Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
4.7.2018, 7:26
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Ліпень 27 ліпеня – 55 гадоў з дня нараджэння Грушы Рычарда Баляслававіча (в. Сцеркава Лідскага раёна), мастака, скульптара, паэта. У сівых валунах, што шчодра раскіданы па нашых бяскрайніх абшарах, ён бачыць і таямніцу, і паэзію, і шэдэўр прыроды. “Кажуць, Вялікі ледавік прынёс на зямлі Беларусі болей як 80 відаў граніту, - распавядае Рычард Груша. – Ужо самі па сабе яны – мастацтва. Варта толькі заўважыць іх манументальную прыгажосць, быць па сапраўднаму чуйным да навакольнага свету, і ён удзячна абудзіць у табе высокія пачуцці і задумы. Мая мара – зрабіць так, каб маўклівыя камяні красамоўна і гучна “загаварылі” па ўсёй Беларусі, расказваючы пра багатую гісторыю нашай Бацькаўшчыны”. Незвычайная мара мастака ўжо збылася. Камяні-знакі Рычарда Грушы ўстаноўлены ў Полацку і Брэсце, Нясвіжы і Навагрудку, Лідзе і Смаргоні, Міры і Шчучыне… Ды хіба пералічыш усе мясціны? У кожнага такога помніка – сваё святое прызначэнне. Скажам, на міленіум ля аднаго з лідскіх храмаў “вырас” валун з нагоды 2000-годдзя Ражства Хрыстова, а ў Баранавічах – памятны знак, бы прызнанне ў любові: “Я кропля ў тваіх крыніцах, мама”. Большасць сваіх работ Рычард Груша проста прыносіць у дар – гораду, людзям, гісторыі. Як кажуць, напісанае застаецца, а напісанае на камяні – тым больш. Але не толькі камень запальвае натхненнем сэрца творцы. У калекцыі майстра – больш за тысячу работ, у асноўным – беларускі пейзаж. Карціны Рычарда Грушы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Японіі, Кітая, Ізраіля, Францыі, Італіі, Іспаніі, Польшчы, Аўстрыі і інш. Не меней вабіць мастака і магія дрэва. Шматлікія скульптурныя формы з дрэва Рычарда Грушы ўпрыгожваюць інтэр’ер дзіцячых садкоў, ствараюць утульную атмасферу народнай казкі ва ўтульных дворыках. Асабліва кранае кампазіцыя “Сымон-музыка”. Для кагосці гэта – першая сустрэча з коласаўскімі героямі. А ён жа яшчэ і паэт... “Пішу вершы па начах, пад настрой. Часцей за ўсё гэта песенныя тэксты пра жыццё, каханне, прыгажосць роднага краю”, — прызнаецца ён. Дарэчы, у 2010-м ужо пабачыў свет зборнік яго твораў “Беларуская зорка”: гэта “песні для голаса ў суправаджэнні фартэпіяна”. 37 песень на беларускай і рускай мовах, напісаных у розныя гады ў суаўтарстве з 8-мю кампазітарамі. У 2002-м годзе Нацыянальная камісія па справах ЮНЭСКА адзначыла лідчаніна дыпломам за дзейнасць па ўвекавечанні культурнай спадчыны Беларусі. Падобныя ўзнагароды, заўважым, у Беларусі атрымалі нямногія. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 10.11.2024, 21:45 |