Проект "История Лиды в датах"  | 
	 
	 
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах"  | 
	 
	 
			
			  8.1.2016, 13:57
			
				 Сообщение
					#1
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4344 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш.  | 
	
| 
			
			 | 
	|
![]()  | 
	
			
			  5.4.2016, 9:55
			
				 Сообщение
					#2
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4344 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 Люты 530 гадоў таму назад Беліца (Лідскі раён) атрымала статус мястэчка. У наступным годзе Беліца адзначыць 640 год. Беліца – самае старажытнае паселішча на Лідчыне. Вядома з 15 стагоддзя як вялікакняжацкае і прыватнае ўладанне. У 1431 – 1500 гадах у Беліце дзейнічаў касцёл. З 1486 года - мястэчка. Сярод дзяржаўцаў беліцкіх былі Ю.І.Іллініч і Ю.М.Радзівіл. Беліца // Культура Беларусі: энцыклапедыя. Т.1 / рэдкал. Т.У. Бялова (гал.рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2010. – С.647 - 648 260 гадоў таму назад адкрыта ў Лідзе калегія піяраў. Стараста лідскі і падстолій літоўскі Ігнацій Сцыпіён дэль Кампа дабіўся ў 1756 годзе ад віленскага біскупа Міхала Зеньковіча дазволу адкрыць у Лідзе новы піярскі калегіум. Можна сцвярджаць, што менавіта дзякуючы піярам Ліда звыш 75 год заставалася значным рэгіянальным цэнтрам культуры і адукацыі. На жаль, праблемы з фінансаваннем і моцная канкурэнцыя не далі тутэйшаму калегіуму як след развіцца, але нават нягледзячы на гэта, ён здолеў унесці істотны ўклад у развіццё асветніцкай справы на Грдзеншчыне – сярод яго найбольш вядомых выхаванцаў былі: прафесар батанікі Віленскага універсітэта Станіслаў Юндзіл, пісьменнік Войцах Нарбут, аўтар 10-томнага “Польскага гербоўніка” Ян Баброўскі, прэзідэнт Таварыства навук і мастацтва пры Віленскім універсітэце (1804 -1808), капелан Віленскай гімназіі Францыск Гадлеўскі і інш. Самусік, А.Ф. Лідскі піярскі калегіум / А.Ф.Самусік // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф. (Ліда, 3 кастр. 2008г.) / рэдкал.: А.П.Худык (гал.рэд.) [і інш.]. – Ліда, 2009. – С. 40 - 43 14 – 75 год з дня нараджэння Валеха Зінаіды Васільеўны (1941г., в.Вангі, Лідскага раёна), беларускага гаспадарчага дзеяча, заслужанага работніка прамысловасці Беларусі. З 1991 па 2002 гады Зінаіда Васільеўна працавала на швейнай фабрыцы “Камсамолка”, якая была пераўтворана ў ЗАА “Мілавіца”. Працавала на пасадзе дырэктара, генеральнага дырэктара, прэзідэнта і зноў гендырэктара аб’яднання. За дзесяцігоддзе прадпрыемства аснасцілі навейшым тэхналагічным абсталяванем, укаранілі сучасныя вытворчыя тэхналогіі, стаўка была зроблена на імпартную сыравіну і якасць, актыўна развівалася сетка фірменнага гандлю. Брэнд “Мілавіца” стаў прызнаным ва ўсім свеце, марка прадпрыемства прызнавалася лепшай у Германіі, Ізраілі, Чэхіі, Расіі. З.В.Валеха ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, ордэнам “Знак Пашаны”, у 1994 г. яна атрамала званне “Заслужаны работнік лёгкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь”, у 2001 г. узнагароджана дыпломам “Человек дела”. Валеха Зинаида Васильевна // Женщины Беларуси. - Минск, 2003. - C.49 20 – 90 год з дня нараджэння Лазоўскага Мікалая Фёдаравіча (1926 г., в. Лазяны Лідскага раёна – 2009, Ліда), самадзейнага мастака. За свой век Мікалай Фёдаравіч напісаў вялізарную колькасць карцін. Яму былі аднолькава падуладныя графіка, акварэль, алей. Сваёй творчасцю ён нёс людзям дабрыню, веру, спагаду. Прымаў удзел ў рэстаўрацыі разбуранай Радзівонішскай царквы. Ім жа створана “Святое сямейства” – цэнтральны абраз касцёла па вул. Тухачэўскага ў Лідзе. Шмат карцін мастака вывезены на Украину, у Германию, Канаду, Злучаныя Штаты. Лучко, А. Мікола Лазоўскі – мастак і паэт / Алена Лучко // Лідскі Летапісец. – 2011. - № 1. – С. 13 24 – 80 год з дня нараджэння Лабко Георгія Мікалаевіча (1936г., в Дакудава Лідскага раёна - 1997г.), беларускага вучонага-даследчыка ў галіне генетычнай папуляцыі пухлінных клетак, кандыдата медыцынскіх навук. У 1963 – гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР. У гэтай установе і застаўся працаваць, дзе вырас д малодшага да вядучага навуковага супрацоўніка. Тут падрахтаваў і докарскую дыссертацыю, якая, на жаль, засталася неабароненай. Сліўкін, В.В. Лабко Георгій Мікалаевіч / В.В.Сліўкін // Памяць : Ліда. Лідскі раён : Гiст.-дак. хронiкі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. В.Г. Баранаў і інш.; маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск, 2004. – C. 462  | 
	
