Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
29.11.2017, 13:46
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Снежань 165 гадоў з дня нараджэння Вандаліна Шукевіча (1852, в. Нача Лідскага павета – 1919). Член-карэспандэнт Кракаўскай акадэміі навук, беларускі археолаг і этнограф. Адкрыў больш за 130 помнікаў каменнага веку. Даследаваў 16 курганоў і 376 каменных магіл тыпу жальнікаў XIII — XIV стст. У ваколіцах Ліды Шукевіч запісваў і публікаваў народныя паданні, легенды, прыкметы. Нарадзіўся і жыў у вёсцы Нача Лідскага павету. Атрымаўшы пачатковую адукацыю дома, працягваў вучобу ў Вільні. Пад уплывам лекцый прафесара Іосіфа Юндзіла зацікавіўся праблемамі антрапалогіі, старажытнай гісторыі, заалогіі . У 1872 годзе малады Шукевіч вяртаецца ў Начу. Спачатку арганізуе гурток маладых гаспадароў, а затым пераключаецца на заняткі археалогіяй і этнаграфіяй. Аб’ектамі вывучэння становяцца грунтовыя і кургановыя пахаванні ля вёсак Нача. Ён першы з беларускіх археолагаў раскапаў дзесяткі курганоў і каменных магіл тыпу жальнікаў ХІІІ – ХІV стст. Затым поле яго дзейнасці пашыраецца. Вучоны даследуе помнікі археалогіі ў Віцебскай губерніі: каля Віцебска, Лепеля, возера Дрысвяты, у Троцкім павеце (сучасная Літва). З часам ён назбіраў вялікую калекцыю археалагічных і нумізматычных прадметаў, матэрыялаў антрапалогіі, якія выклікалі вялікую цікавасць у тагачаснага вучонага свету. Большая частка знойдзенага ім трапіла ў музеі Варшавы, Вільні, Кракава, Масквы і Санкт-Пецярбурга. Шукевіч піша такія гістарычныя працы, як “Каменныя курганы ў Лідскім павеце”, “Двары, замкі, палацы”, “Старажытныя каралеўскія лясы ў Літве”, “Нарысы аб Белай Русі” і інш. Акрамя таго, даследчык займаўся збіраннем і апрацоўкай вуснай народнай творчасці, выдаў некалькі прац фальклорна-этнаграфічнага характару. Найбольш вядомыя з іх “Народныя вераванні і абрады (забабоны, прымхі, прадказанні і інш.), сабраныя ў Віленскай губерні”, “Некаторыя вераванні, прымхі і забабоны нашага народа, легенды і паданні”, “Старажытныя лекавыя сродкі”. Памёр В. Шукевіч напрыканцы 1919 года і быў пахаваны ў сямейнай капліцы непадалёку ад роднай сядзібы. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:59 |