Помощь - Поиск - Пользователи - Календарь
Полная версия этой страницы: Проект "История Лиды в датах"
Форум ГУ культуры "Лидская районная библиотека имени Янки Купалы" > Функционирование библиотеки > Новости
Страницы: 1, 2, 3
Admin
Сакавік


2 – 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Леанідавіча Крупы (1955 г., в. Мастаўляны, Лідскага раёна), педагога, краязнаўца. Аўтар кнігі “Пакінуць след на зямлі”.
Нарадзіўся Анатоль Леанідавіч на Лідчыне ў вёсцы Мастаўляны ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Парэцкую сярэднюю школу, затым кароткі час працаваў слесарам на заводзе “Лідсельмаш”, з’яўляўся брыгадзірам моладзевай брыгады. Пасля была служба на Балтыйскім і Чарнаморскім флатах. Анатоль Леанідавіч хадзіў у дальнія паходы, 48 разоў перасякаў экватар, выконваў інтэрнацыянальны абавязак у афрыканскіх краінах.
У 1982 годзе атрымаў дыплом гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржунівесітэта імя Ф.Скарыны. З 1984 года – дырэктар Бердаўскай сярэдняй школы. Стварыў гісторыка-краязнаўчы музей у Бердаўке, які ўвайшоў у спіс цікавых для наведвання аб’ектаў Лідчыны.
Аўтар публікацый па краязнаўству.
17 – 85 гадоў з дня нараджэння Таццяны Іванаўны Сямёнавай (1935 г.). Працавала ў дашкольных установах горада Ліды. Аўтар кніг “Осенний вальс” і “Позвала судьба в дорогу”.
Паэзія Таццяны Сямёнавай зразумелая і даступная шырокаму колу чытачоў. У ёй ёсць простая філасофія жыцця: кахаць жыццё і ўсё жывое, не быць абыякавай ні да каго і ні да чаго. Яе вершы звонкія і спеўныя, як вясновы ручай, напоўнены святлом і цяплом, як летняя вуліца, сумныя і прыбраныя, як восеньскі парк, чыстыя і ўрачыстыя, як першы снег узімку.

Admin
Красавік

9 – 160 гадоў з дня нараджэння Вільгельма Краеўскага (1860 – 1905) і
165 гадоў з дня нараджэння Юліюша Столле (1855 – 1927).

Іх імёны цесна звязаны з сучасным шклозаводам “Нёман”. У 1883 годзе на беразе ракі Нёман Юліюш Столле і Вільгельм Краеўскі арганізавалі вытворчасць шкла.
Вільгельм Краеўскі нарадзіўся 9 кастрычніка 1860 года. У 1891 годзе Вільгельм Краеўскі і Юліюш Столе сталі арандатарамі гуты ў маёнтку Заенчыцы (Лідскі павет). Ужо ў 1892 годзе яны правялі першыя ўдалыя варкі крыштальнага шкла. Трагічна загінуў у 1905 годзе. Пахаваны на могілках паблізу вёскі Агароднікі Ганчарскага сельскага савету (Лідскі раён).
Юліюш Столле нарадзіўся ў 1855 годзе ў Паўночнай Чэхіі ў сям’і патомных мастакоў па шкле, ён у 1879 годзе, ва ўзросце 24 гадоў, пераехаў на Дзяцькаўскі крыштальны завод, дзе пачаў працаваць разрысоўшчыкам па шкле, а неўзабаве стаў кіраўніком мастацкай майстэрні, дзе і працаваў да пераезду ў Лідскі павет.
Ю.Столле быў добра знаёмы з сусветна вядомай чэшскай школай гутніцтва і паспяхова пераносіў яе тэхнічныя правілы і прыемы, арганізацыйныя прынцыпы і элементы дызайну ў практыку працы свайго прадпрыемства. У прынёманскіх месцах ён правёў палову жыцця, стараючыся стварыць прадпрыемства, вядомае сваімі вырабамі далёка за межамі дадзенай мясцовасці. І гэта яму ўдалося.
Admin
Чэрвень


8 – 75 гадоў з дня нараджэння Валерыя Васільевіча Сліўкіна (1945г, г. Ліда), кандыдата геаграфічных навук, старшага навуковага супрацоўніка Лідскага гістарычна-мастацкага музея.

Валерый Сліўкін з’яўляецца заснавальнікам і навуковым кансультантам краязнаўчага гісторыка-літаратурнага часопіса “Лідскі Летапісец”. За плённую і старанную працу па збору і захаванні краязнаўчых дакументаў ён узнагароджаны медалём Мітрафана Доўнар-Запольскага “За вяртанне гістарычнай памяці” з уручэннем дыплома і занясеннем у Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.
Дасканала валодаючы краязнаўчай інфармацыяй В.Сліўкін раскрыў жыццё Лідчыны ў перыяд Першай сусветнай вайны. А што датычыцца Вялікай Айчыннай вайны, то яму знаёмы не толькі падзеі, але і ўсе яе героі. Супрацоўнікамі музея з самага пачатку яго існавання быў сабраны багаты матэрыял пра партызанскі атрад “Іскра” і іншыя вайсковыя фарміраванні часоў Вялікай Айчынай вайны. Увесь гэты архіў сістэматызаваны дзякуючы намаганням В.Сліўкіна. Не засталіся без яго ўвагі і старажытныя муры Лідскага замка: Валерый Васільевіч дасканала вывучыў неабходнасць яго ўзвядзення, усю яго дзейнасць пачынаючы з XIV стагоддзя.
Лідскі вучоны правёў вялікую даследчую працу да 100-годдзя Лідскага ваеннага аэрадрома, вынікам якой стаў выхад кнігі “Аэрадром Ліда – 100 год палётаў. 1913 – 2013” (сумесна з Д.Кіенкам). У дадатак В.Сліўкіным у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі адкрыта выстава “Крылы над Лідай”.
Практычна гістарычная частка кнігі “Памяць. Ліда і Лідскі раён” пададзена Валерыям Васільевічам. На аснове яго даследчай работы музеем распрацавана музейна-асветніцкая праграма “Старадаўніх муроў адраджэнне”, якая ў 2009 годзе была адзначана Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

Admin
Ліпень

95 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Клімко
(1925 – 1944 гг., г. Ліда), лідскага падпольшчыка.
Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Лідскага камуністычнага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзіўся ў горадзе Ліда. Член УЛКСМ. Вучыўся ў Беластоцкім чыгуначным рамесным вучылішчы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны працаваў слесарам у Лідскім паравозным дэпо. Адзін з арганізатараў падпольнай камсамольска-моладзевай групы на чыгуначнай станцыі Ліда.
Падпольшчыкі пад яго кіраўніцтвам распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, здзяйснялі дыверсіі. Усталяваўшы сувязь з партызанамі, перадавалі ім зброю, медыкаменты, друкарскі шрыфт, паведамлялі разведдадзеныя.13 мая 1944 года арыштаваны і расстраляны гітлераўцамі. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

Імем А. А. Клімко названа вуліца ў г. Ліда; на хаце, дзе ён жыў, усталявана мемарыяльная дошка і занесена ў Кнігу народнай славы г. Ліда.
Admin
Кастрычнік

10 кастрычніка - 95 гадоў з дня нараджэння Балгарына Сяргея Іванавіча (1925-2002гг.). Удзельнічаў у вызваленні горада Ліды у час Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза. Ганаровы грамадзянін горада Ліды.
Нарадзіўся ў Малдавіі.
У 1943 годзе быў закліканы ў Чырвоную Армію. Ваяваў на 1-м Прыбалтыйскім і 3-м Беларускім франтах. Яфрэйтар, наводчык станковага кулямёта 86-га кавалерыйскага палка 32-й Смаленскай кавалерыйскай дывізіі 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса. Вызначыўся ў баях за вызваленне Беларусі. 8 ліпеня 1944 г. на подступах да Ліды ў раёне вёскі Татарцы са станковага кулямёта знішчыў 50 гітлераўцаў. 10 ліпеня 1944 года ў боі за пераправу на рацэ Дзітва каля вёскі Поречаны прарваўся да чыгуначнага моста, знішчыў сапёраў суперніка, якія спрабавалі падарваць мост. Пры агнявой падтрымцы яго кулямёта кавалерыйскі эскадрон захапіў мост. Пры фарсаванні ракі Нёман быў цяжка паранены і кантужаны.
З 1945 г. – на гаспадарчай працы. З 1950 г. жыў у Адэскай вобл., працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады.
Ля вёскі Поречаны Лідскага раёна ў гонар яго подзівігу, які ён здзейсніў, усталявана стэла.
Імем Н.С. Аслікоўскага названа вуліца ў г. Лідзе.
Ганаровы грамадзянін горада Ліды
Admin
Лістапад

14 лістапада -110 гадоў з дня нараджэння Ежы Путрамента (14.11.1910 -23.06.1986), польскага пісьменніка.
Ежы Путрамант нарадзіўся ў Мінску. Вядомы польскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Адзін з арганізатараў 1-ай арміі Войска Польскага. Лаўрэат дзяржаўных прэмій Польшчы (1953,1955, 1964 гг.).
Скончыў Віленскі універсітэт (1934г.). Генеральны сакратар (1945-1950), намеснік старшыні Саюза польскіх пісьменнікаў (1969 -1980 гг.).
У 1925 годзе пераехаў з бацькамі ў Ліду. Вучыўся ў Лідскай гімназіі. У 1928 – 1939 гг. жыў на хутары Банева, дзе быў напісаны зборнік паэзіі “Лясная дарога” (1938). У 1960-ыя гады разам з М. Танкам і П. Панчанкам наведаў Лідскі раён і ўрочышча Банева, аб чым напісаў у сваіх успамінах “Паўвека” (Ліду, вучобу ў Лідскай гімназіі, хутар Банева, вёску Дакудава).
Аўтар вядомых раманаў “Верасень”(1951), “Раздарожжа” (1954), “Пасынкі” (1963), “Дзік” (1964), “Пушча” (1966) і іншых.

23 – 115 гадоў з дня нараджэння Кажамякіна Аляксандра Ўладзіміравіча (1905-1996), Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, вызваляў Лідчыну. Ганаровы грамадзянін горада Ліды.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны камандзір 307-й штурмавой авіядывізіі. Прымаў актыўны ўдзел у вызваленні горада Ліды. У чэрвені 1944 года 307-й штурмавой авіядывізіі было прысвоена ганаровая назва “Лідская”.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай зоркі, Богдана Хмяльніцкага 2-й ступені, Айчыннай вайны 2-й ступені і медалямі.
Звання «Ганаровы грамадзянін горада Ліды» ганараваны ў 1964 г.

