IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Обзор мероприятий 2014г., Обзор мероприятий, проведенных ЦБ и филиалами в 2014 году.
Admin
сообщение 20.11.2014, 8:29
Сообщение #134


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3727
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Дзень светлай памяці.Дзяды”

Зносіны з блізкімі не перапыняюцца нават пасля іх смерці. Мы іх часта ўспамінаем, наведваем месцы апошняга прыстанку і молімся за супакой душ у храмах. Дзяды — свята беларускага народнага каляндара, звязанае з памінаннем продкаў. Дварышчанская сельская бібліятэка 31 кастрычніка правяла абрад “Дзяды”, бо гэтая спрадвечная традыцыя дапамагае захоўваць павагу да продкаў, перадаваць памяць пра старэйшае пакаленне малодшаму, з павагай ставіцца да інстытута сям'і і радства.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 20.11.2014, 8:27
Сообщение #135


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3727
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Бульба на ўсе часы”

Бульба для беларуса – нешта большае, чым проста харчовы прадукт. Гэты карняплод на сённяшні дзень з’яўляецца адным з этнавызначальных беларускіх маркераў, побач з “беларускім” зверам зубрам ды “беларускай” птушкай буслом.Уявіць сваё жыццё без бульбы наўрад ці можа хоць хто-небудзь з сучасных беларусаў. 29 кастрычніка Дварышчанская сельская бібліятэка падрыхтавала для сваіх маленькіх наведвальнікаў гульнёвую праграму “Смачней за бульбу страў няма”. Конкурс асілкаў “Падымі кошык з бульбай” вызначыў сапраўдных памочнікаў, а спрытных і хуткіх вызначыла эстафета “Кухар”, дзе трэба было апрануць фартук, узяць лыжкай бульбіну і данесці да вядзерка. Узнагародай за актыўны ўдзел сталі бульбяныя аладкі, якія пацвердзілі назву мерапрыемства “Смачней за бульбу страў няма”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 20.11.2014, 8:26
Сообщение #136


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3727
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Библиосундучок”
Мы идём в библиотеку,
Чтоб побольше прочитать
Настоящим человеком
Помогает книга стать.

Обзор-премьеру подготовили сотрудники Дворищанской сельской библиотеки с целью научить любить печатное слово, научить читательской избирательности. Маленькие и большие, толстые и тонкие, мудрые и весёлые книги были предсталены юным читателям библиотеки.


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 17.11.2014, 10:29
Сообщение #137


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3727
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Галоўнае ў жыцці – сяброўства

З мэтай паказаць сістэму ўзаемаадносін з акружаючымі людзьмі, навучыць вызначаць для сябе значныя асабістыя каштоўнасці, паказаць магчымасць і неабходнасць правільнага выбара сяброў 28 кастрычніка Дварышчанская сельская бібліятэка арганізавала для дзяцей прышкольнага лагера “Сонейка” сустрэчу “Нам без сяброўства не пражыць, сябрам трэба даражыць”, на якой дзеці разам паглядзелі і абмеркавалі фільм “Воўк і Алень”, успомнілі прыказкі і прымаўкі пра сяброўства, пачыталі вершы. Асабліва ўразіла прысутных маляваная казка “Як Ветрык знайшоў сяброўку”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 17.11.2014, 10:27
Сообщение #138


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3727
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“За грамадства без наркотыкаў”

13 лістапада ў рамках абласнога месячніка прафілактыкі злоўжывання наркатычных сродкаў у маладзёжным асяроддзі “Остановись! За “кайфом” - БЕЗДНА” ў цэнтральнай раённай бібліятэцы стартавала маладзёжная акцыя “Выбери жизнь!” У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі па справах непаўналетніх і Лідская раённая арганізацыя Беларускага грамадства Чырвонага Крыжа. Кожны выступоўца, як суб'ект прафілактыкі, акрэсліў кола разгляданых ім пытанняў у справе прафілактыкі ўжывання і незаконнага абароту наркатычных сродкаў, пазнаёміў з формамі і метадамі работы па папярэджанні і барацьбе з правапарушэннямі і злачынствамі, звязанымі з наркатычнымі рэчывамі. Акрамя таго, абмяркоўвалася важнае пытанне дапамогі падлеткам, якія трапілі ў бяду. Былі агучаны адрасы, куды можна звярнуцца за дапамогай.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 17.11.2014, 10:25
Сообщение #139


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3727
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Заслону – наркатычнаму зеллю”

У рамках абласнога месячніка прафілактыкі злоўжывання наркатычных сродкаў у маладзёжным асяроддзі “Остановись! За “кайфом” – БЕЗДНА” 6 лістапада гарадская бібліятэка-філіял № 4 запрасіла вучняў 9-х класаў СШ № 11 на гадзіну-разважанне “Скажи “НЕТ” наркотикам”. Прысутныя зрабілі шмат карысных высноў, адна з якіх недапушчэнне першага знаёмства маладых людзей з наркотыкамі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 13.11.2014, 11:06
Сообщение #140


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3727
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Смак нацыянальнай кухні”
…Калі на свеце нехта дзесці
Умее добра працаваць, -
То ўмее ён і смачна з’есці
І – адпаведна – згатаваць!

Гэтыя цудоўныя словы сталі лейтматывам фальклорнага свята “Гасціннасць нашых продкаў”, якое адбылося 11 лістапада ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Духмянай верашчакай, запечаным сакавітым мясам, хатнімі каўбасамі, залацістымі дранікамі, капуснымі, грэчкавымі і гарбузовымі блінамі, лазанкай з рознымі праслойкамі, клёцкамі, саленнямі, супам з белымі грыбамі, наліўкамі на травах і ягадах... Усім гэтым прысутныя змаглі пачаставацца , а таксама мелі магчымасць атрымаць ёмістую інфармацыю аб гісторыі беларускай нацыянальнай кухні і знайсці арыгінальныя рэцэпты, з дапамогай якіх можна прыгатаваць абед у беларускім стылі. Далучыўся да свята фальклорна-этнаграфічны гурт цэнтра рамёстваў. Фальклорнае свята стала завяршальным акордам Года гасціннасці.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 9.1.2014, 14:11
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3727
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



C мероприятиями, прошедшими в 2013 году, вы можете ознакомится перейдя по данной ссылке http://libro-lida.by/forum/index.php?showtopic=26
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
22 страниц V  « < 18 19 20 21 22 >  
Начать новую тему
Ответов (133 - 139)

22 страниц V  « < 18 19 20 21 22 >
Ответить в данную темуНачать новую тему
8 чел. читают эту тему (гостей: 8, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 1.7.2024, 2:21