву адбаранілі, яна працуе і сёння.

24 – 120 гадоў з дня нараджэння Галіцкага Кузьмы Мікітавіча (1897 -1973), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945), вызваляў горад Ліду, Ганаровага грамадзяніна г. Ліды. Яго імя носіць адна з гарадскіх вуліц.
Нарадзіўся ў горадзе Таганрогу.
У Чырвонай арміі з 1918 г. Скончыў Вайсковую акадэмію ім. М.В. Фрунзэ (1927).
Падчас Вялікай Айчыннай вайны – камандзір дывізіі, карпусоў на Заходнім і Паўночна-заходнім франтах, камандуючы 11-м гвардзейскім войскам на Калінінградскім, 1-м Прыбалтыйскім і 3-м Беларускім франтах. У прымежных бітвах улетку 1941 года 24-я стралковая дывізія пад камандаваннем К.Н.Галіцкага абараняла горад Ліду. З лістапада 1943 года і да канца вайны генерал К.Н. Галіцкі камандаваў 11-м гвардзейскім войскам, якая вылучылася ьпры падрыхтоўке і правядзенні ў снежні 1943 года Гарадоцкай аперацыі, але асабліва пры аперацыі «Баграціён» улетку 1944 года.
У пасляваенныя гады генерал войска К.Н. Галіцкі камандаваў войскамі Прыкарпацкай, Адэскай і Закаўказскай вайсковых акруг.
Аўтар кнігі «У гады суровых выпрабаванняў» (1973).
Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава і Кутузава 1-й ступені, Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені, медалямі, замежным ордэнам.
Звання «Ганаровы грамадзянін горада Ліды» удастоены ў 1965 гады.
Admin
Лістапад

315 гадоў з дня нараджэння Кароля Карыцкага (1702, в. Дзітрыкі Лідскага р-на – 1789), беларускага грамадска-рэлігійнага дзеяча, педагога, доктара філасофіі.
У 1717 -1723 гадах вучыўся ў езуіцкіх калегіумах Вільні, Слуцка і Полацка, затым выкладаў граматыку і паэзію ў Вільні і Варшаве. У 1726 – 1730 гадах вучыўся ў Варшаўскім калегіюме, дзе пазней быў прафесарам рыторыкі ( да 1732). У 1732 -1733 гг. выкладаў этыку ў Вільні. У 1733 -1736 гадах – прафесар настаўніцкай семінарыі ў Слуцку, прапаведнік у слуцкіх князёў Радзівілаў. У Віленскай духоўнай акадэміі атрымаў ступень доктара філасофіі, у 1736 – 1738 гг. быў прафесарам тэалогіі ў Віленскай духоўнай акадэміі, дзе ўзначальваў нават кафедру. У 1739 – 1746 гг. выкладаў тэалогію ў Варшаве. З 1746 г. быў першым сакратаром асістэнцыіі езуітаў Рэчы Паспалітай у Рыме (рэпрэзентаваў 4 езуіцкія правінцыі Рэчы Паспалітай). Як кіраўнік Мазавецкае правінцыі ў 1758 г. быў пасланы ў ВКЛ для ўрэгулявання памежных і школьных пытанняў сярод езуітаў. З 1763 па 1765 гг. быў рэктарам Нясвіжскага калегіюма а потым быў прызначаны асістэнтам і намеснікам Генерала польскай правінцыі езуітаў па справах Рэчы Паспалітай і з 1776 года жыў ў Рыме. Па загадзе Рымскага папы Клімента XIV ноччу 16 жніўня 1773 г. будынак езуітаў быў захоплены войскамі. Караль Карыцкі – адзін з чатырох асістэнтаў Генерала ордэна быў арыштаваны, і разам з Генералам ордэна і астатнімі асістэнтамі заключаны ў турму. У 1776 г. наш зямляк быў вызвалены і апошнія гады жыцця правёў у Рыме, на папскім пансіёне. Падтрымліваў сувязі з езуітамі Расійскай Імперыі, пераконваў іх у законнасці існавання ордэна. Выступаў супраць падпарадкавання езуітаў біскупу Станіславу Богуш-Сестранцэвічу. Аўтар розных панегрыкаў і легенд на лацінскай мове. Вядомы гісторык біскуп Ян Альбертрандзі назваў яго “першым майстрам навук і густу ў езуіцкай літаратуры на Літве”.
Admin
Снежань

165 гадоў з дня нараджэння Вандаліна Шукевіча (1852, в. Нача Лідскага павета – 1919). Член-карэспандэнт Кракаўскай акадэміі навук, беларускі археолаг і этнограф. Адкрыў больш за 130 помнікаў каменнага веку. Даследаваў 16 курганоў і 376 каменных магіл тыпу жальнікаў XIII — XIV стст. У ваколіцах Ліды Шукевіч запісваў і публікаваў народныя паданні, легенды, прыкметы.
Нарадзіўся і жыў у вёсцы Нача Лідскага павету. Атрымаўшы пачатковую адукацыю дома, працягваў вучобу ў Вільні. Пад уплывам лекцый прафесара Іосіфа Юндзіла зацікавіўся праблемамі антрапалогіі, старажытнай гісторыі, заалогіі . У 1872 годзе малады Шукевіч вяртаецца ў Начу. Спачатку арганізуе гурток маладых гаспадароў, а затым пераключаецца на заняткі археалогіяй і этнаграфіяй. Аб’ектамі вывучэння становяцца грунтовыя і кургановыя пахаванні ля вёсак Нача. Ён першы з беларускіх археолагаў раскапаў дзесяткі курганоў і каменных магіл тыпу жальнікаў ХІІІ – ХІV стст. Затым поле яго дзейнасці пашыраецца. Вучоны даследуе помнікі археалогіі ў Віцебскай губерніі: каля Віцебска, Лепеля, возера Дрысвяты, у Троцкім павеце (сучасная Літва). З часам ён назбіраў вялікую калекцыю археалагічных і нумізматычных прадметаў, матэрыялаў антрапалогіі, якія выклікалі вялікую цікавасць у тагачаснага вучонага свету.
Большая частка знойдзенага ім трапіла ў музеі Варшавы, Вільні, Кракава, Масквы і Санкт-Пецярбурга. Шукевіч піша такія гістарычныя працы, як “Каменныя курганы ў Лідскім павеце”, “Двары, замкі, палацы”, “Старажытныя каралеўскія лясы ў Літве”, “Нарысы аб Белай Русі” і інш. Акрамя таго, даследчык займаўся збіраннем і апрацоўкай вуснай народнай творчасці, выдаў некалькі прац фальклорна-этнаграфічнага характару. Найбольш вядомыя з іх “Народныя вераванні і абрады (забабоны, прымхі, прадказанні і інш.), сабраныя ў Віленскай губерні”, “Некаторыя вераванні, прымхі і забабоны нашага народа, легенды і паданні”, “Старажытныя лекавыя сродкі”.
Памёр В. Шукевіч напрыканцы 1919 года і быў пахаваны ў сямейнай капліцы непадалёку ад роднай сядзібы.
Admin
Студзень

3 - 280 гадоў з дня нараджэння Нарбута Казіміра (1738, Лідскі раён -1807 г.), асветніка, педагога, філосафа.
Казімір Нарбут (фактычна Даніэль, таму што Казімір – гэта яго ордэнскае імя) нарадзіўся ў Крупе (сёння Крупава), за 6 кіламетраў ад Ліды. Яго бацька, Казімір, быў мечнікам, харунжым, а пасля – лідскім маршалкам. Маці – Мар’яна з Навіцкіх – таксама паходзіла са шляхецкага роду. Даніэль Нарбут меў ажно пяць братоў.
Пра ранняе дзяцінства Даніэля Нарбута вядома няшмат. Напэўна, ён правеў яго ў маёнтку бацькоў, у Крупе, сярод шматлікіх сваякоў. А на вучобу яго выправілі ў Шчучын. Тут знаходзілася піярская школа, якая мела добрую рэпутацыю. На здольнага, цікаўнага да навуковых звестак з усяго свету вучня, якім быў Нарбут, вялікі ўплыў аказалі яго настаўнікі, у т.л. Кляменс Галавінскі.
У любяшоўскім калегіюме праграма навучання ахоплівала геаграфію, гісторыю і сучасныя мовы (напрыклад французскую). Тут можна было авалодаць лацінскай мовай і вывучыць старажытную літаратуру. Паслушніцтва доўжылася два гады, наступныя два гады Нарбут вучыўся ў Дуброўніцы, размешчанай таксама каля Пінска, і вывучаў філасофска-тэалагічны курс, абавязковы для членаў Ордэна Піяраў. Далей была вучоба ў Вільні і Рыме, дзе Казімір паглыбляў свае веды ў галіне філасофіі і матэматыкі.
Дарэчы, сям’я Казіміра Нарбута вырашыла за ўласны кошт паслаць здольнага маладога піяра ў Вечны Горад, каб ён мог там непасрэдна сутыкнуцца з самымі новымі навуковымі дасягненнямі і разумовай элітай у духоўных і свецкіх колах. Гэтыя планы цалкам рэалізаваліся. Чатыры гады вучобы ў тэалагічнай установе, кантакты з італьянскім інтэллектуальным асяроддзем не толькі паглыбілі веды Нарбута, але і пашырылі гарызонты яго мыслення, яго бачання свету.
Тут жа, ў Рыме, 23-гадовы піяр 6 красавіка 1761 года прыняў святарскае пасвячэнне. Папа Кляменс ХІІІ абдараваў яго некалькімі істотнымі прывілеямі: 1. Права да чытання забароненых рэлігійных, гістарычных і юрыдычных кніг; 2. Права да ўласнай капліцы ў кожным месцы побыту; 3. Права да так званага прывілеяванага алтара.
Пасля вяртання з Рыма ён перадае свае веды навучэнцам піярскіх калегіюмаў. Выдае першую польскамоўную логіку, якая пад назвай “Логіка, або прадумвання і разважання рэчаў навука” была надрукавана ў 1769 годзе ў Вільні. Да 1775 года Казімір Нарбут быў піярам, але пазней секулярызаваўся, г.зн. пасля дазволу папы стаў свецкім святаром – пробашчам у Радзыміне пад Варшавай і ў Лідзе.
Далейшае жыццё Казіміра Нарбута ў сталым узросце, калі ён 20 год правёў у Варшаве, сведчыць аб тым, што ён быў дзеячам асветы і належаў да інтэлектуальнай эліты. За гэты час ён атрымаў ступень доктара юрыдычных навук у Кракаўскай Акадэміі і на гэтым скончыў уласную адукацыю.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе і адрачэння Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Казімір Нарбут цалкам адышоў ад грамадскага жыцця і прыняў рашэнне вярнуцца на Лідчыну ў Радзівонішкі, каб правесці рэшту свайго працавітага жыцця ў цішы братавага маёнтка. І так сталася, што гэтаму рашэнню ён быў верны 12 гадоў, да часу сваёй смерці. Адзіным выключэннем быў выезд у Ліду ў 1801 годзе, каб асвяціць краевугольны камень пад касцёл, які меліся будаваць піяры.
17 сакавіка 1807 года пасля кароткай хваробы, у здаровым розуме, пасля прыняцця святых таінстваў ён памёр. Пахаваны Казімір Нарбут “ў склепе ўніяцкай царквы”, якая находзілася на тэрыторыі маёнтка Радзівонішкі.
Admin
Люты