Admin
Снежань

17 снежня – 90 гадоў з дня нараджэння Алесі Бурак (1945 -2017 г., г.Ліда), настаўнічала ў школах горада Ліды. Аўтар зборніка вершаў “Прастора дабрыні”.
Не бывае паэзіі без асабістага “Я”. Тым глыбей яно ў паэзіі, калі “Я” – гэта жанчына. У Алесі Буряк тэма жанчыны, жаночага лёсу і нялёгкага кахання пазначана драматызмам і светлай апантанасцю. Яе лірычная гераіня пераадольвае боль, расчараванне, адзіноту, верыць ва ўзаемны клопат і ўвагу.
20 снежня 180 гадоў ( 1840г., в Дэмбрава Лідскі павет – 1916г.) з дня нараджэння Казіміра Дамінікавіча Альхімовіча, беларускага жывапісца, графіка, дэкаратара, аўтара жывапісных і пластычных работ для касцёла.
У сваіх стылявых прыхільнасцях мастак прытрымліваўся рэалістычных прынцыпаў адлюстравання рэчаіснасці, узбагачанных ярка выяўленным рамантычным светаўспрыманнем. Карціны яго пазначаны нягучнасцю фарбаў, спакойным колеравым ладам. Творчы дар К.Альхімовіча выяўляўся не толькі ў жывапісе. Свае сілы ён спрабаваў і ў галіне графікі. Вядомы і як манументаліст. Разам з Т.Попелам і А. Пятроўскім распісаў касцёл Святой Кацярыны ў Пецярбургу. Займаўся К.Альхімовіч і разьбой па дрэве, распісваў фаянс, працаваў з глінай. Яркай старонкай творчасці мастака былі ілюстрацыі да паэмы “Пан Тадэуш” А.Міцкевіча, твораў Ю.Славацкага, Ю.Крашэўскага.

Admin
Студзень

20 гадоў з часу стварэння Лідскага эстраднага аркестра (2001 год).

Гісторыя Лідскага эстраднага аркестра пачалася са студзеня 2001 года. З моманту стварэння і на працягу наступных дзесяці гадоў кіраваў ім Дзмітрый Ціхан. За час існавання аркестра былі ў яго як крутыя пад’ёмы, так і непрыемныя спады. Новая хваля папулярнасці накрыла калектыў у 2014 годзе, калі змяніўся кіраўнік. Ульяна Жамойціна – маладая, але неверагодна творчая. Яна зрабіла так, каб кожнае выступленне музыкантаў было прыемна не толькі слухаць, але і глядзець.
Сёння Лідскі эстрадны аркестр з’яўляецца жаданым госцем на пляцоўках горада, вобласці, рэспублікі.
У складзе гарадскога аркестра – больш за дваццаць музыкантаў і чатыры салісты: Яўген Міндзюль, Андрэй Панісаў, Алена Палейчык, і Наталля Маркоўская. Узначальвае сёння калектыў Таццяна Жарава. Аснову рэпертуара складаюць вядомыя шырокай аўдыторыі эстрадныя хіты і шлягеры.

14 – 50 год з дня нараджэння Вольгі Вронскай (1971г, г.Ліда), беларускай спявачкі, Заслужанай артысткі Беларусі, педагога.

Нарадзілася ў горадзе Ліда, вучылася ў сярэдняй школе № 8, скончыла музычную школу па класу фартэпіяна і Лідскае музычнае вучылішча. Затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры на спецыяльнасць “харавік-дырыжор”. З 1997 года Вольга працуе ў Дзяржаўным маладзёжным тэатры эстрады. Яе вучань Аляксей Жыгалкевіч – пераможца дзіцячага конкурса “Еўрабачанне -2007”. Акрамя настаўніцкай дзейнасці Вольга і сама займаецца сольнай кар’ерай. Яна – дыпламант конкурса маладых выканаўцаў “Славянскі базар у Віцебску -98”, лаўрэат ІІ прэміі міжнароднага конкурса маладых выканаўцаў “Море друзей. Ялта-99”. У верасні 1999 года ў Магілёве на “Золотом шлягере-99” атрымала І прэмію ў конкурсе маладых выканаўцаў. Яе шлягеры – гэта грамадзянская лірыка, рамансы беларускіх кампазітараў, папулярныя песні мінулых гадоў. Кожная з іх міні-спектакль, у якім акцэнт робіцца на стварэнне каларытных вобразаў. Вольга выбірае творы, дзе шмат вакалу, цікавы тэкст і можна паказаць шырокі галасавы дыяпазон.
На сённяшні дзень яна адзіная лідзянка, якая атрымала званне “Заслужаная артыстка Беларусі”. Да гэтага падобнай высокай узнагароды ў далёкім 1982 годзе была ўдастоена наша зямлячка – беларуская спявачка Ганна Радзько.

Admin
Люты

3 – 70 год з дня нараджэння Гарачова Уладзіміра Фёдаравіча (нар. у 1951 г.), музычнага дзеяча, кампазітара, аранжыроўшчыка, харавога дырыжора. У 1995-2005гг. – кіраўнік народнага ансамбля народнай музыкі “Калі ласка” Лідскага гарадскога дома культуры.
Яго талент адзначаны спецыяльнай прэміяй прэзідэнта за ўклад у развіццё культуры і мастацкай самадзейнасці.
Пасля заканчэння кансерваторыі здольнага віцебскага хлопца накіравалі па размеркаванню ў Ліду. Працаваў выкладчыкам у Лідскім музвучылішчы, быў кіраўніком вакальна-інструментальнага ансамбля, з задавальненнем працаваў з харавымі калектывамі і наогул з самадзейнасцю. Менавіта Уладзімір Гарачоў стварыў у 1982 годзе славуты ансамбль “Лідчанка”, вывеў яго на міжнародны ўзровень, а ў пачатку 90-х быў апантаны ідэяй вырасціць дастойную замену тамтэйшым зоркам. У дзіцячай студыі пры “Лідчанцы” займалася тады каля 100 хлопчыкаў і дзяўчынак.
Аднак самае дарагое “дзецішча” – ансамбль народнай музыкі “Калі ласка”. Гэты таленавіты калектыў заявіў пра сябе так гучна, што ўжо праз год з часу заснавання яму было прысвоена ганаровае званне народны. Самыя адметныя рэспубліканскія святы накшалт знакамітых “Дажынак”, міжнародныя фальклорныя фэсты ўжо не абыходзяцца без музыкантаў, спевакоў, танцораў з “Калі ласка”.

20 – 95 год з дня нараджэння Лазоўскага Мікалая Фёдаравіча (1926 г., в. Лазяны Лідскага раёна – 2009, Ліда), самадзейнага мастака.
Будучы за мяжой у гады вайсковай службы, Лазоўскі бачыў шмат цікава напісаных карцін у Польшчы, Чэхаславакіі, Венгрыі, і сам пчаў пісаць іх. Прымаў удзел Мікалай Федаравіч у рэстаўрацыі разбуранай Радзівонішкаўскай царквы, ім адрэстаравана карціна “Узнясенне Хрыста”. У праваслаўным храме каля старога рынку ўсе абразы выкананы Лазоўскім – іх там звыш 50. Ім жа створана “Сятая сям’я” – цэнтральны абраз касцёла, які знаходзіцца па вуліцы Тухачэўскага, Вельмі любіў Мікалай Фёдаравіч прыроду. Асабліва краявіды Ліды, Дзітвы. У свабодны час пісаў замалёўкі з жыцця вёскі.
Шмат яго карцін аб Лідзе знаходзяцца за мяжой – ва Ўкраіне, Германіі, Францыі, Канадзе, ЗША.
Admin
Сакавік

11– 110 год з дня нараджэння Мігдала Аркадзя Бенядзіктавіча(1911, Ліда – 1991), расійскага фізіка-тэарэтыка, гісторыка, педагога, заснавальніка новых кірункаў у ядзернай фізіцы і фізіцы металаў, член-карэспандэнта АН СССР(1953), акадэміка АН СССР (1966).
Аркадзь Мігдал развіў тэорыю дыпольнага і квадрупольнага выпраменьванняў ядраў, тэорыюіанізацыі атамаўпры ядзерных рэакцыях. Распрацаваў тэорыю шырокіх ліўняў. Разгледзеў уплыў шматкратнага рассейвання на тармазное выпраменьванне і развіў метад рашэння квантавай задачы многіх цел. Акрамя таго, бліскучы навуковец-фізік развіў колькасную тэорыю ядра на аснове квантавай тэорыі поля, ужыў тэорыю звышправодасці ў пытаннях будовы ядраў, вылічыў момант інэрцыі для розных ядраў, даследваў палярызацыю вакууму ў моцных магнітных палях. Канструяванне савецкага акваланга – таксама заслуга нашага земляка.
Тое, што зрабіў Аркадзь Мігдал для фізікі, годна Нобелеўскай прэміі – адкрыцці ў галіне атамнай і ядзернай фізікі, квантавай тэорыі, тэорыі металаў…
Admin
Красавік

24 - 90 год з дня нараджэння Стадуба Алеся (1931 – 2020, Ліда), вядомага на Лідчыне паэта, празаіка, супрацоўніка Лідскай раённай газеты “Уперад” (1972-1987). Сябар Саюза журналістаў Беларусі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Стадуб Аляксандр Дзям’янавіч нарадзіўся 24.04.1938 года ў вёсцы Юшавічы Нясвіжскага раёна. Скончыў Яраслаўскі педагагічны інстытут імя К.Ушынскага. Дзевяць гадоў кіраваў мастацкімі харавымі калектывамі. Доўгі час працаваў у сродках масавай інфармацыі. Потым - у сістэме адукацыі. З 1972 года жыў у Лідзе.
Выдаў зборнікі паэзіі: “Твае вочы” (1997г.), “Вузел” (1998г.), “Споведзь натхненнем” (1999г.), “Букет настрою”, “Летапіс пачуццяў” (2000г.), “Калінавыя гроны” (2001г.), “Сюжэт на фоне адвячорку” (2004г.), “Водгук ісціны” (2007г.) і інш., аўтар п’есы для дзяцей “Памяць”.
Удзельнічаў у конкурсе па стварэнні гімна Рэспублікі Беларусь.

29 – 60 год з дня нараджэння Карэйвы Юры Іванавіча (1961 - 2021 г. Ліда), філолага, настаўніка, паэта.

Юры Карэйва (псеўданім Юрый Белавокі) нарадзіўся 29 мая 1961 года ў Лідзе. Скончыў СШ №4 (1978 г.) і філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1995 г.). Працаваў выкладчыкам у горадзе Гродна ў СШ №26 і 18. Навучаўся пры касцёле Святога Духа ў Вільні, дзе атрымаў спецыяльнасць катэхета (1900-1992 гг.). Навучаў дзетак і моладзь рэлігіі (1991-1992 гг.).
Вучыўся ў Маскве ў Сучасным Гуманітарным Універсітэце на юрыдычным факультэце (1997-1998 гг.).
Друкаваўся ў рэспубліканскім перыядычным друку, у зборніках паэзіі "Шлях", "Кола". Друкаваўся ў часопісах "Маладосць" (1991 г., 2000 г.), "Роднае слова" (2000 г.), "Крыніца" (2001 г.), газетах "ЛіМ" (1991 г., 1999 г.), "Чырвоная змена" (1991 г.), "Тэлескоп" (1998 г.), "Пагоня" (2000 г.), "Наша слова" (1998-2000 гг.), "Лідская газета" (1980-2001 гг.). Быў рэдактарам альманахаў "Ад лідскіх муроў" (№4, №5).

