Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
3.4.2017, 7:44
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Красавік 4 – 100 гадоў з дня нараджэння Зусмана Арона Міхайлавіча (1907 – 1986), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, былога дэпутата Лідскага савета народных дэпутатаў. Нарадзіўся ў мястэчку Сярэдзіна-Буда Ноўгарад-Северскага павету Чарнігаўскай губерніі ў сям’і рамесніка. Працоўную дзейнасць пачаў у 1921 годзе на мылаварных прадпрыемствах. З 1923 года працаваў на бутэлькавым, хімічным, металургічным заводах у Канстанцінаўцы Сталінскай вобласці. Скончыў вячэрні рабфак і ў кастрычніку 1930 года прызваны ў Чырвоную Армію на 26 гадоў. Усю вайну з 22 чэрвеня 1941 года па 9 мая 1945 года ваяваў у складзе 169 стралковай дывізіі намеснікам па тэхнічнай частцы 100-га аўтамабільнага батальёна (1941) і намеснікам камандзіра 307 артылерыйскага палка (1942-45). Адбіваў атакі румын, у маі 1942 года наступаў на Харкаў, удзельнічаў у Сталінградскай бітве, Курскай бітве, фарсіраваў Сож, вызваляў Рагачоў, Ваўкавыск, Беласток, Польшчу. У 1944 г. пад Наравам быў кантужаны, 2,5 месяцы правёў у шпіталі, пасля чаго ўдзельнічаў у бітвах за Кёнігсберг і Берлін, фарсіраваў Одэр, ля Брандэнбурга сустрэўся з амерыканцамі. У кастрычніку 1945 г. Рагачоўская Чырванасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава, стралковая 169 дывізія сваім ходам прыйшла з Нямеччыны, і ў ліпені 1946 года была расфармаваная. Скончыў гадавую вышэйшую афіцэрскую школу (1951). У лістападзе 1955 г. дэмабілізаваны з войска ў званні падпалкоўніка. Працаваў дырэктарам Лідскай аўтабазы (1956-59), начальнікам транспартнага аддзела на камбінаце харчовых канцэнтратаў (1960), начальнікам аддзялення УТЭК (1960-61), інжынерам па цэнтралізаваных перавозках аўтабазы № 4 (1961-62), затым на заводзе электравырабаў прыёмшчыкам АТК (1962-63), майстрам і старшым майстрам зборачнага цэха (1963-70), слесарам па рамонце (1970-76). Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966), Чырвонага Сцяга (1950), Чырвонай Зоркі (1943,1944,1944), Айчыннай вайны 1 і 2 ступені (1943), 12 медалямі. За мірную працу ўзнагароджаны медалём “За працоўную адзнаку” і Ганаровай граматай Прэзідыюма Вярхоўнага Савета БССР (1980). 14 гадоў быў дэпутатам Лідскага Савета народных дэпутатаў (1957 - 71), старшынём камісіі жыллёвай гаспадаркі. Да 1980 года быў старшынём Савета ветэранаў завода электравырабаў. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 2:38 |