Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
2.12.2016, 9:01
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
снежань 80 год таму (1936 - 1939) з часу выдання на польскай мове рэгіянальнага краязнаўчага часопіса “Ziemia Lidska” (“Земя Лідска”). З 15 красавіка 1936 года па жнівень 1939 года ў Лідзе выдаваўся рэгіянальны краязнаўчы штомесячнік “Ziemia Lidska”. Агульную рэдакцыю ажыццяўляў Уладзіславаў Абрамовіч (1909 – 1965), яму ўдалося сабраць кола дасведчаных аўтараў. У часопісе былі апублікаваныя дзесяткі арыгінальных найцікавейшых артыкулаў па геаграфіі, гісторыі, этнаграфіі Лідскай зямлі і прылеглых тэрыторый. У горадзе, у якім пражывалі 26 тысяч жыхароў, і не было буйных навуковых, вучэбных і культурных цэнтраў, выданне часопіса гэтак высокага ўзроўню – з’ява ўнікальная. “Ziemia Lidska” лічылася лепшым краязнаўчым часопісам на тэррыторыі Заходняй Беларусі і адным з лепшых у міжваеннай Польшчы. 5 – 85 год з дня нараджэння Мурахвера Уладзіміра Сямёнавіча (1931г., г. Ананьеў Адэская вобл.), беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацства (мастацкае шкло), заслужанага дзеяча мастацстваў БССР. Член Саюза мастакоў БССР (1964). У 1966 – 1973 гг . – галоўны мастак на шклозаводзе “Нёман” у г. Бярозаўка Лідскага раёна. Уладзімір Мурахвер сваёй плённай працай унёс значны ўклад у развіццё дэкаратыўна-прыкладнога мастацства. Прадаўжаючы традыцыі тых, хто яшчэ ў другой палове ХІХ стагоддзя ствараў нёманскую школу шкловарэння, ён паказаў сябе выдатным творцам у тэхніцы шкла. Сёння нёманскае шкло – адзін з самых вядомых беларускіх у свеце. 16 – 85 год з дня нараджэння Сліўко Смарагда (1931 – 2006, г. Ліда), педагога, вядомага на Лідчыне паэта, рэжысёра народнага тэатра гарадскога Палаца культуры. У Лідзе захапленне мастацкай самадзейнасцю перарасло ў нешта большае – разам з Пятром Дакукам Смарагд Сліўко стварае народны тэатр пры ГДК. На працягу ўсяго жыцця Смарагд Фёдаравіч удзельнічае ў мастацкай самадзейнасці, спявае, танцуе, складае і выконвае прыпеўкі, выступае ў ролі канферансье. Не пакідала яго і муза паэзіі. Дзякуючы Ірыне Мікадзімаўне, не проста жонцы, а самайадданай прыхільніцы таленту паэта ўбачылі свет зборнікі “От сердца к сердцу”, «Продлись мгновенье…», «Радужное сияние». Паэт Міхась Мельнік з нагоды выхаду зборніка «Прощай, двадцатый век» адзначыў “… Вачыма кранальных вершаў глядзіць паэт на свет, радуецца розным праявам жыцця, любуецца прыгажосцю блізкіх сэрцу мясцінаў. Лірычны герой твораў С. Сліўко – асоба гарманічная, рамантычная, узвышанная, якая ўмее з жарцю любіць усё і ўсіх. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:35 |