30 – 65 год з дня нараджэння Багдановіч Ірыны Эрнтаўны (1956г, г. Ліда), беларускай паэткі, літаратуразнаўца, педагога.

Нарадзілася ў 1956 годзе ў горадзе Лідзе Гродзенскай вобласці. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Мінск, 1983). Працавала малодшым і старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1983 – 2002), старшым выкладчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры Беларускага ўніверітэта культуры (1995-1997), вядучым навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Янкі Купалы (2002 -2003). З 1996 года – дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. Кандыдат філалагічных навук (1985). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1989г.). Старшыня Рэспубліканскага аддзялення навуковага грамадскага таварыства “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў” (з 2010г.).
Даследуе беларускую літаратуру ХІХ – першай паловы ХХ стагоддзя, беларуска-польскія міжлітаратурныя сувязі, творчасць Адама Міцкевіча, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, паэтаў “Маладняка” і “Узвышша”, літаратурную спадчыну пісьменнікаў-святароў. Перакладае з польскай, украінскай і рускай моў. Жыве ў Мінску.
Admin
Май

110 год з дня нараджэння Труханава Аляксея Фёдаравіча (1911-1944), гвардыі падпалкоўніка, камандзіра 86-кавалерыйскага палка, удзельніка вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У ліпені1944года86-ыкавалерыйскіполк, якімкамандаваўА.Ф.Труханаў, вёўцяжкіябаіўраёненаселенага пунктаТатары. ПаслябоюполкатрымаўзаданнепрарваццаўЛідузусходу, выйсціназаходнююўскраінугорадаіперакрыцьшляхадыходунемцам. Заўзяццегорадаполкатрымаўзванне “Лідскі” ібыўузнагароджаныордэнамЧырвонагаСцяга.
ТруханаўбыўсмяротнапараненыкалявёскіПорачаны.
Магілагероя –чырвонаармейцазнаходзіццаўгарадскімпаркуЛіды. УвёсцыПорачанызнаходзіццамемарыяльная дошка, усталяванаянамесцы, дзе загінуў Труханаў. Надошцы надпіс- “8ліпеня1944г.86-ы, паслякавалерыйскіЛідскіполк32-йСмаленскайкавалерыйскайдывізііўраёневёсакПорачаныіБелагрударазграміў21-ыполкфашыстаў, першымуварваўсяўЛіду. Угэтымбоіпа-геройскузагінуўкамандзір86-гапалкагвардыіпадпалкоўнікТруханаўАляксейФёдаравіч.
Вечнаяславагероям, загінуўшымузмаганнізагонар, волюнезалежнасцьнашайРадзімы!
Усталявана8ліпеня1970г.
Admin
Чэрвень

6 – 65 год з дня нараджэння Вінніка Леаніда Макаравіча (1956 г., Ліда -2006), вядомага на Лідчыне паэта і краязнаўца.

Аўтар зборнікаў вершаў “Под погасшими звёздами”(1996), “Мелодии печального дождя”(1997), “Ностальгия” (1999), “Откровение” (2000, у саюзніцтве з Л. Пырскім), беларускамоўнага даведніка культурнага жыцця Лідчыны напрыканцы ХХ стагоддзя “Зоркі лідскіх небасхілаў”(2001) і рускамоўнай краязнаўча-біяграфічнай кнігі “Время и судьбы”(2004, у саюзніцтве з М. Мельнікам).
Леанід Віннік пісаў у асноўным па-руску. Але яго беларускамоўныя творы вызначаюцца выдатным веданнем мовы, мілагучнасцю, пранікнённасцю, глыбокім лірызмам, тонкім бачаннем навакольнай рэчаіснасці. Вершам Л. Вінніка ўласціва і меладычнасць, таму многія з іх пакладзены на музыку. Песня “Горад мой” (словы Л. Вінніка, музыка В. Пыпеця) з’яўляецца як бы неафіцыйным гімнам горада Ліды. Яна гучала на “Славянскім базары” ў Віцебску. Доўгі час ёю пачыналіся перадачы Лідскага радыё.
Admin
Ліпень

7– 70 год з дня нараджэння Гушчынскага Івана Сцяпанавіча (1951 г., в. Парэчча Лідскага раёна), вядомага на Лідчыне паэта.
Гушчынскі Іван Сцяпанавіч нарадзіўся 7 ліпеня 1951 года ў вёсцы Парэчча Лідскага раёна. У 1968 годзе скончыў сярэднюю школу, а ў 1972 годзе закончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школах Лідчыны.
Друкуецца з 1974 года. З’яўляецца актыўным сябрам літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты”. Аўтар зборніка вершаў “Ідзі і вяртайся” (2010г.)

22 – 80 год з дня нараджэння Юфы Уладзіміра Якаўлевіча (1941 г., г. Куйбышаў), дырэктара ААТ “Лідскае піва” 1986-2008гг. Ганаровы грамадзянін Лідскага раёна (2013г.)

Пры ім завершана рэканструкцыя завода. На новым чэшскім абсталяванні згатавана піва класа прэміум па чэшскай тэхналогіі пад новай гандлёвай маркай «Тры Караля». «Лідскае піва», першым з піўзаводаў Рэспублікі Беларусь, атрымвае сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці міжнароднага стандарта ІСО 9001-2000. За дасягненні ў вобласці якасці завод атрымвае Прэмію Ўрада Рэспублікі Беларусь.


Admin
Жнівень

5– 135 год з дня нараджэння Яманта Браніслава Казіміравіча (1886 г., в. Дакудава Лідскага раёна – 1957 г.), беларускага і польскага мастака, мастацкага педагога.

Быў адным з арганізатараў вышэйшай навучальнай установы ў Торуні (Польша), універсітэта Мікалая Каперніка. Дзякуючы яго старанням была створана секцыя прыгожых мастацтваў пры гуманітарным факультэце, прадэканам якой ён стаў. У 1946 годзе ён быў абраны дэканам факультэта прыгожых мастацтваў, які ўзнік на месцы секцыі. У 1953 годзе Цэнтральная кваліфікацыйная камісія для навуковых працаўнікоў надала яму званне доктара мастацтвазнаўства.
Прафесар Ямант быў мастаком выключна пладавітым, да канца 1946 года, як ён сам палічыў, выканаў звыш 1000 працаў. Ствараў іх звыкла на паперы або на тэкстуры, ужываў тамперную тэхніку, гуаш,акварэль, радзей ужываў алей. Тэмай яго працаў быў выключна пейзаж.
З 2013 года на базе Лідскай дзіцячай мастацкай школы праходзіць адкрыты конкурс дзіцячага малюнка “Пейзаж у маім сэрцы” прысвечаны творчасці Браніслава Яманта.

Admin
Верасень

7– 95 год з дня нараджэння Слукі Вацлава Дамінікавіча (1926 г., в. Паддубна Лідскага раёна – 2004 г.), Героя Сацыялістычнай Працы (1966 г).

Слука Вацлаў Дамінікавіч – жывёлавод саўхоза “Тарнова” Лідскага раёна Гродзенскай вобласці Беларускай ССР.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі, у развіцці жывёлагалоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтоўкі мяса, малака, шэрсці і іншай прадукцыі Слуку Вацлаву Дамінікавічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатой медалі “Серп і Молат”.
Admin
Кастрычнік

7– 120 год таму (1901 г.) адбылося адкрыццё прыватнай жаночай гімназіі Марыі Навіцкай. Зараз ліцэй № 1 г. Ліды.
7 кастрычніка 1901 г. у Лідзе было адчынена прыватнае жаночае трохкласнае вучылішча з падрытоўчым класам. Арганізавала і утрымлівала вучылішча Марыя Канстанцінаўна Навіцкая.
14 – 105 год з дня нараджэння Сасноўскага Роберта Юр’евіча (1916 г., п. Янкоўка Кіеўскай вобл. – 2003, г. Ліда), удзельніка падпольнага і партызанскага руху на Лідчыне (1941-1944 гг.) дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча.
Вызваленне Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў заваёўвалася агульнымі высілкамі лідзянаў і вычынам кожнага з іх у асобнасці. Адным з такіх людзей быў Роберт Сасноўскі. Гэта просты і, магчыма, малавядомы сучаснаму пакаленню жыхароў Ліды чалавек, які здзейсніў у акупаванай Лідзе рызыкоўныя дыверсіі. Сёння ў горадзе жывуць яго нашчадкі.
Admin
Лістапад

11– 70 год з дня нараджэння Судара Аляксандра (1951 г., в Мяніца Віцебскай вобл.), беларускага жывапісца, члена Саюза мастакоў Беларусі (1990). Жыве ў Лідзе.
“Аляксандр Судар у творчасці не здраджвае галоўнаму прынцыпу – піша і малюе тое, ў што верыць. Найперш – гэта зямля Беларусі. Шчымлівыя, настраёвыя краявіды… Яго мяккія, празрастыя, стрыманыя па колеру акварэлі вабяць нас лірычным настроем і прафесійным выкананнем” – так напісаў пра яго вядомы беларускі жывапісец і педагог Аляксей Марачкін.

14 – 100 год з дня нараджэння Малахава Мікалая Міхайлавіча (1921г, с. Шалабаніха, Алтайскі край – 1993 г.), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, падпалкоўніка авіацыі. З 1959 г. жыў і працаваў у Лідзе. Ганаровы грамадзянін г. Ліды. Яго імем названа адна з вуліц нашага горада.

Ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза.
Яго штурмавік падчас Вялікай Айчыннай вайны ворагі назвалі «чорнай смерцю». За гераізм, адвагу і мужнасць, праяўленыя пры выкананні 122 паспяховых баявых вылетаў, Мікалай Малахаў узнагароджаны шматлікімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Сярод іх тры ордэны Чырвонага Сцяга, ордэн Аляксандра Неўскага, два ордэны Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэн Чырвонай Зоркі і шэраг медалёў.
Admin
Снежань

5 – 90 год з дня нараджэння Мурахвера Уладзіміра Сямёнавіча (1931г., г. Ананьеў Адэская вобл. – 2016 г.), беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло), заслужанага дзеяча мастацтваў БССР. Сябар беларускага Саюза мастакоў (1964 г). У 1966 – 1973 гг. – галоўны мастак на шклозаводзе “Нёман” у г. Бярозаўка Лідскага раёна.

Стаяў у вытокаў фармавання школы беларускага мастацкага шкла. Стварыў больш за тысячу вырабаў са шкла. Па-майстэрску валодаў рознымі тэхнікамі яго апрацоўкі. У аб'ектах са шкла нярэдка сумяшчаў чыстыя геаметрычныя і насычаныя фактурамі прыродныя формы. Умела спалучаў фактуру шкла, форму і колер выраба, за кошт чаго яго творы набывалі характэрную толькі для гэтага аўтара мастацкую выяву.

16 – 90 год з дня нараджэння Сліўко Смарагда (1931 г., Яраслаўль – 2006, Ліда), педагога, вядомага на Лідчыне паэта, рэжысёра народнага тэатра гарадскога Палаца культуры.

