Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
5.4.2016, 9:56
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Красавік 450 год таму (1566) уведзены ў дзеянне другі статут Вялікага княства Літоўскага – збор законаў феадальнага права. Галоўная асаблівасць – раўнапраў’е ўсіх перад судом. Тады ж кароль Жыгімонт Аўгуст дазволіў праводзіць пасяджэнні земскага суда ў адной з вежаў Лідскага замка. 3 – 70 год з дня нараджэння Смольскага Рычарда Баляслававіча (1946г., г. Ліда), беларускага тэатразнаўца, доктара мастацствазнаўца, педагога. У сааўтарстве з Ю. Сохарам напісаны п’есы – “Разбег” (1974), “Выкупленне” (1975), “Мы яшчэ пажывём...” (1980) і інш., - якія ставіліся на прафесійных і аматарскіх сцэнах, у беларускім радыётэатры. Ён – аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў “Марыя”, “Уладзіслаў Галубок”, “Жыццё кліча” і інш. Працы вучонага тэатразнаўцы пастаянна адзначаліся прэміямі і дзяржаўнымі ўзнагародамі, у т. л. Прэміяй Міністэрства культуры і канфедэрацыі творчых саюзаў (1997) і Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999 г.) у намінацыі “Мастацтвазнаўства і крытыка”. Рычард Смольскі (нар. у 1946 г. [Ліда]) // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. ХХ - пачатак ХХІ стагоддзя. - Мінск, 2005. - Т. 4. - C. 332 30 – 60 год з дня нараджэння Багдановіч Ірыны Эрнстаўны (1956 г., г. Ліда), беларускай паэткі, літаратуразнаўца, педагога. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН Беларусі (1983). 3 1983 працуе ў Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Друкуецца з 1973. Аўтар кніг вершаў «Чаравікі маленства» (1983), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993), «Сармацкі альбом» (2004), «Прыватныя рымляне» (2006), манаграфій «Янка Купала і рамантызм» (1989), «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» (2001). Укладальнік зборнікаў «Казімір Сваяк. Выбраныя творы» (2010) і «Вінцук Адважны. Выбраныя творы» (2011). Перакладае з польскай мовы. У яе зборніках вершаў паэтычны роздум пра родны край, яго гісторыю і культуру, няпростыя клопаты і турботы сучаснікаў. Багдановіч Ірына / А. Пяткевіч // Пяткевіч, А. Людзі культуры з Гродзеншчыны. – Гродна, 2000. – С. 20 |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 3:53 |