| 
			
			 | 
	|
 Admin   Проект "История Лиды в датах"   8.1.2016, 13:57
 
 Admin   Сакавік
450 год часу ўтварэння (1566) Лідскага па...   5.4.2016, 9:55
 
 Admin   Красавік
450 год  таму (1566) уведзены ў дзеянне ...   5.4.2016, 9:56
 
 Admin   Май
640 год таму (1376) тры манахі-францысканцы пр...   2.5.2016, 8:32
 
 Admin   Чэрвень
6 - 60 год з дня нараджэння Вінніка Леанід...   31.5.2016, 16:29
 
 Admin   Ліпень
	50 год таму (1966, ліпень) адбылося адкрыц...   11.7.2016, 8:09
 
 Admin   Жнівень
	 55 год (1961, красавік)  - з часу адкрыц...   1.8.2016, 8:18
 
 Admin   Верасень
	 70 год таму (1946, верасень)  -  у Лідз...   31.8.2016, 15:53
 
 Admin   кастрычнік
	7 - 115 год  таму (1901 г.)  -   адбыл...   4.10.2016, 9:34
 
 Admin   лістапад
	11 – 65 год з дня нараджэння Судара Аляк...   3.11.2016, 7:44
 
 Admin   снежань
80 год  таму (1936 - 1939) з часу выдання ...   2.12.2016, 9:01
 
 Admin   Студзень
 	595 гадоў   таму (студзень – люты 1422)...   3.2.2017, 7:35
 
 Admin   Люты
	230 гадоў з дня нараджэння Антонія Гарэцкага...   3.2.2017, 7:35
 
 Admin   Сакавік
3	- 80 гадоў з дня нараджэння Бобера Мірон...   1.3.2017, 8:23
 
 Admin   Красавік
	4 – 100 гадоў з дня нараджэння Зусмана А...   3.4.2017, 7:44
 
 Admin   Май
	75 гадоў таму 8 мая 1942 года былі расстралян...   2.5.2017, 7:47
 
 Admin   Чэрвень
65 гадоў таму – (1952, чэрвень) завершана ...   1.6.2017, 9:24
 
 Admin   Ліпень
	31 – 215 гадоў з дня нараджэння Ігната  Да...   6.7.2017, 9:00
 
 Admin   Жнівень
	625 гадоў таму (4 жніўня 1392 г.) – у маё...   31.7.2017, 13:35
 
 Admin   Верасень
	500-годдзе беларускага кнгадрукавання 
 ...   1.9.2017, 8:25
 
 Admin   Кастрычнік 
	150 гадоў таму (1867) завяршылася буд...   2.10.2017, 13:10
 
 Admin   Лістапад
 	315 гадоў з дня нараджэння Кароля Карыц...   31.10.2017, 11:05
 
 Admin   Снежань
 	165 гадоў з дня нараджэння  Вандаліна Шу...   29.11.2017, 13:46
 