Смарагд Фёдаравіч Сліўко (16.12.1931 - 5.08.2006) нарадзіўся ў Яраслаўлі. У 1961годзе скончыў Гарадзенскі педагагічны інстытут. З 1966 года жыў і працаваў у Лідзе. Выкладаў рускі мову і літаратуру ў школах горада. Ён быў артыстам і адным з заснавальнікаў Лідскага Народнага тэатра, неаднаразовым лаўрэатам Усесаюзных і Рэспубліканскіх конкурсаў. Гэтак жа з'яўляўся рэжысёрам Драматычных і Лялечных тэатраў школ горада. Пісаў музыку на свае вершы. Аўтар зборнікаў “Прощай, двадцатый век”, “От сердца к сердцу”, “Продлись мгновенье”, “Радужное сияние”.



Admin
Студзень

2 - 85 гадоў з дня нараджэння Васько Уладзіміра Гаўрылавіча (1937, в.Ліпічанка Шчучынскага р-на), беларускага паэта, журналіста. Працаваў у дзятлаўскай раённай газеце “Перамога”, у лідскай раённай газеце “Уперад”.
Скончыў Гродзенскі педінстытут імя Янкі Купалы. Настаўнічаў. Працаваў у Шчучынскай і Дзятлаўскай раённых газетах. У 1972 годзе пераехаў у Ліду і ўладкаваўся на работу ў рэдакцыю газеты “Уперад” (зараз “Лідская газета”). Друкаваўся ў абласных і рэспубліканскіх выданнях . Першы верш надрукаваў ў Жалудокскай газеце “За радзіму”. Узначальваў літаратурнае аб'яднанне "Суквецце" пры рэдакцыі “Лідскай газеты”; (між іншым, назву даў менавіта ён).
Аўтар зборнікаў паэзіі “Прасветленнасць” (1981), “На схілах берагоў” (1997), “Кругаварот жыцця” (2011) і прозы “Лясная рапсодыя” (2013), “Зігзагі лёсу” (2017), “Энергія душы” (2018) і інш.
З 2007 года член Саюза беларускіх пісьменнікаў. За апавяданне “Айн унд цванцыг, драй унд фірцыг” стаў лаўрэатам конкурса рэдакцыі газеты “Звязда” і Саюза пісьменнікаў Беларусі. У

9 – 95 гадоў з дня нараджэння Паповай Надзеі Іванаўны (1927), ганаровай грамадзянкі г.Ліды, былога першага сакратара Лідскага гаркама КПБ (1978-1985), дэпутата гарсавета.
Нарадзілася ў Чарнігаўскай вобласці. Скончыла Чаркаскі пединстут (1949), працавала настаўніцай на станцыі Ясінаватая Данецкай чыг. (1949 -1950). У 1952 годзе пераехала ў Ліду. Настаўнік геаграфіі, біялогіі, хіміі і завуч СШ № 10 (1952 – 1962). Дырэктар СШ № 11 (1962 – 1964), трэці (1964 -1978), потым першы сакратар (1978 – 1985) Лідскага гаркама КПБ, загадніца аддзела ЗАГСА (1985 – 1996). Дэпутат гаррады, чалец абкама КПБ, чалец ЦК КПБ. Дзякуючы яе ініцыятыве ў горадзе Лідзе быў насыпаны Курган Неўміручасці, пабудаваны Палац культуры. Узнагароджана медалём «За гераічную працу», двойчы – ордэнам «Знак пашаны» і Ганаровай граматай Вярхоўнай Рады БССР. Ганаровы грамадзянін горада Ліды (1980г)
Admin
Люты

600 гадоў таму (студзень-люты 1422) Лідскі замак быў выбраны месцам вясельных урачыстасцей польскага караля Уладыслава Ягайлы і князёўны Соф’і Гальшанскай.
У 1422 годзе ў закавых залах быў зладжаны банкет з нагоды шлюбу састарэлага 71-гадовага Ягайлы з 17-гадовай Сафіяй Гальшанскай, якая стала яго чацьвёртай па ліку жонкай. Сам шлюб адбыўся ў Навагрудку 24 сакавіка, яле адзначаць яго прыехалі менавіта сюды – у Лідскі замак. Банкет стаяў гарой!
Нягледзячы на тое што нявеста гадзілася мужу ва ўнучкі, яна змагла зрабіць тое, чаго не зрабіла ні адна з трох папярэдніх жонак: нарадзіла яму траіх сыноў – Уладзіслава, Казіміра (пражыў мала) і Казіміра Андрэя. Першынец Сафіі Уладзіслав Ягайлавіч пасля стаў каралём Польшчы, а праз пяць гадоў атрымаў венгерскі трон. Казімір Андрэй быў вялікім князем Літоўскім, а затым і польскім манархам. Унукі Сафіі Гальшанскай панавалі на чэшскім троне. Дарэчы, кроў гальшанскай князёўны цячэ ў жылах прадстаўнікоў многіх каралеўскіх сем’яў Еўропы.
Рэканструкцыю легендарнага вяселля Ягайлы і Соф’і і сёння можна ўбачыць у Лідскім замку, заказаўшы адпаведную тэматычную экскурсію.
Admin
Сакавік

10 – 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Бурака (1952 г. Ліда), беларускага паэта.
Уладзімір Георгіевіч Бурак нарадзіўся 10 сакавіка 1957 года ў сям'і лідскіх настаўнікаў. Скончыў мясцовы індустрыяльны тэхнікум, дзе і працуе майстрам па тэхнічным навучанні. Аўтар кнігі твораў "Дарогі розныя бываюць".
10 – 110 гадоў з дня наражэння Вераб’ёва Віктара Андрэевіча (1912-1991 гг., в.Восава Лід. р-на), хірурга, заслужанага ўрача БССР, ганаровага грамадзяніна г.Ліды.
Нарадзіўся в.Забалаць Любанскага раёна Мінскай вобласці. У 1937 годзе скончыў Мінскі медінстытут. У 1937 годзе быў закліканы ў шэрагі Чырвонай Арміі і па 1944 год праходзіў службу на пасадах: лекар палка, начальнік санслужбы батальёна, лекар хірургічнага аддзялення медсанбата, начальнік рухомай санлаборатории.
У г.Ліда з 1944 года. Спачатку лекар-ардынатар, а з 1945 па 1961 год - загадчык хірургічнага аддзялення Лідскага ЦРБ. Хірург найвышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Урадавыя ўзнагароды: медаль «За баявыя заслугі» (1942), ордэн Чырвонай Зоркі (1943), ордэн Леніна (1966), медаль «За перамогу над Германіяй» і інш.
Admin
Красавік

630 гадоў таму (1392 год) у маёнтку Востраў пад Лідай заключана пагадненне паміж польскім каралём Уладзіславам Ягайлам і князем Вітаўтам аб перадачы апошняму ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім.
Пагадненне мела велізарныя гістарычныя наступствы: яно паклала канец братазабойчай вайне, прывяло да разгрому крыжакаў на палях Грунвальда і дазволіла Вялікаму княству Літоўскаму дасягнуць неўзабаве сваёй найвялікшай магутнасці.
1 – 150 гадоў з дня нараджэння Котвіча Уладзіміра (1872, в. Восава Лід. р-на – 1944), рускага і польскага філолага-усходазнаўцы, акадэміка Польскай АН.
У 1903 годзе атрымаў пасаду загадчыка кафедры мангольскай філалогіі Пецярбургскага ўніверсітэта і быў уключаны ў склад Рускага камітэта для вывучэння Сярэдняй і Ўсходняй Азіі ў гістарычных, археалагічных, лінгвіністычных і этнаграфічных адносінах. У 1907 годзе абраны сябрам Рускага Геаграфічнага таварыства, у 1909 – сябрам Рускага археалагічнага таварыства. За сваё жыццё апублікаваў каля 150 прац.
Admin
Май

8 – 80 гадоў таму (1942) былі растраляны 6 тыс. мірных жыхароў Ліды яўрэйскай нацыянальнасці. У 1992 годзе на гэтым месцы адкрыты мемарыял.
8 мая 1942 года адбыўся масавы расстрэл яўрэйскага насельніцтва. Загінула 5680 чалавек. Па дарозе ў лес, на месцы пакарання людзі збіваліся прыкладамі, у астатніх стралялі. Сотні старых, хворых, якія не ў стане выйсці з дому былі расстраляны ў памяшканні і на вуліцах гета. Людзей, прызначаных да расстрэлу, фашысты распраналі, пасля чаго заганялі па 100 чалавек у яму да таго часу, пакуль яна не запаўнялася.
5 – 95 гадоў з дня нараджэння (1927, в.Збляны Лід. р-на - 2014) Куляша Анатоля Фёдаравіча, гісторыка, краязнаўцы.
Аўтар кнігі “Горад Ліда: гісторыя, легенда, факты” – папулярнага гістарычна-геаграфічнага нарыса. Гэта кніга паклала пачатак актыўнаму развіццю краязнаўства ў горадзе. Працаваў у складзе рабочай групы па напісанні кнігі “Памяць. Ліда і Лідскі раён”.
Admin
Чэрвень

19 – 110 гадоў з дня нараджэння Пятра Бітэля (1912, Радунь Лід. павета — 1991), беларускага пісьменніка, перакладчыка, краязнаўца, педагога, праваслаўнага святара.
Друкавацца пачаў з 1929 годзе пад псеўданімам Леанід з-пад Вішнева ў часопісе «Шлях моладзі», дзе публікаваўся і пазней. Аўтар паэм «Замкі і людзі» (1968), «Сказанне пра Апанаса Берасцейскага» (1984).
Пераклаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча («Пан Тадэвуш», «Конрад Валенрод», «Гражына», «Дзяды», «Крымскія санеты»), польскамоўныя паэмы і п'есы В.Дуніна-Марцінкевіча, аповесць Ю.Крашэўскага «Хата за вёскай», (1989), паасобныя творы М.Канапніцкай, Б.Пруса, Ю.Славацкага, Г.Сянкевіча, М.Лермантава, А.Пушкіна, І.Франко, Т.Шаўчэнкі, Б.Брэхта, Ё.В.Гётэ, Ф.Шылера і інш.
Рукапіс перакладу паэмы «Пан Тадэвуш» зроблены ў лагеры на паперы з мяшкоў з-пад цэменту, захоўваецца ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры.
Admin
Ліпень

24 – 110 гадоў з дня нараджэння Булата Барыса Адамавіча (1912, г.Тула – 1984) аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі, Героя Савецкага Саюза (1944), ганаровага грамадзяніна г.Ліды, яго імем названа адна з гарадскіх вуліц.

Пад канец ліпеня 1941 г. трапіў у палон.
12 верасня 1941 г. збег з палону і неўзабаве арганізаваў партызанскі атрад з 27 чалавек у Ліпічанскай пушчы. У снежні 1942 года была створана партызанская брыгада пад камандаваннем Ф.І. Сінічкіна, а Булат быў прызначаны начальнікам штаба. У лістападзе 1943 г. ён узначаліў партызанскую брыгаду «Наперад», а ў сакавіку 1944 г. – брыгаду ім. Аляксандра Неўскага. Выявіў вылучныя здольнасці арганізатара і кіраўніка партызанскага змагання ў тыле ворага.