10 лютага – 150 гадоў з дня нараджэння Каруся Каганца (1868 - 1918), пісьменніка, перакладчыка, мастака, мовазнаўца, грамадскага дзеяча.
Пад псеўданімам Карусь Каганец у гісторыю беларускай літаратуры ўвайшоў Казімір Карлавіч Кастравіцкі. Ён паходзіў са старажытнага шляхецкага роду. Бацька валодаў невялікім маёнткам Навасёлкі на Койданаўшчыне, меў агранамічную адукацыю, захапляўся музыкай.
Літаратурную дзейнасць К.Каганец пачаў у канцы ХІХ ст. Самыя раннія творы датуюцца 1893 годам. У 1902 годзе ў газетах “Минский листок” і “Северо-Западный край” упершыню былі апублікаваны на беларускай мове яго апрацоўкі народных легенд і артыкулы. Пазней пісьменнік супрацоўнічаў з “Нашай нівай”. Пры жыцці асобным выданнем выйшлі “Беларускі лемантар, або Першая навука чытання”(1906) і вадэвіль “Модны шляхцюк”(1910). Творчая спадчына К. Каганца жанрава разнастайная: проза, паэзія, драматургія, публіцыстыка, навукова-папулярныя нарысы для дзяцей. Большасць празаічных твораў – гэта сваеасаблівая апрацоўка фальклорных матэрыялаў.
Падчас рэвалюцыі 1905 г. Каганец працаваў дзесятнікам у Лідзе на будаўніцтве чыгункі Балагое – Сядлец. Тады ж пісаў “Беларускі лемантар…”. Гэта – першая спроба стварыць ілюстраваны дзіцячы падручнік, калі яшчэ не было ні беларускіх школ, ні беларускай дзіцячай кнігі. У лемантары Каруся Каганца было 19 малюнкаў, лічыцца, што яны належылі самому аўтару. Малюнкі былі просценькімі – карова, баба, бот, маці, тын, лён, рыба, заяц - але менавіта яны сталі першым узорам аздаблення дзіцячай кнігі на Беларусі. Лемантар – сапраўдная аўтарская кніга.
Рукапісы пісьменніка захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, асобныя аўтографы і творы мастацтва ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх у Вільнюсе.
Admin
Сакавік

1 сакавіка – 85 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Жалкоўскага (1933 – 2011), журналіста, краязнаўца. У 1969 -86 г. – рэдактар раённай газеты “Уперад”; з 1986 г. – уласны карэспандэнт газеты “Гродзенская праўда”. Аўтар шматлікіх артыкулаў публіцыстычнага і краязнаўчага характару. Адзін з стваральнікаў лідскай кнігі “Памяць”.
Як грамадзянін і чалавек А. Жалкоўскі займаў актыўную жыццёвую пазіцыю. Яго дабрачынная дзейнасць мае свае заслужаныя вынікі. Так у бытнасць рэдактарам газеты “Уперад” яе кіраўнік і яго калегі прымалі ўдзел у донарскім руху і ў дзейнасці савецкага фонду міру, за што Аляксандр Жалкоўскі ўганараваны званнем “Ганаровы донар СССР” і Ганаровай граматай Савецкага фонду міру за подпісам яго старшыні легендарнага героя мінулай вайны Аляксея Марэсьева. За шматлікія публікацыі аб духоўнай прыгажосці чалавека ён узнагароджаны медалём “2000 год Хрысціянству”.
Трэба адзначыць, што тэматыка публіцыстычных матэрыялаў А.Жалкоўскага даволі разнастайная. Гэта і падзеі культурнага жыцця рэгіёна, творчая дзейнасць мастацкіх калектываў і асобных паэтаў, скульптараў, мастакоў, музыкантаў, гэта і грамадскія з’явы, праблемы эканомікі, дзейнасць уладных структур, грамадскіх арганізацый, міжнацыянальныя адносіны, жыццё ўстаноў адукацыі…
А. Жалкоўскі ведаў практычна ўсіх літаратараў Лідчыны, і быў асабіста добра знаёмы з многімі з іх. Ён адкрыў шматлікім чытачам імя земляка з Варшавы, вядомага публіцыста і збіральніка фальклору Лідчыны Земавіта Фядэцкага, сына землеўласніка з маёнтка Лебяда.
Алесь Жалкоўскі на працягу ўсяго жыцця заставаўся змагаром за роднае слова, заступнікам за народ беларускі. У апошнія гады, калі раённыя і абласныя газеты сталі больш рускамоўнымі, Алесь Васільевіч не здаўся, не апусціў рук, не здрадзіў роднай мове. І яго беларускасць была настолькі натуральнай, што іншым ён і не ўяўляўся.
Admin
Красавік

15 - 80 гадоў з дня нараджэння Пятра Макарэвіча (1938, в. Шынки, Круп. р-на – 2014, Ліда), беларускага паэта, перакладчыка, журналіста, літаратуразнаўцы.
Жыў па-людску і рабіў нямала,
Разліваў, як сонца, весялосць…
А мая персона выклікала
Найчасцей – няўдзячнасць або злосць.
Гэтыя радкі з верша Пятра Рыгоравіча “Не распяты на крыжы, на жаль” найлепей характэрызуюць самаго аўтара, як чалавека. Ён асоба шчырая, чыстая, сумленная, адкрытая, улюбёная ў навакольны свет.
Аўтар кніг паэзіі “Злітак”, “Расінкі беларускіх слоў”, “Птица свободы”, шматлікіх публікацый у розных выданнях.
У паэзіі Пятра Макарэвіча можна знайсці тое, што ў свой час запала яму ў душу, што ўсхвалявала, чаму ён радуецца, што яго абурае. У яго вершах няма надуманасці, слоўнага штукарства.
Знакаміты паэт Анатоль Вярцінскі ў прадмове да кнігі “Расінскі беларускіх слоў” адзначае: “Вершы Пятра Макарэвіча ў пераважнай большасці яўна аўтабіяграфічныя. І чытаючы іх, міжволі задумаешся, як над асаблівасцямі нацыянальнага характару і светаўспрыняцця беларуса, так і над драматычнымі перыпетыямі яго лёсу, яго ўчарашняга і сённяшняга жыцця-быццяя. З аднаго боку, ён – “сумленны сын зямлі”, “сын ціхай рачулкі Можы”, выходзіць на жыццёвы шлях з даверлівай, адкрытай душой, са спагадай і замілаваннем да усяго жывога (адзін з найлепшых вершаў так і называецца “Спагада жывому - жыве”), поўны аптымізму, безагляднага жыццялюбства (“Здаецца, разліўся я сонцам, а сонца ўлілося ў мяне!”), шчрага імкнення “са свайго мазаля сціпла жыць”.
Admin
Май

