Ліпень
8 – 80 гадоў з часу вызвалення Ліды ад нямецка-фаысцкіх захопнікаў.
Згодна з распрацаванай аперацыяй “Баграціён” войскі 3-га Беларускага фронта пад камандаваннем генерала арміі Івана Данілавіча Чарняхоўскага імкліва прасоўваліся наперад, вызваляючы родную зямлю ад захопнікаў. 8 ліпеня 1944 года ў выніку ўмелага манеўра конніцы, танкаў, пяхоты чырвонаармейцы авалодалі горадам Ліда – буйным чыгуначным вузлом і важным апорным пунктам абароны немцаў на Гродзенскім напрамку.
Першыя падраздзяленні нашых войск уварваліся ў горад з паўночнага ўсходу у 17 гадзін 30 хвілін, пасля паўтарагадзіннага бою поўнасцю вызвалілі яго ад ворага. Над самым высокім будынкам горада (а гэта было педвучылішча) развяваўся чырвоны сцяг Перамогі.
9 ліпеня 1944 года у газеце “Праўда” быў надрукаваны загад Вярхоўнага галоўнакамандуючага камандуючаму 3-ім Беларускім фронтам генералу арміі І.Д. Чарняхоўскаму, у якім гаварылася: “У азнаменаванне дасягнутага поспеху злучэнні і часці, якія найбольш вызначыліся ў баях за вызваленне горада Ліда, прадставіць да прысваення назвы “Лідскіх” і да ўзнагароджання ордэнамі. Сёння, 9 ліпеня у 22 гадзіны сталіца нашай Радзімы – Масква – салютуе доблесным вайскам, якія авалодалі горадам Ліда, дваццаццю артылерыйскімі залпамі са 120 гармат”.