Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
31.10.2017, 11:05
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Лістапад 315 гадоў з дня нараджэння Кароля Карыцкага (1702, в. Дзітрыкі Лідскага р-на – 1789), беларускага грамадска-рэлігійнага дзеяча, педагога, доктара філасофіі. У 1717 -1723 гадах вучыўся ў езуіцкіх калегіумах Вільні, Слуцка і Полацка, затым выкладаў граматыку і паэзію ў Вільні і Варшаве. У 1726 – 1730 гадах вучыўся ў Варшаўскім калегіюме, дзе пазней быў прафесарам рыторыкі ( да 1732). У 1732 -1733 гг. выкладаў этыку ў Вільні. У 1733 -1736 гадах – прафесар настаўніцкай семінарыі ў Слуцку, прапаведнік у слуцкіх князёў Радзівілаў. У Віленскай духоўнай акадэміі атрымаў ступень доктара філасофіі, у 1736 – 1738 гг. быў прафесарам тэалогіі ў Віленскай духоўнай акадэміі, дзе ўзначальваў нават кафедру. У 1739 – 1746 гг. выкладаў тэалогію ў Варшаве. З 1746 г. быў першым сакратаром асістэнцыіі езуітаў Рэчы Паспалітай у Рыме (рэпрэзентаваў 4 езуіцкія правінцыі Рэчы Паспалітай). Як кіраўнік Мазавецкае правінцыі ў 1758 г. быў пасланы ў ВКЛ для ўрэгулявання памежных і школьных пытанняў сярод езуітаў. З 1763 па 1765 гг. быў рэктарам Нясвіжскага калегіюма а потым быў прызначаны асістэнтам і намеснікам Генерала польскай правінцыі езуітаў па справах Рэчы Паспалітай і з 1776 года жыў ў Рыме. Па загадзе Рымскага папы Клімента XIV ноччу 16 жніўня 1773 г. будынак езуітаў быў захоплены войскамі. Караль Карыцкі – адзін з чатырох асістэнтаў Генерала ордэна быў арыштаваны, і разам з Генералам ордэна і астатнімі асістэнтамі заключаны ў турму. У 1776 г. наш зямляк быў вызвалены і апошнія гады жыцця правёў у Рыме, на папскім пансіёне. Падтрымліваў сувязі з езуітамі Расійскай Імперыі, пераконваў іх у законнасці існавання ордэна. Выступаў супраць падпарадкавання езуітаў біскупу Станіславу Богуш-Сестранцэвічу. Аўтар розных панегрыкаў і легенд на лацінскай мове. Вядомы гісторык біскуп Ян Альбертрандзі назваў яго “першым майстрам навук і густу ў езуіцкай літаратуры на Літве”. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 2:30 |