Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
1.6.2017, 9:24
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Чэрвень 65 гадоў таму – (1952, чэрвень) завершана будаўніцтва Лідскага малочна-кансервавага камбіната. Лідскі малочнакансервавы камбінат з’яўляецца спецыялізаваным прадпрыемствам па выпрацоўцы сухога натуральнага малака і сухіх вяршкоў, сухога абястлушчанага малака. У лік асноўнай прадукцыі таксама ўваходзяць масла, натуральнамалочная прадукцыя, заменнікі натуральнага малака. 4 – 55 гадоў з дня нараджэння Вараксы Аляксандра (1962), беларускага мастака, з 1988 года жыве і працуе ў Лідзе. Нарадзіўся ў горадзе Феадосія. У 1988 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. З гэтага ж года працуе настаўнікам выяўленчага мастацтва ў сярэдняй школе № 14 г. Ліды. У 1994 годзе прымаў удзел у Міжнародным плэнеры ў Польшчы. У снежні 2008 года быў прыняты ў Саюз мастакоў Рэспублікі Беларусь і стаў другім прадстаўніком нашага горада ў гэтым прэстыжным творчым аб’яднанні. Яго работы захоўваюцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, Швецыі, Польшчы. 9 – 95 гадоў з дня нараджэння Гарэева Мусы Гайсінавіча (1922 – 1988), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Героя Савецкага Саюза, Ганаровага грамадзяніна г. Ліды, яго імя носіць адна з вуліц нашага горада. Нарадзіўся ў Башкірыі. У Чырвонай Арміі з 1940 года, на фронце – з 1942 года. Асоба вызначыўся ў баях за Беларусію. Пры выкананні розных баявых заданняў праявіў сябе не толькі як лётчык і камандзір, але і незвычайныя асабовыя якасці байца. Да сакавіка 1945 года здзейсніў 207 баявых вылятаў. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 2:18 |