IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

14 страниц V   1 2 3 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Проект "История Лиды в датах"
Admin
сообщение 7.3.2024, 7:17
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3581
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Сакавік

1774 год – 250 гадоў назад у Ганчарах пабудавана драўляная царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы.
Адной з найстарэйшай на Лідчыне царквой сёння з’яўляецца Ганчарская Свята-Пакроўская, а таксама гэта адзін з самых каштоўных будынкаў краіны. Пабудавана яна была часткова з камня і дрэва ў выглядзе карабля ў 1774 годзе. Да 1839 функцыянавала як уніяцкая. Царква базілікальнага тыпу. Іканастас з абразом Тайнай Вячэры. Царква — помнік драўлянага дойлідства. Ні ў гады вайны, ні ў гады ганенняў храм у Ганчарах разбураны не быў. Да нашых дзён захаваўся ў сваім першапачатковым выглядзе.

24 – 40гадоў з дня нараджэння Дзінары Мазітавай (1984, г. Ліда), кампазітара, педагога, музыканта, лаўрэата шматлікіх міжнародных конкурсаў.
Сваю першую оперу “Кветкі пад залевай” Дзінара напісала ў дзевяць гадоў па аднайменнай п’есе беларускага драматурга Ігара Сідарука. Опера гучала на міжнародным конкурсе “Надзея 93”, дзяўчынка стала яголаўрэатам.
Наша зямлячка шмат канцэртуе, удзельнічае ў розных фестывалях, конкурсах. І, вядома ж, творыць музыку ў розных жанрах: опера, балет, сюіта, саната, раманс... А з’яўляеццамажлівасць — абавязковапрыязджае на радзіму.

26 – 35 гадоў з дня нараджэння Ігара Тура (1989,Лідскі раён), беларускага журналіста.
Ігар Тур — пераможца ХІІІ нацыянальнага конкурсу “Тэлевяршыня” ў намінацыі “Найлепшы рэпарцёр” (2017г.). Узнагароджаны Медалём Францішка Скарыны “за прафесіаналізм і асабісты ўнёсак у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі”. Аўтар кнігі “Ложь беглых” (2021г.)
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 5.2.2024, 8:51
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3581
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Люты

8 - 110 гадоў з дня нараджэнняВалянціна Таўлая (1914–1947), беларускага паэта, літаратуразнаўцы, грамадскага дзеяча.
У верасні 1939 года вызвалены з турмы Чырвонай Арміяй. У 1939—1941 гадах працаваў у лідскай раённай газеце «Уперад». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1941 года.
У гады Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскага атрада імя Р. Катоўскага брыгады імя Ф. Дзяржынскага Баранавіцкага злучэння (1942—1944), разведчыкам, кіраўніком наваградскай агентурнай сеткі спецгрупы «Буравеснік» (студзень — ліпень 1944). У верасні 1943 арыштаваны СД у Лідзе, вызвалены з дапамогай беларускіх паэтаў, палітычных і ваенных дзеячаў.
З канца лета 1944 года — адказны сакратар навагрудскай раённай газеты «Звязда». У 1945—1947 гадах — старшы навуковы супрацоўнік і намеснік дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы.
Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Аўтар публіцыстычных нарысаў пра рэвалюцыйна-вызваленчую і антыфашысцкую барацьбу.Раскрыў мужнае аблічча рэвалюцыянера 1930-х гадоў, характэрныя рысы якога — глыбокае лірычнае перажыванне і ўнутраная гатоўнасць высокага ахвяравання, асэнсаванне сутнасці пройдзеных змагарных шляхоў і барацьбы як усечалавечай праблемы разняволення свету, абнаўлення жыцця. Пісаў літаратурна-крытычныя (пра творчасць Я. Купалы, П. Пестрака, Я. Брыля). Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Міцкевіча, І. Крылова і інш.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.1.2024, 7:29
Сообщение #3


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3581
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Студзень

