Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
1.2.2018, 7:23
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Люты 10 лютага – 150 гадоў з дня нараджэння Каруся Каганца (1868 - 1918), пісьменніка, перакладчыка, мастака, мовазнаўца, грамадскага дзеяча. Пад псеўданімам Карусь Каганец у гісторыю беларускай літаратуры ўвайшоў Казімір Карлавіч Кастравіцкі. Ён паходзіў са старажытнага шляхецкага роду. Бацька валодаў невялікім маёнткам Навасёлкі на Койданаўшчыне, меў агранамічную адукацыю, захапляўся музыкай. Літаратурную дзейнасць К.Каганец пачаў у канцы ХІХ ст. Самыя раннія творы датуюцца 1893 годам. У 1902 годзе ў газетах “Минский листок” і “Северо-Западный край” упершыню былі апублікаваны на беларускай мове яго апрацоўкі народных легенд і артыкулы. Пазней пісьменнік супрацоўнічаў з “Нашай нівай”. Пры жыцці асобным выданнем выйшлі “Беларускі лемантар, або Першая навука чытання”(1906) і вадэвіль “Модны шляхцюк”(1910). Творчая спадчына К. Каганца жанрава разнастайная: проза, паэзія, драматургія, публіцыстыка, навукова-папулярныя нарысы для дзяцей. Большасць празаічных твораў – гэта сваеасаблівая апрацоўка фальклорных матэрыялаў. Падчас рэвалюцыі 1905 г. Каганец працаваў дзесятнікам у Лідзе на будаўніцтве чыгункі Балагое – Сядлец. Тады ж пісаў “Беларускі лемантар…”. Гэта – першая спроба стварыць ілюстраваны дзіцячы падручнік, калі яшчэ не было ні беларускіх школ, ні беларускай дзіцячай кнігі. У лемантары Каруся Каганца было 19 малюнкаў, лічыцца, што яны належылі самому аўтару. Малюнкі былі просценькімі – карова, баба, бот, маці, тын, лён, рыба, заяц - але менавіта яны сталі першым узорам аздаблення дзіцячай кнігі на Беларусі. Лемантар – сапраўдная аўтарская кніга. Рукапісы пісьменніка захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, асобныя аўтографы і творы мастацтва ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх у Вільнюсе. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 22:47 |