Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
1.9.2017, 8:25
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Верасень 500-годдзе беларускага кнгадрукавання Яркая старонка ў гісторыі беларускага кнігадрукавання – выдавецкая дзейнасць Яна Карцана, які нарадзіўся ў вёсцы Вялічкі пад Лідай. З 1576 года ён друкаваў кнігі ў Лоску (каля Крэва), а ў 1580-м заснаваў сваю дукарню ў Вільні. Адным з першых выданняў быў трактат Цыцэрона “Пра абывязкі”. Фактамі старажытнай гісторыі , мудрасцю антычных аўтараў насычаны кнігі Андрэя Рымшы, Яна Казаковіча, Сымона Буднага, якія выйшлі з друкарні Яна Карцана. 16 верасня – Дзень горада Ліда (1323) О, Лідскі край, тобой ганаруся, З слязой на воку Бог цябе стварыў. Не ведаў свет ніякай Беларусі, А пра цябе з пашанай гаварыў. Стаяла Ліда між балот Дайноўскіх, Сачыла царстваў заняпад, Збірала ў песнях і чароўных казках Хады стагоддзяў адмысловы лад. Тодар Нарбут 7 верасня – 185 гадоў з дня нараджэння Нарбута Людвіка (1832, в. Шаўры Лідскага пав. – 1863), аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 – 1864 гг. у Беларусі і Літве. Людвік Нарбут нарадзіўся ў сям'і архітэктара, інжынера і вядомага гісторыка Літвы Тэадора Нарбута. Вучыўся ў Лідскім павятовым вучылішчы, потым у Віленскай гімназіі. 13 лютага загадам Віленскага рэвалюцыйнага камітэта быў прызначаны ваенным начальнікам Лідскага павета. Ад паўстанцкіх улад меў званне палкоўніка. Загінуў у баі. 16 верасня – 60 гадоў з дня нараджэння Марыі Масла (1957, в. Гурыны, Лідскі р-н), беларускага педагога, паэткі. Піша пранізаныя светам і дабрынёй вершы. Друкавалася ў “Лідскай газеце”, “Нашым слове”, “Гродзенскай праўдзе”, “Прынеманских вестях” у часопісах “Вясёлка”, “Пралеска”, “Ад лідскіх муроў”. Яе вершы гучалі на Лідскім і рэспубліканскім радыё. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:56 |