155 гадоў з дня нараджэння Біруты (сапр. Даравінская Амелія, 1863-1891), беларускай і польскай фалькларысткі, этнографа, даследчыцы фальклору Лідскага павета ў 1889 г.
Нарадзілася ў 1863 годзе у в. Ройсталі, цяпер у межах Вільнюса. Адукацыю атрымала ў Варшаве. Настаўнічала, запісвала беларускі фальклор і вяла этнаграфічнае даследванне Лідскага павета. Друкавалася ў часопісе “Вісла”, дзе ў 1889 г. змясціла апісанне дажынак з песнямі ў в. Шаўры Лідскага павета, паданні “Сосны ў Лідзе”, “Паданне пра Пілакальскую гару” з Ваўкавыскага павета. Найбольш значная публікацыя – “Беларускія песні з Лідскага павета” ў часопісе “Зборнік паведамленняў па айчыннай антрапалогіі” (1892), куды ўвайшлі сямейна-бытавыя, любоўныя, лірычныя, рэкруцкія і салдацкія песні. Манаграфію “Народ Лідскага павета” цэнзура забараніла. Рукапісы зберагаюцца ў архівах Варшавы і Вільнюса.
Admin
Чэрвень

605 год таму назад стала пісьмова вядома паселішча Ваверка (1413 г.), калі Міхаіл Галігінавіч заснаваў касцёл Святога Францішка.
Верагодна, што горад Вевярэск, які згадваецца ў “Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх” у “Першым Наўгародскім летапісе”, - папярэднік Ваверкі. Дакладнае месцазнаходжанне Вевярэска невядомае, але лічыцца, што ён знаходзіўся на беразе рэчкі Ваверкі. Ёсць меркаванне, што горад і яго жыхары загінулі ў 1257-1259 гадах пры першым наездзе хана Бурундая. Уцалелыя гараджане заснавалі новае паселішча ( магчыма, якраз на месцы Вевярэска) і назвалі яго Ваверка.
Пісьмова Ваверка вядома з 1413 года, калі Міхаіл Галігінавіч заснаваў касцёл Святога Францішка. Праз 50 гадоў удава Сафія Галігінавіч і сын Жыгімонт Галігінавіч пацвердзілі правы касцёла Святой Тройцы. Але невядома: ці так перайменавалі існаваўшы касцёл, ці пабудавалі новы. У 1496 годзе Старая Ваверка, або Вялікая (паблізу з’явілася Новая Ваверка, пазней Дылева), перайшла ў спадчыну да Мікалая Жыгімонтавіча Галігінавіча.
Паміж 1501 і 1506 гадамі Ваверка нейкім чынам аказалася ў Мікалая Юндзілавіча – земскага харужага, аб чым сведчыць адпаведны запіс у каралеўскім прывілеі ад 10 красавіка 1511 года. У 1522 годзе вёска належыць Янушу Станіслававічу Касцевічу – ваяводзе віцебскаму. У першай палове XVI стагоддзя пры касцёле існавала навучальная ўстанова: у спісах студэнтаў Кракаўскага універсітэта за 1513 – 1550 гады ўзгадваюцца хлопцы з Ваверкі.
У 1559 годзе ў вёсцы – 54 дамы (каля 500 жыхароў), а ў 1570-ым яна атрымала статус мястэчка, а гэта - кірмашы, карчмы, дадатковыя даходы. Мястэчка Ваверка абазначана на карце Т. Макоўскага 1613 года. У 1617-ым яна належала А. Галеўскаму. Ніколі пазней у Ваверцы не жыло так шмат людзей, і яна не мела местачковага статусу, як у гэтыя гады.
Падчас расійска-літоўска-польскай вайны 1654 – 1667 гг. Ваверка была знішчана. У 1659 годзе яна аказалася на шляху расійскага войска Івана Хаванскага. У канцы XVIII стагоддзя Ваверка належыла Каралю Ласковічу, затым – дынастыі Кастравіцкіх. Адзін з іх - Ігнацій Кастравіцкі – быў генералам артылерыі, удзельнікам напалеонаўскіх паходаў. Яго сын Самуэль (1788-1859) пакінуў прыкметны след на Лідчыне. У Ваверцы ў 1840 годзе на яго сродкі быў пабудаваны адзін з лепшых каменных касцёлаў з гіпсавымі скульптурамі на столі, дзве з якіх захаваліся дагэтуль.
Сын Самуэля – Люцыян Кастравіцкі – вучыўся ў Парыжскай вайсковай акадэміі, але не прыйшоўся да спадобы імператару Мікалаю І і быў вымушаны жыць ў Паперні. З-за сямейных фінансавых цяжкасцей прадаў Паперню, Ваверку і іншыя вёскі. Аднак шкадаваць прададзеную зямлю доўга не давялося, бо ў 1861 годзе было адменена прыгоннае права.
У 1881 годзе ў Ваверцы былі касцёл і карчма, дарэчы, мясцовы прыход ва ўсе часы лічыўся багатай парафіяй. У 30-х гадах мінулага стагоддзя пры касцёле лічылася да 12 тысяч прыхаджан. Сёння касцёл Перамення Божага – галоўная славутасць Ваверкі. Сучасны выгляд касцёл набыў ў 1934-1936 гадах. Ён быў пашыран. У гэтым прымалі ўдзел і самі жыхары Ваверкі. У гады Вялікай Айчыннай вайны касцёл быў часткова пашкоджаны. На яго сценах можна ўбачыць умяціны ад варожых снарадаў.
Старыя могілкі – таксама адно з гістарычных мясцін аграгарадка.
Там пахаваны князь Казімір Гедройц, ёсць таксама магілы 1882 і 1890 гадоў.
У аграгарадку да 65-годдзя са Дня Вялікай Пабеды мясцовымі вучнямі была высаджана алея. Сёння Ваверку ўпрыгожваюць 65 маладых дубкоў, якія напамінаюць людзям аб знамянальнай даце.
Назва паселішча – ад назвы рэчкі, а назва рэчкі ад слова вавёрка, якое гучыць падобна і на беларускай, і на літоўскай мовах (vavere, vaveraite, veveryte). Ці то вавёрак у ваколіцах было шмат, ці то рэчка, як вавёрачка, хуценька збягала да свайго вусця?!

8 чэрвеня – 70 гадоў з дня нараджэння Грыневіча Юльяна Міхайлавіча (в. Цішкі Лідскага раёна), дырэктара, выкладчыка УА “Лідскі каледж” Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купала.
Высокая заслуга Юльяна Міхайлавіча ў арганізаціі эфектыўнай вучэбна-метадычнай, выхаваўчай і спартыўна-масавай, тэхнічнай творчасці навучэнцаў. Лідскі каледж неаднаразова станавіўся пераможцам абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, выстаў, спартакіяд і спаборніцтваў, злётаў вынаходцаў і рацыяналізатараў, аглядаў мастацкай самадзейнасці і інтэрнатаў, паспяхова праходзіў атэстацыі і акрэдытацыі спецыяльнасцей і навучальнай установы.
Юльян Міхайлавіч прымаў актыўны ўдзел грамадскім жыцці горада Ліда і Лідскага раёна. На працягу шэрагу гадоў выбіраўся дэпутатам гарадскога Савета, быў старшынём гарадской камісіі па адукацыі, зараз – член Савета старэйшынаў пры райвыканкаме.
За заслугі ў галіне адукацыі, творчы ўклад, ініцыятыву Ю.М. Грыневіч быў узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрстваў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР і БССР, Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага абласнога ўпраўлення адукацыі, Лідскага райвыканкаму, 1983 годзе – нагрудным знакам “За выдатныя поспехі ў сярэдняй спецыяльнай адукацыі” Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР, у 1986 годзе – ордэнам “Знак пашаны”. У лютым 2010 года ён быў узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Admin
Ліпень

27 ліпеня – 55 гадоў з дня нараджэння Грушы Рычарда Баляслававіча (в. Сцеркава Лідскага раёна), мастака, скульптара, паэта.
У сівых валунах, што шчодра раскіданы па нашых бяскрайніх абшарах, ён бачыць і таямніцу, і паэзію, і шэдэўр прыроды. “Кажуць, Вялікі ледавік прынёс на зямлі Беларусі болей як 80 відаў граніту, - распавядае Рычард Груша. – Ужо самі па сабе яны – мастацтва. Варта толькі заўважыць іх манументальную прыгажосць, быць па сапраўднаму чуйным да навакольнага свету, і ён удзячна абудзіць у табе высокія пачуцці і задумы. Мая мара – зрабіць так, каб маўклівыя камяні красамоўна і гучна “загаварылі” па ўсёй Беларусі, расказваючы пра багатую гісторыю нашай Бацькаўшчыны”.
Незвычайная мара мастака ўжо збылася. Камяні-знакі Рычарда Грушы ўстаноўлены ў Полацку і Брэсце, Нясвіжы і Навагрудку, Лідзе і Смаргоні, Міры і Шчучыне… Ды хіба пералічыш усе мясціны? У кожнага такога помніка – сваё святое прызначэнне. Скажам, на міленіум ля аднаго з лідскіх храмаў “вырас” валун з нагоды 2000-годдзя Ражства Хрыстова, а ў Баранавічах – памятны знак, бы прызнанне ў любові: “Я кропля ў тваіх крыніцах, мама”.
Большасць сваіх работ Рычард Груша проста прыносіць у дар – гораду, людзям, гісторыі. Як кажуць, напісанае застаецца, а напісанае на камяні – тым больш.
Але не толькі камень запальвае натхненнем сэрца творцы. У калекцыі майстра – больш за тысячу работ, у асноўным – беларускі пейзаж. Карціны Рычарда Грушы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Японіі, Кітая, Ізраіля, Францыі, Італіі, Іспаніі, Польшчы, Аўстрыі і інш.
Не меней вабіць мастака і магія дрэва. Шматлікія скульптурныя формы з дрэва Рычарда Грушы ўпрыгожваюць інтэр’ер дзіцячых садкоў, ствараюць утульную атмасферу народнай казкі ва ўтульных дворыках. Асабліва кранае кампазіцыя “Сымон-музыка”. Для кагосці гэта – першая сустрэча з коласаўскімі героямі.
А ён жа яшчэ і паэт... “Пішу вершы па начах, пад настрой. Часцей за ўсё гэта песенныя тэксты пра жыццё, каханне, прыгажосць роднага краю”, — прызнаецца ён. Дарэчы, у 2010-м ужо пабачыў свет зборнік яго твораў “Беларуская зорка”: гэта “песні для голаса ў суправаджэнні фартэпіяна”. 37 песень на беларускай і рускай мовах, напісаных у розныя гады ў суаўтарстве з 8-мю кампазітарамі.
У 2002-м годзе Нацыянальная камісія па справах ЮНЭСКА адзначыла лідчаніна дыпломам за дзейнасць па ўвекавечанні культурнай спадчыны Беларусі. Падобныя ўзнагароды, заўважым, у Беларусі атрымалі нямногія.
Admin
Жнівень