31 – 220 гадоў з дня нараджэння Дамейкі Ігната (1802, в.Мядзведка Карэлічскага р-на – 1889), беларускага геолага, мінеролага, даследчыка Чылі, удзельніка вызваленчага руху на Беларусі. Нацыянальнага Героя Чылі.

Ігнат Іпалітавіч Дамейка – адважны падарожнік, дапытлівы вучоны-даследчык, таленавіты выкладчык, чыё жыццё і дзейнасць справядліва ўшанаваны тытуламі Грамадзяніна свету, Апостала навукі і адукацыі.
Вучоны не забыты ў Беларусі, Полышчы і Літве. Імя І.І. Дамейкі ўвекавечана памятнай дошкай на будынку Віленскага ўніверсітэта і экспазіцыямі школьных музеяў у вёсках Мядзведцы Карэліцкага раёна і Крупава Лідскага раёна. 3 нагоды 200-годдзя з дня яго нараджэння былі выпушчаны памятныя манеты, паштовы канверт, буклет “Малая Радзіма I. Дамейкі”. У Мядзведцы ўстаноўлены бронзавы бюст вучонага. Рашэннем ЮНЕСКА 2002 г. быў аб’яўлены годам І.І. Дамейкі – гэта заслужаная даніна памяці нашаму земляку, спадчына якога адначасова належыць тром розным народам – беларускаму, польскаму і чылійскаму.
Admin
Жнівень

9 – 55 гадоў з дня нараджэння Клімовіча Уладзіміра Аркадзевіча (1967, в. Ігнаткаўцы Лід. р-на), беларускага пісьменніка, барда.
Скончыў Акадэмію Мастацтваў аддзяленне “Акцёр тэатра і кіно”. Служыў у Арміі (Ваенна-Паветраныя сілы), працаваў у школе кіраўніком тэатральнай студыі, супрацоўнічаў з Беларускім тэлебачаннем – быў вядучым праграмы “Крок”, быў загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва ў часопіе “Зрок”, адказным сакратаром газеты “Культура”. Перакладаў хрысціянскую літаратуру ў Эсене і Амстэрдаме. Заснаваў Прэмію перспектывы, якая ўручаецца маладым літаратарам. Жыве ў Мек¬сіцы.
Аўтар кніг «Выратаванне безданню», «Лаліта і кактус», «Той, хто будуе горад», аўдыёзборніка «Дзеці вятроў». Як празік ён смела выступае ў складаным жанры кароткага апавядання, дзе на некалькі старонках неабходна паспець завалодаць увагай чытача, раскрыць сюжэт і знайсці самыя яскравыя рысы для герояў, каб стварыць каларытныя вобразы.
Admin
Верасень


16 – 65 гадоў з дня нараджэння Марыі Масла (1957 в.Гурыны Лід. р-на), беларускага педагога, паэткі.
Скончыла матэматычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўнівесітэта імя Янкі Купалы. Настаўнічала, была выхавацелем у дзіцячым садку. Абдзеленая ў дзяцінстве мацярынскай ласкай, самааддана любіла дзяцей, працавала творча, натхнёна. Пісала пранізаныя светам і дабрынёй вершы. Але настаў час, калі з педагагічнай працай прыйшлося развітацца. Аднак захаваліся прыроджаны аптымізм, высакародныя памкненні і ўчынкі, душэўная чысціня, нязменная любоў да родных мясцін і ўзнёслае захапленне трапным беларускім словам.
Вершы друкаваліся ў “Лідскай газеце”, “Нашым слове”, “Гродзенскай праўда”, “Принеманские вести”, у часопісах “Пралеска”, “Вясёлка”, “Ад лідскіх муроў”.
Admin
Кастрычнік


24 – 125 гадоў з дня нараджэння Галіцкага Кузьмы Мікітавіча (1897, г.Таганрог – 1973), Героя Савецкага Саюза (1945), удзельніка абароны Ліды, ганаровага грамадзяніна г.Ліды, яго імя носіць адна з гарадскіх вуліц.

У Чырвонай Арміі з 1918 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны – камандзір дывізіі карпусоў на Заходнім і Паўночна-заходнім франтах, камандуючы 11-м гвардзейскім войскам на Калінінградскім, 1-м Прыбалтыйскім і 3-м Беларускім франтах.
У бітвах летам 1941 года 24-я стралковая дывізія пад камандаваннем К.Н.Галіцкага абараняла горад Ліду. З лістапада 1943 года і да канца вайны генерал К.Н. Галіцкі камандаваў 11-м гвардзейскім войскам, якое вылучылася пры падрыхтоўке і правядзенні ў снежні 1943 года Гарадоцкай наступальнай аперацыі, але асабліва аперацыі «Баграціён» летам 1944 года.
Аўтар кнігі «У гады суровых выпрабаванняў» (1973).

31 – 80 гадоў з дня нараджэння Коўкеля Івана Іванавіча (1942, в.Вялікае сяло Лід. р-на), беларускага гісторыка, прафесара ГрДзУ імя Я.Купалы.

У 1969-72 гг. - аспірант кафедры гісторыі БССР БДУ. У 1972-86 гг. выкладае на кафедры гісторыі СССР і БССР Гродзенскага педінстытута (універсітэта). Быў загадчыкам кафедры грамадскіх навук Гродзенскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў (1986-91). Затым зноў выкладчыкам ў Гродзенскім універсітэце, на кафедры гісторыі Беларусі. Выдаў у сааўтарстве (на рус. мове) даследаванні: "Чаму не адбылася БНР? З гісторыі палітычнага банкруцтва нацыяналістычнай контррэвалюцыі ў Беларусі. 1918-1925 гг." (1980), "Чаму не адбылася БНР" (1984, на англ. мове), "Смаргонь. Гісторыка-эканамічны нарыс" (1984), "Масты. Гісторыка-эканамічны нарыс" (1986), "Гродна» (1987, на рус. і франц. мовах), "Гродна. Гісторыка-эканамічны нарыс" (1988), “Актуальныя праблемы гісторыі БССР”(Гродна, 1990), "Нарысы гісторыі Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі" (1990). На беларускай мове выдаў вучэбны дапаможнік «Гісторыя Беларусі. Ч. І. Са старажытных часоў да сярэдзіны XVII ст." (Гродна, 1993 год, у саавт.). У 1998 у Гродне выдаў на рускай мове навучальны дапаможнік «Гісторыя Беларусі» (ч. 1-3, у саавт.). Аўтар метадычных рэкамендацый па вывучэнні гісторыі Беларусі ў вузах. Аўтар больш 250 навуковых работ.

Admin
Лістапад

17 – 75 гадоў з дня нараджэння Жалезнага Рыгора Мікалаевіча (1947 – 2006), падпалкоўніка, воіна-інтэрнацыяналіста, былога дырэктара Лід. гісторыка-мастацкага музея (1994-2005), фотааматара, калекцыянера.
Гады, калі Рыгор Мікалаевіч дырэктарстваваў былі для музея не самымі лепшымі. Музей выселілі з сабора, аб’ядналі з мастацкай галерэяй у будынку, які патрабаваў тэрміновага рамонту. Рамонт і рэканструкцыя праводзіліся паволі, па меры паступлення грошай. Усё гэта ён перажываў вельмі балюча.
У “Лідскім Летапісцы” Р.М. Жалезны адзначыўся шырокім, выдатна дакументаваным артыкулам “Марыя Навіцкая і першая жаночая гімназія”. Матэрыялы для артыкула ён выявіў у нацыянальным архіве Літвы. Гэта была першая сур’ёзная публікацыя аб адукацыі на Лідчыне.
Admin
Лістапад

17 – 75 гадоў з дня нараджэння Жалезнага Рыгора Мікалаевіча (1947 – 2006), падпалкоўніка, воіна-інтэрнацыяналіста, былога дырэктара Лід. гісторыка-мастацкага музея (1994-2005), фотааматара, калекцыянера.
Гады, калі Рыгор Мікалаевіч дырэктарстваваў былі для музея не самымі лепшымі. Музей выселілі з сабора, аб’ядналі з мастацкай галерэяй у будынку, які патрабаваў тэрміновага рамонту. Рамонт і рэканструкцыя праводзіліся паволі, па меры паступлення грошай. Усё гэта ён перажываў вельмі балюча.
У “Лідскім Летапісцы” Р.М. Жалезны адзначыўся шырокім, выдатна дакументаваным артыкулам “Марыя Навіцкая і першая жаночая гімназія”. Матэрыялы для артыкула ён выявіў у нацыянальным архіве Літвы. Гэта была першая сур’ёзная публікацыя аб адукацыі на Лідчыне.
Admin
Снежань

3 – 85 гадоў з дня нараджэння Дануты Бічэль (1937 в. Біскупцы Лід. р-на), беларускай паэткі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984).
У друку выступае з 1958 года. У вершах, арганічна звязаных з народна-паэтычнай традыцыяй, апявае Радзіму, жыццё працаўнікоў вёскі, прыгажосць роднай зямлі. Духоўная паэзія Дануты Бічэль застаецца сёння новым і поўнасцю яшчэ не прачытанным пластом паэзіі. Гэтыя вершы ўражваюць, здзіўляюць, не адпускаюць, бо быццам трапляеш у чароўную прастору, дзе разам з паэткай складаеш на межы явы і сну сваё маленне Усявышнему.
10 – 170 гадоў з дня нараджэння Шукевіча Вандаліна (1852, в.Нача Лідскага пав. - 1919), беларускага этнографа, археолага.
У ваколіцах Ліды Шукевіч запісваў народныя паданні, легенды, прыкметы, якія потым публікаваў у часопісах. Дзве вялікія цікавыя працы Вандаліна Шукевіча данеслі да нас сотні запісаў помнікаў духоўнай народнай творчасці. Так, у артыкуле “Народныя вераванні і абрады (забабоны, прымхі, прадказанні і інш.), сабраныя ў Віленскай губ.” змешчана 432 запісы. Значную цікавасць уяўляе і артыкул Шукевіча «Старажытныя лекавыя сродкі», прысвечаны народнай медыцыне.
Admin
Студзень