 Admin   Студзень
 	3 -  280 гадоў з дня нараджэння Нарбута...   4.1.2018, 15:02
 
 Admin   Люты
 	10 лютага – 150 гадоў з дня нараджэння Кару...   1.2.2018, 7:23
 
 Admin   Сакавік
 	1 сакавіка – 85 гадоў з дня нараджэння А...   1.3.2018, 9:32
 
 Admin   Красавік
 	15 -  80 гадоў з дня нараджэння Пятра М...   30.3.2018, 8:03
 
 Admin   Май
 	155  гадоў з дня нараджэння Біруты (сапр. Да...   2.5.2018, 7:32
 
 Admin   Чэрвень
 	605  год таму назад стала пісьмова вядом...   1.6.2018, 7:00
 
 Admin   Ліпень	
	27 ліпеня  – 55 гадоў з дня нараджэння  Г...   4.7.2018, 7:26
 
 Admin   Жнівень
	  17 жніўня – 95 гадоў з дня нараджэння Н...   31.7.2018, 8:05
 
 Admin   Верасень
	695 год таму назад па загаду князя Вялі...   3.9.2018, 8:19
 
 Admin   Кастрычнік
	605 год таму назад  стала пісьмова вя...   1.10.2018, 6:27
 
 Admin   Лістапад 	
	30 год з часу стварэння народнага анса...   31.10.2018, 9:11
 
 Admin   Снежань 	
	 10 – 105 год з дня нараджэння Гебельта...   3.12.2018, 7:07
 
 Admin   Студзень
	495 гадоў таму (1524) у вёсцы Малое Мажэ...   2.1.2019, 8:39
 
 Admin   Люты	 
	8 – 105 год з дня нараджэння Валянціна Таў...   31.1.2019, 6:58
 
 Admin   Сакавiк
 	245 гадоў таму (1774) у вёсцы Ганчары  ...   28.2.2019, 10:17
 
 Admin   Красавік
60  гадоў (1959 г.) — з часу адкрыцця  Лі...   22.3.2019, 14:14
 
 Admin   Май
	55  гадоў (1964 г.) —  было ўстаноўлена званн...   30.4.2019, 14:00
 
 Admin   Чэрвень
13 чэрвеня – 160 год з дня нараджэння Канс...   3.6.2019, 8:13
 
 Admin   Ліпень
8 ліпеня – 75 гадоў з дня вызвалення горада...   1.7.2019, 8:05
 
 Admin   Жнівень
25 жнівеня 1944 года (75 гадоў) заснавана ...   1.8.2019, 8:08
 
 Admin   Верасень
8 верасня – Дзень горада Ліды.
	30 верасн...   3.9.2019, 9:36
 
 Admin   Кастрычнік
У Свята-Георгіеўскім храме горада Ліды ...   1.10.2019, 10:01
 
 Admin   Лістапад
	7 – 70 год з дня нараджэння Міхася Івана...   31.10.2019, 12:59
 
 Admin   Снежань
	Гісторыя  Лідскага тэлебачання пачалася 3...   2.12.2019, 8:14
 
 Admin   Студзень
	745 гадоў з дня нараджэння Гедыміна (кал...   9.1.2020, 14:41
 
 Admin   Люты
	2 – 65 гадоў з дня нараджэння Ірыны Сямёнаўн...   31.1.2020, 14:52
 
 Admin   Сакавік
	2 – 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Ле...   3.3.2020, 10:33
 
 Admin   Красавік
	9 – 160 гадоў з дня нараджэння Вільгельм...   31.3.2020, 15:06
 
 Admin   Чэрвень
	8 – 75 гадоў з дня нараджэння Валерыя Ва...   1.6.2020, 9:57
 
 Admin   Ліпень
 95 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Алякс...   1.7.2020, 8:32
 
