Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
6.7.2017, 9:00
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Ліпень 31 – 215 гадоў з дня нараджэння Ігната Дамейкі (1802 – 1889), удзельніка вызваленчага руху на Беларусі (1830 – 1831). Адбываў выселку ў маёнтку Заполле Лідскага павета ў 1824 -1831 гг, геолага, мінеролага, даследчыка і нацыянальнага героя Чылі. Яго жыццё і дзейнасць справядліва ўшанаваны тытуламі Грамадзяніна свету, Апостала навукі і адукацыі. Ён нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Атрымаў выдатную па тым часе адукацыю: вучыўся ў школе піяраў у Шчучыне, а ў 1816 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, дзе пасябраваў з А. Міцкевічам, Я. Чачотам, Т. Занам, А. Адынцом і ўступіў у тайнае таварыства філаматаў. Пасля заканчэння вучобы атрымаў ступень магістра матэматыкі і філасофіі, збіраўся заняцца навукай, аднак у лістападзе 1823 г. разам з іншымі ўдзельнікамі патрыятычна-дэмакратычнага руху быў арыштаваны і высланы пад нагляд паліцыі ў в. Заполле Лідскага павета, а потым у в. Жыбуртоўшчына паблізу Дзятлава. Ігнат Іпалітавіч Дамейка з’яўляўся ўдзельнікам паўстання 1830-1831 гг. у Польшчы, Беларусі і Літве. Пасля паражэння паўстання эмігрыраваў за мяжу. Абвешчанай у 1838 г. маладой Чылійскай рэспубліцы былі вельмі патрэбны вучоныя-выкладчыкі. I. Дамейка быў запрошаны на працу ў г. Какімба ў якасці прафесара хіміі і мінералогіі. Ён стварыў школу па падрыхтоўцы горных спецыялістаў, арганізаваў фізіка-хімічную лабараторыю. Наладжваў экспедыцыі па вывучэнні краіны, цікавіўся карыснымі выкапнямі і прыроднымі багаццямі, сабраў калекцыі мінералаў, вывучаў жыццё насельніцтва, асабліва карэнных жыхароў – індзейцаў. Па матэрыялах этнаграфічных падарожжаў па паўднёвай ускраіне Чылі напісаў і апублікаваў на іспанскай мове кнігу “Араўканія і яе жыхары” (перакладзена на польскую мову і выдадзена ў Вільні ў 1860 г.). У 1846 г. І.І. Дамейку запрасілі на працу ва ўніверсітэт, у сталіцу Чылі, дзе ён быў абраны рэктарам установы. Заслугі Дона Ігнаціа (так з павагай называлі І.І. Дамейку ў Чылі) перад новай радзімай цяжка ацаніць. Ён працаваў у розных галінах навукі і адукацыі: рэарганізаваў сістэму навучання; падрыхтаваў нацыянальныя кадры выкладчыкаў, геолагаў, мінералогаў; увёў метрычную сістэму мер і вагі; адкрыў багатыя радовішчы золата, серабра, медзі, каменнага вугалю, славутай чылійскай салетры, арганізаваў іх здабычу; склаў геалагічную карту Чылі; прымаў удзел ва ўдасканаленні водазабеспячэння сталіцы; стварыў музей мінералагічных, петраграфічных і палеанталагічных матэрыялаў; сабраў і апісаў мноства новых мінералаў, раслін, метэарытаў; арганізаваў бібліятэку прыродазнаўства; напісаў падручнікі па хіміі, фізіцы і мінералогіі; апублікаваў звыш 130 навуковых прац, якія прынеслі вучонаму сусветную вядомасць. Рашэннем ЮНЕСКА 2002 г. быў аб’яўлены годам І.І. Дамейкі – гэта заслужаная даніна памяці нашаму земляку, спадчына якога адначасова належыць тром розным народам – беларускаму, польскаму і чылійскаму. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:55 |