Сёлета спаўняецца 700-гадоў, калі па загаду князя Вялікага Княства Літоўскага Гедыміна пачалося будаўніцтва Лідскага замка і заснаванне горада Ліды. У 1323 годзе ён звярнуўся да жыхароў ганзейскіх гарадоў з запрашэннем на жыхарства ў Вялікае Княства Літоўскае і ў гэты ж год ваеннапалонныя з Валыні і Кіева па яго дырэктыве прыступілі да будавання Лідскага замка.
Лідзяне загадзя рыхтаваліся да гэтага вялікага свята. У супольнасці з уладамі быў створаны бульвар Гедыміна, адрэстаўрыравана і адкрыта вежа Гедыміна ў Лідскім замку, пабудаваны рэстаран “Гедымін”, усталяваны помнік Гедыміну, правялі хакейны турнір памяці Гедыміна.
Хто ж такі гэты выдатны чалавек? У летапісах яго клікалі па-рознаму – князь Едзіман, Кедмін, Гедзімонт, Гедымін, але найчасцей – Гедзімін. Нарадзіўся ён не пазней 1275 г. Вялікім князем быў абраны або прызначаны, калі яму было 40 гадоў.
У Гедзіміна было тры жонкі – Віда, Вольга і Ева, другая і трэцяя жонкі – рускія праваслаўныя князёўны. Ад сваіх жонак Гедымін меў 13 дзяцей. Сваім семярым сынам вылучыў багатую спадчыну. Менавіта Кейстуту дасталіся Трокі, Гродна, Коўна, Упіта, Ліда ікняства Жамойцкае.
Гедымін быў паганцам і пакланяўся ідалам, але цярпіма адносіўся да іншых рэлігій. Дачок выдаваў замуж як за праваслаўных, так і за католікаў. Пяцёра сыноў Гедыміна былі хрысціянамі. У Лідскім замку пры Гедыміне і два стагоддзі потым дзейнічала праваслаўная царква.
Гедымін шмат ваяваў. Хадзіў на Прусію, на Польшчу, на Валынь, на Кіеўшчыну. Ваяваў з Тэўтонскім і Лівонскім Ордэнам. Пад яго ўладу перайшлі старажытнарускія землі з гарадамі Віцебск (1320г.), Мінск (1326г.), Тураў і Пінск (1336г.). Да пачатку 1340-х гадоў усходнія межы ВКЛ праходзілі па лініі Вязьма – Ржэў, агіналі Смаленскае і Бранскае княствы, а паўднёвыя – праходзілі за Кіевам.
Дзякуючы ўдалым шлюбам, гераізму сваіх нашчадкаў, а таксама багатаму дзетанараджэнню сваіх нявестак,Гедымінз’явіўся родапачынальнікам найвядомейшых рускіх і польскіх князскіх прозвішчаў: Бурэмскіх, Вішнявецкіх, Галіцыных, Мсціслаўскіх, Алелькавічаў, Трубяцкіх і іншых. Усе вялікія маскоўскія князі, пачынаючы ад Васіля ІІ - яго нашчадкі па жаночай лініі ад праўнучкі Сіф’і Вітаўтны. У Расіі Гедыміначы па шляхетнасці і радавітасці прыраўноўваліся да Рурыкавічаў.
Гедымін здолеў арганізаваць неверагодныя па маштабу, для таго часу, будаўнічыя працы і стварыць сетку абарончых збудаванняў на галоўных дарогах. Былі пабудаваны замкі ў Вільні, Лідзе, Медніках, Крэва, закладзены Трокскі замак.
Пад канец 1341 г. князь Гедымінбыў забіты стрэлам, з толькі ўзніклай тады агнявой зброі, са сцен крэпасці Баербург. Яго цела было дастаўлена ў Вільню і спалена па паганскіх звычаях на велізарным вогнішчы з хваёвых бярвён, дзе зліваюцца рэкі Вілейка і Вілія.
Дык кім, для нас, жыхароў горада Ліды з’яўляецца славуты Гедымін? Па-першае – заснавальнік горада. Ліда – горад заснаваны Гедымінам. Па-другое – заказчык будаўніцтва найстаражытнейшага гарадскога збудавання. Менавіта, па загаду Гедыміна быў пабудаваны Лідскі замак. Па-трэцяе – увёў назву Ліда ў гістарычныя хронікі. Горад Ліда ўпершыню згадваецца ў завяшчанні Гедымінасваім сынам: “…Кестутови Троки Старые зо всъм князством Жомойтским, з Городном и Ковном, Упитом и Лидою…”.

Admin
Люты

13- 55 гадоў з дня нараджэння Саука Антона Уладзіміравіча (творчы псеўданім Антось Савук; 1968–2004, г.Ліда), краязнаўцы. Асноўнай яго краязнаўча-даследчай працай стала “Гісторыя Лідскага аэрадрома”.
Антось Савук вёў актыўную і рознабаковую краязнаўчую і даследчую працу. Склаў дастаткова шырокі Лідскі біяграфічны даведнік, апублікаваў шэраг краязнаўчых даследванняў у перыядычных выданнях. Прыступіў да падрыхтоўкі вялікіга даследвання “Млыны Лідчыны”, апублікаваў некалькі замалёвак па гэтай тэме. Але асноўнай яго краязнаўча-даследчай працай стала “Гісторыя Лідскага аэрадрома”. Працуючы над гісторыяй Лідскага аэрадрома Антось Савук устанавіў цесныя сувязі са шматлікімі даследчыкамі гісторыі авіяцыі.
Admin
Сакавік

8 – 110 год з дня нараджэння Гапеева Яфіма Данілавіча (1908 – 1990 гг.), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Лідчыне 1943 – 1944 гг.
Яфім Данілавіч нарадзіўся ў сяле Левінкі Старадубскага раёна Бранскай вобласці ў сям’і селяніна. Працоўную дзейнасць пачаў у 1925 годзе рабочым вапнавага завода, затым на працягу трох гадоў працаваў забойшчыкам у адной з шахт Данбаса. У 1931 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію.
У першыя гады Вялікай Айчыннай вайны выконваў спецзаданні ЦК КПБ і штаба партызанскага руху. З красавіка 1943 года ўзначальваў партызанскае злучэнне Лідскай зоны. Яго заслугі перад Радзімай адзначаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ступені, Суворава ІІ ступені, многімі медалямі. Ганаровы грамадзянін горада Ліды (1967г.).
Яго дачка Нона Якаўлева падрыхтавала да друку кнігу “С верой в Победу”, матэрыялы да якой усё жыццё збіраў бацька. Гэта выданне складаюць уласныя успаміны 42-ух удзельнікаў ваенных падзей – былых партызан, падпольшчыкаў і 5-ці камандзіраў, войскі якіх удзельнічалі ў вызваленні г. Ліды.

25 – 100 гадоў з дня нараджэння Кастраміной Марыі Іванаўны (Моці)(1923 -1944) партызанкі-падпольшчыцы Лідскага партызанскага злучэння (1941-1944 гг.), пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.
Нарадзілася Марыя ў г.п. Леў Таўсты Ліпецкай вобласці ў сям’і чыгуначніка. У 1940-ым годзе яе сям’я пераязджае ў Ліду. З самога пачатку вайны Маша ўключылася ў падпольную барацьбу супраць фашыстаў: распаўсюджвала лістоўкі, займалася зборам зброі, збірала звесткі аб варожых умацаваннях, дапамагала пераводзіць савецкіх ваеннапалонных у лес да партызан.
У чэрвені 1944 года ў жорсткім баі партызан з ворагамі каля в. Парэчча Маша загінула. Яна змагалася да апошняга патрона і аддала сваё маладое жыццё за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. А ёй быў усяго 21 год. Так маладая патрыётка назаўжды ўвайшла ў бессмяроцце.
У нашым горадзе адна з вуліц носіць яе імя, на былой школе № 1 (сучасная гімназія, дзе яна вучылася,ўсталявана мемарыяльная дошка.Пра подзвіг воінаў-чыгуначнікаў у нашым горадзе напамінае адрэстаўрыраваны паравоз выпуска 1945 года і стэла.Памяць пра лідскіх падпольшчыкаў таксама зберагаецца ў комнаце баявой і працоўнай славы лідскага лакаматыўнага дэпо, у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі, у гісторыка-этнаграфічным музеі сучаснай гімназіі і ў памяці лідзян.
Admin
Красавік

15 – 85 год з дня нараджэння Макарэвіча Пятра Рыгоравіча (1938–2014, г.Ліда), журналіста, беларускага пісьменніка. 25 гадоў працаваў у рэдакцыі “Лідскай газеты”.
Пётр Макарэвіч нарадзіўся ў вёсцы Шынкі Крупскага раёна Мінскай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Дзіця вайны – яму ішоў чацвёрты гадок, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Скончыў педагагічны інстытут імя М.Горкага (бібліятэчны факультэт). З 1964 года жыў у Лідзе. Працаваў у розных установах горада. Каля трыццаці гадоў аддаў працы карэспандэнта на Лідскім радыё і ў рэдакцыі мясцовай газеты “Уперад”.
Аўтар кніг паэзіі “Злітак”, “Расінкі беларускіх слоў”, “Птица свободы”.

24 – 85 гадоў з дня нараджэння (1938–2020, г.Ліда) Алеся Стадуба, журналіста,беларускага пісьменніка.
Алесь Стадуб нарадзіўся ў вёсцы Юшавічы Нясвіжскага раёна. Пасля службы ў войску скончыў Усесаюзны інстытут імя Крупскай (музыка, клас гармоніі). Выкладаў у школе, працаваў у мясцовых газетах. З 1972 г. жыў у Лідзе, Член Саюза журналістаў Беларусі.
Друкаваўся ў рэспубліканскіх і раённых газетах і часопісах.
Выдаў зборнікі паэзіі: “Твае вочы” (1997г.), “Вузел” (1998г.), “Споведзь натхненнем” (1999г.), “Букет настрою”, “Летапіс пачуццяў” (2000г.), “Калінавыя гроны” (2001г.), “Сюжэт на фоне адвячорку” (2004г.), “Водгук ісціны” (2007г.) і інш.
Admin
Май

150 гадоў з дня нараджэння Веры Навіцкай, начальніцы Лідскай жаночай гімназіі, дзіцячай пісьменніцы.
Пра жыццё Веры Навіцкай (187(3?) – 19??) вядома зусім няшмат, нават гады народзінаў і смерці згублены. Народжаная Шыльдар-Шульднер, Вера Навіцкая скончыла жаночую гімназію ў Санкт-Пецярбургу (1890). У 1908 годзе яна стала настаўніцай у горадзе Ліда Віленскай губерні. А калі ў тым жа году памерла заснавальніца і начальніца лідскай жаночай гімназіі Марыя Канстанцінаўна Навіцкая, Вера Сяргееўна атрымала і яе пасаду, і яе мужа Фядора Людвігавіча, гэтак жа прыняўшы яго прозвішча. Разам з мужам яна завяршае справу пачатую Марыяй Канстанцінаўнай: у Лідзе з'яўляеццасярэдняя навучальная ўстанова. У 1912-14 гг. Вера Сяргееўна пад прозвішчам Навіцкая выдала ў Санкт-Пецярбургу і Маскве5 кніг для дзяўчынак: «Заветные уголки» (1911), «Безмятежные годы» (1912), «Басурманка» (1914), «Наташа Славина» (1914) і «Галя» (1914). У гэтыя гады яна была начальніцай лідскай жаночай прыватнай гімназіі і ніхто не сумняецца, што гэтыя 5 твораў напісаны ў Лідзе.
Дзеля прапаганды творчай спадчыны В.С. Навіцкай, а таксама спрыянню развіццю творчага патэнцыялу таленавітых літаратараў Лідскага раёна ў 2014 годзе Лідскай раённай бібліятэкай імя Янкі Купалы быў арганізаваны літаратурны конкурс імя В.С. Навіцкай. Ён праводзіцца 1 раз у два гады.
Admin
Чэрвень