 Admin   Кастрычнік
	10 кастрычніка - 95 гадоў з дня нарадж...   1.10.2020, 13:36
 
 Admin   Лістапад
14 лістапада -110 гадоў з дня нараджэння ...   2.11.2020, 8:28
 
 Admin   Снежань
 	17 снежня – 90 гадоў з дня нараджэння Ал...   2.12.2020, 7:54
 
 Admin   Студзень
	20 гадоў з часу стварэння Лідскага эстра...   4.1.2021, 10:19
 
 Admin   Люты
 3 – 70 год з дня нараджэння Гарачова Уладзім...   1.2.2021, 8:01
 
 Admin   Сакавік
	11– 110 год з дня нараджэння Мігдала Арка...   26.2.2021, 13:38
 
 Admin   Красавік
 	24 - 90 год з дня нараджэння Стадуба Ал...   31.3.2021, 10:15
 
 Admin   Май
	110 год з дня нараджэння Труханава Аляксея Фё...   30.4.2021, 13:04
 
 Admin   Чэрвень
 	6 – 65 год з дня нараджэння Вінніка Леан...   31.5.2021, 15:08
 
 Admin   Ліпень
 	7– 70 год з дня нараджэння  Гушчынскага  ...   2.7.2021, 7:27
 
 Admin   Жнівень
 	5– 135 год з дня нараджэння  Яманта Бран...   3.8.2021, 7:05
 
 Admin   Верасень
 	7– 95 год з дня нараджэння  Слукі Вацла...   1.9.2021, 8:28
 
 Admin   Кастрычнік
 	7– 120 год таму (1901 г.) адбылося ад...   1.10.2021, 7:15
 
 Admin   Лістапад
	11– 70  год  з дня нараджэння Судара Аля...   5.11.2021, 7:23
 
 Admin   Снежань
	5 – 90   год  з дня нараджэння Мурахвера ...   2.12.2021, 7:18
 
 Admin   Студзень
 2 - 85 гадоў з дня нараджэння Васько Ула...   3.1.2022, 7:08
 
 Admin   Люты
	600 гадоў таму (студзень-люты 1422) Лідскі з...   1.2.2022, 7:27
 
 Admin   Сакавік
 10 – 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра...   1.3.2022, 8:59
 
 Admin   Красавік
	 630 гадоў таму (1392 год) у маёнтку Вос...   19.4.2022, 9:36
 
 Admin   Май
 8 – 80 гадоў таму (1942) былі растраляны 6 т...   4.5.2022, 7:01
 
 Admin   Чэрвень
 19 – 110 гадоў з дня нараджэння Пятра Біт...   1.6.2022, 10:50
 
 Admin   Ліпень
24 – 110 гадоў з дня нараджэння Булата Бары...   11.7.2022, 11:07
 
 Admin   Жнівень 
 9 – 55 гадоў з дня нараджэння Клімовіча ...   1.8.2022, 8:56
 
 Admin   Верасень
16 – 65 гадоў з дня нараджэння Марыі Мас...   15.9.2022, 8:49
 
 Admin   Кастрычнік
 24 – 125 гадоў з дня нараджэння Галіц...   30.9.2022, 11:19
 
 Admin   Лістапад
	17 – 75 гадоў з дня нараджэння Жалезнага...   1.11.2022, 8:49
 
 Admin   Лістапад
	17 – 75 гадоў з дня нараджэння Жалезнага...   1.11.2022, 8:49
 
 Admin   Снежань 
3 – 85 гадоў з дня нараджэння Дануты Бічэ...   1.12.2022, 7:24
 
 Admin   Студзень
	Сёлета спаўняецца 700-гадоў, калі па заг...   3.1.2023, 8:00
 
 Admin   Люты
13- 55 гадоў з дня нараджэння Саука Антона Ул...   31.1.2023, 9:09
 
 Admin   Сакавік 
8 – 110 год з дня нараджэння Гапеева Яфім...   1.3.2023, 10:34
 
 Admin   Красавік
15 – 85 год з дня нараджэння Макарэвіча П...   31.3.2023, 14:17
 
 Admin   Май
	150 гадоў з дня нараджэння Веры Навіцкай, нач...   2.5.2023, 8:07
 
 Admin   Чэрвень
	8 – 80 гадоў з дня нараджэння Юльяна Міха...   8.6.2023, 7:13
 
 Admin   Ліпень
	27 – 60гадоў з дня нараджэння Грушы Рычард...   30.6.2023, 9:21
 
 Admin   Жнівень
	17 – 100 гадоў з дня нараджэння Наказных ...   1.8.2023, 8:10
 
 Admin   Верасень
 50 год таму назад (1973г.) прынята паста...   1.9.2023, 7:21
 
 Admin   Кастрычнік
9 – 85годоў з дня нараджэння Уладзіміра...   2.10.2023, 7:24
 
 Admin   Лістапад
	18 – 115годоў з дня нараджэнняБрыкеля Па...   2.11.2023, 8:35
 
 Admin   Снежань
	5 гадоў тамуў 2018 годзе статус гісторыка...   30.11.2023, 14:44
 
 Admin   Студзень
	500 гадоў назад у вёсцы Малое Мажэйкава ...   3.1.2024, 7:29
 
 Admin   Люты
8 - 110 гадоў з дня нараджэнняВалянціна Таўла...   5.2.2024, 8:51
 
 Admin   Сакавік 
1774 год – 250 гадоў назад у Ганчарах паб...   7.3.2024, 7:17
 
 Admin   Красавік
1919 год  –  105 гадоў з дня нараджэння А...   29.3.2024, 10:11
 
 Admin   Май
 30 гадоў з часу стварэння бярозаўскага ўзорна...   2.5.2024, 7:30
 
 Admin   Чэрвень
	23  - 80 гадоў назад быў зверскі закатава...   3.6.2024, 7:33![]() ![]()  | 
	
| Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2025, 4:48 |