17 жніўня – 95 гадоў з дня нараджэння Наказных Матроны Канстанцінаўны (1923 г., с. Чарнігаўка Амурсай вобл. – 1944), удзельніцы Лідскага падполля, пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.
Нашэсце немцаў моладзь успрымала як страшэнную згубу. Па сваім жаданні яны ішлі на смерць, абы нанесці ворагу адчувальныя страты.
Жылі яны амаль побач. Саша Клімко, Моця Наказных, Маша Кастраміна… на вуліцах К. Маркса, Дзяржынскага. Падлеткі мелі магчымасць збірацца па вечарах, калі з-за каменданскага часу хадзіць па горадзе забаранялася. Так у доме № 18 па вуліцы Польнай (цяпер К. Маркса), дзе жыў Саша Клімко, захоўвалася зброя, лістоўкі. Ужо некалькі пазней, пасля вайны, стала вядома, што ў хату Клімко часта наведваліся партызаны з атрадаў “Іскра” і “Балтыец”. Ад хлопцаў яны даведаліся аб руху на чыгунцы. Падлеткі перадавалі звесткі аб паяздах, што ішлі на ўсход. Яны ляцелі пад адхон каля станцыі Гаўя ці Юрацішкі.
Немцы здагадваліся, што ў горадзе хтосьці дапамагае партызанам, перадае тым інфармацыю аб руху на чыгунцы. Але амаль чатыры гады яны не маглі выйсці на след падпольшчыкаў. І толькі ў 1944 годзе вясной накрылі яўкі партызан па вуліцы Польнай.
3 ліпеня 1944 года ў лесе, які сёння падступае да вуліцы Рыбіноўскага, былі растрэляны Моця Наказных, Саша Клімко, Толя Качан, Зоя і Лёня Кудачовы і іх сябры. Гэта адбылося за чатыры дні да вызвалення нашага горада.
Admin
Верасень


695 год таму назад па загаду князя Вялікага Княства Літоўскага Гедыміна пачалося будаўніцтва Лідскага замка і заснаванне горада Ліды.

У 1323 годзе князь Гедымін аддаў загад пабудаваць у Лідзе каменную крэпасць, якая была б перашкодай на шляху рыцараў-крыжакаў у глыб земляў Вялікага Княства Літоўскага. Пяць гадоў спатрэбілася, каб узвесці Лідскі замак, які стаў першым каменным замкам на тэрыторыі дзяржавы. За аснову быў узяты тып рацарскага кастэля – абарончага збудавання ў выглядзе чатырохвугольніка з высокімі каменнымі сценамі.
Адначасова са сценамі ў паўднёва-заходнім куце замка была пабудавана вежа. Другая вежа, размешчаная па дыяганалі ад першай, у паўночна-усходнім куце замкавага двара, была пабудавана пазней. Вядома, што на ўсіх паверхах Лідскага замка былі пакоі і залы. Таксама тут размяшчаліся праваслаўная царква, турма, суд і архіў.
У 1953 годзе Лідскі замак увайшоў у спіс помнікаў архітэктуры, узятых пад ахову дзяржавы. Сёння галоўная славутасць горада знаходзіцца на рэканструкцыі, але нягледзячы на гэта, замак застаецца адкрытым для турыстаў круглы год.

24 верасня спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння Земавіта Фядэцкага (1923 г., в. Лебяда Лідскага павета – 2009 г.), польскага пісьменніка, перакладчыка, крытыка. Складальнік зборніка беларускіх народных песень “Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі…”, запісаных у в. Феліксава ў 1942 – 1943 гг.
Земавіт Фядэцкі наразіўся 22 жніўня 1923 г. у маёнтку Лебяда, непадалёк Мажэйкава.У цяжкія часіны вайны жыў у вёсцы Феліксава, у сям’і свайго сябра Уладзіміра Мальца. Ён працаваў з ім у полі, дапамагаў будаваць новую хату, хадзіў на вячоркі, на вяселлі, на талокі, на хрысціны, дужаўся з хлопцамі на ігрышчах, танцаваў з паненкамі на вечарынах, а потым запісваў песні феліксаўскіх сялян, не ведаючы, ці будзе з гэтага запісу нейкі спажытак і ці здолее ў будучым надрукаваць свій зборнік.
Зборнік гэтых песень пад назвай “Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі, czyli co spiewano w Feliksowie” выйшаў у 1992 годзе і дайшоў да Новай Зеландыі, а ў Італіі яго назвалі “Песні Атлантыды”.
Земавіт Фядэцкі хаваў рукапіс гэтых песень амаль 50 гадоў у ваенны час, у час працы ў амбасадзе Польшчы, ў Маскве, потым на розных кватэрах у Варшаве, як быццам не было нічога больш каштоўнага, што варта было б схаваць ці вазіць з сабой і праз вайну, і праз пасляваенную разруху, і праз варшаўскі побыт, такі далёкі ад страчанай, як падавалася, навек Беларусі, у якую ён прыехаць ужо не спадзяваўся. За ўсім гэтым відна вялікая любоў Земавіта Фядэцкага да малой радзімы, і радзіма адказала яму такой жа любоўю. У 2017 годзе на Лідчыне быў заснаваны фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага “Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі”.
Admin
Кастрычнік

605 год таму назад стала пісьмова вядома паселішча Ваверка (1413 год), калі Міхаіл Галігінавіч заснаваў касцёл Святога Францішка.

Ваверка знаходзіцца ў дваццаці сямі кіламетрах ад Ліды, на паўночна-заходнім накірунку. Населены пункт быў уключаны ў спіс аграгарадкоў, якія будаваліся ў Гродзенскай вобласці ў 2006 годзе.
Верагодна, што горад Вевярэск, які згадваецца ў “Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх” у “Першым Наўгародскім летапісе”, - папярэднік Ваверкі. Дакладнае месцазнаходжанне Вевярэска невядомае, але лічыцца, што ён знаходзіўся на беразе рэчкі Ваверкі. Ёсць меркаванне, што горад і яго жыхары загінулі ў 1257-1259 гадах пры першым наездзе хана Бурундая. Уцалелыя гараджане заснавалі новае паселішча ( магчыма, якраз на месцы Вевярэска) і назвалі яго Ваверка.
Назва паселішча – ад назвы рэчкі, а назва рэчкі ад слова вавёрка, якое гучыць падобна і на беларускай, і на літоўскай мовах (vavere, vaveraite, veveryte). Ці то вавёрак у ваколіцах было шмат, ці то рэчка, як вавёрачка, хуценька збягала да свайго вусця?

9 кастрычніка спаўняецца 80 год з дня нараджэння Мельнікава Уладзіміра Сяргеевіча.
Нарадзіўся ў 1938 годзе у Полацку. Жыў у Літве і Эстоніі, вучыўся ў Талінскім мастацкім інстытуце на аддзяленні станкавага жывапісу. Працаваў майстрам на заводзе, інструктарам у райвыканкаме, настаўнікам у Лідскім індустрыяльным тэхнікуме, літаратурным супрацоўнікам у газеце “Уперад” (зараз “Лідская газета”). Партрэт- асноўны жанр У. Мельнікава. Ім напісаны партрэты Ніла Гілевіча, Анатоля Ярмоленкі, Аляксандра Лукашэнкі, Мітрапаліта Філарэта, Маргарэт Тэтчэр і іншыя.
Уладзімір Мельнікаў адным з першых творчых людзей горада ўзняў пытанне аб стварэнні ў Лідзе школы мастацтваў. Яго праблемны артыкул “Бляск і галеча Лідскага замка”, які быў надрукаваны ў 2004 годзе спачатку ў “Гродзенскай праўдзе”, а потым і ў рэспубліканскай газеце “Культура”, паклаў канец разбурэнню каштоўнага гістарычнага помніка.
Admin
Лістапад

30 год з часу стварэння народнага ансамбля народнай музыкі “Гудскі гармонік”.
Створаны ў 1988 годзе у вёсцы Гуды Лідскага раёна пры сельскім Доме культуры. У 1994 годзе прысвоена “народны аматарскі калектыў”. Кіраўнік Андрэй Колышка.
Сучасны калектыў мае сваё індывідуальнае аблічча, непаўторную манеру выканання і рэпертуар, які ў асноўным складаюць беларускія, польскія, рускія народныя песні і мелодыі, а таксама апрацаваныя творы, запісаныя ад старэйшых жыхароў Лідскага раёна ў час фальклорных экспедыцый. Частку рэпертуару “Гудскага гармоніка” складаюць аўтарскія творы Андрэя Колышкі на словы экс-салісткі Ганны Баборык і творы напісаныя ўдзельнікам ансамбля – Аляксандрам Пучылам на ўласныя вершы і вершы лідскага паэта Станіслава Судніка.
Народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” на высокім прафесійным узроўні прадстаўляе беларускае музычнае і песеннае мастацтва як у нашай краіне, так і за яе межамі. За гады існавання калектыў даў больш за шэсцьсот канцэртаў. “Гудскі гармонік” – удзельнік і неаднаразовы пераможца рэспубліканскіх, абласных і раённых святаў, фестываляў і конкурсаў. З 2007 года звесткі пра ансамбль “Гудскі гармонік” уключаны ў энцыклапедыю “Беларускі фальклор”, а ў 2017 годзе – у энцыклапедычны даведнік “Беларускія народныя музычныя інструменты”.