500 гадоў назад у вёсцы Малое Мажэйкава Лідскага павету пабудаваны праваслаўны храм абарончага тыпу. Вядомы, як Маламажэйкаўская царква.
Маламажэйкаўская Багародзіцкая царква-крэпасць — адна з тых культавых пабудоў памежжа XV-XVI ст., дзякуючы якім Беларусь увайшла ў гісторыю еўрапейскай архітэктуры.
Маламажэйкаўская царква пакідае незабыўнае ўражанне. Нагадвае яна хутчэй не дом для малітвы, а пабудаваны для змагання сярэднявечны замак. Яе тоўстыя муры складзены з моцнай, бы бетон, цэглы, вырабленай паводле даўно згубленых рэцэптаў. Шведскія ядры пакідалі толькі драпіну на іх. Яна мела падземны ход і патаемныя лазы ў мурах, а па кутах да нашых дзён захаваліся чатыры стромкія вежы, на якіх з яе вядуць спіралепадобныя каменныя сходы. Пад царквою ёсць два ўмяшчальныя скляпы, дзе быў калодзеж і, магчыма, перахоўваліся баяпрыпасы ды правіянт, а ўваход у яе абараняліважкія жалезныя дзвяры-герсы, якія апускаліся на ланцугах са спецыяльнай нішы ў сцяне. але асабліва падкрэсліваюць яе ваеннае прызначэнне шматлікія байніцы, што захаваліся дагэтуль і ў вежах і ў мурох вакол. І разам з тым суровы будынак мае багатае дэкаратыўнае аздабленне як звонку,так і ўнутры. З усіх абаронных цэркваў у Мураванкі больш цікавыя вонкавыя нішы, а таксама вельмі прыгожае нутраное зорчатае скляпенне.
Маламажэйкаўская царква — адзін з найвыдатнейшых помнікаў абарончага сакральнага дойлідства на гістарычнай Лідчыне. Яна ўнесена ў Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцей Беларусі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 30.11.2023, 14:44
Сообщение #4


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3581
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Снежань

5 гадоў тамуў 2018 годзе статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымаў элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння”.
Традыцыйнае бела-ўзорыстае ткацтва было распаўсюджана ў сялянскім побыце на ГродзеншчынеуXIX - ХХстст., пацверджаннем таму з'яўляецца наяўнасць вялікай колькасці белаўзорыстых ручнікоў і абрусаў у этнаграфічных калекцыях беларускіх музеяў. Працэс ткацтва наладжаны ў Лідскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. За адраджэнне традыцыйных тэхналогій ткацтва Панямоння гэта ўстанова атрымала прэмію “За духоўнае адраджэнне”.Для ткацтва ўмельцы скарыстаюць кросны, якія дасталіся майстрам у спадчыну ад старэйшых носьбітаў мясцовых традыцый ткацтва.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 2.11.2023, 8:35
Сообщение #5


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3581
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Лістапад

18 – 115годоў з дня нараджэнняБрыкеля Паўла Парфір’евіча (1903-1983), савецкі ваенаначальнік, у гады Вялікай Айчыннай вайны — камандзір 6-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса на шэрагу франтоў, Герай Савецкага Саюза. Гвардыі генерал-маёр. Удзельнік вызвалення г. Ліды. Ганаровы грамадзянін г. Ліды.

