Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
31.7.2018, 8:05
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Жнівень 17 жніўня – 95 гадоў з дня нараджэння Наказных Матроны Канстанцінаўны (1923 г., с. Чарнігаўка Амурсай вобл. – 1944), удзельніцы Лідскага падполля, пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені. Нашэсце немцаў моладзь успрымала як страшэнную згубу. Па сваім жаданні яны ішлі на смерць, абы нанесці ворагу адчувальныя страты. Жылі яны амаль побач. Саша Клімко, Моця Наказных, Маша Кастраміна… на вуліцах К. Маркса, Дзяржынскага. Падлеткі мелі магчымасць збірацца па вечарах, калі з-за каменданскага часу хадзіць па горадзе забаранялася. Так у доме № 18 па вуліцы Польнай (цяпер К. Маркса), дзе жыў Саша Клімко, захоўвалася зброя, лістоўкі. Ужо некалькі пазней, пасля вайны, стала вядома, што ў хату Клімко часта наведваліся партызаны з атрадаў “Іскра” і “Балтыец”. Ад хлопцаў яны даведаліся аб руху на чыгунцы. Падлеткі перадавалі звесткі аб паяздах, што ішлі на ўсход. Яны ляцелі пад адхон каля станцыі Гаўя ці Юрацішкі. Немцы здагадваліся, што ў горадзе хтосьці дапамагае партызанам, перадае тым інфармацыю аб руху на чыгунцы. Але амаль чатыры гады яны не маглі выйсці на след падпольшчыкаў. І толькі ў 1944 годзе вясной накрылі яўкі партызан па вуліцы Польнай. 3 ліпеня 1944 года ў лесе, які сёння падступае да вуліцы Рыбіноўскага, былі растрэляны Моця Наказных, Саша Клімко, Толя Качан, Зоя і Лёня Кудачовы і іх сябры. Гэта адбылося за чатыры дні да вызвалення нашага горада. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:27 |