Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
11.7.2016, 8:17
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Подзвіг паэта-фалькларыста. 1 ліпеня - – 220 гадоў з дня нараджэння Яна Чачота (1796 - 1847), беларускага і польскага паэта, драматурга, фалькларыста, этнографа. Фальклорныя зборнікі Я. Чачота (1838-1846 гадоў) з яго уласнымі беларускімі вершамі яскрава засведчылі факт нараджэння новай беларускай літаратуры і адначасова выхад на гістарычную сцэну аднаго з самабытных і вялікіх славянскіх народаў. Гэты подзвіг паэта высока ацаніў у 1914 годзе ў артыкуле “Беларускае адраджэнне” Максім Багдановіч, паставіўшы Яна Чачота на чале беларускіх пісьменнікаў-адраджэнцаў. У беларускай фалькларыстыцы Я.Чачот – “постаць, можна сказаць першай велічыні… Гэта быў сапраўдны подзвіг паэта-фалькларыста”, - сцвярджаў Кастусь Цвірка. Я. Чачот сабраў каля тысячы беларускіх народных песень і выдаў іх у шасці зборніках пад назвай “Вясковыя песенькі з-пад Нёмана, Дняпра, Дзвіны…”. Гэта самая вялікая публікацыя беларускай песеннай паэзіі ў першай палове ХІХ стагоддзя. Ён і сам меў цудоўны талент паэта-песенніка. Да нас дайшло каля 30 яго вершаў. Вершы Чачота лёгка клаліся на музыку, бо ён быў надзвычай чуйны да мелодыі слова. У 1996 годзе былі нарэшце выдадзеныя (паўтара стагоддзя “хаваліся” ў архіве) Чачотавы “Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года” – сваеасаблівая гісторыя старажытнай Беларусі ў 55 песнях-баладах. Ян Чачот у свой час марыў, каб “Спевы…” спяваліся… Васіль Ліцвінка ў адным з артыкулаў марыў, “каб яны сталі мастацка-гістарычнай хронікай будовы магутнай беларускай дзяржавы!” Бібліяграфія: 1. Васiлюк, I. Своеасаблівасць балад Яна Чачота / І. Васілюк // Польска-беларускiя моўныя, лiтаратурныя, гiстарычныя i культурныя сувязі: матэр. ХІ Міжнар. навук. канф. "Шлях да ўзаемнасці". - Беласток, 2009. - C. 279 -284. 2. Лiцьвiнка, В. "Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года" Яна Чачота 1842-1844 гадоў - гістарычны эпас беларусаў / В. Ліцвінка. - Мінск, 2004. - 124 с.: іл.; ноты. 3. Багдановiч, I. Перапіска Адама Міцкевіча і Ігната Дамейкі / І. Багдановіч // Ян Чачот, Ігнат Дамейка - сябры і паплечнікі Адама Міцкевіча : Матэр. трэціх і чацвёртых карэл. чытанняў. – Мінск, 1998. – С. 96 – 102. 4. Баранава, А. Асветніцкія погляды Ігната Дамейкі / А. Баранава // Ян Чачот , Ігнат Дамейка - сябры і паплечнікі Адама Міцкевіча: Матэр. трэціх і чацвёртых карэл. чытанняў. – Мінск, 1998. – 80 – 85. 5. 215 гадоў з дня нараджэння Яна Чачота // Наша слова. - 2011. - 6 ліпеня. - C.1. 6. Макарэвiч, С. Ян Чачот -- трагедыя ці выбранасць лёсу? / С. Макарэвіч // Краязнаўчая газета. - 2006. - № 18. - C. 5. 7. Петрушкевiч, А. "Толькі Айчына і Зося" / А.Петрушкевіч // Роднае слова. - 2006. - № 6. - C.14 -16. 8. Бароўская, I. "Плакала бяроза ды гаварыла..." / І. Бароўская // Роднае слова. - 2004. - № 10. - С. 24 – 27. 9. Петрушкевiч, А. "Знаць Чачота ўсе павінны...", або шануйма сваё! / А. Петрушкевіч // Гродзенская праўда. - 2004. - 11 снеж. - С.13. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:02 |