8 лістапада – 115 гадоў з дня нараджэння Брыкеля Паўла Парфір’евіча (1903 – 1983), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Ліды.
У 1925 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Вялікую Айчынную вайну пачаў камандзірам палка 22 чэрвеня 1941 года ў раёне Рава-Руская, а скончыў камандзірам дэвізіі 9 мая 1945 года на Эльбе. Быў два разы паранены і кантужаны. За вызваленне Ліды і Гродна яго дывізія палучыла назву “Гродзенская”, а яе 23-ці полк стаў называцца “Лідскі”. Аўтар кнігі “Повесть о последнем рейде”. Герой Савецкага Саюза (1945).
Admin
Снежань

10 – 105 год з дня нараджэння Гебельта Вацлава Яўгенавіча (1913, Гродзенскі р-н - 1999), беларускага шахматыста, пераможца 1-га чэмпіяната Міжнароднай шахматнай кампазіцыі. Працаваў у Лідзе.
Вацлаў Яўгенавіч апублікаваў каля 600 шахматных задач, 120 з якіх атрымалі прызы на конкурсах, у т. л. 52 першыя. Чэмпіён СССР па шахматнай кампазіцыі ў камандным першынстве ў 1969, 1971 гадах. Шэсць разоў выступаў на міжнародных спаборніцтвах у складзе зборнай каманды СССР. Адзін з аўтараў кнігі “Шахматная кампазіцыя ў Беларусі” (1981).
(1843) - 145 гадоў з дня нараджэння Веры Навіцкай, начальніцы Лідскай жаночай гімназіі, дзіцячай пісьменніцы.
У 1906 годзе яна выпусціла дзве кнігі “Добра жыць на свеце! З успамінаў шчаслівай дзяўчынкі” і “Вясёлыя будні. З успамінаў гімназісткі”. Кнігі атрымалі прызнанне і хутка разышліся. Гэтыя кнігі былі напісаны Верай Сяргееўнай яшчэ да другога замужжа і былі падпісаны “Вера Махцэвіч”. У 1909-м годзе Вера Сяргееўна выходзіць замуж за ўдаўца Фёдара Навіцкага і бярэ яго прозвішча. З тых часоў яе прозвішча на кнігах пішацца як Вера Навіцкая (Махцэвіч). На працягу 1912 -14 гадоў яна выдала яшчэ 5 кніг для дзяўчынак: “Запаветныя куткі”(1911), “Ціхамірныя гады” (1912), “Басурманка” (1914), “Наташа Славіна” (1914) і “Галя” (1914). У гэтыя гады яна была начальніцай Лідскай жаночай прыватнай гімназіі і ніхто не можа засумнявацца, што гэтыя 5 твораў напісаны ў Лідзе.
1598- 410 гадоў таму назад Лідскі стараста Ян Станіслававіч Абрамовіч выдаў у Вільні евангелічны “Катэхізіс”.
Ян Абрамовіч (Ян Абрагамовіч) (? – 19.04.1602). Стараста лідскі, ваявода мінскі (1593) і смаленскі (1596), пісьменнік. Паходзіў са старажытнага роду Абрагамовічаў, якія славіліся багаццем і адукаванасцю. Удзельнічаў у кальвінісцкіх дыспутах з езуітамі, у Торунскім сінодзе (1595), у нарадах з праваслаўнымі ў Вільні (1599). У Варнянах (Гродзенская вобл.) заснаваў кальвінісцкі сабор, бальніцу, школу, якія існавалі да сярэдзіны XVII стагоддзя.
Выдаў ў Вільні (1598) евангелічны “Катэхізіс”, які змяшчаў да 300 рэлігійных песень. Яму таксама прыпісваюць аўтарства твора “Погляды літвіна на танную куплю і даражэйшы продаж збожжа” (1595, на польскай мове), дзе аўтар выступае асветным тлумачальнікам і абаронцам свабоды гандлю.
Admin
Студзень

495 гадоў таму (1524) у вёсцы Малое Мажэйкава Лідскага павету пабудаваны праваслаўны храм абарончага тыпу.
Заснавальнікам яе быў набожны памешчык Шымка Мацкевіч-Шкленскі, які надзяліў яе дзясятаю капою ад жыта, ячменю і пшаніцы са свайго маёнтка Мажэйкава. Але хутка святыня апынулася ў руках уніятаў. Паны замест ахоўвання і павялічэння дабрабыту абрабавалі царкву. Асабліва абуральнымі былі дзеянні абшарніка пана Кастравіцага… Пачуўшы, што настаяцель Пётр Афанасьевіч знайшоў у дамавіне заснавальніка царквы Шымкі Мацкевіча шмат золата, Кастравіцкі падступіў да святара, жадаючы прысвоіць сабе той уніяцкі скарб. Ды атрымаўшы адмову, пачаў катаваць святарову жонку, якая, паводле адных звестак, ад гэтага і памерла, паводле другіх – была задушана служкаю пана. Гаспадарка святара падверглася рабаванню, а сам няшчасны айцец Пётр не вытрымаў і хутка таксама памёр.
Аднойчы, падчас праезду з Вільні ў Гродна Маламажэйкаўскую царкву заўважыў і пажадаў агледзець імператар Аляксандр Паўлавіч. Пабудова глыбока ўразіла цара сваім маркотным і жабрацкім станам. Аляксандр загадаў неадкладна рамантаваць храм, нагляд жа за гэтым даручыў слонімскаму абшарніку Юндзілу.
У 1863 годзе настаяцелем храма быў прызначаны святар Леў Савіцкі, выпускнік Літоўскай духоўнай семінарыі. Пры ім старадаўняя Маламажэйкаўская царква-крэпасць набыла сучасны прыгожы выгляд, было складзена яе апісанне, надрукаванае ў “Літоўскіх епархіяльных ведамасцях”. А 21 студзеня 1873 года адбылося яе асвячэнне.
Шмат разоў царква-крэпасць была атакавана ворагам. Магчыма, такі будынак і не мог устаяць супраць цяжкай артылерыі, але для войск з лёгкай агнястрэльнай і халоднай зброяй быў непрыступнай перашкодай на шляху. Сцены царквы – не меньш двух метраў таўшчынёй, а вокны – з жалезнымі кратамі. Па кутах будынка – чатыры круглыя вежы, а ўнутры – спіральныя каменныя лесвіцы. Звонку сцены вежаў аздоблены атынкаванымі нішамі, а таксама архітэктурнымі ўпрыгожаннямі ў выглядзе складзеных з цэглы крыжоў. Дарэчы, існуе паданне, што на заходніх вежах у нялепшыя для храма часіны з’яўляліся постаці анёлаў: адзін з трубой, другі з мячом. Уваход у царкву калісь абараняўся цяжкімі жалезнымі дзвярыма, якія апускаліся на ланцугах са сцянной нішы. Гэтыя дзверы не захаваліся.
Прыцягвае ўвагу і саеасаблівая канструкцыя перакрыццяў: спляценні гуртоў і нервюр зорчатых зводаў нібыта ўтвараюць трохвугольнікі і ромбы. Такая сістэма гатычных зводаў сімвалізуе бязгрэшнасць і святасць Багародзіцы Дзевы.
Людзі гавораць аб незвычайнай энергетыцы царквы. Кажуць, у гэтым намоленым за пяць стагоддзяў месцы – благадаць Божая.
Admin
Люты

