Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
5.4.2016, 9:55
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Сакавік 450 год часу ўтварэння (1566) Лідскага павета. Папярэднікам Лідскага павета было Лідскае намесніцтва, вядомае з 1382 года. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1565 – 66 гадоў да Лідскага намесніцтва далучаны суседнія Васілішскае і Эйшышкае намесніцтвы ( са складу Трокскага ваяводства), а іх агульная тэрыторыя ўтварыла ўласна Лідскі павет з фіксаванымі межамі. Насевіч, В.Л. Лідскі павет / В.Л. Насевіч // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. - Мінск, 1998. – Т. 9. – С. 251 – 252 505 год таму (1511) в. Малое Мажэйкава ўпершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах. Упершыню згадваецца ў 1511 як маёнтак у Жалудоцкай воласці Трокскага ваяводства, падараваны вялікім князем ВКЛ Жыгімонтам І Старым віленскаму падканюшнаму Шымку Мацкевічу. Дулеба, Г.І Малое Мажэйкава / Г.І.Дулеба // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. - Мінск, 1998. – Т. 10. – С. 36 11 – 105 год з дня нараджэння Мігдала Аркадзя Бенядзіктавіча (Бяйнусавіча) (1911г., Ліда – 1991г.), расійскага фізіка-тэарэтыка, гісторыка, педагога, заснавальніка новых кірункаў у ядзернай фізіцы і фізіцы металаў, член-карэспандэнта АН СССР (1953), акадэміка АН СССР (1966). Аркадзь Мігдал развіў тэорыю дыпольнага і квадрупольнага выпраменьванняў ядраў, тэорыю іанізацыі атамаў пры ядзерных рэакцыях. Распрацаваў тэорыю шырокіх ліўняў. Разгледзеў уплыў шматкратнага рассейвання на тармазное выпраменьванне і развіў метад рашэння квантавай задачы многіх цел. Акрамя таго, бліскучы навуковец-фізік развіў колькасную тэорыю ядра на аснове квантавай тэорыі поля, ужыў тэорыю звышправоднасці ў пытаннях будвы ядраў, вылічыў момант інэрцыі для розных ядраў, даследваў палярызацыю вакууму ў моцных магнітных палях. Канструяванне савецкага акваланга – таксама заслуга нашага земляка. Тое, што зрабіў Аркадзь Мігдал для фізікі, годна Нобелеўскай прэміі – адкрыцці ў галіне атамнай і ядзернай фізікі, квантавай тэорыі, тэорыі металаў... Акадэмік, фізік-тэарэтык // Кніга рэкордаў Лідчыны / Лілія Лапшына [і інш.] . - Ліда, 2013. - С. 4 30 – 60 год з дня нараджэння Лялько Хрысціны Аляксееўны (1956г., в.Хадзюкі Лідскага раёна), беларускай пісьменніцы, галоўнага рэдактара часопіса “Наша вера” з 1996 г. У 90-я гады лёс падараваў Хрысціне дзве незабыўныя сустрэчы з Папам Янам Паўлам ІІ. Святы Айцец благаславіў яе на выданне каталіцкіх часопісаў “Наша вера” і “Ave Maria”. Лялько сабрала каля квартальніка “Наша вера” лепшыя творчыя сілы – святароў, пісьменнікаў, вучоных, даследчыкаў роднай культуры, гісторыі, літаратуры. Заснавала пры часопісе “Бібліятэку “Нашай веры” і стала яе рэдактарам. Яна аўтар кніг прозы «Дарога пад гару», «Світанак над бярозамі» і кнігі паэзіі «На далонях любові». У яе апрацоўцы выйшаў зборнік народных казак «Хітрэй свету не будзеш». Пераклала на беларускую мову нарыс Уладзіслава Сыракомлі «Мінск», кнігі Папы Яна Паўла II «Пераступіць парог надзеі», «Дар і Таямніца», «Устаньце, хадзем!», «Памяць і самасвядомасць», энцыклікі «Fides et ratio», «Ecclesia de Eucharistia», Апостальскі ліст пра Ружанец «Rosarium Virginis Mariae», творы Яна Твардоўскага і іншыя тэалагічныя творы. Хрысціна Лялько: [буклет] / склад. Т.С. Бальцэвіч; рэд. Т.І. Зенюкевіч. - Ліда, 2007. (Славутыя землякі) |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 8:24 |