Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
2.5.2016, 8:32
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Май 640 год таму (1376) тры манахі-францысканцы прынеслі ў Ліду выяву Божай Маці з Візненскага парафіяльнага касцёла. Абраз Маці Божай Ружанцовай, які знаходзіцца ў Фарным касцёле – найстарэйшы каталіцкі абраз на Беларусі, сведка хрышчэння Літвы Ягайлам, магчыма, гэтай іконай ахрышчана Лідчына. За шэсць стагоддзяў па Лідчыне прайшло нямала войнаў і пажараў, але абраз Маці Божай застаўся некрануты. Цяпер ён у выдатным стане. З даўніх часоў лічыцца, ўто абраз мае цудадзейную сілу, таму да яго не спыняецца паток людзей з просьбамі аб збаўленні ад хвароб, фізічных і духоўных, аказанні дапамогі ў складаных жыццёвых сітуацыях. Самы старажытны абраз // Кніга рэкордаў Лідчыны / Лілія Лапшына [і інш.] . - Ліда, 2013. - С. 9. 15 – 100 год з дня нараджэння Тарас Ніны (1916г., в. Заполле Навагрудскага раёна – 2006 г.), беларускай паэткі. У 1938 -1945 гг. жыла ў Лідзе, працавала літсупрацоўнікам у рэдакцыі лідскай раённай газеты “Уперад”, выбіралася дэпутатам гарадскога Савета. Старэйшая беларуская паэтэса Ніна Тарас належыць да нядаўна яшчэ даволі прадстаўнічай у беларускай літаратуры кагорты заходнебеларускіх паэтаў. Упершыню атрымала сталую працу ў рэдакцыі лідскай раённай газеты “Уперад”. Паэтычных кніг у Н.Тарас не шмат – “Кветка шчасця”, (1958), “Пад белым яварам” (1966), “Праз вятры-завеі” (1986) і іншыя. Паэзія Ніны Тарас аўтабіяграфічная ў самым лепшым сэнсе гэтага слова, сапраўдны летапіс жыцця жаночай душы. Прыцягальная сваім прачулым лірызмам, шчодрая на глыбокія чалавечыя пачуцці. Андруковіч, А. “У кожнай песні доля свая…” : лёс і паэзія Н.Тарас / А.Андруковіч // Роднае слова. – 2001. - № 5. – С. 18 – 24. 28 – 180 год з дня нараджэння Карловіча Яна Аляксандравіча (1836 – 1903), лінгвіста, этнографа, фалькларыста, музыказнаўца. У 1881 -82 гг. жыў і працаваў на Беларусі ў маёнтках Подзітва (Лідскі павет). Аўтар тэарэтычных прац “Найноўшыя даследаванні паданняў і іх зборы”(1883), “Сістэматыка песень польскага народа” (1889 -95), якія зрабілі моцны ўплыў на дзейнасць многіх фалькларыстаў. У кнізе “Народныя паданні і казкі, сабраныя ў Літве”(т.1-2, 1887-88) змясціў у перакладзе на польскую мову больш за 80 бел. легенд, паданняў і казак, якія запісаў у Свянцянскім, Лідскім і Навагрудскім паветах. Карловіч Ян Александр // Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2т. Т.1: Акапэла-Куцця / рэдкал. Г.П.Пашкоў [і інш.]. - Мінск, 2005. - C. 660 – 661. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 23:42 |