8 – 105 год з дня нараджэння Валянціна Таўлая (1914 – 1947 гг.), беларускага паэта. На працягу некалькіх гадоў жаў у Лідзе, працаваў літаратурным супрацоўнікам раённай газеты “Уперад”.
Лёс Таўлая ў нечым падобны на лёс многіх беларускіх паэтаў, чые жыццёвыя вытокі бралі аснову з пачатку ХХ стагоддзя. За ўдзел у студэнцкіх забастоўках, за выступленні супраць прыгнёту заходнебеларускага народа Валянцін Таўлай некалькі разоў арыштоўваўся, сядзеў у астрогах Слоніма, Гродна, Ліды. Між іншым, было яму тады ад роду усяго 16 гадоў.
Верасень 1939 года 25-гадовы паэт сустрэў на вуліцах Гродна ў вопратцы вязня. Радасць вызвалення, сустрэч з роднымі, любімая праца ў рэдакцыі Лідскай раённай газеты, сям’я, віды на выданне зборніка твораў. У Лідзе адбылася яго сустрэча з Янкам Купалам.
Вялікая Айчынная вайна застала паэта і яго сям’ю ў Лідзе. Давялося перажыць страшэнныя бамбёжкі, пачатак акупацыі горада. Таўлай быў сувязным партызанскага атрада імя Катоўскага Баранавіцкага злучэння, разведчыкам, кіраўніком навагрудскай сеткі спецгрупы “Буравеснік”.
У верасні 1943 года Валянціна Таўлая арыштавалі ў Лідзе разам з бацькам, сястрой і мачыхай. Але верныя сябры Н.Тарас і С.Хмара цудам выратавалі ад шыбеніцы. Бацькі ж былі адпраўлены ў Асвенцым, дзе і загінулі.
Пасля вайны Таўлай пасяліўся ў Мінску, працаваў навуковым супрацоўнікам у літаратурным музеі Янкі Купалы. Ад першых дзён арганізацыі музея ён стаў найбліжэйшым памочнікам Уладзіславы Францаўны Луцэвіч, яе намеснікам.
Таўлаю даводзілася аднаму з першых пачынаць вялікую працу па збору і вывучэнню Купалаўскай спадчыны. Спасцігаючы ўсё глыбей душу Купалаўскай паэзіі, Таўлай аберагаў яе чысціню і сапраўднае, першароднае гучанне. Здзіўляе шырыня даследчых задум Валянціна Паўлавіча, разлічаных на бліжэйшыя пяць год – тых, якія яму не суджана было пражыць. Засталіся ў рукапісах сотні накідаў, выпісак, тонкіх назіранняў.
Даволі актыўна працаваў паэт і ў галіне нарыса, быў вядомы таксама як крытык і літаратуразнаўца.
Працаваў, гледзячы далёка наперад, як апантана працуе чалавек, што яшчэ не задумваецца над пройдзенымі жыццёвымі вёрстамі. Але не паспеў зрабіць і невялікай часткі з таго, што хацеў і што мог. Так і не пабачыў сваю першую кнігу “Шляхі і краты” (яна выйшла пасля смерці паэта пад назвай “Выбранае”). 27 красавіка 1947 года паэта не стала.
Admin
Сакавiк


245 гадоў таму (1774) у вёсцы Ганчары была пабудавана Свята-Пакроўская царква.
Сёння яна з’яўляецца найстарэйшай на Лідчыне. Пабудавана яна была з дрэва, у выглядзе карабля, падскарбіем Вялікага княства Літоўскага Салагубам. Да 1839 года функцыянавала як уніяцкая. Царква драўляная базілікальнага тыпу, трохнефавая, прамавугольная, з трохсценнай алтарнай прыбудовай. Дынамічнасць ёй надае высокая вежа-званіца на галоўным фасадзе з купалам, увянчаным дэкаратыўным крыжам. Іканастас з абразам Тайнай Вячэры. Царква – помнік драўлянага дойлідства.
Ні ў гады войнаў, ні ў гады ганенняў храм у Ганчарах рабураны не быў. Да нашых дзён захаваўся ў сваім першапачатковым выглядзе. Са снежня 1976 па 2010 год у ім служыў найстарэйшы святар Навагрудска-Лідскай епархіі протаірэй Іаан Мяндзіла.

24 сакавіка – 35 год з дня нараджэння Дзінары Мазітавай (1984 г. Ліда), кампазітара, піяністкі.
Дзінара Мазітава набыла вядомасць у колах музыкантаў і стала лаўрэатам міжнародных конкурсаў і фестываляў у Гродне, Мінску, Санкт-Пецярбурзе і Масвке будучы навучэнкай Лідскай дзіцячай музычнай школы.
У творчым багажы Дзінары дзіцячыя оперы, фартэпіянныя сюіты, творы для флейты і скрыпкі з фартэпіяна, для віяланчэлі і фартэпіяна, цыкл песень на вершы беларускіх, рускіх паэтаў і уласныя вершы. У 2010 годзе на выдатна скончыла аспірантуру Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі і стала выкладчыцай кафедры спецыяльнага фартэпіяна.
Выдавецтвам “Чатыры Чвэрці” у Мінске быў выданы збор твораў Дзінары “Дюймовочка”. Беларускім тэлевізійным агенствам быў зняты дакументтальны фільм пра яе творчасць “Лидское каприччио”.

Admin
Красавік

60 гадоў (1959 г.) — з часу адкрыцця Лідскага гісторыка-мастацкага музея .
У 2009 годзе калектыў Лідскага гісторыка-мастацкага музея стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за рэалізацыю праграмы “Старадаўніх муроў адраджэнне”. Сутнасць гэтай праграмы заключаецца ў павышэнні цікавасці моладзі да гісторыі краю праз аднаўленне сярэднявечных традыцый (абход замка рацарамі мясцовых клубаў, турніры рыцараў, сярэдневяковыя гульні, танцы, стрэльба з лука). Двойчы (у 2008 і 2009 гг.) Лідскі гісторыка-мастцкі музей быў прызнаны лепшай установай культуры на Гродзеншчыне.
23 красавіка – 60 год з дня нараджэння Вячаслава Анатольевіча Пыпеця (нар. у Лідзе ў 1959 г.), кампазітара, аранжыроўшчыка.
Заснавальнік і кіраўнік тэатра песні “Ліда-мюзікл” (1997 г.). У 1999 годзе калектыў атрымаў званне “народны”, а В.А. Пыпець – першую прэмію на абласным конкурсе кампазітараў.
Першыя музычныя творы пачаў складаць у музычнай школе. Ён аўтар і аранжыроўшчык больш за 200 музычных твораў, аўтар музыкі да 16 спектакляў і пастановак. Шмат песень прысвяціў гораду Лідзе. Пісаў песні на вершы лідскіх паэтаў – Віктара Бачарова, Леаніда Вінніка, Станіслава Судніка, Міхася Мельніка.
Admin
Май

55 гадоў (1964 г.) — было ўстаноўлена званне Ганаровага грамадзяніна г. Ліды.
Усяго за мінулыя гады звання “Ганаровы грамадзянін г. Ліды”, а з 2004 года і “Ганаровы грамадзянін Лідскага раёна” былі ўдастоены 42 чалавекі.
Гэта людзі, якія прымалі ўдзел у вызваленні Лідчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, унеслі значны ўклад у станаўленне і росквіт нашага горада ў мірны час. Сярод іх: Леанід Ігнацьевіч Бяда (двойчы Герай Савецкага Саюза, лётчык-штурмавік, які ўдзельнічаў у баях за вызваленне Ліды); Сяргей Іванавіч Балгарын (адзіны з герояў-франтавікоў, хто быў ганараваны звання Героя Савецкага Саюза менавіта за баі на Лідчыне - пад Татарцами і Белагрудай); Віктар Андрэевіч Вараб'ёў (удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, урач-хірург, на яго рахунку каля 6 тысяч аперацый, заслужаны лекар БССР) і шэраг іншых заслужаных людзей. Да шкадавання час няўмольны, і многіх ганаровых грамадзян Ліды ўжо няма ў жывых. Але і сёння сярод нас жывуць людзі, кожнага з якіх можна назваць чалавекам-легендай нашага горада: Худык Андрэй Паўлавіч, Мамчыц Станіслаў Іванавіч, Зайцава Наталля Андрэеўна, Казакоў Валянцін Фёдаравіч і шмат, шмат іншых. Азнаёміцца з поўным спісам Ганаровых гарамадзян Лідчыны і іх заслугамі можна на нашым сайце ў базе дадзеных “Почетный гражданин”.
Admin
Чэрвень

13 чэрвеня – 160 год з дня нараджэння Канстанціна Канстанцінавіча Горскага (1859, г. Ліда- 1942), польскага, беларускага і рускага музыканта і кампазітара.
Канстанцін Антоні Горскі – кампазітар, скрыпач-віртуоз, педагог, дырыжор, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў Лідзе 13 чэрвеня 1859 года. Музычную адукацыю атрымаў у Музычным інстытуце Апалінарыя Контскага ў Варшаве. У 1881 годзе Канстанцін Горскі скончыў кансерваторыю ў Санкт-Пецярбурзе па класу скрыпкі, атрымаўшы Вялікі сярэбраны медаль і званне “Свабодны мастак”. Педагогам музыканта быў вядомы вянгерскі скрыпач Леапольд Аўэр. Годам пазней Горскі скончыў клас кампазіцыі і інструментоўкі выдатнага рускага кампазітара Мікалая Рымскага-Корсакава.
Горскага лічылі выдатным скрыпачом не толькі ў Расіі, але і ў Еўропе. Вялікую павагу меў да яго Пётр Ільіч Чайкоўскі, які лічыў музыканта адным з лепшых выканаўцаў яго скрыпічнага канцэрта D-dur № 1. Канстанцін Горскі пакінуў багатую творчую спадчыну. Да самых вядомых яго твораў адносяцца “Арганная фантазія” f-mol, якая лічыцца адным з шэдэўраў польскай арганнай літаратуры позняга рамантызму. К. Горскі – аўтар сімфанічных паэм “На Алімпе” і “Зачараваны круг”, опер “Маргер”, “За хлебам”, больш сотні рамансаў, мноства інструментальных твораў. У 1897 і 1905 гадах Горскі – быў узнагароджаны ордэнамі Святога Станіслава і Святой Ганны. Пачынаючы з 1955 года, у Лідзе праходзіць конкурс імя Канстанціна Горскага, удзел у якім прымаюць юныя музыканты Гродзешчыны.
Admin
Ліпень