8 – 80 гадоў з дня нараджэння Юльяна Міхайлавіча Грыневіча (1945 г., в.Цішкі Лідскага раёна), выкладчык, дырэктар Лідскага індустрыяльнага тэхнікума (1968-2010гг.).
Вялікая заслуга Юльяна Міхайлавіча ў арганізацыі эфектыўнай вучэбна-метадычнай, выхаваўчай і спартыўна-масавай работы, тэхнічнай творчасці навучэнцаў. Лідскі індустыяльны тэхнікум неаднаразова станавіўся пераможцам абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, выстаў, спартакіяд і спаборніцтваў, злётаў вынаходцаў і рацыяналізатараў, аглядаў мастацкай самадзейнасці. Паспяхова праходзіў атэстацыі і акрэдытацыі спецыяльнасцей і навучальнай установы.
9 – 155 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Вярыгі (1868-1916 гг.), запісваў у Лідскім павеце беларускія песні і паданні. Этнограф і філосаф.
Выдаў асобны томік казак “Беларускія паданні” (1889 г., Львоў). У прадмове да яго, напісанай Янам Карловічам, сказана, што мова беларусаў – не дыялект, а самастойная мова, на якой гавораць 5 мільёнаў чалавек. Усе казкі, сабраныя ў Лідскім павеце былі надрукаваны па-беларуску. 23 творы, што ўвайшлі ў зборнік, поўнасцю захавалі асаблівасці мясцовай гаворкі.
Admin
Ліпень

27 – 60гадоў з дня нараджэння Грушы Рычарда Баляслававіча (1963 г., в. Сцеркава Лідскага раёна), мастака, скульптара, паэта. Камяні-знакі Рычарда Грушы ўстаноўлены ў Полацку і Брэсце, Нясвіжы і Навагрудку, Лідзе і Смаргоні, Міры і Шчучыне…
Асобыя даты ў творчасці мастака – 60-годдзе вызвалення Беларусі і юбілей Вялікай Перамогі. Яго мемарыяльная кампазіцыя воінам Чырвонай Арміі, загінуўшым у 1941 годзе ў “навагрудскім катле”, уключана ў спіс гістарычных помнікаў і ахоўваецца дзяржавай.
Шматлікія скульптурныя формы з дрэва Рычарда Грушы ўпрыгожваюць інтэр’еры дзіцячых садкоў, ствараюць асаблівую атмасферу народнай казкі ва ўтульных дворыках. Асабліва кранае кампазіцыя “Сымон-музыка”. Для кагосьці гэта першая сустрэча з коласаўскімі героямі.
Большасць сваіх работ Рычард Груша проста… прыносіць у дар — гораду, людзям, зрэшты гісторыі. Наогул, лідскі скульптар з кагорты тых людзей, хто вельмі горача любіць сваю старонку і імкнецца глыбока і сур’ёзна вывучаць духоўную спадчыну, пакінутую нам продкамі.
60 гадоў таму назад (1963 г.) вуліца Лідская была перайменавана ў вуліцу імя Валянціна Таўлая.
Рашэннем гарвыканкама ад 11 красавіка 1963 года вуліца Лідская перайменавана ў вуліцу імя Валянціна Таўлая.
Яшчэ ў 50-х гадах мінулага стагоддзя гэта была ціхая вуліца, хоць і пачыналася яна ў самым цэнтры, ступіш некалькі крокаў, пяройдзеш масток праз Лідзейку і ўжо на ўскраіне. За ланцугом невялікіх хат — поле і ўзлесак. Толькі і бачылі на вуліцы пешаходаў — яе жыхароў, ды аматараў прыроды, якія ішлі на яе ўлонне бліжэйшым шляхам.
Змяняцца сялянскае аблічча вуліцы пачало ў 60-х гадах. Побач з ёй, на ўзгорку, вырас Курган Бессмяроцця. З пачаткам 80-х вуліца актыўна прырастае новымі дамамі. Сучасны выгляд вуліца атрымала пасля таго, як у горадзе прайшло рэспубліканскае свята “Дажынкі”.Зараз там, дзе раней была раўніна,узвышаюцца высоткі, добраўпарадкаваны двары, дзіцячыя пляцоўкі, пабудаваны новыя магазіны, адміністрацыйныя будынкі, дзіцячыя сады і іншыя неабходныя для камфортнага жыцця лідзян аб’екты інфраструктуры.
Лёс адвёў Валянціну Таўлаю толькі 33 годы жыцця. Яго літаратурны талент, сціпласць і інтэлігентнасць спалучаліся з нязломным характарам, цвёрдасцю перакананняў і жаданнем аддаць сябе самога без рэшткі дзеля сваёй беларускай зямлі, дзеля свайго народа. Падпольшчык і партызанскі сувязны, паэт і журналіст... За трэць стагоддзя ён зрабіў столькі, на што шмат каму не хапіла б і некалькіх жыццяў. Таленавітыя людзі часцяком хутка згараюць, але менавіта яны надоўга застаюцца ў нашай памяці. У гонар паэта-барацьбіта названа вуліца нашага горада. Імя Валянціна Таўлая прысвоена філіялу № 6 гарадской бібліятэкі. У 2010 годзе адрэстаўраваны і адкрытыдом-музей паэта, дзе з 1939 па 1941 гады разам са сваёй жонкай жыў Валянцін Таўлай.
Admin
Жнівень

17 – 100 гадоў з дня нараджэння Наказных Матроны Канстанцінаўны (1923—1943гг.), актыўнай удзельніцы Лідскага падполля, пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.
Многа слаўных баявых спраў на асабістым рахунку падпольшчыцы. У вёсцы Лаздуны яна ўстанаўлівае сувязь с партызанамі, а праз некаторы час становіцца іх агентурнай разведчыцай. Моця выконвае заданні партызанскага камандавання па збору звестак разведвальнага характару, дастаўляе ў атрыды медыкаменты, боепрыпасы і іншыя матэрыялы, у якіх мелі патрэбу партызаны. У горадзе яна распаўсюджвае лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, падпольную газету “Уперад”.
10 мая ў хату Наказных уварваліся эсэсаўцы. Адзін з іх адразу ўпэўнена накіраваўся да тайніка з падпольнай газетай, лістоўкамі…
Плячом да пляча прыціснуліся пад стваламі фашысцкіх аўтаматаў Саша Клімко, Маша Кастраміна, Анатоль Качан, Моця Наказных і іх сябры — камсамольцы-падпольшчыкі. У той світанак 3 ліпеня 1944 года сталі яны бессмяротнымі.
Рашэннем гарвыканкама ад 26 красавіка№ 71 1973 года 3-ці завулак Чарнышэўскага перайменаваны ў завулак імя Матроны Наказных.
Admin
Верасень

50 год таму назад (1973г.) прынята пастанова ўраду БССР аб адкрыцці ў горадзе Лідзе музычнага вучылішча. (Зараз Лідскі дзяржаўны музычны каледж).
У 1973 годзе ў нашым горадзе ўпершыню быў аб’яўлены набор у новую сярэдне-спецыяльную ўстанову, якая стала называцца Лідскім музычным вучылішчам. Тады ўпершыню пасля конкурсных выпрабаванняў было залічана 125 выпускнікоў дзіцячых музычных школ Беларусі і Украіны. Невялікі педагагічны калектыў, у асноўным з ліку маладых выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, узначаліў заслужаны дзеяч мастацтваў нашай краіны, выдатнік народнай адукацыі Эдуард Кірыленка, затым выдатнік народнай адукацыі Мар’ян Баяровіч, потым лаўрэат прэміі імя А.І. Дубко, выкладчык вышэйшай катэгорыі, віцэ-прэзідэнт Беларускай гільдыі трубачоў, член міжнароднай асацыяцыі “Мастацтва і адукацыя” Канстанцін Сцяпанаў і зараз Алена Серакова.
Асаблівы гонар каледжа складаюць выпускнікі – вядомыя ў Беларусі і за яе межамі музыканты: кіраўнік ансамбля “Троіца” – Іван Кірчук, кампазітар - Дзінара Мазітава, саліст групы “Чысты голас” - Юрый Рудзевіч, салістка Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.І. Жыновіча - Таццяна Хандогая, заслужаная артыстка Беларусі – Вольга Вронская і іншыя.
Admin
Кастрычнік

9 – 85годоў з дня нараджэння Уладзіміра Мельнікава (1938 – 2022), мастака, педагога.
Уладзімір Мельнікаў як мастак пакінуў вялікую спадчыну. Ён пісаў у розных жанрах, але ўлюбёным яго жанрам быў партрэт. У партрэтах мастаку ўдавалася перадаць стан душы чалавека, яго характар і тэмперамент. Шмат вядомых людзей Беларусі ўвасобіў Уладзімір Мельнікаў у сваіх работах. Выкананы ім партрэт Прэзідэнта краіны Александра Лукашэнкі знаходзіцца ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы. З-пад пэндзэля мастака выйшлі партрэты Уладзіміра Мулявіна, Анатоля Ярмоленкі, Ганны Радзько, Уладзіміра Ліпскага, і многіх іншых.
Уладзімір Мельнікаў не раз быў узнагароджаны і заахвочаны за вялікі ўклад у развіццё беларускага мастацтва, у тым ліку і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Вядомасць гэтага мастака даўно выйшла за межы Лідчыны. Яго карціны захоўваюцца ў найбуйнешых музеях Беларусі, у многіх галерэях і вядомых дамах Еўропы, а таксама з ЗША, Аўстраліі.
Admin
Лістапад

18 – 115годоў з дня нараджэнняБрыкеля Паўла Парфір’евіча (1903-1983), савецкі ваенаначальнік, у гады Вялікай Айчыннай вайны — камандзір 6-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса на шэрагу франтоў, Герай Савецкага Саюза. Гвардыі генерал-маёр. Удзельнік вызвалення г. Ліды. Ганаровы грамадзянін г. Ліды.

