Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
11.7.2016, 8:09
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Ліпень 50 год таму (1966, ліпень) адбылося адкрыццё Кургана Бессмяротнасці. Насыпаны ў гонар вялікага подзвігу савецкага народа ў вайне супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў 1941 – 1945 гг. Закладка Кургана Бессмяроцця пачалася 9 мая 1966 г. і працягвалася да 8 ліпеня 1966 года. У гэты ж дзень адбылося адкрыццё кургана. 9 мая 1967 года каля Кургана была пахавана урна з прахам Невядомага салдата, парэшткі якога былі знойдзены каля вёскі Чэхаўцы. У гэтым жа годзе вакол Кургана быў пасаджаны парк. У 1973 годзе па праекту групы мінскіх архітэктараў пад кіраўніцствам Ю.М. Трахтэнберга курган быў дапоўнены пілонамі. Сліўкін, В. Помнікі, звязаныя з падзеямі 2-й Сусветнай вайны на тэрыторыі г.Ліды і Лідскага раёна / В. Сліўкін, А.Каладзяжная; фота Р.Жалезнага [і інш.] // Лідскі Летапісец. – 2005. - № 1 – 2. – С. 32. 3 - 140 год з дня нараджэння Цёткі (Пашкевіч Алаізы Сцяпанаўны), беларускай паэткі, грамадска-культурнай дзяячкі, асветніцы, артысткі тэатра, педагога, выдаўца. Нарадзілася ў 1876 годзе, у маёнтку Пясчына Шчучынскага раёна, былога Лідскага павету. Цётка першая з жанчын пачала шлях беларускай інтэлігенцыі да вяршынь еўрапейскай навукі і цывілізацыі. Аднак ніколі не забывала пра бацькоўскі кут, родную мову, свой народ. Нават смерць яе сімвалічная: сястра міласэрнасці Пашкевіч-Кайрыс згасла падчас эпідэміі тыфу ў Старым Двары, калі змагалася за жыцці людскія… “Развівайце ў сабе любоў да чалавека, - і для вас заўсёды будзе дораг родны край і народ… Развівайце любоў да народа – і сэрца ваша ў сталыя гады будзе адклікацца гарачым пратэстам на кожную крыўду. Будучыня дзержыцца на вас, моладзі, будучых грамадзянах сваёй старонкі”, - з такімі словамі звярталася Цётка да маладога пакалення на пачатку ХХ ст. А як актуальна гучаць яны сёння, у трэцім тысячагоддзі. Махнач, К. “У Панямонскім небе Цётчынай зорцы не згаснуць” : Імя Цёткі ў памяці шчучынцаў / К. Махнач // Народная асвета. – 2007. - № 1, № 2. – С. 82 – 86; С. 85 – 88. 7 – 65 год з дня нараджэння Гушчынскага Івана Сцяпанавіча (1951 г., в. Парэчча Лідскага раёна), вядомага на Лідчыне паэта, аўтара зборніка вершаў “Ідзі і вяртайся” (2010 г.). У сваёй творчасці Іван Гушчынскі ідзе ад жыцця да паэзіі, а да жыцця праз паэзію. Тэмы для сваіх вершаў ён не высмоктвае з пальца, а шукае іх у роднай вёсцы, на прасторах дарагіх яго сэрцу палеткаў, на дарогах Лідчыны і вуліцах горада, у асяроддзі сяброў і людзей знаёмых і незнаёмых, ва ўсмешках дзяўчат, мігценні зорак і г. д. Васько, У. Ад жыцця да паэзіі / У.Васько // Ідзі і вяртайся : вершы / Іван Гушчынскі. – Ліда, 2010. – С. 5 – 7. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 3:41 |