У аперацыі «Баграціён» па вызваленні Беларусі Генштаб Чырвонай Арміі істотную ролю адводзіў кавалерыйскім часткам з-за іх высокай рухомасці. Кавалерыя ў тыя часы была эквівалентам сучасных мотастралковых войскаў. Коні выкарыстоўвалісяяк сродак перасоўвання, баі ў конным ладу, так званыя шабельныя атакі былі вельмі рэдкай з'явай. Здольнасць да хуткага манеўру ў кожным баі мела вельмі важнае значэнне, а ў лясістай беларускай мясцовасці ў гэтым плане ніхто з кавалерыяй параўнацца не мог.
Ганаровае права называцца «Гродзенскай» 6-я гвардзейская кавалерыйская дывізія, а яе 23-і гвардзейскі кавалерыйскі полк «Лідскім» атрымалі ў ліпені 1944 года. У час аперацыі «Баграціён» кавалерысты за 36 дзён прайшлі з баямі 770 кіламетраў, беручы ўдзел у вызваленні 268 населеных пунктаў, у тым ліку Маладзечна, Ліды, Гродна. Гэткім паспяховым дзеянням дывізіі ў немалой ступені спрыяў вялікі баявы вопыт яе камандзіра – генерал-маёра Паўла Брыкеля.
Указам Прэзідыума Вярхоўнай Савета СССР ад 29 мая 1945 года за высокае каманднае майстэрства, мужнасць і адвагу, выяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі гвардыі генерал-маёру Паўлу Парфір'евічу Брыкелю прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 2.10.2023, 7:24
Сообщение #6


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3581
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Кастрычнік

9 – 85годоў з дня нараджэння Уладзіміра Мельнікава (1938 – 2022), мастака, педагога.
Уладзімір Мельнікаў як мастак пакінуў вялікую спадчыну. Ён пісаў у розных жанрах, але ўлюбёным яго жанрам быў партрэт. У партрэтах мастаку ўдавалася перадаць стан душы чалавека, яго характар і тэмперамент. Шмат вядомых людзей Беларусі ўвасобіў Уладзімір Мельнікаў у сваіх работах. Выкананы ім партрэт Прэзідэнта краіны Александра Лукашэнкі знаходзіцца ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы. З-пад пэндзэля мастака выйшлі партрэты Уладзіміра Мулявіна, Анатоля Ярмоленкі, Ганны Радзько, Уладзіміра Ліпскага, і многіх іншых.
Уладзімір Мельнікаў не раз быў узнагароджаны і заахвочаны за вялікі ўклад у развіццё беларускага мастацтва, у тым ліку і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Вядомасць гэтага мастака даўно выйшла за межы Лідчыны. Яго карціны захоўваюцца ў найбуйнешых музеях Беларусі, у многіх галерэях і вядомых дамах Еўропы, а таксама з ЗША, Аўстраліі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.9.2023, 7:21
Сообщение #7


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3581
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Верасень

50 год таму назад (1973г.) прынята пастанова ўраду БССР аб адкрыцці ў горадзе Лідзе музычнага вучылішча. (Зараз Лідскі дзяржаўны музычны каледж).
У 1973 годзе ў нашым горадзе ўпершыню быў аб’яўлены набор у новую сярэдне-спецыяльную ўстанову, якая стала называцца Лідскім музычным вучылішчам. Тады ўпершыню пасля конкурсных выпрабаванняў было залічана 125 выпускнікоў дзіцячых музычных школ Беларусі і Украіны. Невялікі педагагічны калектыў, у асноўным з ліку маладых выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, узначаліў заслужаны дзеяч мастацтваў нашай краіны, выдатнік народнай адукацыі Эдуард Кірыленка, затым выдатнік народнай адукацыі Мар’ян Баяровіч, потым лаўрэат прэміі імя А.І. Дубко, выкладчык вышэйшай катэгорыі, віцэ-прэзідэнт Беларускай гільдыі трубачоў, член міжнароднай асацыяцыі “Мастацтва і адукацыя” Канстанцін Сцяпанаў і зараз Алена Серакова.
Асаблівы гонар каледжа складаюць выпускнікі – вядомыя ў Беларусі і за яе межамі музыканты: кіраўнік ансамбля “Троіца” – Іван Кірчук, кампазітар - Дзінара Мазітава, саліст групы “Чысты голас” - Юрый Рудзевіч, салістка Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.І. Жыновіча - Таццяна Хандогая, заслужаная артыстка Беларусі – Вольга Вронская і іншыя.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

14 страниц V   1 2 3 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 19.3.2024, 8:45