У аперацыі «Баграціён» па вызваленні Беларусі Генштаб Чырвонай Арміі істотную ролю адводзіў кавалерыйскім часткам з-за іх высокай рухомасці. Кавалерыя ў тыя часы была эквівалентам сучасных мотастралковых войскаў. Коні выкарыстоўвалісяяк сродак перасоўвання, баі ў конным ладу, так званыя шабельныя атакі былі вельмі рэдкай з'явай. Здольнасць да хуткага манеўру ў кожным баі мела вельмі важнае значэнне, а ў лясістай беларускай мясцовасці ў гэтым плане ніхто з кавалерыяй параўнацца не мог.
Ганаровае права называцца «Гродзенскай» 6-я гвардзейская кавалерыйская дывізія, а яе 23-і гвардзейскі кавалерыйскі полк «Лідскім» атрымалі ў ліпені 1944 года. У час аперацыі «Баграціён» кавалерысты за 36 дзён прайшлі з баямі 770 кіламетраў, беручы ўдзел у вызваленні 268 населеных пунктаў, у тым ліку Маладзечна, Ліды, Гродна. Гэткім паспяховым дзеянням дывізіі ў немалой ступені спрыяў вялікі баявы вопыт яе камандзіра – генерал-маёра Паўла Брыкеля.
Указам Прэзідыума Вярхоўнай Савета СССР ад 29 мая 1945 года за высокае каманднае майстэрства, мужнасць і адвагу, выяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі гвардыі генерал-маёру Паўлу Парфір'евічу Брыкелю прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

Admin
Снежань

5 гадоў тамуў 2018 годзе статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымаў элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння”.
Традыцыйнае бела-ўзорыстае ткацтва было распаўсюджана ў сялянскім побыце на ГродзеншчынеуXIX - ХХстст., пацверджаннем таму з'яўляецца наяўнасць вялікай колькасці белаўзорыстых ручнікоў і абрусаў у этнаграфічных калекцыях беларускіх музеяў. Працэс ткацтва наладжаны ў Лідскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. За адраджэнне традыцыйных тэхналогій ткацтва Панямоння гэта ўстанова атрымала прэмію “За духоўнае адраджэнне”.Для ткацтва ўмельцы скарыстаюць кросны, якія дасталіся майстрам у спадчыну ад старэйшых носьбітаў мясцовых традыцый ткацтва.
Admin
Студзень

500 гадоў назад у вёсцы Малое Мажэйкава Лідскага павету пабудаваны праваслаўны храм абарончага тыпу. Вядомы, як Маламажэйкаўская царква.
Маламажэйкаўская Багародзіцкая царква-крэпасць — адна з тых культавых пабудоў памежжа XV-XVI ст., дзякуючы якім Беларусь увайшла ў гісторыю еўрапейскай архітэктуры.
Маламажэйкаўская царква пакідае незабыўнае ўражанне. Нагадвае яна хутчэй не дом для малітвы, а пабудаваны для змагання сярэднявечны замак. Яе тоўстыя муры складзены з моцнай, бы бетон, цэглы, вырабленай паводле даўно згубленых рэцэптаў. Шведскія ядры пакідалі толькі драпіну на іх. Яна мела падземны ход і патаемныя лазы ў мурах, а па кутах да нашых дзён захаваліся чатыры стромкія вежы, на якіх з яе вядуць спіралепадобныя каменныя сходы. Пад царквою ёсць два ўмяшчальныя скляпы, дзе быў калодзеж і, магчыма, перахоўваліся баяпрыпасы ды правіянт, а ўваход у яе абараняліважкія жалезныя дзвяры-герсы, якія апускаліся на ланцугах са спецыяльнай нішы ў сцяне. але асабліва падкрэсліваюць яе ваеннае прызначэнне шматлікія байніцы, што захаваліся дагэтуль і ў вежах і ў мурох вакол. І разам з тым суровы будынак мае багатае дэкаратыўнае аздабленне як звонку,так і ўнутры. З усіх абаронных цэркваў у Мураванкі больш цікавыя вонкавыя нішы, а таксама вельмі прыгожае нутраное зорчатае скляпенне.
Маламажэйкаўская царква — адзін з найвыдатнейшых помнікаў абарончага сакральнага дойлідства на гістарычнай Лідчыне. Яна ўнесена ў Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцей Беларусі.
Admin
Люты

8 - 110 гадоў з дня нараджэнняВалянціна Таўлая (1914–1947), беларускага паэта, літаратуразнаўцы, грамадскага дзеяча.
У верасні 1939 года вызвалены з турмы Чырвонай Арміяй. У 1939—1941 гадах працаваў у лідскай раённай газеце «Уперад». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1941 года.
У гады Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскага атрада імя Р. Катоўскага брыгады імя Ф. Дзяржынскага Баранавіцкага злучэння (1942—1944), разведчыкам, кіраўніком наваградскай агентурнай сеткі спецгрупы «Буравеснік» (студзень — ліпень 1944). У верасні 1943 арыштаваны СД у Лідзе, вызвалены з дапамогай беларускіх паэтаў, палітычных і ваенных дзеячаў.
З канца лета 1944 года — адказны сакратар навагрудскай раённай газеты «Звязда». У 1945—1947 гадах — старшы навуковы супрацоўнік і намеснік дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы.
Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Аўтар публіцыстычных нарысаў пра рэвалюцыйна-вызваленчую і антыфашысцкую барацьбу.Раскрыў мужнае аблічча рэвалюцыянера 1930-х гадоў, характэрныя рысы якога — глыбокае лірычнае перажыванне і ўнутраная гатоўнасць высокага ахвяравання, асэнсаванне сутнасці пройдзеных змагарных шляхоў і барацьбы як усечалавечай праблемы разняволення свету, абнаўлення жыцця. Пісаў літаратурна-крытычныя (пра творчасць Я. Купалы, П. Пестрака, Я. Брыля). Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Міцкевіча, І. Крылова і інш.
Admin
Сакавік

1774 год – 250 гадоў назад у Ганчарах пабудавана драўляная царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы.
Адной з найстарэйшай на Лідчыне царквой сёння з’яўляецца Ганчарская Свята-Пакроўская, а таксама гэта адзін з самых каштоўных будынкаў краіны. Пабудавана яна была часткова з камня і дрэва ў выглядзе карабля ў 1774 годзе. Да 1839 функцыянавала як уніяцкая. Царква базілікальнага тыпу. Іканастас з абразом Тайнай Вячэры. Царква — помнік драўлянага дойлідства. Ні ў гады вайны, ні ў гады ганенняў храм у Ганчарах разбураны не быў. Да нашых дзён захаваўся ў сваім першапачатковым выглядзе.

24 – 40гадоў з дня нараджэння Дзінары Мазітавай (1984, г. Ліда), кампазітара, педагога, музыканта, лаўрэата шматлікіх міжнародных конкурсаў.
Сваю першую оперу “Кветкі пад залевай” Дзінара напісала ў дзевяць гадоў па аднайменнай п’есе беларускага драматурга Ігара Сідарука. Опера гучала на міжнародным конкурсе “Надзея 93”, дзяўчынка стала яголаўрэатам.
Наша зямлячка шмат канцэртуе, удзельнічае ў розных фестывалях, конкурсах. І, вядома ж, творыць музыку ў розных жанрах: опера, балет, сюіта, саната, раманс... А з’яўляеццамажлівасць — абавязковапрыязджае на радзіму.

26 – 35 гадоў з дня нараджэння Ігара Тура (1989,Лідскі раён), беларускага журналіста.
Ігар Тур — пераможца ХІІІ нацыянальнага конкурсу “Тэлевяршыня” ў намінацыі “Найлепшы рэпарцёр” (2017г.). Узнагароджаны Медалём Францішка Скарыны “за прафесіаналізм і асабісты ўнёсак у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі”. Аўтар кнігі “Ложь беглых” (2021г.)
Admin
Красавік

1919 год – 105 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Андрэевіча Коннава (1919-1973), лейтэнанта Чырвонай Арміі, камандзіра партызанскага атрада “Іскра” на Лідчыне (1942-1944). Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны І-й ступені і шматлікімі медалямі. Яго імя носіць адна з вуліц нашага горада.
Раптоўна развязаная фашыстамі вайна, імклівы наступ ворага на ўсход для многіх салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі быў неспадзяваным. Тысячы воінаў аказаліся ў першыя дні чорнай навалы ў акружэнні. Многія з іх не склалі зброі, а аб’ядноўваліся ў групы і вялі барацьбу з ворагам на яго тэрыторыі. Так дзейнічалі і салдаты, з якіх пасля ўтварыўся атрад “Іскра”.
Камандзірам яго быў абраны лейтэнант-пагранічнік Аляксандр Коннаў. Першыя сутычкі з ворагам былі вельмі паспяховымі для партызан. Яны знішчылі нямала варожай сілы, пусцілі пад адхон некалькі фашысцкіх цягнікоў. Асабліва даставалася немцам, што мясціліся ў гарнізонах Бярозаўкі, вёсках Дакудава, Жырмуны, Геранёны.
За паўтара года народныя мсціўцы з “Іскры” ўзарвалі 60 нямецкіх цягнікоў, вывелі са строю тысячы салдат і афіцэраў гітлераўскай Германіі
Admin
Май

30 гадоў з часу стварэння бярозаўскага ўзорнага ансамбля танца “Крышталікі”.
Ансамбль быў створаны ў 1994 годзе ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна пры Палацы культуры шклозавода “Нёман”. З 2008 дзейнічае пры гарадскім Доме культуры. У 2000 годзе яму было прысвоена званне “узорны аматарскі калектыў”. Заснавальніцай і кіраўніком ансамбля з’яўляецца Жанна Віктараўна Лебядзевіч. Асноўныя мэты дзейнасці — эстэтычнае выхаванне ўдзельнікаў ансамбля, творчае развіццё і прапаганда нацыянальных культурных традыцый.
“Узорны аматарскі калектыў” ансамбль танца “Крышталікі” добра вядомы як адзін з лепшых танцавальных калектываў Гродзенскай вобласці. Калектыў — лаўрэат і дыпламант розных фестываляў і конкурсаў.
Admin
Чэрвень

23 - 80 гадоў назад быў зверскі закатаваны і расстраляны немцамі Міхаіл Ігнатаў, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў лідскага патрыятычнага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Міхал Ігнатаў нарадзіўся ў 1910 годзе ў Ліпецкай вобласці. У 1939 годзе быў камандзіраваны ў Ліду, дзе патрабаваліся кваліфікаваныя чыгуначнікі. Пераехаў разам з сям'ёй.
Змаганне з нямецкімі захопнікамі ў Лідзе пачалося з першых дзён акупацыі. Невялікія падпольныя групы з ліку мясцовага насельніцтва, былых вайскоўцаў Чырвонай Арміі пачалі аб’ядноўвацца. Цэнтрам падполля стала партыйна-камсамольская група на чыгуначным вузле, якую арганізаваў камуніст Міхал Ігнатаў і камсамолец Аляксандр Клімко. Падпольшчыкі здзяйснялі дыверсіі на прадпрыемствах, чыгунцы, электрастанцыі, збіралі і хавалі зброю,аказвалі дапамогу ваеннапалонным, падтрымвалі сувязь з партызанскімі атрадамі “Іскра” і “Балтыец”.
У маі 1944 года Міхала Ігнатава арыштавалі. Гестапаўцы жорстка катавалі Ігнатава, патрабуючы назваць імёны ўсіх падпольшчыкаў і сувязных, але ад яго нічога не дамагліся. 23 чэрвеня 1944 года пасля жорсткіх катаванняў у двары турмы яго расстралялі. Яму было ўсяго 33 гады.
Пасмяротнае ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Яго імя носіць адна з вуліц нашага горада
Для просмотра полной версии этой страницы, пожалуйста, пройдите по ссылке.
Форум IP.Board © 2001-2025 IPS, Inc.