Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
3.2.2017, 7:35
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Люты 230 гадоў з дня нараджэння Антонія Гарэцкага (польск.: Antoni Gorecki; 1787 — 18 верасня 1861, г. Парыж) — польскага паэта, сатырыка і байкапісеца. Юнацкія гады правёў у в.Біскупцы Лідскага раёна. Літаратуразнаўцы адводзяць Гарэцкаму пераходнае месца паміж класіцызмам і рамантызмам. У яго творах нават праяўляліся элементы рэалізму, што вельмі цаніў Адам Міцкевіч. Пад уплывам рамантыкаў Гарэцкі спрабаваў пісаць творы, заснаваныя на народнай паэзіі беларусаў, якую добра ведаў, жывучы ў падвіленскіх вёсках. Польскія даследчыкі знаходзяць у яго творах «налёт правінцыялізмаў», г. зн. беларускія словы і выразы. Некаторыя матывы творчасці Гарэцкага выкарыстаў Адам Міцкевіч у сваіх байках, баладзе «Лілеі», паэме «Пан Тадэвуш»: так, байку «Д’ябал і збожжа» вуснамі Жэготы (Ігната Дамейкі) пераказаў Міцкевіч у трэцяй частцы сваіх «Дзядоў». Змагаючыся за аднаўленне Рэчы Паспалітай, якая стала называцца Польшчай, Антоні Гарэцкі ніколі не забываўся, што ён сын беларускай зямлі, гістарычнай Літвы. Нездарма ж адзін з яго псеўданімаў быў Літвін. 18 – 100 гадоў з дня нараджэння Стралкоўскага Андрэя Емяльянавіча (18.02.1917- 26.08.1953). Нарадзіўся ў в. Стралковы Барысаўскага павета Менскай губерні ў сям'і селяніна- бедняка. У 1936 г. скончыў вячэрні рабфак. Працаваў на электрастанцыі (1934-35), піянерважатым Бродаўскай няпоўнай сярэдняй школы, загклуба (1936-37), служыў у Чырвонай Арміі (1938-40). Член КПСС з 1939 г. У органах дзяржбяспекі з 1940 г. Падчас вайны выконваў заданні ў тыле ворага. У Лідскім гараддзеле КДБ служыў з 1950 г. Капітан дзяржбяспекі. Узнагароджаны медалямі: "За адвагу", "За баявыя заслугі", "За абарону Каўказа", "Партызану Айчыннай вайны 1 ступені", "За перамогу над Германіяй". Вуліца Гарыстая названая яго імем (1971). У жніўні 1953 г. амерыканскай выведкай у Налібоцкую пушчу былі скінутыя на парашутах тры дыверсанты беларускага паходжання. Усе дарогі з пушчы былі перакрытыя. Капітан Стралкоўскі і трое салдатаў сядзелі на ўзбочыне дарогі паміж Бердаўкай і Кір'янаўцамі. Раніцай з боку Ліды з'явіўся невядомы, ён ішоў спакойна па дарозе, босым, з перакінутымі праз плячо ботамі, у накінутай на плечы фуфайцы (пінжаку). Гэта быў тэрарыст адзіночка І.А. Грынцэвіч з Ёдкаў. Ён у 17 гадоў быў арыштаваны, збег з лагера і хаваўся. На яго ліку былі забойствы ўпаўнаважанага Мін. нарыхтовак Майсея Цітавіча Дзягілева (жнівень 1950), участковага міліцыянера малодшага лейтэнанта Аляксея Кірсанцевіча Кірылава (8 жніўня 1951), старшыні калгаса Пятра Аляксандравіча Шота (жнівень 1953). Стралкоўскі падклікаў яго да сабе і папрасіў прад'явіць дакументы. Грынцэвіч спакойна падышоў, выхапіў пісталет, стрэліў ва ўпор у Стралкоўскага, а затым расстраляў па чарзе трох салдат. З аднаго з іх сарваў аўтамат і па бульбяным полі ўцёк у лес. Стралкоўскі і адзін салдат былі забітыя на месцы, другі салдат памёр у Бердаўскай лякарні, у трэцяга Трыфанава быў перабіты пазваночнік. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 2:01 |