Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
1.6.2018, 7:00
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Чэрвень 605 год таму назад стала пісьмова вядома паселішча Ваверка (1413 г.), калі Міхаіл Галігінавіч заснаваў касцёл Святога Францішка. Верагодна, што горад Вевярэск, які згадваецца ў “Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх” у “Першым Наўгародскім летапісе”, - папярэднік Ваверкі. Дакладнае месцазнаходжанне Вевярэска невядомае, але лічыцца, што ён знаходзіўся на беразе рэчкі Ваверкі. Ёсць меркаванне, што горад і яго жыхары загінулі ў 1257-1259 гадах пры першым наездзе хана Бурундая. Уцалелыя гараджане заснавалі новае паселішча ( магчыма, якраз на месцы Вевярэска) і назвалі яго Ваверка. Пісьмова Ваверка вядома з 1413 года, калі Міхаіл Галігінавіч заснаваў касцёл Святога Францішка. Праз 50 гадоў удава Сафія Галігінавіч і сын Жыгімонт Галігінавіч пацвердзілі правы касцёла Святой Тройцы. Але невядома: ці так перайменавалі існаваўшы касцёл, ці пабудавалі новы. У 1496 годзе Старая Ваверка, або Вялікая (паблізу з’явілася Новая Ваверка, пазней Дылева), перайшла ў спадчыну да Мікалая Жыгімонтавіча Галігінавіча. Паміж 1501 і 1506 гадамі Ваверка нейкім чынам аказалася ў Мікалая Юндзілавіча – земскага харужага, аб чым сведчыць адпаведны запіс у каралеўскім прывілеі ад 10 красавіка 1511 года. У 1522 годзе вёска належыць Янушу Станіслававічу Касцевічу – ваяводзе віцебскаму. У першай палове XVI стагоддзя пры касцёле існавала навучальная ўстанова: у спісах студэнтаў Кракаўскага універсітэта за 1513 – 1550 гады ўзгадваюцца хлопцы з Ваверкі. У 1559 годзе ў вёсцы – 54 дамы (каля 500 жыхароў), а ў 1570-ым яна атрымала статус мястэчка, а гэта - кірмашы, карчмы, дадатковыя даходы. Мястэчка Ваверка абазначана на карце Т. Макоўскага 1613 года. У 1617-ым яна належала А. Галеўскаму. Ніколі пазней у Ваверцы не жыло так шмат людзей, і яна не мела местачковага статусу, як у гэтыя гады. Падчас расійска-літоўска-польскай вайны 1654 – 1667 гг. Ваверка была знішчана. У 1659 годзе яна аказалася на шляху расійскага войска Івана Хаванскага. У канцы XVIII стагоддзя Ваверка належыла Каралю Ласковічу, затым – дынастыі Кастравіцкіх. Адзін з іх - Ігнацій Кастравіцкі – быў генералам артылерыі, удзельнікам напалеонаўскіх паходаў. Яго сын Самуэль (1788-1859) пакінуў прыкметны след на Лідчыне. У Ваверцы ў 1840 годзе на яго сродкі быў пабудаваны адзін з лепшых каменных касцёлаў з гіпсавымі скульптурамі на столі, дзве з якіх захаваліся дагэтуль. Сын Самуэля – Люцыян Кастравіцкі – вучыўся ў Парыжскай вайсковай акадэміі, але не прыйшоўся да спадобы імператару Мікалаю І і быў вымушаны жыць ў Паперні. З-за сямейных фінансавых цяжкасцей прадаў Паперню, Ваверку і іншыя вёскі. Аднак шкадаваць прададзеную зямлю доўга не давялося, бо ў 1861 годзе было адменена прыгоннае права. У 1881 годзе ў Ваверцы былі касцёл і карчма, дарэчы, мясцовы прыход ва ўсе часы лічыўся багатай парафіяй. У 30-х гадах мінулага стагоддзя пры касцёле лічылася да 12 тысяч прыхаджан. Сёння касцёл Перамення Божага – галоўная славутасць Ваверкі. Сучасны выгляд касцёл набыў ў 1934-1936 гадах. Ён быў пашыран. У гэтым прымалі ўдзел і самі жыхары Ваверкі. У гады Вялікай Айчыннай вайны касцёл быў часткова пашкоджаны. На яго сценах можна ўбачыць умяціны ад варожых снарадаў. Старыя могілкі – таксама адно з гістарычных мясцін аграгарадка. Там пахаваны князь Казімір Гедройц, ёсць таксама магілы 1882 і 1890 гадоў. У аграгарадку да 65-годдзя са Дня Вялікай Пабеды мясцовымі вучнямі была высаджана алея. Сёння Ваверку ўпрыгожваюць 65 маладых дубкоў, якія напамінаюць людзям аб знамянальнай даце. Назва паселішча – ад назвы рэчкі, а назва рэчкі ад слова вавёрка, якое гучыць падобна і на беларускай, і на літоўскай мовах (vavere, vaveraite, veveryte). Ці то вавёрак у ваколіцах было шмат, ці то рэчка, як вавёрачка, хуценька збягала да свайго вусця?! 8 чэрвеня – 70 гадоў з дня нараджэння Грыневіча Юльяна Міхайлавіча (в. Цішкі Лідскага раёна), дырэктара, выкладчыка УА “Лідскі каледж” Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купала. Высокая заслуга Юльяна Міхайлавіча ў арганізаціі эфектыўнай вучэбна-метадычнай, выхаваўчай і спартыўна-масавай, тэхнічнай творчасці навучэнцаў. Лідскі каледж неаднаразова станавіўся пераможцам абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, выстаў, спартакіяд і спаборніцтваў, злётаў вынаходцаў і рацыяналізатараў, аглядаў мастацкай самадзейнасці і інтэрнатаў, паспяхова праходзіў атэстацыі і акрэдытацыі спецыяльнасцей і навучальнай установы. Юльян Міхайлавіч прымаў актыўны ўдзел грамадскім жыцці горада Ліда і Лідскага раёна. На працягу шэрагу гадоў выбіраўся дэпутатам гарадскога Савета, быў старшынём гарадской камісіі па адукацыі, зараз – член Савета старэйшынаў пры райвыканкаме. За заслугі ў галіне адукацыі, творчы ўклад, ініцыятыву Ю.М. Грыневіч быў узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрстваў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР і БССР, Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага абласнога ўпраўлення адукацыі, Лідскага райвыканкаму, 1983 годзе – нагрудным знакам “За выдатныя поспехі ў сярэдняй спецыяльнай адукацыі” Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР, у 1986 годзе – ордэнам “Знак пашаны”. У лютым 2010 года ён быў узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 19:41 |