Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
4.1.2018, 15:02
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Студзень 3 - 280 гадоў з дня нараджэння Нарбута Казіміра (1738, Лідскі раён -1807 г.), асветніка, педагога, філосафа. Казімір Нарбут (фактычна Даніэль, таму што Казімір – гэта яго ордэнскае імя) нарадзіўся ў Крупе (сёння Крупава), за 6 кіламетраў ад Ліды. Яго бацька, Казімір, быў мечнікам, харунжым, а пасля – лідскім маршалкам. Маці – Мар’яна з Навіцкіх – таксама паходзіла са шляхецкага роду. Даніэль Нарбут меў ажно пяць братоў. Пра ранняе дзяцінства Даніэля Нарбута вядома няшмат. Напэўна, ён правеў яго ў маёнтку бацькоў, у Крупе, сярод шматлікіх сваякоў. А на вучобу яго выправілі ў Шчучын. Тут знаходзілася піярская школа, якая мела добрую рэпутацыю. На здольнага, цікаўнага да навуковых звестак з усяго свету вучня, якім быў Нарбут, вялікі ўплыў аказалі яго настаўнікі, у т.л. Кляменс Галавінскі. У любяшоўскім калегіюме праграма навучання ахоплівала геаграфію, гісторыю і сучасныя мовы (напрыклад французскую). Тут можна было авалодаць лацінскай мовай і вывучыць старажытную літаратуру. Паслушніцтва доўжылася два гады, наступныя два гады Нарбут вучыўся ў Дуброўніцы, размешчанай таксама каля Пінска, і вывучаў філасофска-тэалагічны курс, абавязковы для членаў Ордэна Піяраў. Далей была вучоба ў Вільні і Рыме, дзе Казімір паглыбляў свае веды ў галіне філасофіі і матэматыкі. Дарэчы, сям’я Казіміра Нарбута вырашыла за ўласны кошт паслаць здольнага маладога піяра ў Вечны Горад, каб ён мог там непасрэдна сутыкнуцца з самымі новымі навуковымі дасягненнямі і разумовай элітай у духоўных і свецкіх колах. Гэтыя планы цалкам рэалізаваліся. Чатыры гады вучобы ў тэалагічнай установе, кантакты з італьянскім інтэллектуальным асяроддзем не толькі паглыбілі веды Нарбута, але і пашырылі гарызонты яго мыслення, яго бачання свету. Тут жа, ў Рыме, 23-гадовы піяр 6 красавіка 1761 года прыняў святарскае пасвячэнне. Папа Кляменс ХІІІ абдараваў яго некалькімі істотнымі прывілеямі: 1. Права да чытання забароненых рэлігійных, гістарычных і юрыдычных кніг; 2. Права да ўласнай капліцы ў кожным месцы побыту; 3. Права да так званага прывілеяванага алтара. Пасля вяртання з Рыма ён перадае свае веды навучэнцам піярскіх калегіюмаў. Выдае першую польскамоўную логіку, якая пад назвай “Логіка, або прадумвання і разважання рэчаў навука” была надрукавана ў 1769 годзе ў Вільні. Да 1775 года Казімір Нарбут быў піярам, але пазней секулярызаваўся, г.зн. пасля дазволу папы стаў свецкім святаром – пробашчам у Радзыміне пад Варшавай і ў Лідзе. Далейшае жыццё Казіміра Нарбута ў сталым узросце, калі ён 20 год правёў у Варшаве, сведчыць аб тым, што ён быў дзеячам асветы і належаў да інтэлектуальнай эліты. За гэты час ён атрымаў ступень доктара юрыдычных навук у Кракаўскай Акадэміі і на гэтым скончыў уласную адукацыю. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе і адрачэння Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Казімір Нарбут цалкам адышоў ад грамадскага жыцця і прыняў рашэнне вярнуцца на Лідчыну ў Радзівонішкі, каб правесці рэшту свайго працавітага жыцця ў цішы братавага маёнтка. І так сталася, што гэтаму рашэнню ён быў верны 12 гадоў, да часу сваёй смерці. Адзіным выключэннем быў выезд у Ліду ў 1801 годзе, каб асвяціць краевугольны камень пад касцёл, які меліся будаваць піяры. 17 сакавіка 1807 года пасля кароткай хваробы, у здаровым розуме, пасля прыняцця святых таінстваў ён памёр. Пахаваны Казімір Нарбут “ў склепе ўніяцкай царквы”, якая находзілася на тэрыторыі маёнтка Радзівонішкі. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 0:55 |