8 ліпеня – 75 гадоў з дня вызвалення горада Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Падчас вайны Ліда была важным чыгуначным вузлом, праз які штодня праходзілі дзясяткі саставаў з рознымі грузамі ваеннага прызначэння і жывой сілай. У горадзе размяшчаўся ваенны гарнізон. Акрамя таго, на Лідчыне дзейнічалі фарміраванні Арміі Краёвай, якія з першых дзён узнікнення (люты 1942 года) вялі актыўную барацьбу за вяртанне тэрыторый былой Заходняй Беларусі ў склад Польскай дзяржавы.
Барацьба з нямецкімі захопнікамі пачалася практычна з першых дзён акупацыі раёна. Невялікія падпольныя групы з ліку мясцовага насельніцтва, былых ваеннаслужачых Чырвонай Арміі, ажыццяўлялі дыверсіі на прадпрыемствах горада, жалезнай дарозе, электрастанцыі.
З чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944-га горад Ліда быў пад нямецкай акупацыяй. У самым пачатку вайны яго цэнтр зноў быў знішчаны – на гэты раз бамбёжкамі. Многія аб’екты, у тым ліку прыгожыя двухпавярховыя будынкі, узведзеныя ў пачатку ХХ стагоддзя, пасля налётаў фашысцкай авіяцыі ператварыліся ў руіны. Пры бамбёжках 22—23 чэрвеня былі знішчаны Рынкавая плошча, Школьны двор, сінагога, аптэкі, магазіны, гасцініцы, жылыя будынкі. За гады акупацыі фашысты пазбавілі жыцця ўсё яўрэйскае насельніцтва горада. Для тых лідчан, што выжылі, вызваленне прыйшло 8 ліпеня 1944 года. У гонар воінаў, партызанаў, падпольшчыкаў, загінулых у вайне, былі пастаўлены помнікі, насыпаны Курган Бессмяротнасці. Многія вуліцы зараз носяць імёны герояў. Месцы расстрэлаў увекавечаны ў мемарыяльных комплексах.
Пасля вайны насельніцтва Ліды рэзка паменшылася. Аднаўленне горада ішло марудна і вельмі цяжка. Толькі ў другой палове 50-х гадоў колькасць насельніцтва прыкладна дасягнула даваеннага ўзроўню.
Admin
Жнівень
25 жнівеня 1944 года (75 гадоў) заснавана адкрытае акцыянернае таварыства “Лідскія харчовыя канцэнтраты” ў складзе канцэрна “Белдзяржхарчпрам”.
У наш час ААТ "Лідскія харчовыя канцэнтраты" - гэта найбуйнейшае ў рэспубліцы сучаснае высокатэхналагічнае прадпрыемства па вытворчасці харчовых канцэнтратаў, якое выпускае штогод больш за 80 назваў гатовай прадукцыі: першыя і другія абеднія стравы, сухія сняданкі, аўсяныя, ячменныя і пшанічныя шматкі, прыправы і спецыі, крахмал, моцныя пладовыя віны і вінаматэрыялы.
На заводзе дзейнічаюць чатыры комплексна-механізаваныя асноўныя цэхі, абсталяваныя высокапрадукцыйным тэхналагічным абсталяваннем. Прадпрыемства працуе на абсталяванні Чэхіі, Італіі, Югаславіі, Расіі і выпускае прадукцыю на аснове сыравіны беларускіх вытворцаў: бульба, цыбуля, морква, гарох, аўсяныя, пшанічныя і ячныя крупы, крахмал, цукар, мука і розныя натуральныя харчовыя дабаўкі. Уся прадукцыя прадпрыемства набыла новую прыгожую упакоўку, максімальна зручную пры выкарыстанні і транспартыроўке. Вялікая ўвага на прадпрыемстве надаецца распрацоўцы і ўкараненню новых відаў прадукцыі, іх фірмаваму пакаванню.

29 жнівеня – 80 гадоў з дня нараджэння Валеры Аляксеевіча Санько (1939, в. Вялікая Сліва, Слуцкі р-н), пісьменніка,журналіста, краязнаўца, кнігавыдаўца.
Валерый (Валер) Аляксеевіч Санько нарадзіўся 29 жніўня 1939 года ў вёсцы Вялікая Сліва Слуцкага раёна. Скончыў Баранавіцкае медвучылішча (1958), факультэт журналістыкі БДУ, Мінскую вышэйшую партыйную школу (1978), аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1968—1971).
З 1963 года працаваў у газеце “Чырвоная змена”, з 1965 – “Звязда”, з 1972 – у выдаведстве “Беларусь”. У 1975-76 намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Здравоохранение Белоруссии”, з 1978 – выдаведства “Народная асвета”. З 1982 - у выдаведстве “Полымя”, з 1990 намеснік рэдактара газеты “Набат”. У 1992 – 2006 дырэктар выдаведства “Хата”. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 1995 - 1996 гадах.
Пісьменнік, журналіст, краязнавец, кнігавыдавец, доктар народнай медыцыны, магістр нетрадыцыйнай медыцыны, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Нямала часу аддае вывучэнню беларускага язычніцтва, прыкметаў, абярэжніцтва, краязнаўства, народнай медыцыны.
З 2009 года жыве ў Лідзе.
Admin
Верасень

8 верасня – Дзень горада Ліды.
30 верасня 1939 года выйшаў першы нумар газеты “Уперад” (зараз “Лідская газета”.
“Лідская газета” – дзяржаўнае выданне. Адлік яе гісторыі вядзецца з памятнага верасня 1939 года, калі Заходняя і Ўсходняя Беларусь уз’ядналіся, сталі адзінай дзяржавай у складзе Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Першы нумар газеты “Ўперад”, папярэдніцы “Лідскай газеты” выйшаў 30 верасня 1939 года, праз пару тыдняў пасля прыходу на заходне-беларускія землі воінаў Чырвонай Арміі. Першыя нумары раёнкі ў мажорных танах адлюстроўвалі новае жыццё, якое забурліла на Лідчыне пасля ўз’яднання з БССР. Галоўным героем “Уперад” стаў чалавек працы. Сціплы будаўнік новага жыцця.
Варта адзначыць, што ў 1939-1941 гг. у газеце працавалі два вядомыя беларускія паэты – Валянцін Таўлай і Нана Тарас. Яны паклалі пачатак згуртаванню пры рэдакцыі паэтаў і празаікаў Лідчыны. За сваю 80-гадовую гісторыю газета некалькі разоў мяняла назву: у 1962 годзе “Уперад” была перайменавана ў “Сцяг працы”, аднак праз чатыры гады зноў стала называцца “Уперад”; у снежні 1991 года выданне атрымала назву “Лідская газета”, якую носіць і па сённешні дзень. Галоўнымі рэдактарамі газеты ў розныя часы з’яўляліся Б.Драгун, Н.Спаткай, А.Гарэлік, В.Богуш, А.Жалкоўскі, А.Бяспалы, І. Швакель. Са студзеня 2012 года галоўны рэдактар “Лідскай газеты” – К.А.Серафіновіч.
Выданне працягвае развівацца разам з Лідчынай, ісці ў нагу з часам і рэагаваць на яго патрабаванні, на пажаданні шматлікіх чытачоў. З 2013 года падпісчыкі атрымалі магчымасць чытаць любімую газету ў PDF-фармаце.
Поспехі “Лідскай газеты”, яе супрацоўнікаў неаднаразова адзначаліся граматамі і дыпломамі.
29 верасня – 95 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Дзікевіча (нар. у 1924 г., в. Дзітрыкі Лідскага раёна), настаўнічаў у школах Лідскага раёна. Аўтар гісторыка-этнаграфічнага эсэ “Дзітрыкі: згукі заснуўшай цывілізацыі” і кнігі “Сялец. Прынёманская рэчаіснасць”.
Краязнаўствам Мікола Дзікевіч займаецца ўжо шмат год. Яму ўдалося сабраць багацейшы матэрыял: аповеды соцень апрошаных сведкаў, фотаздымкі, малюнкі, карты і схемы – і падаць усё гэта даступна і лёгка, на прыгожай беларускай мове.
Admin
Кастрычнік

У Свята-Георгіеўскім храме горада Ліды захоўваецца кніга для набажэнстваў “Мінэя”, якая датаваная 1724-м годам (295 год). Зыходныя данныя сведчаць аб тым, што “Мінэя” была выдадзена пры “Самодержавнейшем императоре ПетреI”. Вокладка яе зроблена з добра вырабленай скуры.
Кніга пераплецена і налічвае 364 лісты (раней кнігі нумараваліся па лістах), ці, як мы б цяпер лічылі б, 728 старонак.
Гэтая старажытная кніга, тэксты якой напісаны на стараславянскай мове, прызначаліся для правядзення набажэнстваў у храме. Аб тым, што выданнем карысталіся падчас правядзення службаў, сведчаць застылыя на яе старонках кроплі воску. Нягледзячы на свой сталы ўзрост, фаліянт добра захаваўся. Пры неабходнасці “Мінею” па сваім прызначэнні можна выкарыстоўваць і сёння.
Гэту старажытнадрукаваную кнігу можна было не раз пабачыць і нават пагартаць на выставах старадрукаванай і сучаснай царкоўнай літаратуры, якія ладзіць Лідская епархія, раённая бібліятэка імя Янкі Купалы і Мінская духоўная семінарыя.
Admin
Лістапад

7 – 70 год з дня нараджэння Міхася Іванавіча Мельніка (1949), настаўніка, беларускага паэта.
Ён - дасведчаны педагог, адметны паэт, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995г.), выбіраўся народным дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў (1990-1995гг), уваходзіў у склад тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992-1994гг.).
Аўтар зборнікаў вершаў “Лодка жыцця” (2009) і “З табою” (2019).
3 2004- 2012 года кіраваў літаратурным аб'яднаннем "Суквецце" пры рэдакцыі "Лідскай газеты" - буйным аб'яднаннем літаратараў, куды ўваходзяць, як дасведчаныя, вядомыя лідскія паэты і празаікі, так і пачаткоўцы , уключаючы навучэнцаў школ.
На словы Міхася Мельніка напісана шмат песень кампазітарамі Я.Петрашэвічам, В.Пыпецем, Д.Мазітавай, С.Мазітавай, Д.Ціханам, С.Лявонавай, С.Чарняком, I.Воранам, В.Пазнуховай, У.Норанам і іншымі.

8 – 235 гадоў з дня нараджэння Тэадора Нарбута (1784г., маёнтак Шаўры Лідскага павету – 1864 г.), гісторыка, археолага.
З 1812 года даследваў гісторыю ВКЛ. Вёў раскопкі ў Падняпроўі. Першы ў Беарусі даў вызначэнне курганам як месцам старажытнага пахавання. У 1820 годзе адкрыў ямнае пахаванне недалёка ад Шаўроў (Лідскі павет). Апісаў руіны крэпасці на Нёмане каля в.Лыскава Гродзенскага павета, даследваў Лідскі замак. Збіраў і вывучаў помнікі археаграфіі. Адшукаў у Старым Быхаве адну з першых хронік 16 ст.
Аўтар фундаментальнага твора “Гісторыя літоўскага народа”. Увёў у навуковы ўжытак шэраг крыніц, у т. л. Хроніку Быхаўца (1846). Сабраў багатую калекцыю археалагічных матэрыялаў. Апублікаваў шэраг артыкулаў пра Ліду, Навагрудак, Індуру і інш. Займаўся пытаннямі старажытнай міфалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыкі.
Admin
Снежань

Гісторыя Лідскага тэлебачання пачалася 31 снежня 2004 года. Тады ў эфір выйшла яго першая праграма. Адразу магчымасць глядзець тэлеканал «Ліда-ТВ» была толькі ў абанентаў гарадской кабельнай сеткі. Праз тры з паловай гады, летам 2008-га, дзякуючы ўстаноўцы тэлевізійнага перадатчыка, праграмы Лідскага тэлебачання выйшлі ў эфір на ўласнай частаце 583,25 Мгц. Іх ўбачылі не толькі жыхары Ліды і Лідскага раёна, але і бліжэйшых раёнаў (Воранаўскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Навагрудскага, Шчучынскага). У 2014 годзе канал «Ліда-ТБ» стаў вяшчаць у лічбавым фармаце. А яшчэ праз два гады Лідскае тэлебачанне ўвайшло ў інтэрактыўны пакет ZALA (канал 111) і яго праграмы сталі даступныя тэлегледачам ўсёй Гродзенскай вобласці.

На тэлеканале «Ліда-ТВ» штотыдзень выходзяць у эфір сацыяльная праграма «Мой вопрос», інфармацыйна-крыміналістычная праграма «Поўны дазор», культурныя праграмы «4етвертый Rегион» і «Званый гость», праграма «Пам'ять огненных лет», духоўна-маральныя праграмы «Свет веры» і «Радость Евангелья», рэкламная праграма «Торговый эксперт».

Аб навінах Ліды і Лідскага раёна, аб надзвычайных здарэннях у рэгіёне, пра цікавых людзей, якія жывуць тут тэлегледачам распавядае інфармацыйная праграма «События», якая выходзіць у эфір з моманту стварэння Лідскага тэлебачання.
Праграма «Телевидение без границ» дае магчымасць гледачам убачыць цікавыя праграмы калег не толькі з Беларусі, але і Расіі.
Праграма «Вот это кадр!» прапануе лідзянам паўдзельнічаць у фотаконкурсе, вынікі якога падводзяцца кожныя тры месяцы.
Штодня ў эфіры можна ўбачыць рубрыку «Мая малая радзіма».
Маленькіх гледачоў тэлеканал «Ліда-ТВ» па вечарах запрашае «Калыханка», а па суботах ўсе яны з нецярпеннем чакаюць выхаду дзіцячай праграмы «Для маленькой компании».
Зрабіць музычны падарунак родным, сябрам і знаёмым можна ў штодзённых праграмах «Дзень варэння» і «Вашы віншаванні».
Калектыў Лідскага тэлебачання пастаянна працуе над стварэннем рознапланавых праграм, разлічаных на глядацкую аўдыторыю розных узростаў. Чарговым крокам наперад стане пераход да вяшчання ў HD-фармаце.

Лідскае тэлебачанне - 9-разовы пераможца Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня".
Admin
Студзень

745 гадоў з дня нараджэння Гедыміна (каля 1275 -1341гг.) князя Вялікага княства Літоўскага, заснавальніка Лідскага замку.
Вялікі князь Гедымін княжыў у Вялікім княстве Літоўскім чвэрць стагоддзя: з 1316-га па 1341-ы. Падчас яго ўлады фактычна быў завершаны працэс аб’яднання галоўных беларускіх зямель ад Заходняй Дзвіны і Дняпра да Заходняга Буга.
Гедымін вёў непрымірымую барацьбу з крыжаносцамі. У 1326 годзе войскі ВКЛ на чале з Д.Гарадзенскім, а ў 1327-м – пад камандаваннем сына Гедыміна Альгерда, нанеслі сакрушальнае паражэнне Брандэнбургу – саюзніку Тэўтонскага ордэна.
Па ініцыятыве Гедыміна былі пабудаваны замкі ў Вільні, Крэве, Троках, Лідзе і іншых беларускіх гарадах. На пастаянную працу ў Вялікае княства ён запрашаў рамеснікаў, гандляроў, высокаадукаваных людзей з розных краін Еўропы, і гэтым, натуральна ж, значна спрыяў культурнаму развіццю дзяржавы.
Загінуў князь Гедымін у 1341 годзе ў баі з крыжаносцамі падчас асады нямецкай крэпасці Баербург.
У верасні 2019 года ў Лідзе ля сцен Лідскага замка ўсталяваны помнік князю Гедаміну. Аўтары помніка – Вольга Нячай і Сяргей Аганаў.
Admin
Люты

2 – 65 гадоў з дня нараджэння Ірыны Сямёнаўны Бараздзіной (1955-2019), настаўнічала ў школах горада Ліды. Аўтар кніг “Из соли, сахара и перца” і “Живу по чувствам”.
Яе вершы былі высока адзначаны адным з найбольш дасведчаных лідскіх паэтаў Уладзімірам Васько. Лірыка Ірыны Бараздзіной глыбокая і душэўная, у ёй шмат асабістага, яна падахвочвае бачыць незвычайнае і выдатнае ў звычайным.
8 – 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Мітрафанавіча Бачарова (1950-2004), дырэктара сярэдняй школы № 13, паэта, празаіка, самадзейнага кампазітара, педагога.
Супрацоўнічаў з Васілём Быкавым, ужо ў той час знакамітым пісьменнікам. Сустракаўся з празаікам Аляксеем Карпюком, поэтэссамі Данутай Бічэль, Вольгай Іпатавай і інш. Свой першы зборнік Віктар Бачароў назваў “Разговор” (1996). У гэтай назве крыецца глыбокі сэнс. Паэт імкнецца да жывой сувязі з людзьмі і пачынае душэўную гутарку не толькі з імі, але і з сабою пра каханне, пра сэнс жыцця, пра вайну… І знаёмы свет у вершах В. Бачарова адкрываецца новымі межамі і новымі пачуццямі.
19 – 95 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Саўко (1925-1998) – самадзейнага паэта.
Пачатак сталых гадоў супаў з завяршэннем разгрому нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён як удзельнік Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі, быў цяжка паранены.
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Асноўную частку свайго жыцця аддаў вядомай на Лідчыне гаспадарцы – саўгасу “Тарнова”. З 1957 года занімаў пасаду галоўнага ветурача.
За баявыя і працоўныя заслугі Іван Міхайлавіч узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі.
Ўсё свядомае жыццё пісаў вершы, шмат друкаваўся ў рэгіянальных і рэспубліканскіх газетах. Аўтар трох зборнікаў пазіі.
Для просмотра полной версии этой страницы, пожалуйста, пройдите по ссылке.
Форум IP.Board © 2001-2024 IPS, Inc.